Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

— А што, ці-ж не казаў, што дапільную. Хоць птушку й упусьціў, але пер'е якое маю і яблычкі ўсе.

Браты, як кроўю пазаліваліся ад сораму, што дурны славы даканаў. І давай тут старшы брат казаць:

— Ну, браткі, паеду я ў сьвет шукаць гэтае птушкі.

Узяў адну пярыну із сабою, набраў грошай на дарогу і ўсяго, што было патрэбна, прывязаў мечык, сеў на каня ды й паехаў. Прайшло ўжо шмат часу — ані птушкі, ані брат старэйшы не варочаецца. Тады серадольны й кажа:

— Ну, паеду-ж я ўжо шукаць і брата і птушкі.

Набраў і той усяго ўсялякага, прывязаў мечык, сеў на каня ды й паехаў. Жджэ бацька, жджэ год і другі, а тут ані птушкі,

ані сыны не варочаюцца. Ажно-ж аднаго разу, стругаючы лучынкі, аказваецца дурны:

— А што-ж, татку, ані хлапцоў нашых, ані птушкі няма, трэба ўжо мне выбірацца ў дарогу.

Бацька падумаў сабе:

— Ідзі! Няма тых разумных, то няхай і цябе, дурнога, ня будзе.

Дурны нічога із сабою ня браў: ані грошай, ані яды, толькі ўзяў трэйцюю пярынку, кій у руку, ножык прывязаў да пояса, той самы, каторым ён лучынкі стругаў, ды й пайшоў пехатою. Ідзе ён сабе ды йдзе, ужо й ноч надыходзіць, аж бачыць, ляжыць пры дарозе конь здохлы. Нічога ў ім у сярэдзіне ня было, толькі хрыбеты наставіліся. Спыніўся гэта дурны, паўглядаўся на каня і думае сабе:

— Легчы спаць на полі, то холадна будзе на ветры; прасіцца да каго нанач, шчэ ня прымуць, улезу ў гэты тулаб ды й буду ў ім спаць, як на печы ў таткавай хаце. Улез ды й зараз заснуў. Сьпіць ён сабе спакойна, аж чуе, што нехта яго хату торгае. Зірнуў ён праз скабы, аж гэта ваўчыца цягае гэтага каня і каля яе ваўчанятка маленькае: яна грызе, а яно сабе бегае ды нюхае і ўбегла ў сярэдзіну, дзе ляжаў дурны. Як яно ўбегла, дык ён — цап за яго, а ваўчыца давай прасіць ды маліць:

— А мой ты, — кажа, — такі, а мой ты сякі, зраблю табе, што захочаш, адно аддай мне маё дзіця!

Дурны-ж кажа:

— Мне нічога ня трэба, толькі скажы ты мне, дзе жыве залаты птах, што ў майго бацькі яблычкі краў?

— І скажу табе, — кажа, — і завяду, толькі пасядзі ты тут крышачку, пакуль я сваё дзіця да гнязда завяду і сама вярнуся.

— Ну, — кажа дурны, — добра, пачакаю, толькі не марудзь, — і аддаў ёй тое воўчанятка.

Як ваўчыца сказала, так і зрабіла. Прыйшоўшы да яго кажа:

— Ну сядай на мяне, я цябе хутчэй занясу, чымсьці ты туды сам дойдзеш.

Нясла яна яго, нясла, а як ім есьці захочацца, то ваўчыца пабяжыць, зловіць хутчэй дзе што, задушыць, прынясе яму; ён крыху прыпячэ, зьесьць ды далей у дарогу. Прышлі яны да мора. Ваўчыца кажа:

— Я табе пайду гусачку злаўлю, пад'есьці трэба, каб быў дужы, бо цяжкая праца цябе чакае.

Калі-ж пераплылі на другі бок мора, ваўчыца яго зноў навучае:

— Ідзі ты ў гэты двор, што бачыш, толькі паціхусеньку, памалюсеньку, каб нідзе ня шаснуў, бо гэта закляты двор: усё ў ім, што толькі ёсьць, то сьпіць; а як ты, — кажа — шарахнеш, то ўсё папрабуджваецца і ты стуль ужо жывым ня выйдзеш. А як ты, — кажа, — увойдзеш у браму, то там два сабакі стаяць, на зялезных ланцугох укованыя, то йдзі паціхусеньку, не разбудзі іх, бо як яны забрэшуць, то цэлы двор разбудзяць. А глядзі, — кажа, — як ты ўвойдзеш у першы пакой, там вісіць меч бразгучы, — ён залаты, дарагімі каменьнямі саджаны і вельмі харошы й дарагі; але ты яго ня чапай, бо як ён, — кажа, — пачне бражджэць, зьвінець, то ўсе папрачынаюцца, і ты там зьгінеш. Увойдзеш, — кажа, — у другі пакой, вісіць гадзіньнік зьвінячы, не чапай яго, бо зьгінеш. І яшчэ яму кажа:

— Глядзі-ж як увойдзеш у трэйці пакой, там вісіць залатая клетка, а ў тэй клетцы сядзіць залаты птах, што ў вас яблычкі краў; вымі, — кажа, — яго з клеткі памалюсеньку, паціхусеньку і сам цішком ідзі назад, да мяне, бо я на цябе тут чакаць буду.

Так

ён і пайшоў туды. Перайшоў ён тыя сабакі, бачыў ён шмат людзей — нейкіх чарнакніжнікаў, а ўсе і ўсё, дзе што хто рабіў, там і заснулі. Перайшоў ён тыя пакоі, пра якія яна яму казала, ды і ўвайшоў у трэйці. Тут, як не рване за тую клетку з птахам (ведама як дурны), дык як ня возьмуць званы біць, а ён як ня выляціць у другі пакой, як не рване за той залаты гадзіньнік — як не пачне той гадзіньнік на ўсялякія лады перацінаць; як ня выляціць ён у першы пакой, ды за той меч — меч зьвініць, бражджыць. Усё тое галасу нарабіла, крыку, гармідару; тыя папрачыналіся, а ён дай Бог ногі; і волас з галавы яму ня спаў — пераляцеў, як муха між імі.

Бачыць ваўчыца здалёк, што ён ляціць на перадзе, а яны яго ўжо даганяюць, падбегла яна да яго, ён сеў на яе з гэтым багацьцем ды й паплылі. Адплылі добры кавалак ад берагу, глядзяць ажно тыя ўсе стаяць над морам ды й рукі ломяць, ды й ломяць…

Пераплылі яны ўжо мора, давай ён прасіць ваўчыцу:

— Скажы ты мне, дзе мае браты, парадзь ты мне, як-бы я мог іх дастаць.

— Ня зьвязвайся ты, — кажа ваўчыца, — з братамі, бо яны цябе ізь сьвету зьвядуць.

Але ён яе просіць, ён яе малястуе.

— Скажы ты мне, скажы! Мяне, — кажа, — бацька за дурнога мае ды й ня любіць так, як іх, няхай ён зь іх хоць пацешыцца.

Не магла ваўчыца ад яго адчапіцца ды й кажа:

— Ідзі на каралеўскі двор, яны ў вастрозе сядзяць, толькі пільнуйся, — кажа, — каб яны цябе ізь сьвету ня збавілі, — ды й разьвіталася зь ім.

Дурны пайшоў да братоў, а яна да свайго дзіцяці.

Дайшоў дурны да караля ды й дастаяў таго, што яго братоў звольнілі. Сабраліся яны ўсе разам ды й паехалі да бацькі. Прыехалі браты ў цёмны лес, узялі таго дурнога забілі, а забіўшы, адцягнулі крыху з дарогі, гальлём прыкрылі, а самі зь яго багацьцем паехалі.

Бегла тудою тая самюсенькая ваўчыца ды зьветрыла цела дурнога. Падбегла, разьвярнула гальлё і пазнала, што гэта ён.

— От, — кажа, — як ён мяне паслухаў. А я яму казала, а я прыказвала, а я навучала — ды так яна ўжо па ім бядуе, і сама ня ведае, што яму даць за радачку.

Прыдумала пасьля сама сабе:

— Пайду, — кажа, — я да таго здохлага каня, мо я там якую радачку знайду.

Прыбегла яна да таго каня, улезла ў той тулаб ды й сядзіць, ажно наляцелі крукі тое сьцерва кляваць. Яна гэта зьнячэўку ўхапіла адно кручанё ды й трымае, а кручыха так яе ўжо просіць, так моліць.

Ваўчыца кажа:

— Як ты мне прынясеш вады жывучае ды гаючае, то я табе аддам тваё дзіця.

— От, як бач, — кажа кручыца, — так і прынясу, — ды й паляцела хутчэй сама. Набрала яна за гарамі, за дунаямі дзьве пляшачкі вады ды й прыносіць. Ваўчыца зараз ёй дзіця аддала, а сама пабегла да дурня, паліла яго аднэю вадою, ён ажыў, паліла другою — устаў.

— А што, — кажа ваўчыца, — ці-ж я табе не казала, што твае браты гэтак зробяць? Пасьпяшай-жа ты цяпер хутчэй да дому, бо ўжо твой бацька бяседу склікае, па табе стол адстаўляцьме ды й з радасьцю, што ягоныя сыны з такім багацьцем жывыя й здаровыя да хаты паварочаліся. Зьяжджаюцца туды і паны, і цыганы, і каралі, і ўсялякія людзі, бо кажнаму гэта вялікае дзіва. А як ты прыйдзеш туды, то цябе ніхто не пазнае; ты прасіся, каб цябе хоць за падкухара прынялі. Бацька, — кажа, — твой не захоча, але кухар прыме, бо яму надта шмат працы. А памятай, — кажа, — калі кухар будзе абед той варыць, то ты ў кажную страву ўпусьці па калельцы гэтае вады, то яна надта смачная будзе.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII