Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Сястра Дамініка ўсім сваім выглядам паказвала, што не ўхваляе гэткія вольныя норавы, але ваевадзянка была цяпер у кляштары самай уплывовай асобай, і Вырвіча з належнымі перасцярогамі праводзілі да келлі на першым паверсе. Госця сустрэла прыслуга панны, якой ён раней не бачыў — танклявае дзяўчо з сумнымі цёмнымі вачыма ў сукенцы паслушніцы.

Прыслуга завяла Пранцыся ў перадпакой, па-манаску аскетычны, толькі распяцце на сцяне і драўляная лаўка, і асцярожна пастукала ў дзверы:

— Ваша мосць, прыйшоў пан Вырвіч!

Тое, што панна Багінская падрыхтавалася да прыходу госця, можна было зразумець па тым хаця б,

што яна знарочыста не звярнула на ягоны прыход увагі, седзячы ў крэсле, павернутым да вакна, але ножка ў вышытым чаравічку была пастаўленая на абцягнуты аксамітам зэдлічак менавіта так, каб той, хто ўвайшоў, адразу пабачыў гэтую маленькую, падобную да чоўніка мятлушкі, ножку і ацаніў дасканалы французскі чаравічак на выгінастым чырвоным абцасіку ў тры вяршкі. Дый замест сукенкі паслушніцы на паненцы была няхай не парадная, але шляхецкая жаўтлявая шаўковая сукенка з галандскімі карункамі. Пакой прыкрашалі прадметы, адрозныя ад манаскага ўставу, якія асабліва выбіваліся раскошай на тле голых сценаў: кітайская шаўковая шырма з паўлінамі, два люстэркі ў пазалочаных рамах, парцалянавы набор для гарбаты на століку з чырвонага дрэва…

Вырвіч успомніў усё, што вычытаў пра свецкія паводзіны ў трактаце Рэя з Наглавіц «Зерцала альбо жыццё сумленнага чалавека», пастараўся трымацца як мага болей годна, раскланяўся, падыйшоў да ручкі паненкі… Паланэйка зрабіла выгляд, быццам толькі цяпер пабачыла госця, і адразу настроіла голас на халодна-паблажлівы тон:

— А, пан Вырвіч… Я і забылася, што загадвала вас прывесці.

— Заўсёды гатовы служыць чароўнай панне! — ветліва адказаў Пранціш, намагаючыся не ўпусціць у сэрца нікому не патрэбную крыўду.

Багінская павярнула да яго фанабэрысты тварык (а нос напудрыла не дзеля манашак жа!) і строга вымавіла:

— Пан Вырвіч, мушу перадаць вам загад маёй цёткі, яе княскае мосці, маці Альжбэты. Сярод сясцёр бернардзінак пайшлі нядобрыя чуткі пра тое, што адбываецца ў левым крыле кляштара. Таму што да іх далятае лязгат зброі і выкрыкі! Я разумею, што заняткі фехтаваннем неабходныя для мужчын, але ў гэтым месцы мужчын быць не павінна! Перадайце і вашаму доктару: трэба паводзіцца цішэй!

Пранціш самым галантным чынам пакланіўся і запэўніў паненку, што яны выправяцца… Але ёсць адна акалічнасць, якая пры згадцы пра зброю і фехтаванне надрывае сэрца вырвічаўскае…

Паланэйка фанабэрыста прыўзняла броўку, паказваючы, што яе мала кранае, што там робіцца ў сэрцы нейкага загоннага шляхцюка, але ж не перапыніла — яна б зараз, напэўна, і крумканне жабы паслухала дзеля разнастайнасці.

І Пранціш як мага болей выразна распавёў ёй пра сваю ўзятую ў палон зброю, якую мусіць цяпер любым коштам вызваліць. Асаблівы ўпор робячы, што з гэтай зброяй ягоны дзед служыў у палку пад началам дзеда панны, ваяводы троцкага Марцыяна Багінскага, і паранены быў смяротна ў славутай Хацінскай бітве на Днястры з войскамі Гусейн-пашы. І ўсё, што просіць ад панны — памагчы яму выбрацца ўночы з кляштара, і дае сваё шляхецкае слова, што да раніцы вернецца.

І далібог — вочы паненкі загарэліся, і Пранціш гатовы быў прысягнуць, што ёй больш за ўсё на свеце зараз хацелася б пайсці з ім і перажыць Вялікую Прыгоду. І зразумеў, што не памыліўся, звярнуўшыся да фанабэрыстай магнаткі, за абліччам якой хавалася гарэзнае бясстрашнае (і бязлітаснае) дзяўчо. Паланэйка пляснула ў далоні, і зараз жа прыбегла прыслуга,

спалохана паглядаючы вялікімі цёмнымі вачыма на гаспадыню.

— Ганулька, калі пані цётка вернецца?

— Заўтра, пасля ранішняй службы, ваша мосць, — ціхім пяшчотным галаском адказала прыслуга.

— Тады вось што…

Вырвіч марыў скарыстацца сутарэннямі — але цяжкую пліту адзін нават Ватман не падыме, дый паказаць шлях няма каму. І Пранціша вывела з кляштара Ганулька — самым банальным шляхам, праз дзверы, калі ўсе паснулі. Баязліўка дрыжэла, як асіна, і спынялася на кожным кроку, нервуючы Пранціша. Як яна прасядзіць у цёмным калідоры да раніцы, чакаючы ўмоўнага свісту Вырвіча?

Вецер падзьмуў у твар калючымі мокрымі сняжынкамі. Воля! А шкаляр і забыўся, якая яна на смак! Пранціш паправіў за поясам пісталет, пагладзіў шаблю: добрая, але ж не свая! Менск спаў на дне чорнай лістападаўскай прорвы, і былі ў гэтай цемры свае пачвары і свае Тэзеі… І як светач Арыядны, свяцілася вакенца панны Паланэі, la belle dame sans mersi — Чароўнай Дамы, якая не мае літасці, дзеля якой варта паміраць, але не варта чакаць удзячнасці і спагады.

Ваколіцы езуіцкага калегіюму Пранціш Вырвіч ведаў, як цыган ведае, на якую нагу пачне кульгаць прададзены ім конь. Колькі разоў шкаляр пакідаў свой пакой у канвенце не праз дзверы… Так што ўскараскацца з дапамогай знаёмага да апошняй галінкі дрэва да вакна спальні малодшага курсу не было аніякай замінай. Багацейшыя шкаляры сяліліся асобна, куды ў лепшых умовах, з прыслугай… А тут, у канвенце, напханыя ў пакоі, па колькі змяшчалася, начавалі бурсакі з беднаты. І адзін з іх, той, што быў патрэбны Пранцысю, спаў якраз ля вакна… Зусім не выпадкова, бо разумны шкаляр заўсёды рыхтуе сабе шлях да рэтырацыі і пракудаў.

Пранцысь падрапаўся ў вакно:

— Міхась! Гулец, ты тут? Міцкевіч!

Да шкла прыліпла заспаная фізіяномія, вакно ціха прыадчынілася (разумны шкаляр заўсёды трымае шлях да рэтырацыі і пракудаў напагатове).

— Што за ная тут?

— Міхась, гэта я, Пранцысь! Пранцысь Вырвіч! Толькі ціха…

— Аёй! Матка Боска Чанстахоўска… Перахрысціся! — той, хто шаптаў, пераляканы быў не на жарт.

— На, перахрысціўся… Калі ты ў гэтай цемры забачыў. У імя Госпада нашага Ісуса Хрыста. Усё, вылазь, Гулец, справа ёсць!

Пранцысь саскочыў на зямлю, і хутка ля яго апынуўся жвавы шчаўлік Міхась Міцкевіч, лепшы гулец у косткі і карты за ўсю гісторыю калегіюма. Дзякуючы чаму, а яшчэ свайму авантурнаму адчайнаму характару Міхась і быў прыняты ў банду Вырвіча. І праславіўся тым, што аднойчы выкраў з кабінету рэктара сканфіскаваныя астрагалы — свае шчаслівыя косткі для гульні. Лепшага кампаньёна па вызваленні Гіпацэнтаўра нельга было і прыдумаць.

— Нам сказалі, ты загінуў! — трохі падазрона паведаміў Міхась, відавочна змагаючыся з жаданнем памацаць старэйшага сябрука і праверыць на прадмет прыналежнасці да нячыстай сілы. Пранціш хмыкнуў, тлумачыць ні сваё знікненне, ні ўваскрашэнне не стаў, аднак прымусіў Гульца паклясціся, што нікому не скажа аб сустрэчы. У іхняй бандзе клятваў ніхто не ламаў, і прыдумалі яны такія заклёны, закавырыстыя ды велягурыстыя, што іх вымаўляць было страшна, не тое што парушыць. Адзін заклён Гулец і прашаптаў Пранцысю на вуха, паабяцаўшы ў выпадку здрады сярод іншага знайсці свае зубы ссыпанымі ва ўласны бот і аддаць пячонку на з’ядзенне гадзюкам.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана