Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ах-ха! Ох-ха!
– Давай, давай!
– пакрыкваў Зараза, напiхаючы люльку.
– Давай, давай, Анiся!
– Ён падышоў да жанчыны: - З адцяжкаю бi, на сябе пацягвай - лягчэй пойдзе.
Анiся - гэта Кволая. Яна больш за другiх марудзiла з кожным кастылём i ўрэшце засталася наводшыбе. Дзiўнае жанчынам i незразумелае здарылася ў гэты час: Бiм падышоў да Анiссi расслабленаю паходкаю i таксама, як i Матрэне, палiзаў горкiя брызентавыя рукавiцы. Усе прыпынiлiся i здзiўлена глядзелi на Бiма.
Потым яны па загаду Заразы селi ўсе пад кустамi i палуднавалi, кожная са свайго клуначка. I накармiлi
Пад вечар ён затурбаваўся: падыходзiў да Матрэны, садзiўся, вяла пераступаў пярэднiмi лапамi, зазiраў у твар, зноў адыходзiў, клаўся, але скора зноў вяртаўся i зноў адыходзiў.
– Пайсцi хочаш, Чорнае вуха, - дагадалася Матрэна.
– Ну, iдзi, пайшоў, Чорнае вуха. Куды ж я цябе дзену? Няма куды. Iдзi.
Бiм развiтаўся i пайшоў, паволi, не па-сабачы. Пайшоў уздоўж чыгункi назад. Дарога - яна i ёсць дарога, яна паказвае, куды iсцi, - нiколi не зблудзiш, калi правiльна пайшоў. Толькi вось усё цела балюча ныла, а пасля ўчарашнiх пабояў Шэрага цяжка было дыхаць, асаблiва на хаду, але - што рабiць!
– трэба iсцi, дзякуй богу, ён пакармiўся ў добрых жанчын, ды i сцяжынка паўз шпалы была гладкая i роўная. Пакрысе ўцягнуўся, нават цiхенька-цiхенька затрухаўся подбегам. Якiя жывучыя сабакi i як скора адыходзяць!
Калi глянуць збоку, нiчога незвычайнага тут не было: па чыгуначнаму палатну трухаўся хворы сабака. I ўсяго.
Блiжэй да горада з аднае чыгункi стала дзве: яшчэ пара суцэльных жалезных палосак выцягнулася побач. Потым iх стала тры. Непадалёку ад будачкi неспадзявана замiргалi ўперамежку два чырвоныя вокi: левае, правае, левае, правае - кiдалiся збоку ўбок. Чырвонае ўсiм звярам непрыемна: ваўку, напрыклад, нестае сiлы пераскочыць цераз лiнiю чырвоных сцяжкоў, лiса, абкладзеная iмi, застаецца ў акружэннi па двое-трое сутак, а то i болей. Таму i Бiм вырашыў абмiнуць вялiзныя чырвоныя жывыя вочы. Ён сышоў на трэцюю каляю, прыпынiўся, узiраючыся ў чырвонае морганне, яшчэ не адважыўся iсцi далей. I тут пад нагамi нешта скрыгiтнула...
Бiм завыў ад страшнага болю, але нiяк не мог адарваць лапу ад рэйкi: на стрэлцы лапа трапiла ў магутныя цiскi. З Бiмавага выцця можна было распазнаць толькi адно: "Ой, балiць! Памажэ-эце-е!"
Людзей паблiзу не было. Адгрызцi сваю лапу, як гэта часам робiць воўк у пастцы, сабака не можа, ён чакае дапамогi, ён спадзяецца на чалавечую дапамогу.
Але што гэта? Два вялiзныя яркiя белыя вокi асвятлiлi пуцi i самога Бiма, яны асляпiлi яго, наблiжалiся паволi i няўмольна. Бiм сцяўся ад болю i страху. I сцiх ад прадчування навалы. Але грымучая iстота з гэткiмi вачыма спынiлася крокаў за трыццаць, у паласу святла выскачыў з цемры чалавек i падбег да Бiма. Потым адразу паказаўся i другi.
– Як жа ты ўшчамiўся, бядняга?
– запытаўся першы.
– Што ж рабiць?
– запытаўся ў першага другi.
Яны пахлi амаль што гэтаксама, як i шафёры, абодва былi ў фуражках з вялiкiмi медалямi.
– За прыпынак нам перападзе, хоць мы i побач са станцыяй, - сказаў першы.
– Цяпер усё роўна, - адказаў першы i пайшоў да будачкi.
Наш бедны Бiм здагадаўся па iнтанацыi (не па словах): гэта яго збавiцелi. Ён чуў, як звонка зазванiў у будачцы званок, а праз хвiлiну цiскi выпусцiлi лапу. Але Бiм не рухаўся, ён здранцвеў. Тады чалавек узяў яго i занёс за лiнiю дарогi. Там Бiм закруцiўся на месцы, як юла, залiзваючы раздушаныя пальцы. I аднак (якiя сабакi назiральныя!) ён чуў гаворку з акон i дзвярэй цягнiка; цяпер, не аслеплены святлом, ён бачыў цягнiк з цемры збоку; розныя галасы паўтаралi словы "сабака" i "паляўнiчы", словы вельмi зразумелыя.
Бiм быў удзячны добрым людзям. Вось так. Дзесьцi нехта перавёў стрэлку на той дарозе, па якой iшоў Бiм. I таму "нехта" цяпер нiякага клопату ад таго, што нейкаму сабаку прышчамiла нагу i ён стаў калекам. Што б яно нi было, але цяпер ён ужо нiколi не пойдзе па чыгунцы: гэта ён зразумеў гэтак жа, як i змалку, што там, дзе бегаюць машыны, нельга хадзiць.
Бiм паскакаў на трох нагах, змучаны, скалечаны. Ён часта прыпыняўся i лiзаў анямелыя i ўжо прыпухлыя пальцы хворае лапы, кроў пакрысе ўнялася, а ён усё лiзаў i лiзаў да таго часу, пакуль кожны падушаны палец не стаў iдэальна чысты. Гэта было вельмi балюча, але iншая рада не служыць: кожны сабака ведае, што балiць, але цярпi, балiць, а ты лiжы, балiць, а ты маўчы.
Да родных дзвярэй ён прыкульгаў запоўнач. Няма! Зноў няма слядоў Iвана Iванавiча. Бiм хацеў падрапаць за дзверы, як i звычайна, але аказалася, што нельга: з хвораю нагою немагчыма не толькi стаць на заднiя лапы, але нават i сесцi, - толькi стой на трох нагах або ляжы лежма. Тады ён прыткнуўся носам да кутка дзвярэй i праверыў пах у сярэдзiне ў кватэры: гаспадара не было. Значыцца, паехаў назусiм. Так ён стаяў доўга, быццам падтрымлiваў галавою саслабелае цела. Потым падышоў да дзвярэй Сцяпанаўны i моцна, коратка, роспачна сказаў: "Гаў!" (Я тут.)
Сцяпанаўна ахнула:
– А божа ты мой! Дзе ж гэта цябе так?
– Адчынiла дзверы ў кватэру i ўвайшла разам з iм у пакой.
– От сабака ты, сабака, няшчасны сабака, што ж мне цяпер рабiць табе? I што скажа Iван Iванавiч?
Бiм толькi быў лёг пасярод пакоя, выцягнуўшы ногi, але... Як жа так? "Iван Iванавiч"? Бiм падняў галаву, павярнуў яе да Сцяпанаўны i з намаганнем глядзеў, глядзеў на яе, не спускаючы вачэй, ён пытаўся: "Iван Iванавiч? Дзе?"
Сцяпанаўна не ўмела ладзiць з сабакамi, не ведала, як кармiць i даглядаць, аднак умела пашкадаваць. Магчыма, жаласлiвасць i дапамагла ёй зараз зразумець Бiма, здагадацца, што словы "Iван Iванавiч" абудзiлi ў хворага сабакi проблiск надзеi.
– Ага, ага, Iван Iванавiч, - пацвердзiла яна.
– Пачакай жа: я зараз прыйду.
– Спяшаючыся, пайшла i зараз жа вярнулася з лiстом у руках, паднесла яго Бiму да носа: - Вось бачыш? Лiст прыслаў Iван Iванавiч.
Бiм, бедны Бiм, якi памiраў i ўваскрэс, якога задушылi i выратавалi, хворы i без крупiнкi спадзявання, Бiм задрыжаў. Ён уткнуў нос у лiст, потым прайшоўся ноздрамi па краях: ага, ага, ага... вось ён моцна правёў пальцам па канверце туды-сюды... Калi Сцяпанаўна падняла з падлогi канверт i вытрасла з яго лiст, Бiм з намаганнем устаў i падаўся да яе; цяпер яна дастала з таго ж самага канверта зусiм чысты аркуш паперы i паклала яго перад Бiмам. Ён завiляў хвастом: тут знарок напiсаны пах пальцаў Iвана Iванавiча, ага, гэта ён знарок цёр пальцамi.