Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Баўтрамей Лёднік і Саламея Рэніч таксама не выглядалі бесклапотна шчаслівымі, як належала жаніху і нявесце. Яны хутчэй нагадвалі тых, што збіраюцца на смяротную бойку… Хаця так жа і было — паводзіны магнатаў, якія дазвалялі маленькім чалавечкам задавольваць свае капрызы, ды надорвалі іх нечуванымі шчадротамі, прыводзілі на памяць кухараў, што кормяць калядную гусь марцыпанамі, разынкамі ды іншым смакоццем, якое павінна надаць мясу асаблівы прысмак. Вось, калі ласка — дазволілі палачанам абвянчацца, калі Лёднік запатрабаваў. І Пранцысь, які выконваў ролю дружкі ў свайго былога слугі, здагадваўся, чаму Лёдніку закарцела пашлюбавацца. Каб, калі што, Саламея засталася шляхцянкай, бо жонка пераймае званне мужа. Гэтае «калі што» Вырвічу не падабалася.

Над

Саламеяй трымала вянец палахлівая прыслуга панны Багінскай. Ганулька час ад часу кідала на Пранцыся ўстрывожаны позірк, але Вырвіч рабіў выгляд, што гэтага не заўважае. Цені рабілі твар Лёдніка зусім змрочным, і Пранціш па-ранейшаму не мог уцяміць, што ў абліччы доктара прыцягвае жаночыя пагляды. Куртуазны мужчына мусіць быць з акуратнымі светлымі кудзерамі, яснавокі, з усмешкай на вуснах і румянкам на шчоках. І ўжо ніяк не такі дзюбаносы…

Саламея, у простай светлай сукенцы, павярнулася да жаніха, і трошкі-трошкі ўсміхнулася, ямінка ўтварылася толькі на левай шчацэ, і за гэтую ямінку кожны не сляпы мужчына гатовы быў бы аддаць… ну калі не жыццё, то ўсё іншае. За што доктару дасталася такая кабета? Барон Герман Ватман, відаць, падумаў пра гэта ж, бо гучна ўздыхнуў і выйшаў з маленькай царквы ў глухой вёсачцы між Менскам і Полацкам.

..І ложа, і пошасць адны на дваіх… І сутарэнні.

На паліцах полацкай аптэкі грувасціліся шклянкі і сасуды так цесна, што між імі нельга было й палец прасунуць. Што цямнела ў некаторых шкляніцах, скруціўшыся ў колцы, віючыся бурымі водарасцямі, Вырвіч нават ведаць не хацеў. А востры пагляд светлых, як блакітны лёд, вачэй аптэкара Лейбы не дадаваў утульнасці, бо здавалася, што аптэкар бачыць наскрозь твае смешныя недахопы, і паблажліва над імі пасмейваецца. Зразумела цяпер, дзе Лёднік набраўся з’едлівасці. Хаця не, у спадара Лейбы была не з’едліваць, а хутчэй мяккая насмешка — і над светам, і над сабой, змяшаная з сумам і спрадвечным фаталізмам. Быццам чалавек раз назаўсёды сабе сказаў: я ведаю, што вакол дрэнь, але ж я нічога не змяню, таму застаецца толькі горка пасмяяцца.

Але на Лёдніка і Саламею аптэкар паглядаў з расчуленымі слязьмі.

— Бутрым! Дзіцятка! Ты жывы! І ты, дарагая мая! Гасподзь заступіўся, няйначай! Прабач, прабач старога баязліўца — я не змог за цябе толкам заступіцца… Хто я такі? Прыкрыкнулі, і ў мяне язык прыліп да зубоў… А на цябе, бедная дзяўчынка, абрынуліся такія сілы, што я думаў — усё… Не пабачу болей твайго анёльскага аблічча… Божа вялікі, Божа усемагутны… Заступіўся!

Аптэкар доўга абдымаўся з Саламеяй і Бутрымам, потым хітра пасміхнуўся:

— Як я рады, што вы разам. Нарэшце ты, Бутрым, уцяміў, што найчысцейшае золата не ў тыглі, а побач, у чароўным вобліку Саламеі Рэніч.

— Яна — пані Лёднік, — важка прамовіў Бутрым. І Лейба ледзь не расплакаўся, прыгаворваючы, які шчаслівы быў бы ягоны сябар Іван Рэніч, каб толькі мог дажыць да гэтай хвілі. Потым акінуў позіркам даволі сціплыя ўборы былых вучняў і асцярожна ўдакладніў:

— Ты сказаў, Бутрым, яна — пані? Гэта значыць, ты надта высока ўзляцеў, хлопчык?

— Паветраны змей на вяровачцы таксама ўзлятае высока, дзядзька Лейба, — стрымана адказаў Бутрым, і аптэкар перавёў разумны позірк на вокны, за якімі на тле бляклай зімовай раніцы цямнела высокая постаць Германа Ватмана, а дзесьці яшчэ і хаваліся жаўнеры Багінскага. І Вырвіч падумаў, што аптэкар увогуле разумее куды больш, чым паказвае. І наконт Пранціша таксама, якога доктар прадставіў як «высакароднага пана Вырвіча», што меў ласку прытуліць былога алхіміка ў цяжкую часіну.

— Значыць, твае прыгоды не скончыліся, Бутрым… — з асуджэннем прамовіў аптэкар і ад засмучэння нават смешна тузануў сябе за сівыя з рэшткамі рудога колеру пасмы, што звісалі з-пад чорнай шапачкі. —А я спадзяваўся, што ты ўзяўся за розум! Калі даведаўся, што ты да Марціна Радзівіла

падаўся, проста пашкадаваў, што больш ніхто не можа адцягаць цябе за валасы, каб не лез, куды не трэба. Як я пачуў, што высакародны юрад вырашыў, што габрэі валодаюць рознымі пажаданымі яму сакрэтамі, ды пачаў кабалу вывучаць, рабінаў да сябе нацягаў — нароўні з алхімікамі ды рознымі махлярамі, мне страшна зрабілася… Ты ж сам мусіў бачыць, ён загадваў гатаваць нашыя стравы, пасвячаць яго ў таемствы, як ён гэта разумеў… Нашага рабі таксама па ягоным загадзе ў Чарнаўчыцы вазілі. Хіба можна гуляцца ў веру! Хіба можна падмануць Бога, хай сотні лісліўцаў табе кажуць, што ты — святы і мудры, як Саламон! Цьху… А ты і такія, як ты, у гэты ж час выклікалі яму духаў, паказвалі свет мёртвых ці завоблачныя гарады, здабывалі з медзі золата ды прарокавалі вар’яту сусветную ўладу… А пасля зноў ва ўсім звінавацілі габрэяў!

Аптэкар асуджальна патрос галавой.

— Бутрым сам пацярпеў, дзядзька Лейба, — ціха прагаварыла Саламея. — Ледзь жывым адтуль выйшаў… Ён адмовіўся ад алхіміі і ўсялякай магіі.

— Але наступствы сваіх учынкаў разблытваць даводзіцца доўга… І, на жаль, не толькі самому, — змрочна прагаварыў Лёднік.

— Баюся, тое, што адбываецца з намі цяпер, наступствы не столькі тваіх учынкаў, Бутрым, як майго бацькі, — скрушна ўздыхнула Саламея.

— Вось яно што… — раздумліва прагаварыў Лейба, зноў кінуўшы хуткі позірк за вакно, потым чамусьці на Пранцыся. — Давайце пройдзем у пакой, пасядзім, пагамонім…

Аптэкар запрашальна махнуў рукоў у бок дзвярэй ва ўнутраныя пакоі дома. Лёднік затрымаўся ля паліцаў, пакратаў шклянкі, нават пагладзіў пяшчотна маленькі столік у самым куце…

— Так, Бутрыме, менавіта тут ты вучыўся таўчы зёлкі…—усміхнуўся Лейба. — Хто б мог падумаць, што з маленькага цікаўніка вырасце сапраўдны дыпламаваны доктар…

— Дзядзька Лейба, — Бутрым кіўнуў на паліцы, — нашто ты трымаеш усялякія бескарысныя рэчывы, кшталту настою на крылах кажаноў?

Гаспадар хітра пасміхнуўся.

— Пакуль іх замаўляюць і купляюць, буду трымаць. А чаму не? Шкоды ад такіх рэчываў няма, а карысць у выглядзе жывых грошай ёсць. Да таго ж, хлопец, ты так і не засвоіў, што хвораму дапамагае толькі тое, у што ён верыць, няхай гэта будзе чыстая вада.

Лёднік няўхвальна нахмурыўся, але ўчыняць дыкусію не стаў.

Пакой быў маленечкі, асвятляўся не свечкай, а алейнай лямпай, і дыхаць тут было цяжка ад папяровага пылу: усе сцены завешаныя паліцамі з кнігамі, ад таўсценных фаліянтаў да папірусных звіткаў. Вырвіч падазрона агледзеўся вакол: яму не даводзілася быць у гасцях у габрэяў, увогуле было дзіўна, як Лёднік і Саламея вольна і паважліва абыходзяцца з аптэкарам, і ён да іх са шчырай прыязнасцю… Лейба заўважыў ягоны позірк:

— Няхай прабачыць ваша мосць сціпласць майго жытла. Але тут вам нішто не пагражае. Паверце, часам на мяне гэтак жа скоса паглядалі мае адзінаверцы за сяброўства Іванам, як і на яго — ягоныя… Проста ў кожным народзе ёсць свае дурні і свае мудрацы, здраднікі і героі, правадыры і дзівакі… Ліхвяры [18] браты Іцкавічы, з-за якіх Крычаў паўстаў, абіралі ўсіх, не глядзелі на веру. Гэтак жа, як і другія арандатары — ліцвіны, браты Ваўкавыцкія, што тых жа крычаўцаў мардавалі. А мы з Іванам Рэнічам былі менавіта дзівакамі. Ён — сярод сваго народу, я — сярод свайго… А дзівакі, якія прагнуць ведаць куды больш, чым дазваляюць звычаі, нікому не падабаюцца, над імі смяюцца, іх баяцца… Затое яны могуць пазнаваць адно аднаго па ўсім свеце, і сыходзяцца на шляху да спазнання, на якім няма розніцы нават між шляхціцам і мяшчуком, няхай прабачыць мяне вашая мосць, але розніца толькі ў глыбіні і смеласці думкі.

18

Ліхвяр— пазычаў грошы і жыў з атрыманых працэнтаў.

Поделиться:
Популярные книги

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Рус Дмитрий
3. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.36
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 3. Долг

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска