Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

Прачнуўся назаўтра пан, аглядаецца — дзе-ж гэта ён? Убачыў сваю прыёмную дачку, якую прагнаў, і пытаецца:

— Чаму я тут, у бруднай мужыцкай хаце, ляжу?

— Ты сам так захацеў, — сьмяецца дзяўчынка. — Ты сказаў мне: «Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты». Я і ўзяла цябе. Уставай ды ідзі замест бацькі паншчыну адбываць. Ты мужык дужы, роботнік зь цябе будзе нядрэнны.

Пачуўшы гэта, пан усхапіўся на ногі і так драпануў назад у свой маёнтак, што толькі яго і бачылі. Навет

ад коней з карэтаю адрокся.

Залатая яблынька

Жыў дзед і баба. І былі ў іх дочкі — дзедава дачка і бабіна дачка. Дзедаву дачку звалі Галя, а бабіну — Юля.

Баба сваю родную дачку песьціла, даглядала, а дзедаву ў чорным целе трымала і ўсё шукала прычэпкі, каб ізь сьвету зьвесьці.

Пайшоў аднойчы дзед на кірмаш, купіў бычка-трацячка. Прывёў дахаты і кажа дочкам:

— Будзеце пасьвіць яго па чарзе — адна дзень і другая дзень.

Пагнала ў першы дзень бычка на пашу дзедава дачка. Злая мачыха дала ёй верацяно і мех кудзелі.

— Глядзі, — кажа, — каб за дзень усю кудзелю спрала, кросны выткала, палатно выбяліла і ўвечары дамоў прынесла. А калі ня зробіш — ня жыць табе.

Вывела Галя бычка з хлява, пагладзіла па шыі і пагнала на пашу. Гоніць, а сама горкімі сьлязьмі заліваецца.

Бычок пытаецца:

— Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго плачаш?

— Як-жа мне ня плакаць, бычок? Загадала мне мачыха гэты мех кудзелі спрасьці, кросны выткаць, палатно выбяліць і ўвечары дамоў прынесьці… Ці-ж зраблю я за дзень такую работу?

— Ня плач, — адказвае бычок, — гані мяне на шаўковую травіцу, на сьвежую расіцу, там мы што-небудзь прыдумаем.

Прыгнала Галя бычка на шаўковую травіцу, на сьвежую расіцу. Наеўся бычок, напасьвіўся, а потым і кажа:

— Цяпер кладзі мне ў правае вуха кудзелю і верацяно. А сама хукні ў левае вуха і глядзі, што будзе.

Палажыла Галя бычку ў правае вуха кудзелю і верацяно, хукнула ў левае вуха і глядзіць. Аж там — кудзеля прадзецца, кросны ткуцца, палатно беліцца і ў сувой скочваецца…

Як усё было зроблена, выняла Галя гатовы сувой палатна і вясёлая пагнала бычка дахаты.

Злая мачыха сустрэла яе на дварэ:

— Ну, што: спрала кудзелю?

— Спрала, — кажа Галя, і падала ёй гатовы сувой палатна.

Мачыха аж за галаву хашлася: такую работу зрабіла яе падчарка! А тут і суседкі прыйшлі — дзівяцца, якое тонкае палатно выткала Галя. Усе хваляць яе, не нахваляцца.

Прыйшла чарга гнаць бычка бабінай дачцэ Юлі. Дала ёй маці верацяно і поўмяха кудзелі.

— Спрадзі, — кажа, — дачушка, гэтую кудзелю і вытчы палатно яшчэ лепшае, чым выткала твая няродная сястра. Хачу, каб цябе людзі хвалілі, а не яе.

Узяла Юля тоўсты дубец і пагнала бычка. Гоніць ды ўсё хвошча яго дубцом. Бычок давай кідацца туды-сюды,

а Юля бегае за ім, кляне на чым сьвет стаіць. Бегала, бегала і верацяно згубіла.

Прыгнала яна сяк-так бычка на пусты выган, палажыла кудзелю, а сама спаць уклалася. Бычок узяў кудзелю, пабэрсаў нагамі і ўтаптаў у балота.

Прачнулася пад вечар Юля, глядзіць — кудзеля ў балоце ўтоптана… Схапіла яна дубец ды давай бычка біць. Бычок пабег дахаты, і яна за ім з крыкам.

Дома маці пытаецца ў яе:

— Ну, як, дачушка: зрабіла работу?

— Ды не, — кажа дачка.

— Чаму?

— Бычок вінаваты. Празь яго я верацяно згубіла, а потым яшчэ ён і кудзелю маю ў балота ўтаптаў…

Узлавалася мачыха на бычка. Пайшла да дзеда і кажа:

— Зарэж, дзед, бычка!

— Ці ня здурэла ты, баба? — падзівіўся дзед. — Навошта нам яго рэзаць?

Тут баба як затупае нагамі, як накінецца на дзеда з кулакамі:

— Калі не зарэжаш, дык я цябе вон выганю разам з тваёй дачкою!

Нічога не парадзіш — згадзіўся дзед зарэзаць бычка.

Пачула гэта Галя, пабегла ў хлеў да бычка, абкяла яго за шыю і залілася сьлязьмі.

— Дзеўка-дзявіца, русая касіца, чаго ты плачаш? — пытаецца бычок.

Расказала яму Галя, што надумалася зрабіць злая мачыха.

— Ня плач, дзеўча, — кажа бычок. — Лепш паслухай, што я табе параю. Як зарэжуць мяне, вазьмі маю печань, і там знойдзеш залатое зярнятка. Пасадзі тое зярнятка ў садку каля хаты. Вось і ўсё.

Галя так і зрабіла, як сказаў бычок.

Вырасла зь зярняткі яблынька з залатымі яблыкамі.

Хто ні ідзе ці ня едзе каля садка — усе дзівяцца з залатой яблынькі.

Ехаў аднойчы з вайны прыгожы малады гусар. Убачыў яблыньку і спыніўся. Працягнуў руку да яе, каб сарваць залаты яблык. А яблынька — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору. Апусьціў гусар руку — яблынька зноў стала на сваё месца.

Убачыла гэта праз акно Галя і кажа да мачыхі:

— Пайду я сарву гэтаму прыгожаму гусару адзін яблычак.

А мачыха як затупае на яе, як закрычыць:

— Я табе галаву сарву!

Схапіла яна Галю ды засадзіла пад карыта, а ў садок паслала Юлю: няхай, думае, лепш родная дачка сарве гэтаму гусару яблык, можа, ён закахаецца ў яе…

Падышла Юля да яблынькі, а тая — дзын, дзын, дзын! — і паднялася ўгору.

Узлавалася Юля на яблыньку, пачала яе лаяць апошнімі словамі.

А тут якраз па дварэ хадзіў пеўнік. Ускочыў ён на плот і кукарэкае:

— Ку-ка-рэ-ку! Дзедава дачка пад карытам схавана, а бабіна хоча яблыкі яе сарваць ды выйсьці замуж за пана…

Пачуў гэта гусар, зьлез з каня і пайшоў у хату. Знайшоў там пад карытам дзедаву дачку. Як зірнуў на яе, дык вачэй ня можа адарваць: так яна яму спадабалася.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Маяк надежды

Кас Маркус
5. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маяк надежды

Великий перелом

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Великий перелом

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6