Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось аднойчы раненька, правяраючы пахi на адным з тратуараў, ён атарапеў ад радасцi. Ён прыпынiўся, фыркнуў i пабег, як ашалелы сабака, нiчога не разбiраючы i не бачачы наперадзе. Але гэта магло здацца толькi збоку, а сапраўды ён бег па свежым следзе: тут толькi што прайшла Даша! Яна толькi-толькi была тут.

След прывёў яго да вакзала. Увайсцi ў памяшканне было неяк нельга: людзi, людзi i людзi бясконца; нават на вулiцы, ля нейкага акенца, яны цiснулiся, штурхалiся, крычалi i нават раўлi, быццам ганчакi, дагнаўшы зайца i рвучы яго на кавалкi, не слухаючыся нi арапнiка, нi рога. У такой сiтуацыi аказвалася немагчыма ўлавiць

Дашын след - след прапаў. Тады Бiм зрабiў круг вакол вакзала i выйшаў да перона. Тут людзi стаялi кучкамi каля дзвярэй доўгiх домiкаў на колах, не крычалi, не папiхалiся, а, наадварот, абнiмалiся, цалавалiся i нават танцавалi ля дзвярэй аднаго домiка. Нiкому не было да Бiма нiякага клопату, таму ён вольна снаваў чаўнаком пад нагамi i засяроджана ўчытваўся ў перон.

I раптам з адных дзвярэй дыхнула Дашаю. Бiм павёў да парога, але жанчына з вялiкiм жэтонам на грудзях прагнала яго. Аднак Бiм не скарыўся: ён пачаў прынюхвацца да акон i глядзець на iх. Потым заўважыў, што апошнiя ўвайшлi ў вагон дзве жанчыны ў белых халатах. Ён кiнуўся было да iх, але домiкi паволi паехалi. Бiм кiнуўся да акон. У яго сабачым розуме склалася, здавалася, зусiм правiльнае заключэнне: Даша там, людзi ў белых халатах там, значыцца, Iван Iванавiч, магчыма, там. Магчыма! Цi не павезлi яго людзi ў белых халатах?

I Бiм, бедны Бiм, цяпер ужо няшчасны Бiм, спачатку лёгка бег упоравень за домiкам, пазiраў на вокны. Тут яго i ўгледзела Даша.

– Бiм! Бi-iм!!!
– закрычала яна.
– Мiлы Бiм! Прыйшоў правесцi! Мой добры Бiм! Бi-iм! Бi-i...

Голас яе рабiўся ўсё цiшэйшы i цiшэйшы. Домiк уцякаў. А Бiм, як нi стараўся, як нi сiлiўся, усё адставаў i адставаў.

Потым ён бег за апошнiм домiкам да таго часу, пакуль той не прапаў з вачэй, бег i далей, па той самай дарозе, бо яна нiкуды не скiроўвала. Бег доўга. I нарэшце, ледзьве перавёўшы дух, упаў мiж рэек, выцягнуў усе чатыры лапы, задыхаючыся i цiхенька скуголячы. Надзеi нiякае не засталося. Не хацелася нiкуды iсцi, ды ён i не змог бы, нiчога не хацелася, нават жыць не хацелася.

Калi сабакi ўжо нi на што не спадзяюцца, яны памiраюць сваёй смерцю цiха, без крыўды, з мукамi, якiх свет не ведаў. Але не Бiмаў гэты клопат i не яму суджана зразумець, што каб не было надзеi зусiм, нiводнае кроплi на зямлi, то ўсе людзi таксама памерлi б ад адчаю. Бiму ўсё было куды прасцей: вельмi балела ўсярэдзiне, а сябра няма, i ўсё на гэтым. Гэтак як i лебедзь памiрае пасля смерцi каханае, узлятаючы высока i падаючы адтуль каменем; як журавель, страцiўшы родную i адзiную жураўлiху, лунае, выцягнуўшыся, распластаўшы крылы, i крычыць, крычыць, просiць у месяца смерцi; гэтак тады i Бiм: ляжаў, бачыў у трызненнi адзiнага i нязменнага сябра i гатовы быў на ўсё, нават i не разумеючы гэтае гатоўнасцi. Але ён цяпер маўчаў. Няма на зямлi нi аднаго чалавека, якi б чуў, што памiрае сабака.

Сабакi памiраюць моўчкi.

Ах, каб зараз Бiму некалькi глыткоў вады! А так, мабыць, не падняўся б ён нiколi, калi б...

Падышла жанчына. Яна была ў пiнжаку на ваце i ў ватнiках, на галаве хустка. Моцная, вялiкая жанчына. Вiдаць, яна спачатку падумала, што Бiм нежывы, - нахiлiлася, стала на калена i прыслухалася: Бiм яшчэ дыхаў. Ён гэтак саслабеў з таго часу, як развiтаўся з сябрам, што яму, вядома, нельга было рабiць такi прабег, якi зрабiў ён следам за цягнiком, - гэта бяздумна. Але хiба мае ў такiм выпадку значэнне розум, нават у чалавека! Жанчына ўзяла ў далонi галаву Бiма i прыпадняла:

– Што з табою, сабачка? Што ты, Чорнае вуха? За кiм жа ты гэтак бег, гаротнiк?

У гэтае грубаватае з выгляду жанчыны быў цёплы i ласкавы голас. Яна сышла пад адхон, прынесла ў брызентавай рукавiцы вады, зноў прыпадняла Бiмаву галаву i паднесла рукавiцу, намачыла нос. Бiм лiзнуў яшчэ раз. I стаў хлябтаць. Жанчына гладзiла яго па спiне. Яна зразумела пра ўсё: нехта любiмы паехаў назаўсёды, а гэта страшна, да жудаснага цяжка - праводзiць назаўсёды, гэта ўсё адно, што пахаваць зажыва.

Яна каялася перад Бiмам:

– Я вось - таксама... I бацьку, i мужа правяла на вайну... Бачыш, Чорнае вуха, старая стала... а ўсё не забываю... Я таксама бегла ўслед цягнiку... i таксама ўпала... i прасiла смерцi сабе... Пi, мой харошанькi, пi, гаротнiк...

Бiм выпiў з рукавiцы амаль усю ваду. Цяпер ён паглядзеў жанчыне ў вочы i адразу ж паверыў: добры чалавек. I лiзаў, лiзаў яе грубыя, патрэсканыя рукi, злiзваючы кропелькi, якiя падалi з вачэй. Так Бiм другi раз у жыццi спазнаў смак чалавечых слёз: першы раз - гарошынкi гаспадара, цяпер вось - гэтыя, празрыстыя, блiскучыя на сонцы, густа прасоленыя незагойным чалавечым горам.

Жанчына ўзяла яго на рукi i знесла з дарожнага палатна пад адхон:

– Ляжы, Чорнае вуха, ляжы. Я прыйду.
– I пайшла туды, дзе некалькi жанчын корпалася на пуцях.

Бiм глядзеў ёй услед мутнымi вачыма. Але потым, намогшыся з усяе сiлы, прыўстаў i паволi, хiстаючыся, пайшоў за ёю. Тая азiрнулася, пачакала яго. Ён прыплёўся i лёг перад ёю.

– Гаспадар кiнуў?
– запыталася яна.
– Паехаў?

Бiм уздыхнуў. I яна зразумела.

Падышлi яны да тых, што працавалi. Усе тут былi жанчыны, апранутыя гэтаксама, як i Добры чалавек, а збоч стаяў мужчына ў аблавушцы на патылiцы i з люлькаю ў зубах. Ён запытаў сярдзiта:

– Да сабакi прывязалася, Матрэна? А хто рабiць будзе? Эх ты, Матрэна, Матрэна... Як нi скажы - Матрэна.
– I тыцкаў пальцам да яе.

Бiм скемiў: харошы чалавек - гэта Матрэна. Яна загадала яму ляжаць ля абочыны, а сама ўзяла нейкiя вялiзныя абцугi i ўхапiлася iмi за шпалу разам з астатнiмi жанкамi.

– Раз-два, ўзялi!
– раўнуў мужчына.
– Яшчэ разiк! Яшчэ раз!
– крычаў ён нават з гонарам, узяўшы рукi ў бокi.

На кожны яго крык жанчыны цягнулi дружнымi рыўкамi так, што бервяно паслухмяна паўзло за iмi, сцiснутае абцугамi. Кожны раз, як цягнулi, твары ў жанчын аж чырванелi ад натугi, а ў аднае з iх, худасочнае i кволае, твар, наадварот, бляднеў i нават сiнеў. Гэту жанчыну Матрэна адапхнула рукою i сказала гэтак сама, як некалi гаварыў гаспадар Бiму, праганяючы яго:

– Адыдзi! Адпачнi, а то богу душу аддасi.
– I да мужчыны: - Ну крычы, цi што, анцыхрыст!

– Раз-два, ўзялi!
– раўнуў той i паправiў аблавушку, стаў выводзiць, быццам яму было неўмагату цяжка: - Ой, бабкi, яшчэ раз! Муж паехаў на Каўказ! Не даехаў да Каўказа! Ажанiўся там, зараза! Стоп! Кладзi струмант!

Слова "зараза" Бiм ужо чуў ад Кiрпатага дзядзькi: нядобрае слова. Астатнiх слоў ён не зразумеў.

А жанчыны паклалi абцугi, узялi жалезныя кастылi i пачалi ўбiваць iх цяжкiмi доўгiмi малаткамi, быццам бы забаўляючыся, убiвалi кастыль за тры ўзмахi, а Кволая ад кожнага ўдару стагнала, вохкала:

Поделиться:
Популярные книги

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3