Чтение онлайн

на главную

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

Наеўся Лыска ды выйшаў на двор — у сваю будку. Глядзіць — аж у будцы воўк чакае яго.

— Чаго ты тут? — зьдзівіўся сабака.

— Па цябе прыйшоў, — адказвае воўк. — Памятаеш наш дагавор з табою?

Спалохаўся сабака — ня хочацца яму на воўчыя зубы трапляць. Вось ён і кажа:

— Ня еш ты мяне, воўк. Я цябе за гэта добра пачастую самаю смачнаю ядою.

— Адкуль-жа ты возьмеш?

— У майго гаспадара госьці. Там пад сталом поўна касьцей — навет зь мясам. Хадзем!

— Баюся. Яшчэ заб'юць мяне там.

— Ня

бойся, не заб'юць, — угаворвае сабака. — Я цябе правяду так, што ніхто і ня ўбачыць.

Згадзіўся воўк і пайшоў за сабакам.

Лыска пакінуў яго ў сенцах, сам убег у хату, махнуў хвастом і патушыў лучыну.

— Цяпер бяжы пад стол, — паклікаў ён ваўка. Воўк так і зрабіў.

Сабака накарміў ваўка, навет віном напаіў. Сядзяць яны сабе пад сталом ды зюкаюць паціху.

А тым часам госьці засьпявалі вясёлыя песьні.

Воўк слухаў, слухаў, ды кажа сабаку:

— Мне таксама сьпяваць хочацца.

— Маўчы лепш, — адказвае сабака.

Воўк памаўчаў крыху ды зноў за сваё:

— Ня вытрымаю, — кажа, — аж язык сьвярбіць, гэтак сьпяваць захацелася.

І зацягнуў на ўсю хату басам:

— Ау-ау!

А сабака таксама ня вытрымаў ды давай падпяваць яму:

— Гаў, гаў! Цяў, цяў!..

Пачулі гэта госьці, ухапілі хто качаргу, хто чапялу, набілі ваўка і выкінулі яго з хаты разам з сабакам.

Ачухаўся воўк і кажа сабаку:

— Ну і накарміў-жа ты мяне! Я табе не дарую гэтага.

— Сам вінаваты, — кажа сабака. — Трэба было маўчаць.

— Не, — не згаджаецца воўк, — гэта ты вінаваты. Навошта ты завёў мяне ў хату?

Спрачаліся яны, спрачаліся, нарэшце воўк кажа:

— Калі так, давай будзем ваяваць: хто каго зваюе, той таго і зьесьць. Зьбірай сваё войска і прыходзь да мяне ў лес.

— Што-ж, — кажа сабака, — няхай будзе так.

Назаўтра ўзяў ён барана, ката і пеўня сабе ў памочнікі ды пайшоў на вайну з ваўком.

А воўк запрасіў да сябе ў ваякі мядзьведзя, дзіка і зайца. Сабраў ён сваё войска, выйшаў на ўскраек лесу і чакае.

— Палезь ты, Міхайла, — кажа ён да мядзьведзя, — на елку ды паглядзі, ці ня ідзе сабака із сваім войскам.

Мядзьведзь узьлез на елку, прыгледзеўся і кажа:

— Ідзе!

— Ну, дык злазь! — кліча воўк. — Будзем ваяваць.

— Не, ня зьлезу, — адказвае мядзьведзь.

— Чаму?

— Страшна.

— Што-ж там за войска такое, што ты гэтак спужаўся? — пытаецца воўк.

— Такое войска, што я ніколі і ня бачыў, — адказвае мядзьведзь калоцячыся. — Адзін ваяка тоўсты і калматы, зь віламі ідзе; другі — грозны, вусаты, ззаду піку нясе; трэйці — у шапачцы чырвонай, із шпорамі на нагах, шабляю махае… Першы ідзе, галавою трасе ды ўсё крычыць: «Бэ! Я ўсіх пакалю, на вілы пасаджу!» Другі сярдзіта чмыша, па бакох азіраецца і ўсё мармыча: «Мне, мне іх давай!» А трэйці, ганарысты такі, крычыць: «Куды, куды ісьці! Я адзін усіх паб'ю!».

Дзік пачуў гэта ды хутчэй у мох па самыя вушы зашыўся. А воўк

бачыць, што не пасьпее схавацца, — стаў на заднія лапы і стаіць. «Хавайся за мяне, — кажа ён пералалоханаму зайцу. — Яны падумаюць, што я — пень, і абмінуць нас».

Прыходзіць сабака із сваім войскам, бачыць — нідзе нікога няма.

Тут якраз барану рогі засьвярбелі. Глядзіць ён — побач нейкі пень стаіць. Разагнаўся баран ды — трах! — рагамі ў пень. У ваўка ад гэтага і галава раскалолася. Паваліўся ён дагары ды ногі выцягнуў. Заяц выскачыў з-пад ваўка, але сабака згледзеў яго і адразу злавіў.

Дзіку ў гэты час, як на бяду, села муха на вуха. Паварушыў ён вухам, каб сагнаць яе, а кот падумаў, што там мыш. Кінуўся туды ды давай мох разграбаць. Так і дзярэ дзіка вострымі кіпцюрамі! Цярпеў, цярпеў, дзік, а потым усхапіўся ды наўцёкі…

Певень напужаўся дзіка, залопаў крыльлямі, узьляцеў на елку і нарабіў крыку:

— Куды, куды?

Мядзьведзь падумаў, што гэты самы грозны ваяка да яго дабіраецца, і залез із страху аж на верхні сук. Сук ня вытрымаў, зламаўся, мядзьведзь грукнуўся вобземлю і забіўся.

З таго часу больш і не сябруюць сабака з ваўком.

Кот Максім

Жылі дзед і баба. Мелі яны сына і ката. Сына звалі Марцінам, а ката — Максімам.

Памерлі дзед і баба. Застаўся Марцін з катом Максімам.

Марцін гультай быў вялікі, усё на печы ляжаў, а кот яду яму насіў: то птушку дзе зловіць, то каўбасу ці сала ў суседзяў украдзе…

Вось так жылі яны, жылі — згарэла хата, адна гліняная печ засталася.

— Што рабіць будзем? — пытаецца кот у гаспадара. — Трэба хату будаваць.

— Ат, — кажа Марцін, — навошта нам хата? Хопіць і печы.

Пажылі яны з год на печы, а тут і печ развалілася.

— Што рабіць будзем? — зноў пытаецца кот у гаспадара.

— Ты, — кажа Марцін, — як сабе хочаш, а я надумаўся жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.

— Хто за такога гультая пойдзе замуж? — сьмяецца кот. — Ты-ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.

— Пойдзе! — кажа Марцін. — Няма чаго сьмяяцца! Сама царэўна пойдзе. Ідзі, Марцін, да цара. Скажы яму — так і так: пан Марцін, па прозьвішчу Глінскі-Папялінскі, сватаецца да тваёй дачкі. Ну і зрабі ўсё, як трэба: нагавары яму, што багацейшага за мяне пана ўва ўсім царстве не знайсьці…

— Цяжкую ты загадаў мне службу, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, — кажа кот.

— Нічога, ідзі, а то папругі дастанеш! — пагразіў яму гаспадар.

— Ну што-ж, паспрабую шчасьця.

Нанасіў кот гультаю Марціну яды ў запас, каб той з голаду не памёр, а сам выправіўся ў далёкую дарогу.

Ідзе ён, ідзе, прыходзіць у лес. Бяжыць насустрач заяц.

— Куды, кот, ідзеш? — пытаецца ён.

— Да цара.

— Чаго?

Кот падумаў і кажа:

— На суд…

— На які суд?

Поделиться:
Популярные книги

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Темный охотник 6

Розальев Андрей
6. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный охотник 6

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион