Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

Бiм лёг ля дзвярэй: нiчога не зробiш! I зноў жа: трэба было яму завыць уголас, кiдацца па кватэры, накiнуцца на Шэрага, i ўсё! Выпусцiў бы. Але Бiм умее чакаць. Ды i стамiўся ён, знясiлеў так, што нават ля чужых дзвярэй задрамаў на хвiлiну, хоць i трывожным сном.

То была першая ноч, калi Бiм не прыйшоў дадому, у сваю кватэру. Ён гэта адчуў, калi ачнуўся ад дрымоты, i не адразу зразумеў, дзе знаходзiцца. А калi змiкiцiў, засумаваў. Ён жа зноў снiў Iвана Iванавiча; кожны раз, калi толькi засынаў, снiў яго, а прачынаўся i адчуваў цеплыню яго рук, знаёмых са шчанячага ўзросту. Дзе ён, мой харошы i добры сябар? Дзе? Нудота

нязносная. Такая цяжкая адзiнота, i нiкуды не дзецца ад яе. А тут яшчэ Шэры чалавек храпе, як заяц пад хортам. I пахне ад усiх гэтых дошак мёртвымi сабакамi. Нудота. I Бiм заскуголiў. Потым i забрахаў двойчы, таксама з лёгкiм падвывам, так, як ганчак, калi дабiрае заячы след па ўчарашняй жыроўцы. I нарэшце не вытрымаў - завыў працяжна.

"Ох-хо-хо-й! Ой-ой, лю-удзi-i, - плакаў ён.
– Цяжка мне, ой цяжка без сябра. Адпусцiце вы мяне, адпусцiце шукаць яго. Ой-ой-ой, л-юдзi-i-i, ой!"

Шэры падхапiўся, уключыў святло i пачаў малацiць Бiма палкаю i шыпець:

– Маўчы, маўчы, вырадак! Суседзi чуюць! На табе! На табе!

Бiм адхiляўся ад удараў, iнстынктыўна хаваючы галаву, i стагнаў, як чалавек: "Ох... Ах-х... Ах-хр-р... Ох..."

Але лiхi чалавек злаўчыўся i лупянуў-такi па галаве. Бiм на некалькi секунд страцiў прытомнасць, задрыгаў лапамi, але скора апамятаўся, адскочыў да дзвярэй, упёрся азадкам у куток i выскалiў зубы. Упершыню аскалiўся.

Шэры паплiшчыўся ад Бiма:

– Бач ты! Укусiць яшчэ, чорт...
– I расчынiў дзверы.

Але Бiм не верыў нават i таму, што дзверы сапраўды адчынены, не верыў i тады, калi Шэры загаварыў:

– Iдзi, iдзi, iдзi, Бiм, гуляй! Iдзi, сабачка, iдзi.

Не верыў ён гэтаму лiслiваму ласкаваму голасу, таму падлiзванню пасля таго, як бiў. О, падлiзванне пасля таго, як б'юць, - новае Бiмава адкрыццё ў жыццi. Цётка i Кiрпаты - проста нядобрыя людзi. А вось гэты... гэтага Бiм ужо ненавiдзеў. Ненавiдзеў! Бiм пачынаў пераставаць верыць людзям. Менавiта так.

Бiм выцягнуў шыю, выскалiў зубы i... пайшоў на Шэрага, цiха, але рашуча, паволi, але ўпэўнена. Шэры прыцiснуўся да сцяны.

– Ты што? Ты што?

Жанчына ў начной сарочцы крычала на Шэрага:

– Далазiўся! Укусi-iць!

Бiм убачыў, што страшны дзядзька перапужаўся, што ён яго панiчна баiцца. Ад гэтага Бiм упэўнiўся ў сваёй рашучасцi: скочыў, цiмануў ворага, якi хацеў вылузацца, за мяккае месца i выскачыў у расчыненыя дзверы. Бiм бег i адчуваў у роце смак чалавечага мяса з азадка, якi ён зненавiдзеў усёю сваёй iстотаю. Не, Бiм не лiчыў сябе няшчасным i вартым жалю, наадварот, зараз ён быў храбры, а храбрасць заўсёды заадно з гонарам i пачуццём сваёй вартасцi - нават у тхара.

У ранiшнiх прыцемках бег Бiм па вулiцы, хоць i з аброжкам, але ўжо без нумарка "24". Спачатку ён згарача пакiраваў не туды, не ў горад, а з горада (далей дамоў не было). Ён вярнуўся назад i патрапiў у той жа самы лабiрынт аднолькавых дамоў. Кружыў, кружыў, пятляў, пятляў ды i трапiў да таго самага дома, з якога выскачыў. I тут аж заспяшаўся куды патрэбна, а дапамагло яму тое, што людзям амаль не вядома: учора, калi яго вялi тут, ён улавiў на адным вугле роспiс сабрата, на другiм - другога, цяпер жа, прабегшы ад знаёмага па гэтай прыкмеце вугла да наступнага, узяў патрэбны арыенцiр. Сапраўды, трэба выдатнае чуццё, каб не толькi знайсцi тут дом, але i выбрацца адсюль. У Бiма было выдатнае чуццё i цудоўная кемлiвасць.

Ужо завiдна ён дабег да свайго дома, узбег да родных дзвярэй, падрапаўся. Адказу не было. Яшчэ падрапаўся - тое самае: цiшыня. Галоўнае, ля дзвярэй не было слядоў Iвана Iванавiча. I яшчэ рана, вельмi рана, каб Сцяпанаўна пачула скрозь ранiшнi сон пазыўныя Бiма. Ён задумёна пасядзеў ля дзвярэй.

Пасля таго, як бiлi, стукала ў галаве i было млосна, не вытрымаць. Але ён усё ж пайшоў. Пайшоў шукаць свайго сябра. Ды i хто ж, акрамя Бiма, будзе шукаць яго?

Па горадзе бег на выгляд невясёлы засмучаны сабака, але адданы, верны i смелы.

Раздзел 8

ВЫПАДАК НА СТРЭЛЦЫ

Iшлi днi за днямi. Бiм не заўважаў iх ужо. Ён рэгулярна аглядаў горад i ўведваў самыя драбнiцы яго. Цяпер ён хадзiў па зараней намечаным маршруце: каб людзi маглi здагадацца, яны правяралi б па Бiму гадзiннiкi. Паказваўся ля парку ён - пяць гадзiн ранiцы, ля вакзала - шэсць, ля завода - палавiна восьмае, на праспекце - дванаццаць, на левым беразе - чатыры гадзiны апоўднi i гэтак далей.

Завялiся i новыя знаёмыя мiж людзей. Бiм вызначыў, што большасць з iх добрыя, але такiя iшлi па вулiцы моўчкi, а нядобрыя заўсёды многа балбаталi. Знайшоў людзей, якiя пахлi маслам i жалезам (раней ён сустракаў iх па аднаму). Яны штодня, недзе пад восем гадзiн ранiцы, цяклi несупыннаю плынню да варот, потым да дзвярэй будкi.

Тут яны былi гаманлiвыя, як гракi, так што i пачуць, мабыць, нiчога было нельга, ды гэта, мiж iншым, i не цiкавiла Бiма. Ён садзiўся збоч i глядзеў, чакаў.

– Гэй, Чорнае вуха! Прывiтанне!
– вiтаўся кожнае ранiцы хлопец у сiнiм камбiнезоне i клаў перад Бiмам загадзя прыгатаваны пакуначак з ежаю.
– Жывi, курылка. Мацуйся.
– I падаваў Бiму добрую чалавечую лапу, грубаватую, але цёплую.

Другiя моўчкi працягвалi яму руку, вiталiся i спяшалi сабе. Нiхто тут нi разу не пакрыўдзiў Бiма.

Цяпер Бiм сяк-так навучыўся пазнаваць людзей. Вось, напрыклад, часта сустракаецца ў яго на дарозе мажная жанчына, ногi - як бутэлькi, заўсёды такая задаволеная, бадзёрая, твар свецiцца ад шчасця; але сустракаючыся з Бiмам, яна фыркала, быццам кошка, плявалася, падымала сумку з прадуктамi да раскошных грудзей i кожны раз спавядала адно i тое ж самае:

– Вуй, якая гадасць! Няўжо нельга падушыць усiх сабак, каб нервы не трапалi? Вось вам, калi ласка: "Мая мiлiцыя мяне сцеражэ". Як жа! Усцеражэ... А тут кожны сабака можа сярод бела дня спусцiць з цябе спаднiцу. А што мiлiцыi! Мiлiцыi мы - як сабаку пятая нага.

З-за таго, што яна часта паўтарала адно i тое ж, Бiм, па сабачай сваёй бясхiтраснасцi, палiчыў, што жанчыну так i завуць - Пятая нага. Але адно ён добра ведаў: да гэтае нельга падыходзiць. Дарма што ён не разумеў яе слоў, акрамя яе мянушкi, але ж ён чуў i бачыў, а таму ўзяў за правiла: да такiх - нi кроку, не звязвайся лепш. Потым ён пачаў неяк (нюхам, цi што?) вызначаць каго трэба абысцi, старанiцца. Добрых было вялiкае мноства, злосных - лiчаныя, але ўсе добрыя баялiся злосных. Бiм - не, не баяўся, але яму было не да iх. Веданне пра людзей шырылася i паглыблялася, а на сабачы погляд, ён не быў ужо нейкi там выкаханы дылетант i iдэалiст, якi гатоў павiляць кожнаму прахожаму. Бiм за кароткi час стаў худэрбiна-худэрбiнаю, але ўсё роўна ён быў сур'ёзны сабака, i ў яго была мэта ў жыццi - шукаць i чакаць.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6