Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Бiм!

Ён азiрнуўся. З дзвярэй вагона паказалася знаёмая вагонаважатая.

– Добры дзень, Бiм!

Бiм падбег i падаў лапу. Гэта ж тая самая добрая жанчына, што вазiла Бiма з гаспадаром на паляванне да аўтобуснага прыпынку. Яна!

– Нешта даўно не вiдаць гаспадара? Цi захварэў Iван Iванавiч?

Бiм здрыгануўся: яна ведае, яна, магчыма, едзе да яго!

Калi ж вагон рушыў, ён ускочыў у яго цераз прыступкi. Жанчына-пасажырка дзiка крыкнула, мужчына закрычаў ("Пайшо-оў!"), некаторыя смяялiся, спачуваючы Бiму.

Вагонаважатая спынiла трамвай, выйшла з кабiны, супакоiла пасажыраў (Бiм дакладна гэта заўважыў) i сказала Бiму:

– Iдзi, Бiм, iдзi. Нельга.
– Лёгенька падштурхнула яго i дадала: - Без гаспадара нельга. Без Iвана Iванавiча нельга.

Што ж зробiш, калi нельга то нельга. Бiм сеў, пасядзеў i затрухаўся туды, куды паехаў трамвай. Тут яны ездзiлi з гаспадаром, тут - гэта дакладна: вось паварот ля вежы, вось паставы мiлiцыянер, - тут!

Бiм бег па трамвайных пуцях, не перасякаючы iх нават на паваротах. Мiлiцыянер свiснуў. Бiм на хаду азiрнуўся i пабег сваёй дарогаю. Ён паважаў мiлiцыянераў: гэтыя людзi нi разу яго не крыўдзiлi, нiколi; ён памятаў свой першы прывод у мiлiцыю, усё памятаў, разумны сабака, адтуль яны пайшлi з Дашаю дадому, i ўсё было добра. Больш таго, ён не раз бачыў мiлiцыянера з сабакам чорны такi, вельмi сур'ёзны, на першы погляд; з iм ён нават пазнаёмiўся на тратуары: Iван Iванавiч i мiлiцыянер падпусцiлi iх адзiн да аднаго i далi магчымасць нагаварыцца ўволю.

"Ад яго пахне лесам", - сказаў чорны сабака, гледзячы на мiлiцыянера.

– Былi ўчора на паляваннi, - пацвердзiў Iван Iванавiч.

"Якi ты чысцюля", - сказаў Бiм чорнаму, канчаючы законны абрад абнюхвання.

"А як жа iнакш! Работа такая", - вiляў кароткiм хвастом чорны.

У знак сяброўства, якое намячалася, яны нават распiсалiся на адным i тым жа дрэве, знiзу.

Не, мiлiцыянер чалавек добры, ён сабак любiць, тут Бiма не абхiтрыш i не абманеш.

I ён сабе бег i бег цiхенька ўздоўж трамвайнага пуцi, але збоку, бо памятаў, што наступаць на жалезныя палосы нельга - прышчэмяць нагу.

На канцавым кальцы ён даў кругаля па ходу трамвая i затрымаўся ля прыпынку. Пасядзеў, паглядзеў: людзi навокал усе добрыя. Так. Гэта ўжо добра. Адсюль яны пераходзiлi з Iванам Iванавiчам вулiцу - вунь да таго месца з дошчачкаю на слупе. Бiм пайшоў туды не спяшаючыся i сеў побач з чаргою, якая чакала аўтобуса. Прыгледзеўся: зноў дрэнных людзей не вiдаць.

Калi падышоў аўтобус, чарга папаўзла ў дзверы, а Бiм патупаў апошнi, як i трэба кожнаму сцiпламу сабаку.

– Ты куды?
– закрычаў шафёр. Раптам ён азiрнуўся яшчэ раз на Бiма i праспяваў: - Пачакай, пачакай. Ды я ж цябе ведаю.

Бiм таксама зразумеў, што гэта той сябар, якi ўзяў з рук гаспадара паперку. I завiляў хвастом.

– Памятае, сабачая душа!
– усклiкнуў шафёр. Потым падумаў i паклiкаў Бiма ў кабiнку: - Да мяне!

Бiм умасцiўся там, прыцiснуўшыся да сценкi, каб не перашкаджаць, умасцiўся хвалюючыся: менавiта ж гэты шафёр вёз некалi iх з Iванам Iванавiчам на паляванне, у лес.

Аўтобус гырчаў i гырчаў, ехаў i ехаў. Сцiх ён на тым прыпынку, дзе Бiм заўсёды выходзiў з Iванам Iванавiчам у лес. Вось тут-то Бiм i захадзiўся. Ён драпаў за дзверы, скуголiў, прасiўся са слязамi: "Выпусцi. Мне сюды i трэба".

– Сядзець!
– строга прыкрыкнуў шафёр. Бiм паслухаўся. Аўтобус зноў загырчаў. Адзiн пасажыр падышоў да шафёра i спытаўся, паказваючы на Бiма:

– Твой сабака?

– Мой, - адказаў той.

– Вучаны?

– Не вельмi... Але разумны. Бачыш? Глядзi: ляжаць!

Бiм лёг.

– Можа, прадасi сабачку? Мой памёр, а я чараду авечак пасу.

– Прадам.

– Колькi?

– Чацвярцiнку.

– Ого!
– вымавiў пасажыр i адышоў, палашчыўшы Бiма за вуха, праказваючы: Харошы сабачка, харошы.

Добра вядомы Бiму гэтыя ласкавыя словы, словы гаспадара. I ён вiльнуў хвастом чужому.

Бiм цяпер зусiм не ведаў, куды едзе. Але зараз, гледзячы ў ветравое шкло, ён запамiнаў дарогу, як запамiнае кожны сабака, калi ўпершыню едзе па новым месцы: так ужо ў сабак вядзецца - нiколi не забываць дарогу назад. У людзей гэты iнстынкт з вякамi знiкаў i знiк амаль. А дарэмна. Вельмi патрэбна ведаць дарогу назад.

На адным з прыпынкаў той добры чалавек, ад якога пахла травою, выйшаў з аўтобуса. Шафёр таксама выйшаў, пакiнуўшы Бiма ў кабiне. Бiм сачыў за iм, не адрываючы позiрку. Вось шафёр паказаў на Бiма, вось ён узяў за плячо Добрага чалавека, а той, усмiхнуўшыся, дастаў паперкi i аддаў iх, потым закiнуў за плечы рукзак, зайшоў у кабiну, зняў з сябе папругу, прычапiў за Бiмаў аброжак i сказаў:

– Ну, пайшлi.
– А за некалькi крокаў ад аўтобуса азiрнуўся i запытаўся: Зваць яго як?

Шафёр запытальна паглядзеў на Бiма, потым на пакупнiка i ўпэўнена адказаў:

– Чорнае вуха.

– А не твой жа сабака? Прызнавайся.

– Мой, мой. Чорнае вуха, праўда.
– I паехаў.

Такiм чынам, Бiма прадалi за грошы.

Ён разумеў, што робiцца нешта не так. Але чалавек, якi пах травою, быў вiдавочна добры, i Бiм пайшоў побач з iм, засмучаны i журботны.

Iшлi, iшлi яны моўчкi, а тут раптам чалавек загаварыў да самога Бiма:

– Не, ты не Чорнае вуха: так сабак не клiчуць. А знойдзецца твой гаспадар - аддасць мае пятнаццаць рублёў? Чаго пытацца?

Бiм паглядзеў на яго, нахiлiўшы галаву набок, быццам хацеў сказаць: не разумею цябе, чалавек.

– А ты, брат, вiдаць, сабака разумны, добры. Вось i яшчэ ён сказаў словы, якiя так часта паўтараў гаспадар. Цяпер Бiм завiляў хвастом у аддзяку за спагаду i ласку.

– Ну, калi так, жывi са мною, - скончыў чалавек.

I пайшлi яны далей. Разы са два за дарогу Бiм усё ж спрабаваў упiрацца, нацягваў павадок i паказваў вачыма назад. (Адпусцi, маўляў, мне - не туды).

Чалавек прыпыняўся, гладзiў сабаку, гаварыў:

Поделиться:
Популярные книги

Огни Аль-Тура. Единственная

Макушева Магда
5. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Единственная

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Антимаг его величества. Том III

Петров Максим Николаевич
3. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том III

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII