Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Iдзiце сюды, - цiха прамовiў Iван Iванавiч, гледзячы на доктара.

Той падышоў.

– Дайце мне руку.

Той падаў.

– Дзень добры.

– Дзень добры, - сказаў доктар.

Бiм ткнуўся носам у руку доктара, што абазначала на яго сабачай мове: "Што тут зробiш! Хай так i будзе: сябар майго таварыша - i мне сябар".

Прынеслi насiлкi. Паклалi на iх Iвана Iванавiча. Ён цiха сказаў:

– Сцяпанаўна... паглядзiце Бiма, дарагая. Ранiцаю выпускайце. Ён сам прыходзiць скора... Бiм будзе чакаць мяне.
– I да Бiма: - Чакаць... Чакаць.

Бiм

ведаў слова "чакаць": ля магазiна - "Сядзець, чакаць", ля рукзака на паляваннi - "Сядзець, чакаць". Цяпер ён вiскнуў, павiляў хвастом, што азначала: "О, мой верны сябар вернецца да мяне! Ён iдзе, але скора вернецца".

Зразумеў яго толькi адзiн Iван Iванавiч, астатнiя не зразумелi - гэта ён убачыў па iхнiх вачах. Бiм сеў ля насiлак i паклаў на iх лапу. Iван Iванавiч пацiснуў яе.

– Чакаць, хлопчык. Чакаць.

Вось такога Бiм нiколi не бачыў у свайго сябра, каб вось так, як гарошыны, пакацiлася з вачэй вада.

Калi насiлкi вынеслi i пстрыкнуў замок, ён лёг ля дзвярэй, выцягнуў пярэднiя лапы, а галаву паклаў на падлогу, вывернуўшы яе набок: так кладуцца сабакi, калi iм балiць або сумна; яны i памiраюць часцей за ўсё ў такой позе.

Але Бiм не памёр ад суму, як той сабака-павадыр, якi пражыў са сляпым многа-многа год. Той лёг ля магiлы гаспадара, не ўзяў есцi, хоць i прыносiлi добрыя людзi, а на пяты дзень, калi ўзышло сонца, ён памёр. I гэта была не выдумка. Ведаючы пра незвычайную сабачую любоў i адданасць, рэдка якi паляўнiчы скажа пра сабаку: "здох", ён заўсёды скажа: "памёр".

Не, Бiм не памёр, Бiму сказана ясна: "Чакаць". Ён верыць - прыйдзе сябар. Да гэтага ж колькi разоў было: скажа "чакаць" - i абавязкова прыйдзе.

Чакаць! Вось цяпер сутнасць Бiмавага жыцця.

Але так цяжка было аднаму тае ночы, так балюча! Нешта робiцца не так, як звычайна... Ад халатаў пахне бядою. I Бiм занудзiў.

Апоўначы, калi ўзышоў месяц, стала нясцерпна. I пры гаспадары ён заўсёды турбаваў Бiма, гэты месяц: у яго ёсць вочы, ён глядзiць гэтымi мёртвымi вачыма, свецiць мёртвым, халодным святлом, i Бiм уцякаў ад яго ў цёмны куток. А цяпер аж дрыжыкi бяруць ад яго позiрку, а гаспадара няма. I вось позняе ночы ён завыў, з падвывам, завыў, як перад нашэсцем бяды. Ён верыў, што нехта пачуе, а можа, i сам гаспадар пачуе.

Прыйшла Сцяпанаўна.

– Ну што ты, Бiм? Што? Iвана Iванавiча няма... Ой-ой-ой, дрэнна.

Бiм не адказаў нi позiркам, нi хвастом. Ён толькi глядзеў на дзверы. Сцяпанаўна запалiла святло i пайшла. Са святлом стала лягчэй - месяц адплыў далей i стаў меншы. Бiм прымасцiўся пад самаю лямпачкаю, плячыма да месяца, але скора зноў лёг ля дзвярэй - чакаць.

Ранiцою Сцяпанаўна прынесла кашу, паклала яе Бiму ў мiсачку, але ён нават i не ўстаў. Так рабiў i сабака-павадыр - ён не падымаўся i тады, калi прыносiлi ежу.

– Ты бачыш, якi мiласэрны, га? Гэта ж у голаў не ўзяць. Ну, iдзi пагуляй, Бiм.
– Яна адчынiла дзверы.
– Iдзi пагуляй.

Бiм падняў галаву, уважлiва паглядзеў на старую. Слова "гуляць" яму знаёма, яно тое, што i воля, а "iдзi гуляць, iдзi" - поўная воля. О, Бiм ведаў, што такое воля: рабi ўсё, што дазволiць гаспадар. Ну вось, яго няма, а гавораць: "Iдзi пагуляй". Дзе ж тая воля?

Сцяпанаўна не ўмела ладзiць з сабакамi, не ведала, што такiя, як Бiм, разумеюць чалавека i без слоў, а тыя словы, якiя iм вядомы, абазначаюць многае i адпаведны кожнаму выпадку. Ад дабраты свае яна сказала:

– Не хочаш кашы, пайдзi пашукай чаго-небудзь. Ты ж i траўку любiш. На сметнiку, мабыць, нешта выбераш (не ведала яна, што Бiм пра памыйкi i не ведаў). Iдзi пашукай.

Бiм устаў, нават страпянуўся. Што такое "шукай"? Чаго шукаць? "Шукаць" абазначае: шукай схаваны кавалачак сыру, шукай дзiчыну, шукай згубленую або схаваную рэч. "Шукай" - гэта загад, што шукаць - Бiм здагадваецца ў кожным выпадку. Што ж шукаць цяпер?

Усё гэта ён сказаў Сцяпанаўне вачыма, хвастом, пераборам лап па падлозе, але яна нiчагусенькi не зразумела, а паўтарыла:

– Iдзi гуляць. Шукай!

I Бiм кiнуўся ў дзверы. Як маланка пранёсся па прыступках з другога паверха, выскачыў на двор. Шукаць, шукаць гаспадара! Вось што шукаць - больш няма чаго: так ён зразумеў. Вось тут стаялi насiлкi. Так, стаялi. Тут ужо ледзь-ледзь пахнуць сляды людзей у белых халатах. След аўтамабiля. Бiм зрабiў круг, увайшоў у яго (так зрабiў бы самы бесталковы сабака), але зноў той самы след. Ён павёў па iм, выйшаў на вулiцу i адразу ж згубiў яго каля вугла: там уся дарога пахла гэтакаю ж самаю гумаю. Чалавечых слядоў ёсць многа i розных, а машынныя злiлiся ў адзiн i ўсе аднолькавыя. Але той, патрэбны яму след, пайшоў з двара туды, за вугал, значыць, i трэба - туды.

Бiм прабег па адной вулiцы, па другой, вярнуўся да дома, аббегаў мясцiны, дзе яны гулялi з гаспадаром, - няма i знаку нiдзе i нiякага... Аднаго разу ён убачыў шапку ў клеткi, дагнаў таго чалавека - не, не ён. Прыгледзеўшыся ўважлiвей, прыкмецiў, што ў клетчатых шапках iдзе многа людзей. Адкуль было ведаць, што тае восенi прадавалi шапкi толькi ў клетачку i яны падабалiся ўсiм. Дагэтуль ён такога не прыкмячаў, таму што сабакi заўсёды глядзяць i запамiнаюць нiз чалавечага адзення. Гэта ў iх яшчэ воўчае, ад прыроды, ад многiх стагоддзяў. Вось так i лiса, калi паляўнiчы стаў за густы куст, якi закрывае яго толькi да пояса, не заўважае чалавека, калi той не паварушыцца або вецер не нанясе паху. Так што Бiм зразумеў гэта як нейкую iсцiну: паверсе няма чаго шукаць, бо галовы могуць быць аднолькавыя, падабраныя колерам адна да аднае, падобныя.

Дзень выпаў ясны. На некаторых вулiцах лiсце ляжала суцэльным покрывам, на некаторых - мясцiнамi, так што, каб трапiўся хоць знак гаспадаровага следу, Бiм улавiў бы яго. Але - нiдзе нiчога.

Апаўдня Бiм адчаiўся. I раптам на адным двары ён наткнуўся на след насiлак: тут яны стаялi. А потым струмень гэтакага ж самага паху пацёк збоку. Бiм пайшоў на яго, як па ўтоптанай сцяжынцы. Парогi пахлi людзьмi ў белых халатах. Бiм падрапаў у дзверы. Адчынiла яму дзяўчына ў белым халаце i спужана адступiлася. Але Бiм прывiтаў яе як толькi мог, пытаўся: "Цi няма тут гаспадара?"

Поделиться:
Популярные книги

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв

Рус Дмитрий
1. Играть, чтобы жить
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Играть, чтобы жить. Книга 1. Срыв

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот