Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— Вернемся, дзядзька Лейба, — запэўніла Саламея. — Бо мы занадта малыя ў параўнанні з Полацкам, каб забывацца на яго.

— Можа, дарэмна ты, Бутрым… прабач, вашамосць, пан Лёднік, не згадзіўся пайсці служыць у войска вялікага гетмана… Адразу ж чын немалы абяцалі,—сумніўна прамовіў аптэкар. — І пан Вырвіч кар’еру

б неблагую зрабіў.

— Дзядзька Лейба, ты можаш уявіць мяне з раніцы да вечара за піравальным сталом, пад які я валюся, напіўшыся, а потым, ледзь прадраўшы вочы, лезу абараняць свой гонар ад пана-брата, і мы сячэм адзін аднаго шаблямі з-за крывога позірку альбо штуршка ў плячо? — мякка прагаварыў Лёднік, апрануты, згодна свайму новаму статусу, у шляхецкі строй, хаця й без дыяментавых «гузаў» ды кідкіх аздобаў. — А мой гонар, «свежага шляхціца», дакладна будуць выпрабоўваць, каму не лянота. А можаш уявіць, як я гарлаю на сойміку ў абарону не самага разумнага, але пакорлівага дэпутата, якога падтрымлівае мой патрон?

— Так, гэта цяжка ўявіць, — пасміхнуўся Лейба. — А высакародны пан Вырвіч?

— Пакуль што я — з імі, — коратка адказаў Пранціш.

— Яму давучыцца трэба, — прамовіў Лёднік. — Што толку, калі зараз ён прызвычаіцца да жыцця ў магнацкай рэзідэнцыі, і стане такім, як пан Міхал Валадковіч? Той жа таксама не без клёку быў, дужы, адважны… А як скончыў: расстралялі свае ж ліцвіны ў сутарэннях Менскай ратушы. І ніхто, акрым Пане Каханку і ягоных падхлебнікаў, добрым словам не спамяне.

— Шляхціц усё роўна вайны не ўнікне! — весела выкрыкнуў Пранціш. — Fac et spera, дзейнічай і спадзявайся! Мне генералам трэба стаць!

— Будуць, будуць яшчэ ў цябе подзьвігі… — буркатліва прамовіў Лёднік. — На ўсіх нас бітваў хопіць, часы ліцьвінаў чакаюць бурлівыя. І пакуль ёсць магчымасць — трэба заняцца нечым стваральным. А Віленская

акадэмія — неблагое месца і для навуковай працы, і для атрымання адукацыі.

— Тым больш у пана Вырвіча там знаёмы прафесар цяпер маецца, — дадала з усмешкай Саламея.

— Што не дасць яму ніякіх патуранняў, — строга зірнуў на Пранціша Лёднік. Вырвіч фыркнуў, паправіўшы новую пухнатую шапку з аграфам: студэнты акадэміі яшчэ не ведаюць, які падаруначак атрымалі ў асобе прафесара Бутрыма Лёдніка. Ганяць будзе, як хорт зайцоў! Пранціша вунь як заганяў, рыхтуючы да залічэння ў студыёзусы.

А ў Акадэмію хацелася — Лёднік абяцаў, што там знойдуцца вучоныя механікі не горшыя ад Пфальцмана. Пранцішу карцела самому паспрабаваць зладзіць машыну, яшчэ лепшую за жалезную чарапаху, якая б ездзіла хутка і далёка. Філасофія таксама была не самай нецікавай навукай, як раней думаў Вырвіч. А астраномія! Паглядзець на зоркі ў тэлескоп, пабачыць рух каметаў! Так, цяперашні Вырвіч дужа адрозніваўся ад таго шкаляра, які паўгады таму зрабіў неверагодна выгадную пакупку за мядзяны шэлег.

Лейба выцер слёзы і адступіў да весніцаў. Полацак лена прачынаўся, дзівячыся цішыні раніцы, якую ніхто не паспеў зганьбіць крыкамі, стрэламі і лаянкай. Малады фурман, які чакаў ля новенькай брычкі сваіх гаспадароў, у чарговы раз абыйшоў экіпаж, паправіў наладаваныя куфры, шматзначна зірнуў на неба: развіднела зусім, ці не час у дарогу?

— Ну што, рушым? — Пранціш, які ўжо сядзеў конна, нецярпліва азіраўся, ледзь стрымліваючы свайго — уласнага! — каня, белаплямістага дрыгканта, што так і рваўся паляцець у далёкія далі, дзе чакаюць новыя авантуры і подзьвігі.

І яны рушылі па дарозе з Полацку на Вільню.

2011

Поделиться:
Популярные книги

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Последний попаданец 9

Зубов Константин
9. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 9

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Хозяйка большого дома

Демина Карина
4. Мир Камня и Железа
Фантастика:
фэнтези
9.37
рейтинг книги
Хозяйка большого дома

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек