Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

— Разэнкрэйцэрам, якіх ніхто толкам не бачыў, прыпісваюць самыя неверагодныя ўчынкі, — заўважыў Лёднік. — Я б не ўсяму верыў, Ваша мосць. Я жыў у Празе, бываў у Нюрнбергу, чуў пра два вазы з рыбай… Але пра крадзеж рэліквіі — нічога.

— І не павінен быў чуць, — раздражнёна патлумачыў Сапега. — Каб не нарабілася шуму, скрадзенае падмянілі падробкай. І цяпер Папа хацеў сапраўдную святыню вярнуць сабе. Але Аляксандр Солтан, пабываўшы ў Ерусаліме, у Рым не вярнуўся. Паехаў у Партугалію, Францыю, Англію… А калі вярнуўся на радзіму, каталікі яго з амбонаў у Вільні сабакам абзывалі. І ніякай граматы ад

Папы ў яго не мелася пра заступніцтва. Затое ў Полацкай Сафіі за здароўе Солтана пачалі кожны дзень служыць малебны. Значыць, туды святыню перадаў, спадзеючыся абараніць братоў па веры, а манахі яе схавалі ў сутарэннях.

— Дык што гэта за святыня, ваша княская мосць? — з нецярплівасцю прашаптаў Пранцысь.

Сапега адвёў вочы.

— Яна доўга пераходзіла з рук у рукі, з’яўляючыся часткай імператарскіх рэгаліяў. Імператар Канстанцін, Отан Вялікі, Карл Вялікі, Барбароса… Усе з ёй у руках каранаваліся. Карацей, уладальнік гэтай рэліквіі — уладар над уладарамі! — голас Сапегі аж узвысіўся ды сарваўся на дыскант ад захаплення. — Калі б хтось у Рэчы Паспалітай яе займеў! Тады і Багінскія, і Чартарыйскія, і Пацы — усе збяруцца пад ягоны сцяг!

Сапега відавочна ўяўляў на месцы шчасліўца сябе.

— Рамфея! — выдыхнуў уражаны Лёднік здагадку, і Сапега кінуў на занадта абазнанага доктара засцярожлівы позірк.

— Няважна… Галоўнае, Іван Рэніч ведаў, дзе яна знаходзіцца. І сабе яе дакладна не забраў. Але толькі абраны чалавек можа прайсці ў сутарэнні, і такі чалавек можа прывесці свайго пераемніка толькі добраахвотна, пасля належных выпрабаванняў. Таму Марцін Радзівіл і ўгаворваў Рэніча па-добраму… Але калі той памёр, захавальніцай полацкай таямніцы стала ягоная дачка.

— Чаму вы так у гэтым упэўнены? Яна сама прызналася? — напружана папытаўся Лёднік. Сапега выпрастаўся, відаць, зусім знудзіўшыся вымушаным знаходжаннем у адной паставе, і зноў забегаў па пакоі, загаварыўшы на поўны голас.

— Прызналася, не прызналася — больш няма каму! Паміж захавальнікамі павінна быць альбо крэўная, альбо духовая еднасць. Таму й паненка пакуль жывая, і, напэўна, здаровая. Цяпер Геранім Радзівіл спадзяецца стаць захавальнікам… і ўладальнікам рэліквіі. А гэтага дапусціць нельга!

Сапега нарэшце спыніўся, у сваім узбітым хмаркай парыку падобны да вушастага красналюдка-гнома.

— Вырашана — адпраўляецеся з Пфальцманамі! Пастарайцеся ўвайсці да Гераніма ў давер, хоць гэта практычна немагчыма. У замку можаце разлічваць на дырэктара тэатра Пучыні. Радзівіл ягоную жонку змусіў разам з іншымі актрысамі ўвасабляць мармуровыя статуі багінь падчас балю. Небарака не вытрымала ганьбы й памерла. Зрэшты, усе слугі, прыслужнікі і прыдворныя свайго пана ненавідзяць люта, — пасміхнуўся Сапега. — Але ж усе запалоханыя да мышынага віску. І яшчэ адзін чалавек вам прыдасца… Пайсці з вамі не зможа — там яго добра ведаюць, але ж каб дастаць князя Гераніма, жыцця не пашкадуе.

Сапега высунуўся за дзверы і гукнуў:

— Ігнась!

Праз хвілю ў кабінет зайшоў высокі дужы шляхцюк у сармацкім строі, з пышнымі светлымі вусамі і доўгім чубам. Вочы шляхцюка пазіралі ўпэўнена, як у дасведчанага воя.

— Знаёмцеся, пан Ігнась Мянчынскі! Брат апошняй жонкі князя Гераніма. Калі прыехаў заступацца за сястру, князь адправіў яго назад

у карэце на авальных колах. Так?

— Так! — скрозь сцятыя зубы адказаў шляхцюк, і ягоныя вочы — нават у цьмяным святле свечак гэта было відно — палыхнулі агнём нянавісці за перажытую ганьбу.

— Сястра пана Мянчынскага зараз у бяспецы, у бацькоў, таму пан Ігнась нічым не звязаны. І дапаможа вам, калі што, са сваймі жаўнерамі…

Твар пана Мянчынскага нават засвяціўся ад прадчування помсты — было зразумела, што паляціць за ворагам, калі даць сігнал, як выжал за дзіком… Пранціш шчыра пазайздросціў вусам пана Ігнася. А яшчэ крыўдна зрабілася пры думцы, што Лёднік, як заўсёды, разумее ў пачутым куды больш за свайго гаспадара.

У цемры і дажджы агні паходняў здаваліся размытымі плямамі. Пфальцманы былі шчаслівыя і перапоўненыя ўдзячнасцю — бо ўпэўненыя, што толькі дзякуючы сувязям высакароднага юнака іх адпусцілі. Фрау Эльза гладзіла Пранціша па непаслухмяных кудзерах з сапраўднай мацярынскай ласкай, відаць, прыкідваючы, што магла б мець такога гожага сына. Можна было спадзявацца, што сапраўдных імёнаў сваіх калегаў яны не выдадуць. Чакаць, пакуль развіднее, ніхто не стаў. І праз гадзіну жалезная чарапаха ўкацілася ў браму слуцкага замка.

Лёдніка і Пранціша, прабачце, гера Лотмана і ягонага асістэнта Франца Магнуса пасялілі ў пакоі малога палацу Ніжняга замка, побач з Пфальцманамі. Не ў самым шыкоўным пакоі, але там усё-ткі меўся вялізны ложак на саксонскі манер, які Лёднік, як належала слузе, саступіў Пранцысю, а сам, падкурчыўшы доўгія ногі, улёгся на атаманцы ля каміну.

Нібыта было ўтульна… Суха, цёпла… Лепей, чым дома ў Падняводдзі, дзе Пранцысь і бацька спалі на цвёрдых лаўках. А бацька часта яшчэ, дзеля выхавання шляхецкага духу, будзіў сына з першымі пеўнямі, а то і сярод ночы стрэлам у столь, так што тая нагадвала рэшата. І камін тут нядаўна тапілі. Але шкаляру здавалася, што ён ляжыць не на пярыне, а на тонкім лёдзе, які вось-вось можа растаць, і правалішся ў славутыя сутарэнні-катавальні. Нават у начной цішы ўгадваліся прывідныя крыкі. Пранцысь, змагаючыся з дрымотай, ледзь дачакаўся, пакуль Лёднік прамармыча належныя вечаровыя малітвы, вымавіць «Амін!» і ўляжацца, і папытаўся:

— А што такое рамфея? З-за чаго ўвесь гэты бабілонскі кірмаш?

Лёднік нецярпліва крутануўся на атаманцы:

— Дзіда. Дзіда святога Маўрыкія. Некаторыя лічаць, што гэта менавіта тая зброя, якой сотнік Лангін на Галгофе прабіў бок Госпада нашага Ісуса Хрыста, калі той канаў на крыжы. Але хутчэй за ўсё яна належала святому Маўрыкію з хрысціянскага рымскага легіёна, знішчанага на загад імператара. Паводле легенды, варты ўладання гэтай святыняй чалавек набудзе асаблівую мудрасць і Боскае апякунства.

Недзе завыў сабака, потым захліпнуўся, завішчэў, нібы яго моцна перацялі, і ўрэшце змоўк. Пранцысь памаўчаў, падумаў:

— А як цэлую дзіду можна было перахоўваць, туды-сюды вазіць?

— Гаворка ўсяго толькі пра наканечнік! Састаўлены з двух паловаў і цвіка ад крыжа Гасподня, абкручаных па загадзе Отана Першага срэбным дротам. Усё? Я магу нарэшце заснуць, мой пан? — атрутай у голасе доктара можна было забіць усіх пацукоў слуцкага замку. Але Вырвіч ужо звык да шыпення і крыкаў свайго слугі, і загаварыў зноў:

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV