Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Абняў уладна Міхалішыўну за тонкі стан і павёў у спачывальню. Здаецца, апошнім часам ён наложніцу не б’е…. У Вырвіча раптам узнікла проста дзікае жаданне ўсадзіць нягодніку шаблю між лапатак. Відаць, гэтае жаданне адлюстравалася ў Пранціша на твары, таму што пан Рысь паклаў яму руку на плячо:

— Супакойся, егіпцянін. Паспеем прыкончыць паскудніка. Лепей раскажы мне яшчэ раз, як пан Лёднік маскалям лазні даў.

Халодная зімовая ноч была непрагляднай, як магіла. Але тут, у ганарыстым горадзе, яе праціналі выстраеныя шыхтамі ліхтары, бы пакорлівыя салдаты, якія нават задумацца не хочуць, што задачу ім паставілі немагчымую, і ўпарта трымаюць абарону. Холадна

і няўтульна было так, што нават сабакі не брахалі, толькі павісквалі жалобна. Часовыя насельнікі камяніцы, што прыехалі сюды з далёкай Беларусі, гэтай ноччу выспацца не паспелі. Яшчэ не развіднела, у дзверы загрукалі. Потым у доме пачуліся ўстрывожаныя галасы, вось верашчыць Батыста…

Пранціш, спатыкаючыся, апрануў яркія егіпецкія анучы і кінуўся ў вітальню. Граф Міхайла Разанцаў з памятым абліччам, ясна, што ноч была бяссоннай, адрывіста камандваў:

— Аддаю сваю карэту… Толькі хутчэй грузіцеся!

— Што такое? — устрывожыўся Вырвіч.

— А, вось вы дзе, пан Вырвіч… Чорныя валасы вам пасуюць. Ягоная мосць Грыгорый Арлоў пабудзіў ягоную мосць Мікалая Рапніна і запатрабаваў, каб зараз жа, пакуль яе вялікасць не прачнулася, звозілі прэч Лёдніка. Усе правіны яму даруюцца, дый іншым таксама. Акадэмію загадана не чапаць, усім, хто заслужыў, дадуць марцыпанаў… — Разанцаў быў страшэнна стамлёны, але ўстрывожана-шчаслівы. — Галоўнае — каб сёння ж духу ліцвінскага ў горадзе не было. Ягоная мосць Арлоў хоча з царыцай мірыцца, нешта выключна-цікавае для яе падрыхтаваў… Ну а Варфаламей адмовіўся з’язджаць без вас.

Міхалішыўна прабегла міма, апранутая па-дарожнаму, з кучай стракатай вопраткі ў руках.

— Змей не забудзьцеся! — гарлаў у пакоі побач Батыста.

— Дзе Бутрым? — ускінуўся Пранціш.

— Там, у маёй карэцэ, сядзіць… Хутчэй збірайцеся, ваша мосць, і сустрэнецеся!

Вырвіч, блытаючыся ў рукавах, улез у світку, схапіў шапку і кінуўся на вуліцу. Перад брамай стаяла невялікая ладная дарожная карэта з гербам Разанцава. У стайні пад камандай пана Рыся запрагалі коней у Батыставы экіпажы. Воз ужо чакаў на вуліцы, на яго грузілі прыстасаванні для фокусаў. Мільгалі заспаныя фізіяноміі двух віленскіх студыёзусаў, бялявага ды чарнявага — абодва, па сваім статусе насільшчыкаў, асабліва нікуды не траплялі, затое рассмакавалі мясцовую гарэліцу, настоеную на журавінах, і яшчэ нейкі фінскі напой каламутна-белага колеру, і патрабаваць ад абодвух маладзёнаў жвавасці ў такі ранні час было, што гнаць сабаку на дрэва.

Вырвіч ускочыў у разанцаўскую карэту:

— Бутрым!

У водсвеце святла ліхтароў толькі і была бачная цёмная постаць, што бяссіла адкінулася на падушкі. Пранціш абняў доктара:

— Жывы!

— Калі цяпер не задушыш, дык буду жывы…

Голас доктара гучаў стамлёна і хрыплавата… Падобна, што і ён ноччу не спаў. Вырвіч адкінуўся на мяккае сядзенне такі шчаслівы, якім даўно не пачуваўся. Цяпер засталося як найхутчэй уцячы з гэтай Паўночнай Пальміры.

Палазы слізгалі па снезе з бадзёрым пасвістваннем. За вакном святлела, хоць сонца толькі ўгадвалася за шэрым сувоем неба. Вырвіч прадраў блакітныя вочы пасля кароткай драмоты. А Лёднік яшчэ спаў, як чужое вяселле адгуляўшы. Вырвіч угледзеўся ў ягонае худое дзюбаносае аблічча. Вочы выпадкова слізганулі ніжэй, там футра расхінулася, пад ім была бялюткая кашуля, відаць, таксама з Разанцаўскага пляча, і на гэтай кашулі, ніжэй ключыцы, набрыньвала цёмная пляма…

— Бутрым! — Вырвіч у жаху патрос доктара. — Ты паранены? Што гэта ў цябе?

Упарты палачанін цалкам мог не прызнацца да апошняга, нават калі б яго ў дзесяці месцах наскрозь праткнулі. Але доктар лена сунуў руку ў адварот кашулі, правёў па грудзях, дастаў нешта дробнае, страсянуў грэбліва з пальцаў на падлогу.

— Гэта цукерка… Вішнёвая… Ліпучыя, зараза…

Пранціш з непаразуменнем глядзеў на сонную фізіяномію доктара, які нават вачэй не адплюшчыў.

— Нешта не памятаю, каб ты так любіў цукеркі, каб аж качаўся ў іх.

Лёднік трохі памаўчаў і прамармытаў:

— Яе вялікасць захацела праверыць, наколькі спрытна я буду ўварочвацца…

У Вырвіча на нейкі час адняло мову, потым ён яскрава ўявіў, у якіх абставінах такая праверка магла адбывацца… Значыць, нездарма Арлоў гэтак запанікаваў і на золку адправіў дадому дэманічнага доктара з усімі магчымымі выгодамі! Пранціш змог выгукнуць толькі адно:

— Ну, доктар, ну, пройда…

— Памаўчы… — злосна буркатнуў прафесар, закруціўшыся на падушках, і ясна было, што абмяркоўваць нічога не збіраецца. Але гаварыць прыйшлося, калі развіднела і прыкідвацца, што спіш, было дурноццем.

— Нічога добрага нас усё роўна не чакае, — паныла паведаміў Бутрым. — Езуітаў, ясная рэч, пагоняць, але горш, што прышлюць на іх месца сваіх, расейцаў. Дарэчы, мне ўжо прапанавалі ў недалёкім будучым стаць рэктарам… Калі, вядома, я прыму прысягу, давяду сваю лаяльнасць і гэтак далей. З Акадэміі выключаць усіх нядобранадзейных…

— А ты што? — захваляваўся Пранціш.

— Адмовіўся. Адгаварыўся, што заняты навуковымі доследамі, не хачу лезці ў палітыку… І ў адсутнасць змовы не надта паверылі, нягледзячы на мой спектакль. Зжаруць краіну, не задушацца.

Лёднік сумна ўздыхнуў.

— Паўстануць лепшыя, загінуць… А яе вялікасць запэўніла, што Пане Каханку з ёй перапісваецца, намякае, што гатовы папрасіць прабачэння… Магнаты заўсёды сваё месца знойдуць. Вунь Аляксандр Сапега пра каралеўскую карону марыў, потым Пане Каханку горача падтрымліваў… А цяпер перад Панятоўскім прагінаецца, жонку сваю да яго падсылае фіглі строіць, як калісьці да маладога Бруля, сына сакратара Аўгуста. Такім месца ёсць, а нам — не. У Санкт-Пецярбурзе я таксама адмовіўся заставацца… Бо не магу даць імператрыцы слова, што ніколі не апынуся на баку ейных ворагаў. Цалкам магчыма, што і апынуся. І што далей рабіць — незразумела. Хаця адно пэўнае ёсць: цябе ажэнім.

Пранціш адвёў вочы: ясна, што ад свайго шчасця не адмаўляюцца, але ж часам яно з’яўляецца, як абухом па галаве, трэба радавацца — а ў цябе ў вушах звініць і ў вачах мухі мітусяцца… Ці нечыя празрыста-зялёныя вочы падміргваюць.

— А што яшчэ царыца паабяцала?

Лёднік паціснуў плячыма.

— Абацанка-цацанка, дурню радасць. Куфэрак нейкі перадала, зараз паглядзім…

Доктар пакруціўся, намацваючы нешта вакол сябе, і паставіў на калені квадратную скрынку, абцягнутую пунсовым аксамітам, з залатымі зашчапкамі. Трохі паваждаўшыся з зашчапкамі, доктар адкінуў накрыўку, і… На сіняй падушцы ляжаў няроўны, са шматлікімі выёмінамі, залаты абруч, прыкрашаны незвычайным арнаментам, з пустымі мацаваннямі для камянёў. Карона святога Альфрэда…

— Проста колазварот каронаў у прыродзе… — разгублена прамовіў Пранцысь. — Нібыта яна прыліпла да нас, як неразменны склют.

— Гэта ж я сказаў яе вялікасці, што людзі, якія маюць кароны, кіруюцца сваймі законамі, далёкімі ад звычайных чалавечых, і маюць між сабой асаблівыя рахункі, незразумелыя простым смяротным… Ну вось цяпер і я маю па ейнай волі карону… — прагаварыў агаломшаны Лёднік.

Пранцысь дастаў са скрынкі рэліквію, пакруціў туды-сюды і насунуў на галаву сына полацкага гарбара.

Поделиться:
Популярные книги

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7