Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Але таямніца выглядала дастаткова небяспечна, каб не ўзнікала жадання яе раздзяліць. Лейба цалкам уяўляў, колькі ахвочых да падземных скарбаў маецца, і што яны могуць зрабіць з іх уладальнікам. Да таго ж і Рэніч узяў з аптэкара слова, што той не толькі захавае таямніцу пограба, сам туды не сунецца, але й нікога не пусціць, бо справа небяспечная, ніхто адкуль жывым не вернецца.

Але сам Рэніч язык на замку трымаць быў не здатны… Вось і пайшлі чуткі пра новага захавальніка полацкіх скарбаў, якога абралі прывіды сутарэнняў. Хтось круціў пальцам ля скроні, хтось пераходзіў пры сустрэчы з кнігаром-чарнакніжнікам на другі бок вуліцы… Добра, што нікому і ў галаву не прыйшло б,

дзе ўваход у таемнае сховішча. Ну, ходзіць раз на тыдзень кнігар да аптэкара ў госці… Кнігі вывучаюць.

Але, напэўна ж, дабраліся б да Рэніча ў хуткім часе аматары скарбаў… Езуіты пачалі ўжо паціху распытваць суседзяў ды прыслугу, чым займаецца кнігар акрым таго, што кнігі прадае, дзе бывае. Ад полацкага ваяводы Сапегі выведнікі прыходзілі… А ягоная мосць Марцін Радзівіл нават асабіста прыехаў — і наўрад змірыўся б з адмовай. Добра, Іван Рэніч змог нешта такое князю нагаварыць, што той згадзіўся пачакаць. Саламея памятае, што бацька пачаў нервавацца і нешта казаць пра пераезд у Прагу.

Але прыйшла пошасць. Кнігар паспеў яшчэ перадаць на захаванне сябру куфэрак з клубком і купіць у яго лекаў…

Яны глядзелі ў чорны прагал. Адтуль цягнула вільгаццю і цвіллю. Ватман сплюнуў уніз:

— Пограб, у якім няма віна, не варты й ладункі без пораху.

Князь Багінскі нервова ўскінуў галаву.

— Хопіць разглядацца! Калі баіцёся, магу паслаць з вамі людзей.

Саламея, апранутая ў мужчынскае адзенне, — неверагодна прыгожы юнак атрымаўся, — цвёрда зірнула на князя:

— Гэта немагчыма, ваша мосць. Дзверы адчыняюць двое… І добра, калі за імі след у след паспее прайсці па чалавеку.

— Так, ці не так — не думай, што вам удасца перахітрыць нас, схавацца, — жорстка прамовіла сястра князя Алена, хутаючыся ў футра-ваўчуру. — Нашы людзі па ўсім горадзе.

Паланэя Багінская стаяла ў дзвярах пограба, бо прайсці ўнутр не было ўжо як, дзіўна ціхая, у белым футрачку і блакітнай шапачцы з белай апушкай, і здавалася зусім дробнай у параўнанні з багатыркай-сястрой. На Вырвіча нават не паглядала.

— Я не збіраюся хавацца, ваша мосць, — адказала Саламея. — Я прысягнула… Здрадзіўшы памяці бацькі.

Голас яе здрыгануўся. Лёднік трывожна паглядзеў на жонку і папытаўся ў Багінскага:

— Ваша мосць, а калі рамфею здабыць не ўдасца? Калі гэта проста будзе не ў сілах чалавечых? Прашу ў такім выпадку вашай літасці да маёй жонкі.

— Без рамфеі лепш вам не выходзіць з-пад зямлі,— адказала за брата Алена Багінская. Але Міхал пакрывіўся:

— Ну нашто так… Жанчыну мы ашчадзім, даю слова.

— Не хвалюйцеся, ваша мосць, — мякка прамовіў Ватман, і ў гэтай мяккасці была моц смяротнай атруты. — Я за ўсім прасачу.

Пры гэтых словах Паланея раптам кінула на Вырвіча нейкі дзіўны позірк, і той адчуў, як яго сэрца абрынулася ўніз з салодкім болем, быццам скакаў з абрыву ў ваду. Яна трывожыцца за яго! Рука сама намацала ў кішэні перапэцканую крэйдай хустачку, якая ўсё яшчэ захоўвала водар вярбены і памаранчу.

У святле ліхтара здавалася, што яны знаходзяцца ў пашчы цмока. І не хацелася нават думаць пра далейшы шлях, і да чаго ён будзе падобны. Калісьці, напэўна, гэта былі вельмі прыстойныя, дыхтоўныя сутарэнні, па якіх можна было хадзіць у параднай чузе, горда задраўшы галаву і цыкаючы на запалоханых прывідаў, якія ведалі сваё месца і пакорліва хаваліся ў шчылінах між каменнямі. Цяпер жа ўрачыстага праходу не атрымлівалася: там-сям кладка абвалілася, і на падлозе ляжалі завалы з глею і цаглянага друзу, і цалкам зразумела было, чаму пані Лёднік апранула нагавіцы, яшчэ раз пацвердзіўшы, што

вучоная жанчына — абраза для прыстойнага грамадства. Праўда, заўважалася, што шлях праз гэтыя завалы загадзя вызвалены, бачыліся нават сляды ад колаў маленькага вазка. Тут праходзіў Іван Рэніч, і страшна ўявіць, колькі яму давялося корпацца, і якім апантаным трэба было быць, каб гэтую справу не кінуць.

Праўда, праз нейкі час шлях стаўся вальнейшым… Цяпер было проста вусцішна. Асабліва калі дайшлі да скрыжавання, ад якога адыходзіліся аднолькава няўтульныя адгалінаванні направа і налева. Саламея дастала недарэчны клубок, адматала да першага вузельчыка, заціснула яго ў руцэ.

— Налева.

Вось яно як… Пранціш здагадаўся, што Іван Рэніч з дапамогай адмысловых вузельчыкаў пазначаў, куды павярнуць. З цікавасці Вырвіч прыстроіўся блізка да Саламеі, каб сачыць, якімі менавіта вузельчыкамі Рэніч абазначаў павароты направа, налева і просты накірунак. Трэба ж, сам кнігар такое вынайшаў альбо ў кнігах вычытаў? Бо ў гэтых лабірынтах без усялякіх пазнакаў немагчыма было ні дайсці некуды, ні выбрацца. Вырвіч з прыкрасцю мусіў прызнацца сабе, што і ён дакладна заблукаў бы.

А Ватман нават не хаваўся — падыйшоў, памацаў вяровачку ў руках панны, не зважыўшы на злосны пагляд Лёдніка, перапытаўся пра вузельчыкі, ухвальна пацокаў языком.

Найміт быў узброены, як на вялікую вайну. Пры баку — турэцкая серпанціна, на другім баку — чакан. За халявамі, напэўна, кінжалы… А вось Лёдніку і Пранцішу дазволілі ўзяць з сабой толькі шаблі, і тое таму, што Пранціш упёрся. Найміт запэўніў, што абароніць спадарожнікаў, калі што, найлепшым чынам, а лішні цяжар у падарожжы замінае.

Час ад часу на галовы пачынала ліцца халодная вада. Пару разоў падзьмула свежае паветра — каб свечка не была абароненая шклом ліхтара, згасла б. Здаралася, пад нагамі адкрываліся прагалы — але прыкрытыя дошкамі, відаць, прыцягнутымі Іванам Рэнічам.

Яны ішлі і ішлі… У цёмных адгалінаваннях, у якія яны не зварочвалі, мроіліся прывіды, нечыя чырвоныя вочы, і здавалася, зараз адтуль нехта выпаўзе, кінецца… Але кідаліся толькі пацукі. Яны прабягалі проста пад нагамі, нібыта аслеплыя і аглухлыя, не маючы аніякага постраху перад прыхаднямі, ды ім і не варта было баяцца — бо тут у іх быў свой горад, са сваім каралём, мільённай арміяй, сваймі законамі і звычаямі. І, магчыма, тыя, што выбягалі на святло, былі выведнікамі, шпегамі, і зараз дзесьці ў пацучыным палацы вайскаводцы з белымі, сляпымі ад вечнай цемры вачыма прымаюць рашэнне, як найхутчэй, з якой падлючай хітрасцю загубіць пачвараў, што прынеслі ў іхняе царства агонь і надземную хцівасць.

Нарэшце шлях перагарадзіла сцяна са шчыльна прыгнаных адно да аднаго каменняў. Тупік? Саламея скруціла клубок да канца і перадала шкаляру.

— Беражыце, пан Вырвіч. Вы ж запомнілі, як вытлумачваць які вузельчык?

— Мы што, заблукалі? — падазрона папытаўся Ватман, як бы між іншым паклаўшы руку на дзяржальна шаблі і слізгаючы навакол позіркам. Стары ваяр у кожным тупіку не можа не чакаць нападу.

Пані Лёднік нават не адказала. Яна засяроджана глядзела пад ногі. Замест брукаванкі тут былі шырачэзныя каменныя пліты, якія нагадвалі надмагільныя. Па шырыні праходу іх змяшчалася чатыры. На апошніх плітах, што ўпіраліся ў сцяну, якая перагарадзіла шлях, можна было ўгледзець амаль сцертыя літары, Вырвіч разабраў толькі словы «бліжняга свайго». І яшчэ адна дзіўная рэч: каля левай сцяны на нягегла збітым вазку тырчэў абрубак дрэва, камель амаль з чалавека. Да вазка была прывязаная вяроўка. Не падобна, што гэта прыцягнулі сюды стагоддзі таму… Значыць, прынёс бацька Саламеі. Цікава, навошта? Сцены тараніць?

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска