Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— Не кожнай ведай можна валодаць, дарагі мой, як валодаюць каштоўным камянём альбо ўніверсітэцкім дыпломам. Не кожную веду можна перадаць па сваім жаданні, як перадаюць права валодання домам альбо рабом. Вось я ведаю, што я — ліцвінка… Што ў мяне ёсць радзіма, за якую варта памерці, што я — са слаўнага вольнага горада. І бацька гэта ведаў. Але як перадаць гэтую веду таму, хто не можа яе падзяліць?

— Ты лічыш, што я моцна змяніўся, і не заслугоўваю больш даверу? — намагаючыся гаварыць спакойна, папытаўся Лёднік. — Што я перастаў любіць свой горад?

— Ты занадта доўга жыў на чужыне, і занадта лёгка

пакінуў радзіму, — прагаварыла Саламея. — І я памятаю, як за звітак з формулай ты гатовы быў душу закласці, і пайшоў бы ў навучанне хоць да Харона, калі ён адкрые табе, як рабіць гамункулусаў… Ведаеш, як бацька цябе называў у часы тваёй адсутнасці? Фаўст. Наш бедны Фаўст. І цяпер, калі ты знік, а тваю маёмасць распрадалі, я вырашыла, ты зноў падаўся ў далёкія падарожжы.

Пранцысь адзначыў пра сябе, што Лёдніку ўдалося схаваць ад землякоў здзелку з панам Агалінскім.

— Што ж, я заслужыў такія словы. Але мяне можаш не баяцца, я на твае веды не прэтэндую — бо адмовіўся нават ад сваіх, — з цяжкасцю, нібы яму было балюча, прагаварыў Лёднік. — Так, я ўсё мог аддаць за новыя веды… Акрым душы. Верыў, што вось, няхай навучаюся ў бязбожнікаў, якія гавораць пра перасяленне душаў і сцвярджаюць, што зносяцца з духамі, але ж я толькі назіраю, і выбіраю, што варта пераймаць, і заўсёды змагу спыніцца, не пераступіць мяжы… Як быццам, ступіўшы ў брудную лужыну, можна выбраць сухое месца. І мне страшна ўявіць, як далёка я мог бы зайсці па дарозе ў бездань… Але ўсё ў волі Госпада, я зразумеў, што браць на сябе ролю абранца і носьбіта таемных ведаў — найвышэйшая праява гардыні. Я больш не алхімік і не астролаг. Я… лепш табе не ведаць, наколькі я мала цяпер значу.

Дождж ударыў у шыбу мяккай нябачнай лапай, нібыта аб чымсьці папярэджваў.

— Бутрым, я зусім не лічу сябе абранніцай ці цябе нявартым… — засмучона прагаварыла Саламея. — Я ж памятаю, як мы хадзілі ў Сафійку, сядзелі над Дзвіною, і як ты мне распавядаў пра Рагнеду і Уладзіміра, пра Еўфрасінню і Скарыну… І пра тое, як Іван Жахлівы заваёўваў наш горад, а тады Стафан Баторы. Як мы лазілі па мурах і сутарэннях, і як знайшлі іржавы рыцарскі меч з выявай вершніка… Павер, усё, што я маю, і я сама — належыць табе. Акрамя таго, пра што ты пытаешся. Проста гэта не мая таямніца, я яе не прасіла, і я над ёю не ўладная!

— Няважна… — прамовіў Лёднік. — Я за сваю гардыню расплочваюся напоўніцу. І не хачу, каб ты, няхай далучаная не па сваёй волі, расплацілася таксама. Бо калі нам нейкім цудам удасца выбрацца з замка — цябе зграбуць іншыя прагныя рукі… Сапегаў, Багінскіх, Чартарыйскіх, Панятоўскіх… Каго заўгодна. А я не дзеля таго спрабую цябе вызваліць.

— А дзеля чаго? — папыталася Саламея. Лёднік уздыхнуў, як студэнт на іспыце, да якога не падрыхтаваўся.

— Ты павінна быць вольнай… Жыць, як хочаш…

— Ты ведаеш, чаго… дакладней, каго я хачу, — голас кабеты гучэў нават насмешна. — Уласна кажучы, я ж дачакалася — ты прыйшоў! Мой бедны Фаўст…

І калі б доктар у гэты момант пачаў казаць, што яе няварты, Пранцысь перастаў бы яго паважаць. Але ў прыцемку, які пачаў трохі-трохі, кропляй белі, рабіцца святлейшым, Лёднік толькі паднёс да вуснаў руку жанчыны, нібыта дзюбнуў носам. У Вырвіча ў чарговы раз варухнулася крыўда: і чаму гэтага страхалюднага недарэку кахаюць самыя прыгожыя кабеты? І яшчэ мільганула думка:

а Паланэя Багінская напэўна ж хоча займець тую рэліквію! Можа, з дапамогай рамфеі, дзіды Святога Маўрыкія, мяккі па характары, але адукаваны і схільны да мастацтваў князь Міхал Багінскі стане каралём Рэчы Паспалітай? Гэта будзе, напэўна, куды лепей, чым чарговы саксонец, расейскі стаўленік ці вар’ят Геранім Радзвіл… І што, калі тую рамфею дастане шляхціц Пранцысь Вырвіч? На трон яго самога, вядома, наўрад пасадзяць, трэба нават у марах ведаць межы… Але ён можа ўрачыста перадаць святыню будучаму каралю і тым як бы ўзвесці яго на трон. Пранцысь Вырвіч, дабрадзей караля! Тады юная Багінская паглядзіць на яго, як на роўнага!

Вырвіч сам не заўважыў, як ад салодкіх мрояў прыдрамаў, і сніліся яму залатыя фанфары, якія бязгучна гралі славу герою, высоўваючыся з аблокаў, як трубкі з вялізнай дуды. Пранціш стаяў проста на хмарцы пад дажджом з бязважкіх ружаў, створаных з завіткоў пары, і намагаўся расчуць хоць урывак урачыстай мелодыі ў свой гонар. Ён ведаў, што фанфарам падпявае анёльскі хор, але яго таксама не было чутно. Ціха, падаюць, як снегавыя камякі, ружы. Растаюць у паветры… Раптам слых пачаў улоўліваць асобныя гукі… І яны сталі складацца ў пахавальны марш. Ад абурэння Вырвіч прачнуўся… А яшчэ ад таго, што Лёднік тузаў яго за рукаў.

Магчыма, сонца і падумвала вынырнуць з бездані начы, але не наважвалася, бо хмары так шчыльна засцілалі неба, што праз іх усё роўна немагчыма было паказаць сваю бліскучую гожасць упэцканай восеньскай слатой зямлі, а ці варта тады турбавацца?

Між тым ля брамы пачуліся нейкія гукі, замільгалі агні…

— Усё, час! — здушаным голасам прамовіў Лёднік.

— Ты так і не сказаў мне… — ціха прамовіла палачанка, ператвораная ў мурынку.

— Я быў дурань, — проста прызнаўся былы алхімік. — Не ведаю, ці прабачыш ты мяне. Ты — лепшае, што магло б са мной адбыцца. Але цяпер ужо запозна.

— Ніколі не бывае запозна, павер, — упэўнена прагучэў глыбокі нізкаваты голас Саламеі Рэніч.

Каля брамы адбывалася нейкая мітусня і чуліся незразумелыя жаласныя выкрыкі, не падобныя да чалавечых. Лёднік ішоў наперадзе, выпрастаўшыся, як палкаводзец, Пранцысь нёс за ім валізу з лекарскім інструментарыем, мурынка, угнуўшыся, спяшалася за імі дробным крокам. На падыходзе да брамы Лёднік пачаў выкрыкваць на нямецкай:

— Загад яго княскае мосці!

Усе спалохана рассыпаліся ў бакі. Лёднік падыйшоў да начальніка варты і незадаволена папытаўся:

— Гэта выпадкам не цюленяў і слана прывезлі?

— Дакладна так! — з палёгкай адказаў начальнік варты, немалады рудаваты прусак, на твары якога чыталася такая разгубленасць, якой не магла выклікаць самая жорсткая і безнадзейная баталія. — Ніхто нічога зразумець не можа. Прыезжыя крычаць, каб зараз жа далі ім падводы, бо слон здохне, цюлені разбягуцца, мурыны таксама… Кажуць — яго княская мосць замаўляў гэты звярынец ажно ў Гамбургу, вось яны прыехалі, слон захварэў, затрымаліся ў Трайчанах, да раніцы чакаць не могуць, бо цюленям патрэбныя новыя бочкі з вадою, старыя разбіліся… Правадыр, нахабны малады чалавек, патрабуе, каб зараз жа даклалі пра іх прыезд князю, іначай той угневаецца. Але калі яго міласць князя пабудзім, што, не ўгневаецца? Майн гот, што такое цюлені, гер Лотман? Гэта драпежнікі?

Поделиться:
Популярные книги

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия