Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Ісці вырашылі ў бок Слуцка… Па-магчымасці, не па дарозе, а па гушчарах, наўзбоч. Накірунак спрэчак не выклікаў. Па-першае, Лёднік разважыў, што наўрад пераследнікі ўявяць, што вязні скіруюцца менавіта ў той бок, дзе мусяць знайсці пагібель. Па-другое, ясная справа, Лёднік ірваўся да сваёй Саламеі — Пранціш шчыра не разумеў, якую цікавасць у мужчыны можа выклікаць кабета, што мае за трыццаць гадоў. Цётухна! Пекнай паненцы павінна быць год пятнаццаць— шаснаццаць, як Паланэйцы Багінскай. Але ў Слуцак і Пранцішу трэба… Выканаць даручэнне ваевадзянкі, знайсці Аляксандра Сапегу… Але слузе пра гэта ведаць не абавязкова.

А

падобна, Пранціш мае слугу не толькі абазнанага, але і вернага — пры ўспаміне, як Лёднік захінаў яго ў карэце ад куль, Вырвічу стала трохі няёмка, але й неяк цёпла на сэрцы… Ніхто раней не спрабаваў аддаць за Пранціша жыццё. Свой уласны ўчынак — адмову прадаць доктара з усімі наступствамі — Пранціш не лічыў чымсьці адметным.

Калі яны, зняможаныя, прыселі на паваленым бервяне пад разлапістай сасной, Лёднік, здымаючы з твару наліплае павуцінне, задумліва прагаварыў:

— Раней я б склаў наш гараскоп і вызначыў, ці прарокуюць зоры поспех, і адкуль набліжаецца небяспека… Цяпер застаецца маліцца ды спадзявацца на літасць Божую. Ну, і куды ты, хлопча, улез? Чаму стары выжал Герман Ватман цябе вызваляць узяўся? Ягоныя паслугі вялізныя грошы каштуюць, не кожны магнат такога здолее наняць. Чым ты стаў такі дарагі Багінскім?

Пранціш трохі павагаўся, паглядзеў на восеньскае лісце, што гніло пад ягонымі нагамі, нагадваючы пра тленнасць зямнога быцця, і распавёў пра знаёмства з чароўнай ваевадзянкай…

— Ліст пакажы! — уладна сказаў Лёднік, працягнуўшы руку. Пранціш падумаў, ці не абурыцца дзёрзкасцю слугі, але ж дастаў памяты канверт. Алхімік пакруціў яго ў руках і раптам рашуча зламаў пячатку. Шкаляр ускочыў і замахнуўся на лекара:

— Ах ты!.. Што робіш, паскуднік! Гэта ж ганьба — чытаць чужыя лісты, шляхціцу давераныя!

— А я не шляхціц, мне гонар не рупіць, — холадна прагаварыў Лёднік. — А ведаць, дзеля чаго жыццём рызыкуем, я павінен, так што ўвесь грэх і ганьба — на мне. Та-ак…

Лёднік пільна вывучаў аркуш, на якім усяго і было пару радкоў без подпісу накрэмзана. Пранціш, як ні віраваў ад абурэння нізкім учынкам слугі, не мог утрымацца, каб не прачытаць таксама…

«Леў гатовы скочыць, але не можа забыцца пра ланцуг.

Калі адзінарог прывядзе грыфона да брамы і знойдзе з дапамогай Дзевы Вянец Палямона, ланцуг парвецца. Ружа будзе чакаць ля белага калодзежа».

Што за блёкат? Пранціш расчаравана адвярнуўся. Але алхімік расчараваным ці азадачаным не выглядаў.

— Вось жа кабета… Калі нават ліст дастанецца ворагам — ніякіх зачэпак. Ні адрасу, ні подпісу, адныя іншаказанні. Ды й вызваленне наша — яшчэ давесці трэба, што Багінскія да яго датычныя. Карэту сваю адправілі загадзя на Менск. Ватман пераапрануўся, хаця ён такі адметна здаровы, што западозрыць можна. Але, вядома, стане ўсё адмаўляць. Мала якія разбойнікі на людзей Юдыцкага напалі. А каму панна прасіла перадаць ліст? Князю Аляксандру Сапегу?

Пранціш разгублена памаўчаў. Як відаць, слузе загадкавы ліст быў куды больш зразумелы, чым ягонаму гаспадару. Але распытваць, што да чаго, паказаць сябе недасведчаным, было ганебна. Лёднік насмешна скасавурыўся на гаспадара, разумеючы ягоныя пакуты.

— Перш чым увязвацца ў палітыку, трэба хаця б сваю партыю свядома выбраць. Хаця ў нас, ліцвінаў, ды яшчэ праваслаўных, якая можа быць партыя, калі мы па звычаі апынуліся паміж

патэльняй ды ражном? Ведаеш, якія жарсці бушавалі, калі польскі трон дзялілі? Аўгуст на яго сеў не толькі таму, што расейцы падтрымалі, ды партыя Чартарыйскіх, але й таму, што іншыя не маглі адзін аднаго перамагчы і вырашылі «Няхай ні вашым, ні нашым».

— Дый пан бацька мой яго не любіць, — заківаў Пранціш, жадаючы паказаць і сваю дасведчанасць. — Кажа: «Які ж гэта кароль, прабач мяне, Божа? Да таго, як вайна яго з Дрэздэну выкурыла, пару дзён у Польшчы й пабыў, мовы не ведаючы, з каханкамі разабрацца не можа, тут усё фаварыты вырашаюць». Кажа, ягоным пераемнікам Чартарыйскія маладога Панятоўскага хочуць зрабіць.

— Смаркача Панятоўскага не ведаю, — прабурчэў Лёднік. — Але бачыў, як старэйшы Юзаф Панятоўскі па Варшаве ў карэце раз’язджае ў кампаніі амараткі Юзэфкі… А тая — у касцюме Евы, прабач, Госпадзе.

Пранцысь уздыхнуў ад шкадавання, што сам не пабачыў таго спакуснага відовішча. Лёднік асцярожна крануў свой разбіты лоб.

— Та-ак… Страшна ўявіць, што нас чакае. Вось табе і алхімічны працэс: перамалоўшы каштоўныя камяні, атрымліваюць кучку фанабэрыстага пылу. Магнаты ўлады каралеўскае не прызнаюць, войскі маюць куды мацнейшыя за кароннае. Геранім Радзівіл падаткі адмовіўся плаціць, пляменнік ягоны, Пане Каханку, заявіў, што гэта ён, Караль, заўсёды быў тутэйшым каралём. Калі спрэчнае пытанне — даводзіцца звяртацца да расейцаў, каб прыслалі жаўнераў.

— Але ж Расія праваслаўных абараняе… — прамовіў Пранціш. — Лізавета Пятроўна патрабуе, каб нас перасталі лічыць дысідэнтамі [9] , ураўнавалі ў правах. Можа, для нас і лепей хаўрус з Расіяй?

— Так, пад Польшчай не соладка ліцвінам… — пагадзіўся Лёднік. — Сам бачыў, як праваслаўных братчыкаў камянямі закідваюць. Храмы паадбіралі, ва ўніяцтва заганяюць. Адзін такі… місіянер нават загадаў праваслаўных з магілаў выкопваць і, як падлу, кідаць. Тут мы — схізматыкі, але і для расійцаў — схізматыкі, каталікамі папсаваныя. Нас выпраўляць будуць… Так, што кроў пацячэ. А што з тымі, хто прыняў унію, зробяць… Асабліва з простымі мужыкамі, якіх з веры ў веру бізунамі перахрышчваюць…

9

Дысідэнты— так у Рэчы Паспалітай называлі вернікаў-хрысціянаў, якія не належалі да каталіцкага веравызнання: прыхільнікаў арыянства, кальвінізму, лютэранства, сацыян, анабаптыстаў, квакераў, менанітаў, а пасля Берасцейскай уніі 1596 года і праваслаўных.

Былы алхімік задумліва ўзіраўся ў шэрыя нябёсы, нібыта спадзяваўся на старонках аблокаў прачытаць нешта важнае.

— Ведаеш, Вальтэр… ёсць такі французскі філосаф… неяк сказаў, што ён гатовы аддаць жыццё, каб ягоны вораг мог свабодна выказваць сваё меркаванне. Як па-мойму, дык варта памерці не толькі за сваю веру, але і каб не забівалі, не катавалі людзей за тое, што яны гэтую тваю адзіна правільную веру не прымаюць. Я падобнага ўжо столькі нагледзеўся, мой пан… А калі пачынаюць чужацкія войскі рабункі ўчыняць, не разбіраюць, хто ў якую царкву ходзіць. Таму што ў падбіўцы ўсяго — звычайная хцівасць. Жаданне захапіць паболей зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Царь поневоле. Том 2

Распопов Дмитрий Викторович
5. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 2

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Второй Карибский кризис 1978

Арх Максим
11. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.80
рейтинг книги
Второй Карибский кризис 1978

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма