Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

— Калі гэта прыйшло?

— Ды прынеслі перад Вялікаднем, — з некаторай няёмкасцю адказаў Лёднік.

— І ты не пераслаў мне! — абурыўся Вырвіч. — Не паведаміў! Аберагаў хлапчыску ад нервовага зрыву! Можа, хопіць на лейцах мяне вадзіць? З-за твае дурной перасцярогі іншыя людзі пацярпелі! На, чытай!

Раззлаваны драгун кінуў ліст з далёкай Амерыкі Лёдніку, як мог бы кінуць кароль Ягайла данос падкаморага Гневаша на дабрадзейную каралеву Ядзвігу.

«Заўсёды памятаю шаноўнага пана Вырвіча, а наважылася нагадаць яму пра сябе вось з якой прычыны… З цягам часу шмат што пераацэньваецца, дарагі пан Вырвіч, і рэчы, якія раней здаваліся нязначнымі, усведамляюцца вельмі істотнымі, і робіцца сорамна за тое, што ты імі пагарджаў. Калі я ад’язджала, мая камерыстка Ганна Макавецкая ўсё яшчэ заставалася ў кляштары, дзе па маім загадзе мусіла выдаваць сябе за мяне, каб я магла бесперашкодна адправіцца ў наша ангельскае падарожжа. Па-праўдзе, у мітульзе падзеяў я зусім забылася на лёс Ганны, у якой ніякіх сваякоў не засталося. Буду вельмі ўдзячная пану Пранцішу, калі ён выканае, няхай са спазненнем, мой абавязак: даведаецца пра лёс беднай Ганулькі і перадасць ёй тое, што захоўваецца ад майго імя ў банкіра Мамоніча ў Вільні: банкіру я пасылаю асобны ліст з адпаведным загадам. Няхай панна Макавецкая прабачыць мяне за ўсё і скарыстаецца тым, што я ёй перадаю.

Дарэчы, нашага сына мы назвалі Францыскам Казімірам. Гервасій у гонар нараджэння нашчадка ледзь увесь форт не спаліў, феярверкі з сябрукамі ладзячы. Індзейцы мужа баяцца, як злога чараўніка, што кіруе вогненным богам. А Гервасій спрабуе іх мову вывучыць, каб байкі новыя запісваць. Трохі расчараваны, што тут, дзе мы пасяліліся, няма джунгляў і маленькіх рознакаляровых птушачак, затое тут горы, парослыя лясамі, чорныя мядзведзі з кіпцюрамі, як у цмока, і такія вялізныя дрэвы, што, магчыма, з вершаліны бачная Вільня. Гервасій спрабаваў праверыць».

І ніжэй — радок, літары ў якім таньчылі п’янога гапака:

«Паколькі гэты малы нарадзіўся не чарнявым, а, як належыць, рудзенькім, можаш, пан Вырвіч, доктара пугай не сцябаць! Пан Гервасій Агалінскі».

Апошняя літара заканчвалася пісягом, як бы хто ў аўтара вырваў з рук пяро. Далей зноў быў почырк Паланэі:

«Спадзяюся, пан Лёднік разумее, што Гервасій яшчэ не скончыў святкаваць нараджэнне сына, таму няхай не крыўдзіцца за нядобрыя намёкі. А я ад свайго імя пану Агалінскаму ўжо ўсё выказала».

І зусім крывы і няроўны запіс:

«Ой, выказала! Моцна і балюча! На каленях стаю і маёй жоначцы ножкі цалую!».

Лёднік, чытаючы, то бялеў, то чырванеў, пад канец прамармытаў нешта кшталту: «Блазнюкі як ёсць…». У словах пана Агалінскага быў намёк на даўнюю гісторыю, вакол якой накруціліся жарсці і трагедыі не менш чым у шэкспіраўскіх п’есах: малы Алесь насамрэч быў сынам Лёдніка і пані Галены Агалінскай, жонкі старэйшага брата пана Гервасія, што пан Гервасій доўга доктару не мог дараваць.

Лёднік аддаў ліст Пранцішу з нечытэльным выразам на абліччы, што трэба было разумець як прызнанне віны.

— Прабач, пан Пранціш. Я сапраўды вінаваты перад паннай Ганулькай. За паўгады шмат што магло з ёй здарыцца. Разумееш, Саламея пра яе лёс нічога не ведала — жонку трымалі асобна ад другіх манашак. Нам і ў галаву не прыходзіла, што твая Чароўная Дама можа так абысціся з вернай кампаньёнкай. Таму, як вырашыш справы з Юдыцкім, паеду з табою ў Гутаўскі кляштар. Слова даю.

Вырвіч сурова кіўнуў, хаваючы радасць: як ён засумаваў па прыгодах на пару з Лёднікам!

— Ну што, пайшлі вячэраць? А пасля пакажаш мне сваё фехтавальнае майстэрства… драгун, — звыкла з’едліва сказаў доктар.

— Думаеш, ты такі непераможны, Бутрым? — не менш з’едліва адказаў Пранціш. — Змірыся — у баявых майстэрствах патрэбныя маладыя цягліцы! Маладая жарсць! Вайсковы досвед!

Лёднік нічога не адказаў, толькі бровамі скептычна варухнуў.

А потым Пранцішу давялося стукацца сваймі «маладымі цягліцамі» аб сцены пакоя, дзе Лёднік зладзіў трэніровачную залу. Таму што доктар увесь час зухаватага драгуна да тых сценак змушаў прыціскацца. І нават — гэта было з боку прафесара чыстае хлапецтва, — прадэманстраваў скачок, які сапраўды можна ў балагане паказваць. Пранціш нават не ўцяміў, як гэта ў Бутрыма атрымалася — вось ён перад табой, а вось адштурхнуўся нагой ад сцяны — і прыстаўляе шаблю табе між лапатак.

— Ты мяне такому не вучыў! — абурыўся Пранціш. — Гэта чараўніцтва нейкае! Несумленна!

— Не чараўніцтва, — павучальна сказаў Лёднік, у душы, па ўсім відаць, страшэнна задаволены сабой, — а добрае веданне анатоміі і механікі цела. Ну і трэнінг, трэнінг, Вырвіч! Арганізм чалавека здатны на такое, што можа падацца магіяй, а гэта проста звычайныя, але забытыя веды.

Пранціш паспрабаваў таксама скочыць на сцяну, але ледзь не паваліўся, і выйшаў з пакою злосны, як выкураная з вулею пчала.

Цікава, адкуль сам Лёднік здабыў тыя «забытыя веды»? Хіба рукапіс які старажытны адкапаў?

Лёдніка перастрэла пані Саламея, нейкая вінавата-збянтэжаная:

— Там жанчына прыйшла… Цяжарная… Просіць, каб яе паглядзела менавіта я.

Доктар нахмурыўся.

— Я ж табе казаў… Не прываджвай іх. І выкінь з галавы глупства пра ўласную практыку. Не хапала яшчэ, каб за цябе зноў узяліся, — паглядзеў на засмучоны твар Саламеі, якая, здавалася, ледзь змушала сябе не пярэчыць. — Добра, раз прыйшла кабета — паглядзі яе. Выконваючы хрысціянскі доўг. Але — ні слова лішняга! І каб нічога ў аплату табе не сунула!

Пані Лёднік апусціла вочы, у якіх згаслі, не паспеўшы бліснуць, гнеўныя маланкі, і пайшла.

Пранціш утаропіўся на доктара, які стамлёна ўсеўся ў фатэль ля каміну — сын адразу падбег да таткі і расставіў на парэнчах фатэлю сваіх жаўнерчыкаў.

— Ты што гэта, Бутрым, не толькі мяне на лейцах спрабуеш вадзіць? Дзе ж твае прагрэсіўныя ідэі наконт жаночай адукацыі?

Лёднік адкінуў чарнавалосую галаву на спінку фатэлю, пад заплюшчанымі вачыма былі цені стомы.

— Мая галоўная ідэя — зберагчы сваю сям’ю. Высакароднага пана Вырвіча, так ужо сталася, запісваю таксама ў катэгорыю сямейнікаў, калі ён не грэбуе. Саламеі заманулася стацца доктарам, — Лёднік пакрывіў вусны. — Паказвае як прыклад на нейкую шалберку Русецкую-Пільштынову, якая па свеце швэндае ды лечыць то жонак турэцкага султана, то расейскую царыцу, то Радзівілаў, ну і каханкаў па дарозе мяняе. Але хто ж такую ўсур’ёз прыме? Таксама мужа-лекара мела, ад яго і навучылася. А Саламея — жанчына сур’ёзная, самавітая. Яе баяцца стануць. У вядзьмарстве ўжо абвінавачвалі — забыўся, як мы ледзь яе адбілі? У мяне рэпутацыя таксама сумніўная, не абараню. Падай мне з паліцы тую таміну, у рудой вокладцы.

Пранціш здабыў Лёдніку вялізны фаліянт. Папера яго шаргатала, нібыта абуралася, што яе нарэшце патрывожылі.

— О, для прыкладу… Выпіскі з працэсу пінскага гродскага суда 1630 года, — торкнуў пальцам у старонку Лёднік, як у выкрытага шпега. — Жонка пінскага вознага Вячоркі Высоцкага Федзя звяла са свету жонку пінскага войскага і падстаростага Мікалая Ельскага. Адкапала на могілках чалавечую костку, жалезныя цвікі ад труны і трохі пяску і загадала сваёй пляменніцы Сазонаўне, якая прыслужвала ў жонкі Ельскага, тры разы паскрэбці костку, змяшаць з пяском і ўсыпаць ва ўлюбёны ранішні напой пані, а менавіта цёплае піва з маслам. А костку з цвікамі і пяском пакласці, абысці тры разы супраць сонца са словамі: «Як тая косць мёртва, як тая косць анямела, так і пані маёй няхай то будзе». Самае цікавае, што праклён павінен быў здзейсніцца толькі на чацвёртым годзе. Жонка вознага памерла, і чарадзейства выявілася.

Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Мой крылатый кошмар

Серганова Татьяна
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мой крылатый кошмар

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17