Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Крыкі суддзі скаланулі слаўны горад Менск і прыпешылі бег аднаго дзёрзкага і задужа жывога прывіда. Вялікае ягонае шчасце, што замест мокрага снегу зноў лінуў дождж, змываючы сляды. Пранцысь імчаў да кляштара бернардзінак, а галасы пагоні ўжо гучэлі дзесьці на суседняй вуліцы…

— Сюды! — вакно на першым паверсе расчынілася. — Трымай!

Пранціш адчуў дотык чагосьці мяккага, не вяроўка — але скручаная тканіна… А караскацца наверх яму не ўпершыню.

— Вось мой Гіпацэнтаўр!

…На асклізлым беразе халоднай Свіслачы, абняўшыся, горка плакалі два прывіды: маладзенькая какетлівая паненка, з валасамі, упрыгожанымі гнілымі стужкамі водарасцяў,

і ейны забойца з выедзенымі рачнымі насельнікамі вачыма… Такая спрыяльная ноч для з’яўлення, для палохання даверлівых месцічаў — а тыя месцічы, як пяты ім падсмажваюць, бегаюць проста скрозь празрыстую парачку, не зважаючы ані, толькі сціраюць са сваіх пераляканых фізіяномій нетутэйшую шэрань, і шукаюць махляра з перамазаным крэйдай абліччам, як сумленнага прывіда! Вось яна, неправядлівасць жыцця: маскарадныя фігуры ўважаюцца за адзіна праўдзівыя, а ад існых жахаў адмахваюцца, як ад павуцінкі бабінага лета! Як жа не заплакаць прывіднымі слязьмі, не зажадаць назаўсёды пакінуць гэты зняверлівы няўдзячны горад, які б мог сваіх прывідаў скарыстаць, напрыклад, дзеля прывабы багатых замежных вандроўнікаў, ахвочых да жудасных цудаў…

І абодва несупакоеныя духі зноў боўтнуліся ў чорныя воды Свіслачы, якая і не такую дрэнь у сябе прымала і яшчэ прыме цягам стагоддзяў.

Пранціш з княжной Паланэяй сядзелі ў цемры, прыхінуўшыся спінамі да цёплага боку грубкі, так блізка адно ад аднаго, што маці Альжбэта асудзіла б абодвух на двухтыднёвае пакаянне. Вырвіч цішком схаваў у кішэню хустачку, ахвяраваную яму княжной, каб сцерці крэйду з твару — файна будзе гэтую хустачку навязаць на шапку, калі давядзецца ісці ў бойку.

— Магчыма, суддзя ўсё-ткі вырашыць, што ты яму прымроіўся, — ціха прамовіла Багінская. — Але рызыкаваць усім дзеля таго, каб выратаваць ворага… Юдыцкі б цябе ў турме згнаіў. Калі ж да майго брата дойдзе, ён палічыць, што ты яму здрадзіў.

— Я не мог іначай.

Паланэя памаўчала.

— Ведаеш, за што мяне ў кляштар саслалі?

— Не…

— За двубой.

Вырвіч пастараўся не выдаць здзіўлення.

— Двубой, па ўсіх правілах. А што? У Вільні дамы б’юцца, у Кракаве, у Парыжы, у Санкт-Пецярбурзе. Жонка спадчынніка расейскага трону Кацярына па некалькі разоў на год бывае секунданткай у сваіх прыдворных дам. Я выклікала Агнешку Чартарыйскую, сястру свайго жаніха. Адбіла ў мяне першую фігуру ў кадрылі. Кавалера звяла і пасмейваецца яшчэ, лахудра. Кавалер той мне і на прыкуску не варты, але гонар пацярпеў! А галоўнае… Галоўная прычына — яна лічыць, што Багінскія не могуць быць каралеўскай сям’ёй! Мы — толькі прыдворнымі ў Чартарыйскіх, разумееш, можам быць! А брат мой — «мокрая курыца»!

Багінская ўсхадзілася не на жарт. Цікава, астатнія сёстры пана Міхала такія ж амазонкі?

— А на чым вы біліся? — асцярожна папытаўся Пранціш, які чуў, што ў якасці зброі баявітыя дамы часам ужываюць зубы і кіпці.

— А на шпагах! — спакойна адказала Паланэйка. — Я гэтую чапялу адразу ў правую руку параніла, дык яна давай раўсці, як дзіцятка, у якога цацку адабралі. Карацей, шуму… Жаніх у абражаную позу становіцца. Цётухны палацавыя сыкаюць пра заняпад нораваў. І брат сказаў, што з яго хопіць, што шалёныя сястрычкі больш не ўцягнуць яго ні ў якія авантуры, адмовіўся зносіцца з панам Сапегам, сказаў, што ніякай рамфеі не існуе, адны выдумкі… І адправіў да цёткі Альжбэты грахі замольваць.

Багінская ўздыхнула.

— Добра, удалося ўсё зрабіць, як планавалі. Старэйшыя сёстры пастараліся таксама, як маглі, брата настроілі.

Вырвіч,

вядома, змаўчаў, што без яго, Пранціша, нічога б у жаночай паловы Багінскіх не атрымалася б.

Калі пераляканыя бернардзінкі, што папрачыналіся ад шуму на вуліцы, памаліўшыся святому Бернару, заснулі, Паланэя праводзіла Пранціша ў скарбніцу.

А на развітанне сказала дзіўным ціхім голасам:

— Слухай… Не хадзі з гэтымі мяшчукамі ў сутарэнне. Не трэба табе.

І нават не адразу адхілілася, калі шарачок Вырвіч пацалаваў яе ў шчочку.

А ў скарбніцы Лёднік і Саламея не спалі. Саламея дарэмна спрабавала супакоіць былога алхіміка і ледзь утрымлівала ад таго, каб выскачыць праз вакно альбо палезці ў сутарэнні ў пошуках зніклага шкаляра. Пранцысю нават падалося, што зараз ён атрымае розгамі па тым самым месцы, для якога яны прадназначаныя. На шчасце, розгаў пад рукой не было, а Лёднік займеў такую палёгку, што ягоны былы гаспадар вярнуўся, жывы і здаровы, што гнеў ягоны прайшоўся толькі па вершалінах, як лёгкі вецер.

Затое пры Пранцішы быў ягоны Гіпацэнтаўр! Бутрым, вядома, пабуркатаў пра неразумнага хлапчыску, але Вырвіч так свяціўся гонарам, што доктар не стаў нават спрабаваць ягоны імпэт прыгасіць. Сам зведаў вострае шчасце, калі здабываў невядомыя рэчывы, дыхаючы смяротнымі выпарэннямі.

Затое расповед Вырвіча пра сустрэчу з Юдыцкім доктара ўстрывожыў па-сапраўднаму… Але лаяцца, што Пранціш не павінен быў папярэджваць ворагаў аб небяспецы, Бутрыму і ў галаву не прыйшло. Непакоіла і тое, што пра рамфею даведаліся езуіты — хаця гэта якраз было не дзіўна, з іх усемагутнай шпегаўскай павутой і апантаным збіраннем усіх стражытных таямніцаў.

Пранціш ляжаў побач са сваёй радавой шабляй і думаў пра Паланэйку. Адважную, як антычная багіня. Яна ж таксама не палічыла дарэмным ягоны ўчынак з Валадковічам і паабяцала захаваць у таямніцы. Больш за тое — шкаляру падалося, што ягоны паход да Юдыцкага выклікаў у яе павагу больш, чым выкраданне Гіпацэнтаўра. Пацалаваць дазволіла… Але ж пры гэтым і не згадвала, што дзесьці ля дзвярэй манастыра, у цёмным калідоры палахлівая Ганулька, а яна ж, падобна, не простая дзеўка, усё чакае вяртання пана Вырвіча, каб упусціць яго ў кляштар.

І Вырвіч, на жаль, ужо не мог не разумець, што калі яны з чароўнай адважнай Паланэйкай сустрэнуцца пасля, на людзях, яна, хутчэй за ўсё, яго проста не пазнае, або за найвялікшую літасць холадна і ледзь заўважна кіўне галавой з мудрагелістай прычоскай… І нябачны меч зноў пратне сэрца загоннага шляхцюка з блакітнымі вачыма.

РАЗДЗЕЛ ЧАТЫРНАЦЦАТЫ

МІНАТАЎРЫ ПОЛАЦКІХ СУТАРЭННЯЎ

Па дарозе з Менску на Полацак не так шмат заставалася праваслаўных храмаў… А трэба было яшчэ знайсці той, дзе святар правядзе таемны абрад вянчання ўначы, і ніхто з навакольных вёсак не адсочыць.

Але пан Лёднік, уладальнік свежага патэнту на шляхецтва, падпісанага каралём Аўгустам Сасам і прададзенага за тысячу дукатаў ягоным канфідэнтам графам Брулем немаведама каму, упёрся, каб перад небяспечным падарожжам у чарговыя сутарэнні абавязкова асвяціць адносіны з пекнай сяброўкай дзяцінства.

А калі доктар упарціўся, яго можна было забіць, але не адгаварыць.

Свечкі мігцелі, як быццам нейкія мізэрныя істоты, развітваючыся, махалі маленечкімі вогненнымі хусткамі. Цемра па кутах храма ад гэтага здавалася яшчэ цямнейшай, а словы святара пагрознымі… Хаця ён казаў аб вечнай любасці і еднасці душаў. Што Бог з’яднаў, таго чалавек не раз’яднае.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска