Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Шрифт:

Вырвіч азірнуўся. Лёднік змрочна ўтаропіўся ў келіх, нібыта хацеў убачыць скрозь яго сваю вартую жалю будучыню… Але ў келіху ўсяго толькі пенілася не самае лепшае піва. Музыкі завялі чарговую песню, заплакала скрыпка, загула басэтля, задрыжэлі па кутах вечаровыя цені, якія не магло разагнаць дрогкае полымя бледных свечачак, што рыхтаваліся стаць бруднымі лужынамі воску.

Куды едзеш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом. На кірмаш, васпане! Ой, вір-вір, бом-бом.

Алхімік правёў доўгімі пальцамі па худым твары, нібыта не пазнаваў сам сябе. Палез у кішэню і дастаў маленькую

шкляную бутэлечку… Пранцысь ведаў, што ў ёй.

А што вязеш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом. Воз дзяўчат, васпане! Ой, вір-вір, бом-бом. Пачым цэніш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом. Па чырвонцу, васпане! Ой, вір-вір, бом-бом.

Скрыпка галасіла, нібыта была жывой істотай, якая страціла самае дарагое. Нават за суседнім сталом на імгненне прыціхлі галасы гульцоў у косткі. Бутрым паднёс блізка да вачэй бутэлечку, страсянуў, углядаючыся ў сваё апошняе золата… Нават здалёк Пранцысь бачыў, як крывяцца ягоныя вусны.

Куды едзеш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом. На кірмаш, васпане! Ой, вір-вір, бом-бом. А што вязеш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом. Воз хлапцоў, васпане! Ой, вір-вір, бом-бом. Пачым цэніш, Рамане? Ой, вір-вір, бом-бом. Па талеру, васпане! Ой, вір-вір, бом-бом.

Каго прадаюць за талер, а каго й за шэлег, усім ёсць цана ў гэтым не лепшым са светаў… Басэтля глуха падтаквала высокаму голасу сляпога спевака. Пранціш намацаў у кішэні вежачку — кубак з астрагаламі, косткамі для гульні. Можа, далучыцца да кумпаніі? Часам удавалася ж выйграваць ды мухляваць, калі не натрапіш на мацнейшага махляра. У калегіюме ён ды адзін шчаўлік з малодшага курсу, Міхась Міцкевіч, таксама з небагатай шляхецкай сям’і, былі самымі моцнымі гульцамі. Міцкевіч, праўда, асаблівыя здольнасці меў: мог тры разы запар выкінуць «венеру» — усе шасцёркі, і ніхто падлавіць не мог на ашуканстве. Той шчаўлік цвёрда збіраўся, як падрасце, ехаць у Лемберк, каб павучыцца ў лепшых шулераў і пасля каралёў абыгрываць. Пранцысь жа марыў стаць славутым ваяром і здабыць багацце і тытулы шабляй, якую, дарэчы, таксама ў бліжэйшы час варта было раздабыць. Выпітае піва прыемна круціла галаву і змушала да подзьвігаў.

Чарнявая карчмарка зноў спусцілася ўніз і наліла ў збан з маленькай бочачкі адмысловага віна. Пранцысь зараз жа падскочыў да маладзіцы, як бусел да наладаванай жабкамі калюгі, залапатаў, зажартаваў… Але карчмарка і сама мела язычок востры, як шабля каралеўскага улана, і блакітныя вочы Пранцыся ніяк не маглі прабіцца да ейнага загартаванага досведам карчмарскага рамяства сэрца. Гэта яна шляхціцу адмаўляе? Эх, была б у яго шабля!

Збанок у руце Адэлі прыцягваў, як гарачая смала — парушынку… Кабета спрытна абмінула нахабнага юнака і рушыла, аглядаючы сваю гаспадарку, як гетман — поле бітвы. Параўнялася са сталом, дзе сядзеў Лёднік… Нешта ціха таму сказала… І — што такое? Паставіла перад Пранцысевым слугою запаветны збаночак!

Шкаляра ажно працяла ад злосці. Баўтрамей падняў на кабету цёмныя вочы:

— Выбачайце, пані, я цяпер не магу дазволіць сабе такайскае.

— Гэта пачастунак ад мяне пану лекару!

А прамовіла з якой удаванай сарамяжнасцю! І нават нібы няўзнак прыхінулася да чарадзея! Пранцысь нічога не мог зразумець. Ён, Вырвіч — юны, вясёлы,

гожы, а добрае віно дастаецца на дарэмшчыну старому змрочнаму чарнакніжніку з дзюбатым носам! Што ён, прысушвае кабетаў лацінкай? Альбо носіць пры сабе мяса маладога жарабяці, высушанае ў новым паліваным гаршку, ці валасы з канца воўчага хваста, а можа ўласную кроў, выпушчаную ў пятніцу, змяшаную з заечымі ядрамі і вантробай галубіцы, у парашок ператвораную, кабетам падсыпае?

Яшчэ трохі пашаптаўшыся з лекарам, Адэля сышла, нават не зірнуўшы на блакітнавокага чубатага шкаляра. Лёднік праводзіў яе вачыма, няспешна наліў віна, чырвонага і густога, як кроў, у свой апусцелы келіх, нават нейкі мройны выраз на твары з’явіўся… Успомніў залатыя свае дзянькі, відаць, калі не такое шчэ віно смакаваў. А смалы табе гарачай!

Пранцысь ірвануўся наперад і цопнуў келіх проста з-пад носу алхіміка. Гледзячы ў вочы свайму слузе, няспешна выпіў. Ад злосці нават не распрабаваў добра. Але віно, здаецца, выдатнае… І мацнейшае за піва. Парадкам мацнейшае. Бразнуў пусты келіх аб стол. Лёднік, нібыта вывучаючы рэдкую хваробу, глядзеў на гаспадара. Зноў наліў поўны келіх. Працягнуў руку…

Пранцысь зноў апярэдзіў слугу. Павольна паднёс келіх да вуснаў, выпіў, не адрываючы позірку ад чорных вачэй, у якіх болей за ўсё на свеце хацелася пабачыць замест прыхаванай жарынкі насмешкі — праўдзівую крыўду. Але трымаць позірк на адной кропцы станавілася ўсё цяжэй, аблічча паскудніка Баўтрамея пачало нейкім незразумелым чынам дваіцца.

Пусты келіх ляснуў аб дубовы стол. Лёднік зноў прамаўчаў, пасядзеў, апусціўшы галаву. Пранцысь, крыху пагойдваючыся, навісаў над ім пагрозна, як цыклоп над Улісам. А што — ён, пан Вырвіч гербу «Гіпацэнтаўр», моцны, вялікі… Уга, які зух! Што перад ім нейкі доктар, няхай той і ў Празе вучыўся! У галаве гралі скрыпкі і дуды, падлога пахіствалася ў такт музыцы, так што давялося абаперціся абедзьвума рукамі аб стол.

Алхімік, як нічога не было, напоўніў келіх. Пранцысь зноў паспеў першы, хаця й расплюхаў каштоўнай вадкасці… Але ягоную руку раптам імкліва перахапіла, як абцугамі, рука лекара. Лёднік холадна прамовіў, не гледзячы на шкаляра.

— Думаю, васпану ўжо досыць.

— Ды як т-ты пасмеў! Ды я ц-цябе… Хам… Біз-зуноў пакашт…шту…

Язык, аднак, не паспяваў за абуранымі думкамі, свет навокал загайдаўся, як адлюстраванне ў веснавой вадзе. Вырвіч толькі ўсвядоміў, што нехта ўзваліў яго на плячо самым ганебным чынам, як мяшок з гарохам, і некуды панёс. Ды яшчэ нізкі голас дзесьці побач бурчэў:

— Дурное хлапчыска…

На гэтым доўгі дзень прыгодаў для Пранцыся Вырвіча завершыўся.

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ

ЯК ПРАНЦІШ ПАЗНАЁМІЎСЯ З ВАЕВАДЗЯНКАЙ І ЛЕДЗЬ НЕ СТРАЦІЎ АЛХІМІКА

Раніца пачалася з галаўнога болю. Гэткая нармальная шляхецкая раніца. Пранціш ледзь прадраў свае калісьці ясныя блакітныя вочы. Ён ляжаў у ложку не самым шыкоўным, але ўсё-ткі ў ложку, а не на падлозе… Хаця й на адвечным для прыдарожнай карчмы сенніку. Падобна, ім вылучылі, як ганаровым гасцям, пакойчык на другім паверсе. Адэліна ласка? Памяць патроху вярталася, і гэта не радавала. Няўжо яго сюды прынёс Лёднік? Пранціш успомніў, як выхопліваў келіхі з-пад аб’ёмістага носу доктара з радасным адчуваннем, што гэта сапраўдны подзьвіг, і шчокі загарэліся ад сораму. А дзе той доктар? Ці не збег? Вырвіч паспрабаваў прыўзняцца, але ад гэтага свет паплыў купальскім карагодам, нават водбліскі вогнішча прымсціліся… А Божачкі, як галава баліць!

— Што, нашукаўся пан ін віна верытас? — насмешны голас побач успрыняўся з палёгкай. Шкаляр павярнуў галаву, ад чаго ўваччу сцямнела. Калі туман разамгліўся, Пранціш зразумеў, што доктар, ужо без сваёй чорнай мантыі, у адной белай кашулі і саксонскіх нагавіцах, мяшае ў кубку нейкі адвар, ад якого ідзе пах сабачае мяты.

— І часта пан Вырвіч даходзіць да такога стану? — насмешна прарыпеў алхімік.

— Я не люблю быць такім… Такім, як мой бацька…

Вырвіч адразу пашкадаваў сваіх словаў… Што значыць, п’яны рот на замку не трымае, embritas et amor cuncta sekreta produnt. Але Лёднік нават не хмыкнуў. Толькі папытаўся, працягваючы нешта калбаціць у кубку:

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Провалившийся в прошлое

Абердин Александр М.
1. Прогрессор каменного века
Приключения:
исторические приключения
7.42
рейтинг книги
Провалившийся в прошлое

Последняя жертва

Мид Райчел
6. Академия вампиров
Фантастика:
ужасы и мистика
9.51
рейтинг книги
Последняя жертва

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI