Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— А каб кроў пусціць? — нецярпліва прагаварыў Радзівіл. — Усе мае дактары лічылі гэта найлепшым сродкам!

Лёднік пачціва пакланіўся.

— На маю нявартую думку, крывепушчанне яшчэ больш саслабіць арганізм. Калі мне будзе дадзеная магчымасць лекаваць паненку прынамсі цягам тыдня, абяцаю, што да яе вернецца жыццёвы тонус і распрастаюцца крылы. Вядома, тут найлепей правесці кансіліум, калі б мне перагаварыць з доктарам, які назіраў за ёй раней…

Геранім Радзівіл нецярпліва тупнуў нагой.

— Крылы ейныя мне без патрэбы! Зрабі, как усміхалася і не губляла прытомнасць! А са сваім папярэднікам ты і так ужо знаёмы — ён тыдні два вісіць

на слупе ў двары. Так што кансіліум праводзь, колькі хочаш! А зараз мне трэба, каб гэты… дух змог устаць на зямныя ногі, і не кульгаючы, з прыемным выразам твару, прайшоў туды, куды я захачу!

Сільфіда перарывіста ўздыхнула, нібыта стрымліваючы выкрык абурэння. Лёднік зараз жа захінуў яе ад погляду князя.

— Прыкладу ўсе намаганні!

І прыняўся корпацца ў сваім сакваяжы, застукаў слоікамі… Пахолкі былі пасланыя па ваду і шклянкі. Лёднік паіў Сільфіду мікстурамі, і Пранцысю здавалася, што ён назірае нейкі складаны рытуал, сэнс якога яму няўцямны. Князь нецярпліва хадзіў па пакоі, падбіваючы нагой рассыпаныя па падлозе кветкі.

Нарэшце доктар зачыніў сакваяж і павярнуўся да князя. Сільфіда ўзнялася, горда выпрасталася. Цяпер яе вочы гарэлі сінім пагардлівым агнём, і князь злавесна ўсміхнуўся.

— Вось гэта іншая справа! Падправіць паненцы выгляд!

Зараз жа падляцела прыслуга, якой раней не было бачна, нібыта слугавалі тут таксама стыхійныя духі, што прымалі цялесныя абліччы па першым загадзе гаспадара. Кабета прыпудрыла пухоўкай твар Сільфіды, паправіла парык, складачкі на сукенцы…

— Усё, пайшлі адведаем дурня! — уладна скамандваў князь і кінуў Лёдніку: — Сачы за ёй, і як толькі ўбачыш зноў прыступ меланхоліі — лякуй! І помні, шалберства не пацярплю!

Сільфіда была амаль аднаго росту з Пранцысем, у яе стройнай фігурцы адчувалася не толькі вытанчанасць, але і сіла — як у таненькай вярбе, якую, аднак, не пераломіш. Панна зусім не кульгала, але туды, куды яе вялі, відавочна не чакала нічога прыемнага. І Вырвічу было так шкада прыгажуні, што выбіў бы, здаецца, першае ж вакно ды выпусціў палонніцу ў неба.

Ісці ім давялося на верх левай вежы, у такое ж памяшканне, у якім была Сільфіда. Таксама дзверы, замкнёныя на шмат замкоў ды засоваў, варта… Але ўнутры не было ніякіх шаўкоў і кветак — наадварот: голыя каменныя сцены і падлога, драўляны насціл у куце, які мусіў замяняць ложак адзінаму насельніку, таксама не добраахвотнаму. Замест прыгожага вітража ў шыбах — краты. Шчуплы чалавечак з дзіўна прыплюснутым тварам, з вачыма, якія знаходзіліся на розных узроўнях, апрануты ў брунатны выцерты камзол, убачыўшы гасцей, ускочыў, на ягонай назе грукнуў ланцуг. Геранім Радзівіл завёў за руку ў пакой Сільфіду і расцягнуў вусны ў прывідзе ўсмешкі:

— Ну што, Марцін, бачыш, мая Сільфіда са мною! І пасвячае мяне ва ўсе таямніцы!

Шчуплы чалавечак ашчэрыў зубы, якія не ўсе былі ў наяўнасці, і кінуўся да гасцей, ланцуг нацягнуўся.

— Яна мая! Ясна табе? Мая! І яе таямніцы мае!

— Але ж гэта не я сяджу на ланцугу, а ты, браце!

Пранціш схаладнеў. Марцін Радзівіл, аддадзены пад апеку свайго брата князя Гераніма! Які прымушаў Лёдніка выклікаць яму Сільфіду! Ён жа зараз яго пазнае! Доктар, відаць, гэта выдатна разумеў, таму і спыніўся сціпла ў самых дзвярах, апусціўшы галаву. Пранцысь пастараўся, як мог, закрыць яго сабою. На шчасце, Марцін глядзеў толькі на Сільфіду.

— Не гавары яму нічога! Ён няварты!

Геранім злосна закрычаў, зрываючы голас:

— Гэта ты няварты! Калі не хочаш сядзець надалей

на хлебе і вадзе, гавары, дзе ўваход у сутарэнні! Тады я дазволю табе пабыць з Сільфідай і скарыстацца з яе вабнотаў!

Князь моцна ўхапіў прыгажуню за руку і дэманстратыўна правёў перад Марцінам.

— Ну, згодзен? Ты ж так марыў пра сувязь са стыхійным духам, столькі грошай убіў на шарлатанаў, якія абяцалі яго выклікаць!

Марцін глядзеў на Сільфіду, як паміраючы ад смагі на струмень вады, яго вырачаныя вочы блішчэлі, як у рыбіны.

— Ну што?

Марцін раптам засмяяўся сухім здзеклівым смехам, у якім не чулася вар’яцтва.

— Ты ніколі не атрымаеш жаданага, брат! Бо ты — кавалак лайна, якое ўсе абягаюць падалей, каб не ўпэцкацца. У наступным жыцці ты будзеш рабаком, якога раздушыць мой абцас.

— У цябе не будзе хутка нават і гэтага жыцця! — зароў Геранім. Сільфіда стаяла нерухома, як вытанчаная парцалянавая статуэтка. Марцін махаў рукамі і лаяўся. Ягоны погляд спыніўся на Лёдніку і загарэўся па-вар’яцку:

— Гэта ўсё ты! Для мяне не пастараўся, а яму выклікаў! Будзь ты пракляты! Пракляты!

На шчасце, у агульнай лаянцы ягонае пазнаванне доктара прайшло незаўважным.

Дзверы зачыніліся, а Геранім Радзівіл усё тросся ад злосці. І прамовіў да Сільфіды:

— І ты падумай, даражэнькая, раптам брат пагодзіцца на маю прапанову раней, чым ты, тады мне давядзецца выканаць, што яму абяцаю! І будзеш яго ўлагоджваць!

Сільфіда маўчала, адсутна гледзячы сінімі вачыма ў нікуды, і вартаўнікі павялі яе назад. Князь крыкнуў услед:

— Вакно не зачыняйце, няхай дыхае роднай стыхіяй! І камін не тапіце.

— Але ж яна застудзіцца! Ночы халодныя… — насмеліўся прамовіць Лёднік. Князь зараз жа вырачыў на яго шалёныя цёмныя вочы, зрабіўшыся раптам падобным да свайго брата Марціна.

— Памерзне, дык, можа, пачне цаніць тое цяпло, якое ёй давалі. А ты… немец… вучыць мяне ўздумаў?

Князь маланкава выхапіў шаблю і прыставіў да горла Лёдніка.

Пранцысь з сорамам успомніў падобную ж сітуацыю з ягоным удзелам. Няўжо і ён мог бы ператварыцца ў такога вось… дэспата? А што тут неверагоднага? Каб яму дасталася багатая спадчына, ды мітусіліся вакол адданыя слугі… Каб усе вакол казалі безупынна, які ён, Пранцысь Вырвіч, мудры, дужы, прыгожы… І любы капрыз зараз жа кідаліся выконваць… Адно што такія, як Лёднік, моўчкі пагарджалі б, але ж таксама схіляліся, бо жыць хочацца. Хіба ў гэтым ідэал шляхецтва? А як жа «пане-браце», роўнасць, гонар, сармацкія звычаі?

Доктар, не выказваючы страху, пакорліва чакаў, што будзе ўгодна князю. Геранім чыркануў лязом па шыі Лёдніка, пакінуўшы драпіну, і прыбраў шаблю.

— Няхай гэта будзе табе памяткай! Тут ёсць толькі адна воля — мая!

Кроў з драпіны афарбавала бялюткі каўнер.

— Ніколі гэтага больш не забуду, ваша княская мосць! — ветліва прагаварыў Лёднік.

— Каб усе лекі былі да раніцы гатовыя! І ўсе пакаштуеш сам, на маіх вачах!

Калі Геранім Радзівіл сышоў, нібыта нават сцены ўздыхнулі з палёгкай. Пранціш і Лёднік не насмельваліся загаварыць, пакуль за імі не замкнуліся дзверы іх пакоя. Доктар нават абапёрся на іх знутры абедзьвума рукамі, шумна выдыхнуўшы, як быццам па той бок засталася пагоня. Пранцысь паваліўся на ложак, шкаляра злёгку патрэсвала. Лёднік наліў вады з мядзянага збана ў місу для ўмывання, зачэрпнуў, энергічна спаласнуў твар, змыў кроў з шыі, злосна сцягнуў парык і цяжка ўсеўся на атаманку. Абодва шпегі адчувалі сябе, як быццам пабывалі ў бойцы з медзвядзём.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV