Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— Прыступкі! Ну што, спускаемся, ці яшчэ якія фокусы трэба ўчыніць?

Угневаная Саламея моўчкі адсунула Ватмана ўбок і палезла ў ход.

За сцяной, аднак, зноў не аказалася бібліятэкі. Вузкі доўгі пакой без вокнаў, без дзвераў, аднак паветра чамусьці свежае, ясна, што ёсць галаснікі, звязаныя з паверхняй. Тут уся падлога была выкладзеная каменнымі плітамі. Пасярэдзіне ішла вузкая, не шырэй локця, палоска з вузкіх плітаў чырванаватага колеру.

— Ды хто ж усё гэта збудаваў? — вырвалася ў Пранціша. — Няўжо нашыя палачане?

— Думаю, гэта з’явілася задоўга

да Ліфляндскай вайны, — задумліва прамовіў Лёднік. — Магчыма, яшчэ і да таго, як пабудавалі Сафію, і акрым палачанаў, тут пастараліся і прыезджыя майстры. Падобнае ёсць у катакомбах Канстанцінопаля… Вядома, лабірынты Егіпту і Кноса куды ранейшыя ды буйнейшыя, параўнанне з імі надта казачна выглядае. Але прынцып паўсюль той самы.

— Ты хочаш сказаць, сюды егіпцяне прыходзілі? — здзівіўся Пранціш.

— Егіпцяне наўрад… А візантыйцы тут дакладна бывалі. Дарэчы, ты ж сам верыш, што вядзеш род ад старажытнарымскага арыстакрата Палямона, — няўважна прамовіў Лёднік і павярнуўся да Саламеі.

— Напачатку выпрабоўвалася моц нашай любові да бліжняга свайго… Пасля — наша хрысціянская вера. Цяпер, паводле логіцы і Святога Пісання, час выпрабаваць нашую надзею? Апошняе, што застаецца чалавеку?

Саламея, раптам саслабеўшы, закрыла твар рукамі і прашаптала:

— Бацька, прабач…

Угледзелася ў твар Лёдніка, прагна, нібыта нешта там шукала — напрыклад, пацверджання, што ён варты такой ахвяры — і рашуча адвярнулася.

— Так, цяпер выпрабаванне надзеі. Бо вам давядзецца спадзявацца толькі на літасць Божую і на мяне. Ступайце за мной след у след. Чуеце? Запаліце паходні… Яны павінны быць вось там, справа ад уваходу. Нам спатрэбіцца святло. Глядзіце пільна пад ногі.

У куце сапраўды былі падрыхтаваныя з дзесятак паходняў, добра прасмоленых. Цемру сутарэнняў гэта не разагнала, але ўсё-ткі ад жывога агню зрабілася весялей. Саламея перахрысцілася, прашаптала кароткую малітву і паставіла нагу — асцярожна, як на лёд — на чырвоную паласу. Ступіла крок, другі, трэці, не выходзячы за межы чырванаватых плітак… Ціха. Але як толькі за ёй на чырвонай паласе апынуўся Лёднік, пліты паабапал нават не апусціліся — а праваліліся з глухім грукатам, так, што ўсё задрыжэла, і Лёднік прытрымаў за локаць Саламею, якая трошкі пахіснулася. І вось ужо па абодва бакі зеўрала прорва. Засталася толькі вузкая каменная дарожка у локаць шырынёй, якая ўпіралася ў процілеглую сцяну. Ватман шматзначна перхануў:

— Добры сродак пазбавіцца ад непажаданых наведнікаў, ці не так, вядзьмарачка? Дзякую, што не скарысталася, я гэтага не забуду.

Лёднік азірнуўся на Пранціша, які мусіў ісці за ім, працягнуў руку:

— Трымайся!

— Яшчэ чаго! — ганарыста закінуў галаву шкаляр. — Ды я па гэтай сцежачцы з заплюшчанымі вачыма прабягуся!

— А вось бегчы не варта, — разважліва падказаў апошні ў іхнім шэрагу Ватман. — Толькі дурань рызыкуе дзеля пустой хвальбы. Давайце, давайце… Тупайце… А то яшчэ што праваліцца, зваліцца ці кашалькі паадбірае.

Лёднік адвярнуўся і нетаропка рушыў за Саламеяй, якая ўжо стаяла ля супрацьлеглай сцяны, і яе паходня здавалася выратавальным маяком.

Нельга сказаць,

каб Вырвічу не было страшна. Яшчэ як было. Але ён хутчэй гахнуўся б уніз, чым у гэтым прызнаўся. Ён бачыў, што былы слуга спецыяльна стараецца не адыходзіцца далёка ад гаспадара і ўвесь час насцярожана прыслухоўваецца, касавурыцца, ці сунецца за ім шкаляр, ці не аступіўся, каб паспець ухапіць… Ад злосці, што яго лічаць нягеглым дзіцем, Пранціш нават не запомніў, як прайшоў апошнюю частку дарогі.

— Ну і што, які —небудзь святы, але нямоглы стары праз гэтыя штукарствы прайшоў бы? — прабурчэў Ватман, спрабуючы разгледзець дно ў прорве.

— Думаю, што для святых існуе прамейшая дарога, — суха адказала Саламея. — Кожнаму — такая, якую заслужыў.

Яны стаялі на невялічкай пляцоўцы перад чарговай сцяной… Шэрай, як няведанне. Хваляваўся нават Ватман, бо шумна дыхаў і выціраў спацелы лоб рукавом, ад ягоных уздыхаў нават агонь паходняў гайдаўся.

— Вера, Надзея, Любоў…—задумліва прамовіў Лёднік. — А маці іх — Сафія, нябёсная мудрасць. Думаю, мы дзесьці непадалёк ад храму святой Сафіі.

— Які збіраемся пазбавіць вялікай святыні, — горка прамовіла Саламея, і Лёднік яшчэ больш спахмурнеў.

— Што ж, застаецца толькі памаліцца… — прашаптала жанчына і стала на калені. Патрабавальна азірнулася: мужчыны зразумелі і таксама ўкленчылі. Прайшла хвіля, дзве… Пачуўся знаёмы скрыгат, частка сцяны апуцілася. Але ў нізкі праём можна было сапраўды пралезці толькі ўкленчыўшы.

— Шлях да вышэйшай мудрасці ідзе праз пакорлівасць, — прамармытаў Баўтрамей.

І яны ўвайшлі… дакладней, упаўзлі ў скарбніцу полацкіх сутарэнняў.

РАЗДЗЕЛ ПЯТНАДЦАТЫ

ВЯРТАННЕ РАМФЕІ

У «Бестыарыі» Леанарда да Вінчы згадваецца загадкавая істота пад назвай іхнеўмон. Гэты іхнеўмон жыве ў Егіпце і варагуе з другой пачварай, аспідам. Змагаецца ж ён з тым аспідам, укус якога смяротны, дастаткова арыгінальна: бяжыць у Ніл і выкачваецца ў гразі. Абсыхае — і зноў пэцкаецца. І так з трох ці чатырох слаёў гразі робіць сабе панцыр. Вось тады і хапае аспіда за горла…

Абтрэсваючы са сваёй вопраткі пясок і гліну, Пранцысь адчуваў сябе іхнеўмонам, і дужа хацелася схапіць за горла якога-небудзь аспіда… Напрыклад, таго, які прыдумаў гэткі шлях да святыні. Смірэнне, на думку архітэктара гэтага лабірынту, выяўлялся не толькі ў поўзанні ракача, але і ў выкачванні ў тле і праху, гэта значыць, пяску і мокрай гліне, праз якія вёў вузкі ход, больш падобны да нары.

Але вось Лёднік запаліў паходню, цемра неахвотна расступілася, і нават абыякавы да кніжнае мудрасці шкаляр захлынуўся ад захаплення. Аж да высачэзных зводаў сцены пакою былі завешаныя паліцамі з цяжкога, праморанага дубу, які і за тысячу гадоў не спарахнее. А на паліцах былі кнігі. У дыхтоўных вокладках са скуры, аздобленых каштоўнымі камянямі, акаваных срэбранымі палосамі, як куфры… Больш сціплыя тамы, без усялякіх упрыгожванняў, але таксама паважныя і самавітыя… Свінцовыя футаралы са звіткамі… Лёднікі толькі з прыдыханнем прагаворвалі назвы: «Codex Sinaitikus», «Іаан Златавуст», «Блуканне Багародзіцы па пакутах»…

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10