Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

— Чаму гэта, мамка, ніхто мяне па імені не называе?

Маці ўздыхнула і кажа:

— Таму, дачушка, што ты ў нас адна: няма ў цябе ні братоў, ні сясьцёр. Расьцеш, як тая крапіва пры плоце.

— А дзе-ж мае браты і сёстры?

— Сясьцёр у цябе, — кажа маці, — няма, гэта праўда, а братоў было тры.

— Дзе-ж яны, мамка?

— Хто іх ведае. Як я цябе яшчэ ў калысцы калыхала, паехалі яны ў сьвет зь лютымі Зьмеямі-Цмокамі ваяваць, сабе і людзям шчасьце здабываць. З таго часу і не вярнуліся…

— Дык я пайду, мамка, шукаць іх — не хачу, каб мяне Крапіўніцай называлі!

І

як бацька і маці ні адгаварвалі яе, — нічога зрабіць не маглі. Тады маці і кажа:

— Адну цябе я ня пушчу: малая ты яшчэ для такой дарогі. Запрагай Сіўку і едзь. Сіўка наша старая, разумная — яна завязе цябе да братоў. Ды глядзі, нікуды нанач не заяжджай: едзь як дзень, так ноч, пакуль братоў ня знойдзеш.

Запрэгла Алёнка Сіўку, узяла хлеба на дарогу і паехала. Выехала за вёску, бачыць — бяжыць за возам і стары іх сабака Лысун. Хацела Алёнка назад яго прагнаць, ды перадумала: няхай бяжыць — весялей будзе ў дарозе.

Ехала яна, ехала — прыехала да перакрыжаваньня дарог. Сіўка спынілася, назад паглядае. Алёнка пытаецца ў яе:

Заржы, заржы, кабыліца, Скажы, скажы мне, Сівіца: На якую дарогу цябе кіраваць, Дзе мне родных брацейкаў шукаць?

Тут Сіўка галаву ўзьняла, заржала, на левую дарогу паказала.

Алёнка пусьціла яе па левай дарозе.

Едзе яна чыстымі палямі, едзе цёмнымі барамі. Прыехала на сутоньні (зьмярканьні) ў вялікую пушчу. Бачыць — стаіць у пушчы пры дарозе хатка. Толькі Алёнка даехала да хаткі, як выбегла адтуль нейкая гарбатая кабеціна з доўгім носам. Спыніла Алёнку і кажа ёй:

— Куды ты, неразумная, едзеш супраць ночы? Цябе тут ваўкі зьядуць! Заставайся ў мяне — пераначуеш, а заўтра повідну паедзеш.

Пачуў гэта Лысун і зацяўкаў паціху:

Цяў, цяў! Не казала маці Ночак начаваці!.. Цяў, цяў! Не кабета гэта З табой размаўляе, — Ведзьма Бабарыха Злыя думкі мае…

Не паслухала Алёнка Лысуна, засталася начаваць у хатцы.

Распытала ведзьма Бабарыха ў Алёнкі, куды яна едзе. Алёнка ўсё расказала. Ведзьма ад радасьці аж падскочыла: браты Алёнчыны, думае яна, напэўна і ёсьць тыя асілкі, якія ўсю радню яе ізь сьвету зьвялі. Цяпер яна зь імі расправіцца…

Назаўтра ведзьма ўстала, прыбралася, як на кірмаш, а ўсё Алёнчына адзеньне схавала і будзіць яе:

— Уставай, паедзем братоў шукаць!

Устала Алёнка, глядзіць — няма адзеньня…

— Як-жа я паеду? — бядуе Алёнка.

Прынесла ёй ведзьма старыя жабрацкія рызманы.

— На, — кажа, — добра табе будзе і такое адзеньне.

Адзелася Алёнка, пайшла Сіўку запрагаць.

Узяла ведзьма нож і таўкач, села ў палукашак, як пані, а Алёнку за хурмана пасадзіла.

Едуць яны, а Лысун бяжыць збоку ды цяўкае:

Цяў, цяў! Не казала
маці
Ночак начаваці!.. Цяў, цяў! Ведзьма Бабарыха Паняю сядзіць, На цябе, Алёнка, Гадзінай глядзіць…

Пачула гэта ведзьма Бабарыха, схапіла таўкач і шпурнула ў Лысуна. Лысун заенчыў — перабіла яму ведзьма нагу. Алёнка заплакала:

— Бедны, бедны Лысун, як-жа ты цяпер без нагі будзеш бегчы!..

— Сьціхні, — пагразіла ёй ведзьма, — а то і табе так будзе!

Едуць яны далей, а Лысун не адстае, на трох нагах скача. Даехалі да новага перакрыжаваньня. Сіўка спынілася. Алёнка пытаецца ў яе:

Заржы, заржы, кабыліца, Скажы, скажы мне, Сівіца: На якую дарогу цябе кіраваць, Дзе мне родных брацейкаў шукаць?

Сіўка заржала, на правую дарогу паказала.

Цэлую ноч ехалі яны цёмнаю пушчай па правай дарозе. Раніцай выехалі на луг, бачаць — перад імі шаўковы шацёр стаіць, а каля яго трое жарабкоў пасецца. Сіўка весела заржала і павезла Алёнку зь ведзьмай проста да шатра.

Алёнка зарадавалася:

— Гэта тут напэўна мае браты жывуць!

Ведзьма злосна цыкнула на яе:

— Маўчы лепш. Тут жывуць не твае браты, а мае!

Пад'ехалі да шатра. Выходзяць адтуль тры статныя хлопцы-малайцы — твар у твар, волас у волас, голас у голас.

Ведзьма саскочыла з возу і да іх:

— Як маецеся, браткі? Я ўвесь сьвет звандравала, сваю галоўку стурбавала, усё вас шукала…

— Дык гэта ты наша малодшая сястра? — пытаюцца браты-асілкі.

— Але, — кажа ведзьма, — ваша родная сястра…

Кінуліся браты да яе, давай цалаваць, на руках падкідаць. Так рады, што і сказаць ня можна.

— Бач, — дзівяцца яны, — як доўга мы ваявалі: сястра за гэты час ня толькі вырасла, а і пастарэла… Ну, ды нічога: усіх ворагаў мы пазьнішчалі; засталася толькі адна ведзьма Бабарыха. Як знойдзем яе — спалім і тады дахаты паедзем.

Пачула гэта ведзьма, і аж ухмыльнулася: цяпер паглядзім, хто каго спаліць!..

— А якая гэта, сястрыца, дзяўчынка з табою прыехала? — пытаецца старэйшы брат.

— Гэта мая наймічка, — адказала ведзьма Бабарыха. — Яна ў мяне за хурмана езьдзіць і маю кабылку пасе.

— Добра, — кажуць браты, — яна і нашых коней пасьвіць будзе.

Павярнулася ведзьма, гукнула срогім голасам да Алёнкі:

— Чаго сядзіш? Выпрагай Сіўку ды вядзі пасьвіць!

Заплакала Алёнка, пачала Сіўку выпрагаць. А браты падхапілі ведзьму Бабарыху на рукі, панесьлі ў шацёр, пачалі частаваць-трактаваць.

Есьць ведзьма Бабарыха, п'е, а сама сабе думае: «Як палягуць спаць, дык я іх усіх і парэжу…»

Тым часам Алёнка сядзіць на лузе каля коней і сьпявае, плачучы:

Сонейка, сонейка, Сырая зямліца, Дробная расіца, А што-ж мая мамка робіць?
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

В ожидании осени 1977

Арх Максим
2. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
В ожидании осени 1977

Кровь, золото и помидоры

Распопов Дмитрий Викторович
4. Венецианский купец
Фантастика:
альтернативная история
5.40
рейтинг книги
Кровь, золото и помидоры

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание