Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларускiя народныя казкi

Народные сказки

Шрифт:

Тым часам прылятае да яго ў госьці кума — шэрая варона.

— Так і так, — кажа ёй дзяцел, апусьціўшы нос. — Не да гасьцей мне кумка: маё роднае дзіця лісіца адбірае…

Варона была птушка старая і разумная, не такая, як іншыя.

— Дурань ты, — кажа яна, — не аддавай!

— Дык-жа лісіца дрэва сьсячэ і ўсё роўна загубіць нас.

— Гэта яна толькі страшыць цябе. Як прыйдзе заўтра, ты скажы ёй: «Сячы сабе, я цябе не баюся!».

Зарадаваўся дзяцел, падзякаваў вароне-куме за разумную параду і навет добра пачаставаў яе за гэта жукамі-караедамі.

Прыбягае

назаўтра лісіца.

— Ну, дзяцел, — кажа, — ськідай дзіця, а то зараз дрэва сьсяку.

А дзяцел высунуў свой доўгі нос з дупля і кажа:

— Сячы сабе, я цябе не баюся!

Зьдзівілася лісіца — адкуль толькі дзяцел розуму набраўся?

— Хто цябе навучыў так гаварыць? — пытаецца яна.

— Сваячка мая — варона-кума, — сьмела адказаў дзяцел.

Узлавалася лісіца на дзятлаву куму — шэрую варону. «Пачакай-жа, — думае, — я ёй не дарую гэтага». І пайшла прэч, глытаючы сьліну.

Думала яна, думала, як вароне адпомсьціць, і надумалася-такі. Выбегла на палянку, лягла і прыкінулася мёртвай.

Убачыла гэта варона з дрэва. «Эгэ, — зарадавалася яна, — нядрэнная спажыва валяецца».

Тут яна крыльлямі — мах, мах! І, як бачыш, каля лісіцы апынулася. Дзяўбанула спачатку ў хвост, каб праверыць, ці сапраўды лісіца мёртвая. А тая — навет не зварухнулася. Ляжыць, як дохлая.

Варона пасьмялела, падскочыла да галавы і ўжо намерылася дзяўбануць у вока… А лісіца як усхопіцца ды цап варону за нагу!

— Ага! — зарагатала лісіца, выскаліўшы зубы. — Папалася мне на абед замест дзятляняці. Будзеш ведаць, як дзятла вучыць.

— Ну што-ж, — кажа варона, — перахітрыла ты мяне. Цяпер я толькі аднаго баюся: каб ты ня мучыла мяне так, як твая маці мучыла маю маці.

— А як-жа яна мучыла? Нешта я ня памятаю.

— Бо ты малая тады была…

— Дык раскажы хоць, — зацікавілася лісіца.

— Добра, раскажу, — згадзілася варона. — Было яно так. Твая маці злавіла маю маці. Вось як ты мяне цяпер.

— Ну, вядома, — перапыніла яе лісіца. — Мая маці была не такая дурная, як твая.

— Так, так, — адказала варона. — Яна, і праўда, была разумная, твая маці, бо не захацела есьці маю маці зь пер'ем: пер'е-ж нясмачнае!

— Вядома, нясмачнае, — падтакнула лісіца.

— Дык твая маці зрабіла вось як: узяла два рэшаты, усадзіла туды маю маці, потым склала рэшаты адно да аднаго ды як пусьціла з крутой гары, дык на маёй маці ні пярынкі не засталося — усё чыста асыпалася. Брр! — скаланулася варона. — Гэта самая страшная пакута для нас, варон…

«Добра-ж, — падумала лісіца. — Ня буду я дурнейшай за сваю маці».

Дастала яна два рэшаты, усадзіла туды дзятлаву куму ды і пусьціла рэшаты з крутой гары. Рэшаты разьехаліся ў бакі, а варона ўзьнялася і паляцела на дрэва.

Хвасты

Быў такі час на зямлі, калі зьвяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца зьвяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб зьвяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць

зьвяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе.

— Добра, — кажа Мішка: — я зараз прыйду, адно загляну да старое ліпы, ці не знайду там чаго пасьнедаць.

Запраўды, у дуплё старое ліпы дзікія пчолы нанасілі шмат мёду. Стаў Мішка ламаць дуплё ды выграбаць мёд. Пчолы жалілі яго, але ён не зважаў на гэта, заграбаў мёд і пчол і парахню, што прыстала да мёду, еў усё ды толькі мармытаў ад асалоды. Наеўшыся, ён ужо хацеў ісьці на сходку, аж глянуў, што шэрсьць уся выпацкана ў мёд ды парахню.

— Не, — падумаў Мішка, — у такім гарнітуры йсьці на сходку нельга. — Сеў ён і пачаў вылізваць сабе бруха. А сонейка так добра грэла, што Мішка разамлеў і не заўважыў, як моцна заснуў.

Тымчасам на сходку ўжо сталі зьбірацца зьвяры. Першай прыбегла лісіца й выбрала сабе самы прыгожы пушысты хвост. Потым — куніца, вавёрка. Бык выбраў сабе хвост зь мяцёлкай на канцы, конь — з даўгімі валасамі, каб лепш было змагацца з мухамі ды аваднямі. Падбег і зайчык, але, пачуўшы страшэнны гармідар, спалохаўся ды схаваўся ў кусты; сядзеў там, пакуль усе зьвяры разыйшліся і ў лесе стала ціха. Вылез зайчык з кустоў і нясьмела падыйшоў да ляснога цара.

— Дзе-ж ты быў — кажа цар, — то-ж усе хвасты ўжо разабралі, астаўся толькі адзін маленькі.

— То-ж такі мне й трэба — узрадаваўся зайчык. — даўгі хвост толькі перашкаджаў-бы мне ад ваўкоў ды сабак уцякаць, а гэты будзе якраз.

Фарсіста прычапіў зайчык свой хвост і весела паскакаў.

А тымчасам прачнуўся й мядзьведзь і раптам успомніў, што ён мусіў ісьці на сход. Глянуў, а сонца ўжо зусім над лесам павісла. З усіх ног кінуўся Мішка бегчы. Бег, бег, аж засопся. Але ў тым месцы, дзе была сходка, ужо нікога ня было.

— Што-ж мне цяпер рабіць, — думае мядзьведзь — усе будуць мець хвасты, адзін я застануся без хваста. — Гэтак ідзе ён злосны, аж бачыць на пяньку барсук пакручваецца і ўсё на свой прыгожы хвост глядзіць.

— Паслухай, барсуча, — кажа мядзьведзь, — нашто табе такі вялікі хвост? Аддай мне хоць палавіну.

— Што ты? — кажа барсук — як-жа можна? То-ж увесь фасон прападзе.

— Не дасі, — сказаў мядзьведзь ды палажыў лапу барсуку на голаву, — не дасі па дабру, дык сілай вазьму.

— Ня дам — крыкнуў барсук, ды як рвануўся, дык і вырваўся. Але ў мядзьведзя ў лапе засталася доўгая паласа барсуковае скуры. Адарваў мядзьведзь кавалак гэтае скуры, прычапіў сабе, дзе павінен быць хвост, ды пайшоў даядаць мёд. А барсук бег, бег, дзе ні схаваецца, усё яму здаецца, што мядзьведзь усьлед тупае. Урэшце выкапаў ён глыбокую нару, залез у яе й сядзеў там цэлыя дні. Толькі калі месяц узыйходзіў над лесам, вылазіў ён пашукаць чаго-колечы зьесьці. Там у нары ў барсука дзеці нарадзіліся. І вось аднойчы недалёка ад гэтае нары бегла лісіца. Чуе яна, што нешта пішчыць. Глянула яна на дрэвы, агледзела ўсе кусты — нічога няма. Прыслухалася лісіца і здалося ёй, што нешта пішчыць пад зямлёй. Глядзіць, аж нара. Палезла лісіца ў нару, аж там барсук.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Поцелуй тьмы

Мид Райчел
3. Академия вампиров
Фантастика:
ужасы и мистика
9.53
рейтинг книги
Поцелуй тьмы

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Огненный князь 5

Машуков Тимур
5. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 5