Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

Толькi няўцям было Бiму, што вiнавацяць яго несправядлiва.

– Укусiць хацеў! Укусi-iць! Амаль што ўкусi-iў!

Iван Iванавiч, перабiўшы цётчыну траскатню, загаварыў да самога Бiма:

– Бiм! А прынясi мне пантофлi.

Бiм споўнiў гэта з ахвотаю i лёг перад гаспадаром. Той зняў паляўнiчыя чаравiкi i ўсунуў ногi ў пантофлi.

– Цяпер занясi пастаў чаравiкi.

Бiм зрабiў i гэта: па аднаму занёс iх пад вешалку.

Цётка прымоўкла, вылупiла вочы. Госць сказаў з пахвалою:

– Маладзе-ец! Ты бач, умее, значыцца.
– Неяк крышку, здаецца,

непрыязна паглядзеў на цётку.
– А яшчэ ўмее што-небудзь?

– Ды вы сядайце, сядайце, - запрасiў Iван Iванавiч цётку.

Яна села, схавала рукi пад фартух. Гаспадар паставiў Бiму крэсла i загадаў:

– Бiм! На крэсла!

Паўтараць Бiму не трэба было. Цяпер усе сядзелi на крэслах. Цётка прыкусiла язык. Госць задаволена пакiваў нагою, прыказваў:

– Добра выходзiць, добра, добра.

Гаспадар хiтравата прыплюшчыў вочы да Бiма:

– А ну дай лапу.
– I падаў руку.

Прывiталiся.

– Цяпер, дурненькi, павiтайся з госцем, - i паказаў на таго пальцам.

Госць падаў руку:

– Здароў, браток, здароў, значыцца.

Бiм зрабiў усё далiкатна, як i патрэбна было.

– А не ўкусiць?
– асцярожна запыталася цётка.

– Ну што вы!
– здзiвiўся Iван Iванавiч.
– Падайце руку i скажыце: "Лапку!"

Тая i сапраўды выцягнула руку з-пад фартуха i падала Бiму:

– Толькi не ўкусi, - папярэдзiла яна.

Ну, а тут няма як i расказаць, што зрабiлася. Бiм шарахнуўся на ляжак, падрыхтаваўся баранiцца, прыцiснуўшыся задам у куток, глядзеў у вочы гаспадару. Iван Iванавiч падышоў да яго, узяў за аброжак i падвёў да пакрыўджанае:

– Дай лапку, дай...

Не, не падаў лапу Бiм. Адвярнуўся i глядзеў на падлогу. Першы раз не паслухаў. I панура паплёўся ў свой куток, паволi, вiнавата i засмучана.

Вой, што тут зрабiлася! Цётка затараторыла, як сухая трашчотка:

– Ты ж мяне збэсцiў!
– крычала яна на Iвана Iванавiча.
Нейкi задрыпаны сабака на мяне, савецкую жанчыну, увагi не мае!
– I тыцкала пальцам на Бiма. Ды я... ды я... Пачака-ай!

– Даволi!
– неспадзявана раўнуў на яе госць.
– Брэшаш ты, значыцца. Не кусаў ён цябе i не збiраўся. Ён жа цябе баiцца, як чорт кадзiла.

– Ты не крычы, - прабавала яна абаранiцца.

Тады госць сказаў коратка:

– Кыш!
– I загаварыў да гаспадара: - З такiмi iначай нельга.
– I зноў цётцы: - Бач ты! "Савецкая жанчына" яшчэ мне... Iдзi адсюль!
– рыкнуў ён. Яшчэ раз накаламуць - асмяю! Iдзi!
– Скаргу ён парваў перад ёю.

Апошнi сказ госця Бiм зразумеў выдатна. А цётка пайшла маўчком, ганарлiва задраўшы голаў i нi на кога не гледзячы, хоць Бiм цяпер не зводзiў з яе вачэй i нават глядзеў яшчэ на дзверы пасля таго, як яна выйшла, а крокi яе зацiхлi.

– Вельмi ж вы з ёю... грубавата, - сказаў Iван Iванавiч.

– Iнакш няма як, кажу вам: увесь двор скаламуцiць - ведаю. Калi гавару, то ведаю. Во дзе яны ў мяне, гэтыя сплетнiцы i буяны, - ён паляпаў сябе па зашыйку.
– Рабiць ёй няма чаго, яна i цаляе, каб куснуць каго. Дай такiм волю, увесь дом пойдзе цераз пень-калоду.

Бiм увесь час сачыў за тварам, за рухамi, iнтанацыяй i зразумеў выдатна: госць i гаспадар нiяк не ворагi, а нават, як здаецца, паважаюць адзiн аднаго. Назiраў ён доўга яшчэ, пакуль яны пра нешта гаварылi. Але калi даведаўся пра асноўнае, то астатняе яго мала цiкавiла. Ён падышоў да ног госця i ўлёгся, быццам хацеў гэтым сказаць: "Прабачце".

ЗАПIСКI ГАСПАДАРА

Сёння быў старшыня дамавога камiтэта, разбiраўся са скаргаю на сабаку. Выйграў Бiм. Мiж iншым, госць мой судзiў, як Саламон. Самародак!

Чаму ж Бiм загырчаў на яго спачатку? А, зразумеў! Я ж не падаў руку, сустрэў прышэльца сурова (давялося ж адкласцi паляванне), а Бiм рабiў усё па сабачай сваёй натуры: вораг гаспадара - i мой вораг. I тут павiнна быць сорамна мне, а не Бiму. Дзiва, якое тонкае ў яго адчуванне iнтанацыi, выразу твару, рухаў! Пра гэта абавязкова трэба памятаць.

Пасля была ў нас цiкавая гаворка са старшынёй дамавога камiтэта. Ён канчаткова перайшоў на "ты".

– Ты, - кажа, - толькi падумай: сто пяцьдзесят кватэр у мяне ў доме. А чатыры-пяць баламутак-гультаек могуць такога нарабiць, што жыць людзям не будзе як. I ўсiх я iх ведаю, i ўсе баяцца, а цiшком клянуць. На дурнога ж жыхара нават i ўнiтаз бурчыць. Дальбо!.. Самы мой страшны вораг хто? Ды той, хто не працуе. У нас можна i так, брат: не працаваць, а есцi, што аж жывот трэскаецца. Тут нешта не тое, скажу я табе шчыра. Нешта не так, значыцца... Можна, можна не працаваць. Бач ты! Вось ты, напрыклад, што робiш?

– Пiшу, - спакойна адказваю яму, хоць не зразумеў жартуе ён цi сур'ёзна гаворыць (вясёлыя людзi часта так могуць).

– Ды цi ж гэта работа! Сядзiш - нiчога не робiш, а грошы, нябось, плацяць?

– Плацяць, - адказваю.
– Але ж я мала палучаю - стараваты стаў, за пенсiю жыву.

– А да пенсii - хто?

– Журналiст я. У газетах рабiў. А цяпер патроху пiшу пра тое-сёе дома.

– Пiшаш?
паблажлiва перапытаў ён.

– Пiшу.

– Ну давай, калi на тое пайшло... Вядома, ты чалавек, вiдаць, нядрэнны, а тут бачыш... Вось яно то i ёсць. Я таксама на пенсii, сто рублёў, а працую старшынёй дамкама. Я прывык працаваць, усё жыццё кiрую, i з наменклатуры не выцiснулi, i на другi захад не iшоў... Пад канец ужо зацерлi: нiжэй, нiжэй. Апошняе месца - маленькi заводзiк. Там i пенсiю далi: замiнка крыху выйшла... Працаваць павiнен кожны. Я так думаю.

– Але ж у мяне работа таксама цяжкая, - спрабаваў я апраўдвацца.

– Гэта пiсаць? Глупства. Каб быў ты малады - дабраўся б я i да цябе. Ну, а калi пенсiя... А так, калi маладыя ды не робяць, выкурваю з дома: iдзi на работу, а не - кацiся абаранкам.

Ён i сапраўды насланнё на гультаёў у доме. Здаецца, галоўнае цяпер у яго ў жыццi - даканаць гультаёў, сплетнiкаў i дармаедаў, але затое - i павучаць усiх па парадку, што ён i робiць ахвотна. Даказаць яму, што пiсаць - таксама работа, аказалася немагчыма: тут ён цi хiтрыў з падводным гумарком, цi быў проста паблажлiвы (няхай, як гаворыцца, пiшуць пакуль што - гультаi ёсць i не такiя).

Поделиться:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6