Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

Такiм чынам, авечкi з дружным патрэскваннем шчыпалi кароткую траву i хрумсталi так дружна, што ўсё гэта сплывалася ў адзiн суцэльны гук, спакойны i роўны, заспакойваючы. Цяпер Тата i Алёша былi блiзка адзiн ад аднаго i гаварылi ўжо цiха, не крычалi, як раней, здалёку.

Алёша запытаў:

– Тата, спусцiць Чарнавуха?

– Давай паспрабуем. Не павiнен ён уцячы зараз: ад волi на волю не ўцякаюць. Спушчай, але спачатку адстань з iм, пагуляй, не табунуй авечак.

Алёша пачакаў, пакуль чарада адышла далей, адвязаў вяроўку i весела крыкнуў:

– Чарнавух! Пабеглi!
– Тут ён кiнуўся

бегчы з узгорка ў яр, топчучы ботамi траву i падскокваючы.

Бiм узрадаваўся немаведама як. Ён таксама падскокваў, стараўся лiзнуць Алёшу ў шчаку, адбягаўся ўбок i стралою iмчаў назад у захапленнi ад поўнае волi; потым схапiў нейкую палку i памчаў да Алёшы, сеў перад iм. Алёша ўзяў тую палку, кiнуў i загадаў:

– Падай, Чарнавух!

Бiм прынёс яе i аддаў. Алёша яшчэ раз кiнуў, але цяпер не ўзяў з рота ў Бiма, а пайшоў з яра да чарады i загадаў:

– Чарнавух, трымай! Нясi!

Бiм пайшоў за iм з ношкаю. Калi ўзышлi, Алёша замест палкi даў яму сваю шапку. Бiм з задавальненнем панёс яе. Алёша ж бег падскакваючы i паўтараў:

– Нясi, Чарнавух. Нясi, мой маладзец. Вось добра! Вось добра!
– Але да чарады яны падыходзiлi цiха ("не ганяй авечак"). Алёша загадаў:

– Аддай Тату.

Хрысан Андрэевiч выставiў руку. Бiм аддаў. Новая яго вартасць стала вядома пастухам нечакана. Усе ўтрох былi ў захапленнi.

А не болей чым праз тыдзень Бiм сваiм розумам дайшоў, што ў яго ёсць абавязак: закiроўваць самавольных авечак да чарады, пiльнаваць iх, калi яны распушчаны шнурком, але не пярэчыць, калi, зайшоўшы вечарам у вёску, яны разыходзяцца дадому.

Бiм пазнаёмiўся з двума сабакамi, якiя пiльнавалi калгасную чараду, дзе было трое пастухоў, усе дарослыя, i ўсе таксама ў плашчах. Хоць чароды калгасныя i калгаснiкаў нiколi не падпускалiся блiзка адна да аднае i не мяшалiся, але ў час кароткiх асеннiх прыпынкаў на тырлiшчах Алёша бегаў да калгасных пастухоў, а Бiм разам з iм да калгасных сабак. Добрыя сабакi, паджарыя, шарсцiстыя, вялiкiя, але спакойныя, паслухмяныя; яны нават гулялi з Бiмам спакойна i паблажлiва, а вакол чарады хадзiлi паволi, пяшком, а не так, як Бiм, падскокам альбо галопам: з адчуваннем сваёй вартасцi сабакi. Падабалiся яны Бiму. I авечкi таксама харошыя.

Пачалося вольнае працоўнае жыццё i ў Бiма. Хаця яны ўсе ўтрох вярталiся стомленыя i таму прыцiхлыя, але то была воля i давер адзiн да аднаго. Ад такога жыцця сабака не ўцякае.

Але аднойчы, неяк нечакана, пасыпаўся снег, закруцiўся вецер, захадзiў, замяцелiў. Хрысан Андрэевiч, Алёша i Бiм збiлi авечак у чараду, пастаялi крыху ды i павялi ў вёску. На авечках быў белы снег, на плячах у людзей снег, на зямлi таксама снег. Усюды белы снег, толькi снег у полi - больш нiчога. Завiтала зiма, упала з неба.

Цi то Хрысан Андрэевiч вырашыў, што такому сабаку, як Бiм, нельга спаць з падсвiнкамi або сядзець на прывязi, цi з-за чаго iншага, але Бiм перайшоў цяпер начаваць у цёплую будку, збiтую ў кутку ў тых самых сенцах i напханую мяккiм сенам.

А вечарам ён хадзiў у хату як раўнапраўны сем'янiн i быў там, пакуль не павячэраюць.

– Не можа таго быць, каб зiма. Рана, - сказаў неяк Хрысан Андрэевiч Пятроўне.

Слова "зiма" паўтаралi яны пры размове часта, пра нешта турбавалiся; памiж iншым, Бiм ведаў: зiма - гэта белы халодны снег.

У той вечар Пятроўна прыйшла ўся запарушаная снегам, мокрая, з абветраным i падпухлым тварам. Бiм бачыў, як яна, распрануўшыся, трэсла рукамi i стагнала. Рукi яе былi ў чырванаватых трэшчынах i зямлiстых плямах, быццам бы з падушачкамi, такiмi, як на падэшвах у Бiма. Потым яна апускала рукi ў цёплую ваду, адмывала iх, доўга-доўга расцiрала маззю i вохкала. А Хрысан Андрэевiч глядзеў на Пятроўну i быццам гараваў (гэтага Бiм не мог не заўважыць па яго твары).

А наступным ранкам ён натачыў нажы i ўсе ўчатырох пайшлi з дому: Пятроўна, Хрысан Андрэевiч, Алёша i Бiм. Спачатку iшлi па роўным белым полi, накрытым неглыбокiм сняжком - на палавiну лапы, не глыбей, так што iсцi было лёгка. Вакол цiха, не холадна. Потым яны аказалiся на полi, дзе побач раскiданы кучы - копчыкi буракоў, складзеных лiстамi вонкi i прыкрытыя зверху нацiннем. Ля кожнае кучы сядзелi жанчыны, апранутыя гэтак жа, як i Пятроўна, i нешта рабiлi моўчкi i засяроджана.

Усе ўчатырох падышлi да аднае такое кучкi, селi вакол яе, i Бiм пачаў уважлiва глядзець, што ж тут робiцца. Пятроўна ўзялася за нацiнне, выцягнула бурак з кучы, спрытна перакруцiла яго коранем да сябе i - чык!
– нажом: лiсты адпалi. Яшчэ чык-чык - па галоўцы бураку: галоўка чыстая. I адкiнула ўбок. Алёша - таксама, нават спрытней за Тату. I пайшло! Чык-чык!
– i прэч нацiнне. Чык-чык!
– чыстая галава. Трах!
– бурак ляжыць збоку.

Непадалёку, ля такое ж самае кучкi сядзела жанчына, адна, i рабiла тое ж самае. Ля наступнае - таксама, але ўжо два-тры чалавекi разам. I так па ўсiм полi: буракi, як шалашыкi, захутаныя жанчыны з патрэсканымi далонямi i прыпухлымi ад холаду тварамi. Усе працавалi або ў рукавiцах або голымi рукамi. Чык-чык!
– няма нацiння. Чык-чык!
– няма нацiння. Чык-чык!
– чалавек кiдае нож i хукае на рукi, трэ iх i зноў: чык-чык!
– чыстая галоўка. Як часы!

I холадна. Сочачы за нажамi, Бiм пачаў мерзнуць, а таму страсянуўся i стаў даследаваць мясцовасць паблiзу, не адбiваючыся далёка.

Сагрэўся i вярнуўся назад да сваiх, хоць яго запрашалi i астатнiя жанчыны (усе на вёсцы ўжо ведалi, што такое Чарнавух!)

Потым да iх падышла тая жанчына, што сядзела i працавала адна-адзiнокая, маладая, але худая. Яна на нешта крыўдзiлася, смаркалася на зямлю, потым села побач з Пятроўнаю i паказала ёй рукi. Пятроўна таксама працягнула ёй свае далонi. Жанчына прыгнулася, закашлялася, прыцiскаючы брызентаваю рукавiцаю грудзi i змоўкла. А звалi яе Наталля.

Пятроўна - чык-чык! Хрысан Андрэевiч - чык-чык! Алёша - чык-чык! I хукаюць на рукi, труць шчокi. Пятроўна - чык-чык!.. I раптам - блюмк!.. У тае жанчыны-гаротнiцы ўпала на лiст кропля. Яна захiлiлася рукавом i пайшла назад, да сваiх буракоў.

– Упасi госпадзi, яшчэ i ты прастудзiшся, - сказала Пятроўна Алёшу, падышла, паправiла яму цёплую хустку пад шапкаю, зняла з сябе палатняны ручнiк i падперазала Алёшаў кажушок.

Бiм таксама тыкаўся носам у Алёшаў кажушок, дапамагаў Пятроўне. Але Алёша, як вызначыў Бiм, не зусiм i змёрз, як здавалася; наадварот, яму было намнога цяплей, чым Тату i Пятроўне (Бiм жа адчуваў гэта лепей за людзей).

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6