Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Нібыта каб астудзіць гарачыя галовы, ударылі званы — на Сафіі, у Багаяўленскім храме, на званіцы храма святога Стафана… Людзі пачалі хрысціцца, шаптаць малітвы. Твары трохі палагаднелі.

— Панове, вы дзеліце скуру ваўка, які яшчэ спакойна вые на поўню, — прамовіў Радзівіл. — Мае браты, Марцін ды Геранім, звіхнутыя на цудах і духах, могуць колькі заўгодна ў іх верыць… Цуды — гэта на тэатральнай сцэне, пра іх мая жонка-нябожчыца п’ескі пісала. А мне даклалі, што дзіда Отана, яна ж — дзіда святога Маўрыкія, захоўваецца сабе спакойна ў Вене, ніхто ў ейнай сапраўднасці не сумняецца, і ахоўваюць яе аўстрыякі так, што толькі вайной здабыць. Дзе вашая… рамфея? Гэта вы гэнай

бандзе даручылі яе здабываць? Якая Слуцак чараўніцтвам ледзь на каменьчыкі на разнесла, калі верыць майму брату? Кабеце хоць спадніцу апраніце, далібог, сарамацішча!

Вось цяпер усе позіркі скіраваліся на выпаўзняў з сутарэнняў, упэцканых і пабітых, як пасля баталіі. Вырвіч паклаў руку на дзяржальна Гіпацэнтаўра, ступіў наперад, укленчыў і прачула прамовіў:

— Вашыя мосці, панове, спадзяемся на літасць Вашых велікадушных сэрцаў і Боскую міласць. Даю шляхецкае слова, што мы не вынеслі з сутарэнняў ніякае святыні, толькі нашыя грэшныя душы, якія Гасподзь дазволіў нам зберагчы ў страшэнных выпрабаваннях…

— Я ж сказаў — рамфеі ў іх няма! — пакрыўджана заявіў Міхал Багінскі, нават на крык сарваўся. — Няма ніякай рамфеі!

— Вось яна, мой князь! — пачуўся раптам гучны хрыпаты голас, і з пограба вывалілася, пахіснуўшыся, велізарная застрашлівая постаць.

— Хал-лера… — мармытнуў Лёднік і скасавурыўся на жонку, якая закрыла твар рукамі.

Але гэта была не халера. А ў гэтых абставінах значна горшае з’явішча. Пранціш ускочыў на ногі і схапіўся за Гіпацэнтаўра. Езуіт пачаў уголас чытаць малітву супраць нячыстага духа. А скрываўлены і брудны прыхадзень, які з задаволенай усмешкай на збітым твары працягваў гаспадару жалезны наканечнік дзіды, абвёў бяздоннымі вачыма, якія патроху пачыналі прывыкаць да дзённага святла, пейзаж з фігурамі, ацаніў стратэгічную абстаноўку, перастаў усміхацца і змог вымавіць толькі адно, але дзіўна сугучнае выснове доктара:

— Халера.

Сапега ўз’ятрыўся:

— Ну што, будзеце, вашыя мосці, мне яшчэ вочы зацярушваць?

Ватман трымаў рамфею ў руцэ, як быццам яна была бомбай з запаленым кнотам, вось толькі ў які бок яе кінуць?

Саламея кінулася наперад, адштурхнуўшы мужа, упала на калені, перажагналася:

— Вашыя мосці, гэтая святая рэч ахоўвала стагоддзямі нашу зямлю! Яна не павінна пакідаць свайго месца! Падумайце, вашыя мосці, заклікаю імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, нельга з-за такой святыні ўсчыняць грэх братазабойства і славалюбства! Няхай і надалей яна захоўваецца ў Полацку! А каб не патрапіла рэліквія ў варожыя рукі, дазвольце, мы вернем яе на месца і шлях закрыем так, што ніхто болей не аднойдзе!

Радзівіл задумліва пагладзіў сівыя вусы:

— Нешта ў гэтым ёсць, рыбанька… Ні вашым, ні нашым, але роднай зямлі…

— Рамфею прынёс наш слуга! Значыць, яна наша! — крыкнула Алена Багінская, штурхнуўшы брата ў спіну. Той нахмурыўся.

— Сапраўды, давай яе сюды, Ватман!

— Ні з месца! — крыкнуў Сапега. — Ваша мосць падмануў мяне падступна, забраўшы гэтую кабету, якую я выратаваў ад несправядлівага суда яго мосці, брата вялікага гетмана, ды яшчэ ваша мосць падстроіў выгляд, быццам яна скочыла з вакна ў рэчку і ўтапілася. І ўвогуле, яго мосць князь Багінскі зараз павінен быць, здаецца, у Цюрыху? Музыцыраванню вучыцца, ці не так? Раз таемна вярнуўся, значыць, рыхтуе закалот. Я патрабую, каб князь Багінскі перадаў рамфею мне!

Два здаровыя паюкі, што стаялі за спінай ваяводы, напалову выцягнулі шаблі.

— Я таксама магу прыпомніць, што гэтая кабета была арыштаваная жаўнерамі майго брата за скалечанне ягонага слугі, і прад’явіць свае правы на рамфею, —

грозна рыкнуў Радзівіл, і ўсе змоўклі. — Вашае шчасце, што ў Гераніма ныркі прыхапіла. Так што яму зараз нават да кароны не дацягнуцца, калі б яе і за аршын ад яго паклалі. А то б тут шастапёры ўжо кракавяк па галовах выстуквалі ды гарматы брахалі. Таямніца, таямніца… Каб не верны суддзя Юдыцкі, які пазнаў, што адзін з гэтай банды жывы, мы б і не ведалі пра вашыя змовы. Але ж даведаліся! А раптам дойдзе і да караля? Яго каралеўская мосць таксама не будзе супраць завалодаць такім трафеем. А як да Вены дойдзе? Тады — дзе рамфея апынецца?

— Можа быць, Божым судом усё вырашыць? — прапанавала пані Алена. — Кожны з прэтэндэнтаў выставіць байца…

— А вы, вядома, свайго Ватмана! — злосна прамовіў Сапега. — Ён хоць і пашкуматаны цяпер, але ўкладзе любога. Несправядліва.

Ватман не стаў больш радасным ад звесткі, што яго могуць выставіць на двубой.

Сонца схавалася за абрысам Сафіі, і храм здаваўся караблём з двума мачтамі, на які мог сесці любы, але дапялі прыйсці толькі адзінкі, вось яны цяпер і адплывуць услед за сонцам у свет святла, а тут застануцца грэшнікі смакаваць імгненні пагібелі. Абраксас ірваўся ў розныя бакі сваёй супрацьлеглай натуры, кукарэкаў, сычэў і сцябаўся, і ніхто не ведаў, чым гэта скончыцца.

Сойм перанеслі з вуліцы ў апусцелы дом Івана Рэніча. Каб не было спрэчак с рамфеяй, яе даверылі трымаць Саламеі, патомнай захавальніцы. Святыню паклалі ў самы прыгожы куфэрак, які маглі знайсці, з чырвонага разнога дрэва, няўважна вытрасшы з яго нечыя каралі ды сыкгнеты. Натуральна, што пані Лёднік ахоўваў цэлы набор жаўнераў — ад кожнай партыі.

Пакуль магнаты займаліся стратэгічнымі справамі, дакладней, крычалі адно на аднаго за зачыненымі дзвярыма, Ватман стамлёна прысеў на лаўку, прыкладаючы да раны на баку хлеб з павутой, найлепшы сродак для зажыўлення. Лёднік дык проста знясілена ўлёгся на падлогу, і Саламея лекавала ягоныя раны такім самым хлебам, намагаючыся не глядзець на белавалосага мужчыну, якога амаль забіла. А Вырвіч круціў у руках хустачку Паланэйкі, нібыта ў роздуме, і краем вока сачыў, ці заўважае гэта гаспадыня хустачкі, якая была тут жа. Куфэрак з чырвонага дрэва стаяў на століку пад распяццем, у куце. Тры жаўнеры на варце з цікаўнасцю паглядалі на яго, гадаючы, што за каштоўнасці там могуць знаходзіцца.

— Ты казаў, Герман, я жывучы… Куды мне да цябе! — парушыў зацятае маўчанне Лёднік, не адплюшчваючы вачэй. Ватман ашчэрыў зубы ва ўсмешцы.

— Каб я дазволіў забіць сябе бабе? Хутчэй Вавель у зямлю праваліцца.

— Ды як жа ты выбраўся? — шчыра пацікавіўся Вырвіч, пабачыўшы, што Ватман пакуль не збіраецца кідацца на іх, каб дабіць.

— А як два пальцы ў рот сунуць, — найміт пазяхнуў і зручней выцягнуў ногі — лаўка была для яго занадта нізкай. — Прорва выявілася не такой… прорвістай. Калі за вамі зачыніліся дзверы, пліта, на якой я ляжаў, паднялася. Ляжаў, ляжаў, ачуняў… Гляджу — і рамфея тут жа. Вось толькі красунькі маёй няма.

Саламея ўздрыгнула, але на Ватмана вачэй не падняла.

Лёднік ветліва папытаўся:

— А горла мне будзеш пераразаць?

— Зноў загадаюць — перарэжу.

Паланэя, якая нібыта была паглынутая размовай са сваёй канфідэнткай Гануляй, перарывіста ўздыхнула і вінавата зірнула на Вырвіча. Значыць, усё-ткі ведала, што ў сутарэнні яны адпраўляліся на смерць. Што ж, хто такі ёй бедны шляхцюк… Пранціш непрыкметна скамячыў хустачку і схаваў у кішэню.

У пакой забег улан, увесь спацелы, з вырачанымі светлымі вачыма, не зважаючы на варту, закалаціў у дзверы, за якімі віраваў высокі сход.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3