Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

А малодшы брат не захацеў заставацца ў лесе. Быў ён дужы, як тур, і спадзяваўся на сваю сілу. Ён адзін церабіў прасекі, масьціў грэблі і ехаў далей.

І да гэтых часоў засталіся яшчэ на Палесьсі тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў малодшы брат.

Ці доўга ён так выбіраўся зь цёмнага лесу, ці не, але вось нарэшце пачалі трапляцца прагаліны ды палянкі зь пяскамі. Асеў малодшы брат на гэтых палянках, пачаў іх араць і сеяць збожжа.

І з таго часу празвалі яго самога і ўвесь яго род палявікамі.

А

потым размножыліся паляшукі й палявікі, занялі новыя лясы і палі ды сталі добрымі суседзямі.

Так і цяпер жывуць.

Ох і залатая табакерка

Жыў сабе сіраціна Янка, лясьнікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай ня было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хатцы. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка.

Прывык да яго каток. Бывала, куды гаспадар ідзе, туды і ён.

Пайшоў аднойчы Янка дровы зьбіраць. Ну, вядома, і каток за ім.

Набраў Янка вязку, нясе дадому, а каток адну сухую галінку ўсьлед цягне.

Стаміўся Янка, прысеў на пні, успомніў як цяжка яму жыць на сьвеце, і застагнаў моцна сам сабе:

— Ох, ох!

І толькі ён сказаў, — выскачыў з-пад пня маленькі дзядок з доўгаю барадою.

— Чаго ты мяне клікаў, дзяцюк?

Паглядзеў Янка спалохана на дзіўнага дзядка і кажа:

— Не, дзедка, ня клікаў я цябе.

— Як ня клікаў? — заспрачаўся дзядок. — Я-ж ня глухі! Ты два разы назваў маё імя: Ох, Ох… Мусіш мне цяпер сказаць, чаго ты ад мяне патрабуеш.

Падумаў Янка і кажа:

— Нічога, дзедка, мне ня трэба. Але я вельмі галодны. Калі маеш кавалак хлеба, то дай.

Ох нырнуў назад пад пень, і праз хвіліну вынес адтуль міску тлустай капусты і кавалак хлеба.

— На, — кажа, — еш.

Наеўся сіраціна, катка накарміў і нізка пакланіўся дзядку:

— Дзякую за абед: даўно такой смачнай стравы ня еў.

Узваліў ён на плечы свае дровы і весялейшым пайшоў дадому.

Мінуў дзень-другі, зноў голад дакучае. Успомніў Янка пра дзядка. «Пайду, — думае, — ці не накорміць ён мяне яшчэ раз?»

Прыйшоў, на той пень сеў і ўздыхнуў:

— Ох!

Выскачыў дзядок:

— Што скажаш, дзяцюк?

Пакланіўся яму Янка:

— Галодны я, дзедка. Ці ня даў-бы ты мне хоць кавалак хлеба.

Дзядок, як бачыш, вынес яму кавалак хлеба і міску капусты. Так з таго часу і пайшло: захочацца Янку есьці, — ідзе да дзядка.

Аднойчы дзядок вынес яму замест абеду залатую табакерку.

— Вось што, хлопча, — кажа, — ня турбуй ты мяне болей: я ўжо стары і мне цяжка абед выносіць. Вазьмі гэтую табакерку. Калі табе што патрэбна будзе, адчыні яе, і мой слуга адразу стане перад табою. Ён ня горш за мяне зробіць усё, што ты яму загадаеш.

Узяў Янка залатую табакерку, шчыра падзякаваў і пайшоў, надскокваючы, дахаты. Адчыніў дома залатую

табакерку — выскачыў зь яе маленькі чалавечак, але не такі, як дзядок Ох, а малады, шустры.

— Што загадаеш? — прагаварыў да Янкі тоненькім галаском.

— Дай мне, братка, чаго-небудзь паесьці.

Тут чалавечак, як бачыш, паставіў на стол міску капусты, палажыў добры кавалак жытняга хлеба, а сам ускочыў у залатую табакерку і зачыніўся.

Пажыў так Янка нейкі час, і захацелася яму пайсьці ў сьвет, людзей паглядзець, сябе паказаць, бо ніколі-ж ён нідзе, апроч свайго лесу, і ня быў.

Узяў ён залатую табакерку, клікнуў катка і пайшоў.

Шмат абыйшоў ён вёсак, гарадоў, шмат чаго пабачыў, нарэшце прыйшоў да сіняга мора. Бачыць — ляжыць на беразе маленькая серабрыстая рыбка. Відаць, хваля выкінула яе ў час прыбою. Трапечацца рыбка, б'ецца аб каменьне, пячэцца на сонцы, а ніяк назад у мора ня трапіць.

Шкада стала Янку беднай рыбкі. Узяў ён яе асьцярожна і ўкінуў у мора. Вільнула рыбка хвосьцікам, глынула вады, ачуняла, а потым высунула галоўку наверх і кажа чалавечым голасам:

— Дзякуй табе, малойча, што ты мяне ад сьмерці збавіў. Можа будзе час, што і я табе ў чым дапамагу.

Сказала так — і назад у ваду. Янка засьмяяўся:

— Навошта мне, рыбка, твая дапамога, калі ў мяне ў кішэні не такі памочнік!

Але рыбка яго не пачула.

Пайшоў ён далей. Выбегла з норкі шэрая мышка. Каток цап яе за сьпіну і хацеў зьесьці.

Шкада стала Янку мышкі. Быў ён такі чалавек, што ўсіх шкадаваў, бо заўсёды помніў, як яму самому раней цяжка жылося. Узяў ён мышку пагладзіў і пасадзіў у кішэню, а потым дастаў з торбы скарыначку хлеба і кінуў ёй туды.

— Еш, — кажа, — ты-ж, мусіць, галодная.

Мышка супакоілася, пачала грызьці скарынку.

Ішоў ён так, ішоў берагам мора, тым часам і вечар настаў — трэба начлег шукаць. Бачыць — высіцца на гары вялікі палац. «Не, думае Янка, туды мяне ня пусьцяць». Пайшоў ён далей. Глядзіць — стаіць пры моры маленькая рыбацкая хатка. Зайшоў Янка ў хатку і папрасіўся пераначаваць.

— Добра, — кажа гаспадар, — начуй сабе. Нам весялей будзе.

Разгаварыўся Янка з гаспадаром.

— Што гэта за палац мінуў я па дарозе? — пытаецца ён у яго.

— Гэта каралеўскі палац, — адказаў гаспадар. — У ім сам кароль жыве. Але нядаўна здарылася ў караля бяда: прыляцеў у поўнач марскі Зьмей, схапіў яго дачку і занёс на сваю заклятую марскую выспу, куды ні дайсьці, ні даплысьці, нельга. Кароль цяпер аж валасы на галаве рве. Абвясьціў на ўсё каралеўства: хто верне яму дачку, за таго аддасьць яе замуж і ўсё каралеўства пасьля сваёй сьмерці апіша. Шмат прыязджала сюды розных князевічаў і каралевічаў, ды ніхто да выспы дабрацца ня можа: марскі Зьмей такія хвалі ўзьнімае, што рады няма…

Поделиться:
Популярные книги

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия