Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

Сёння ад Бiма хацелi больш, чым ён можа; ад яго патрабавалi: ты павiнны, абавязаны зрабiць тое, чаго не можаш зрабiць, калi хочаш, каб было чыстае тваё сабачае сумленне i iмя. За тое, што не выканаў, жорстка збiлi. Ён, Бiм, не можа душыць падранка, не можа.

"За што-о-о... За што-о-о...
– скуголiў цiхенька Бiм.
– Дзе ты, мой добры сябар... Дзе-е? Дзе?.." - усё цiшэй i цiшэй жалiўся Бiм i зацiх нарэшце.

Збоку здалося б, што ляжыць у чыстым гразкiм полi мёртвы сабака, але гэта было не так.

Вось ён падняў азадак, абмацаваўся на нагах - не ўпаў. Ступiў раз - не ўпаў. Пастаяў. Ступiў другi раз. I пагробся па вораным полi, цягнучы лапы, закрэслiваючы свой след.

...О

вялiкая сабачая мужнасць i цярпенне! Якая сiла зрабiла вас такiмi магутнымi i незнiшчальнымi, што нават у перадсмяротную часiну вы несяце цела ўперад? Хоць памаленьку, але наперад. Наперад, туды, дзе, магчыма, будзе давер i спагада да няшчаснага, адзiнокага, забытага ўсiмi сабакi з чыстаю душою.

I Бiм iшоў. Ледзьве iшоў, але iшоў усё-такi. На губах запенiлася кроў, а ён усё-такi iшоў. Кашляў крывёю, але iшоў. Лажыўся знясiлена на халодную зямлю, уставаў i зноў iшоў наперад.

Ля ручая прагна напiўся вады - стала крышку лягчэй. Нешта падказвала яму нельга адыходзiць ад вады. Ён i сапраўды дабраўся да блiжняе сцiрты, цераз сiлу працiснуўся пад навiслую аж да зямлi салому i зацiх. Так сабакi адлежваюцца ў час хваробы, хаваючыся ад людскога вока i звяроў; гэтаму навучыла iх сама прырода. Хвала яе законнаму парадку i разумнай мэтазгоднасцi!

Колькi Бiм пралежаў без памяцi, ён не ведаў, але, ачнуўшыся, адчуў, як востра балiць у грудзях; галава пайшла кругам, i ён адчуў усiм нутром, што зараз нешта здарыцца з iм, выпаўз з саломы. Паляжаў на паветры, адчуў, што шэрсць стала сухая. Сеў. Асенняя трава цяпер не гойдалася, сцiрта - таксама, сонца - таксама, i яно цёплае, нават чуць грэе. Бiм даплёўся да ручая i зноў пiў, пiў, пiў. Адпачыў крыху i зноў пiў патрошку. Ён заўважыў непадалёку ад ручая стэпавую асаку, дробненькую i яшчэ зялёную, падобную да пырнiку (мароз не скора яе бярэ). Бiм пачаў есцi асаку. Што яму падказала на гэту непрыкметную траву, людзi так нiколi i не даведаюцца, але ён-то ведаў: трэба абавязкова есцi яе. I еў. Потым трапiўся i рамонак, прысохлы, познi, а на iм прыцiснутыя восенню напаўсухiя кветкi. Ён еў i рамонак. Яшчэ раз вярнуўся да ручая, напiўся i пайшоў да вёскi. Iшоў уперад i ўперад.

I такi дабраўся, калi змерклася ўжо. Не, Бiм не пайшоў у вёску. Як жа! Туды пабег Клiм... Не, за iм ён не пойдзе. Клiм можа зноў узяць за аброжак i тады... Не, не быць таму.

Бiм умасцiўся на астатках ад капы, вылежаўся крыху. Пачуў побач сцябло дзядоўнiка, паспрабаваў яго - сухое, адгрыз паўз зямлю i пачаў шчыпаць корань, угрызаючыся глыбей. Гэта ён таксама ведаў, што дзядоўнiк трэба есцi абавязкова.

Вялiкiя i шматбаковыя веды сабакi пра лекi. Пусцiце сабаку, калi ён толькi пачынае шалець, у лес: праз два-тры тыднi ён вернецца схудалы i знясiлены ўшчэнт, але здаровы. Стаў балець у сабакi страўнiк - вядзiце яго ў лес або ў стэп i пажывiце з iм два-тры днi: ён вылечыцца сам травою. Менавiта ў сабакi i трэба вучыцца, як яго лячыць. Прырода замацавала так багатыя "веды" ў сабакi, што дзiву гэтаму чалавек нiколi не перастане дзiвiцца.

...Ноч прайшла. Вялiкая, асенняя нудная ноч, ад якое ныла ўсярэдзiне.

Пракукарэкаў першы певень. Бiм не захацеў чакаць другiх i трэцiх, апошнiх, свiтальных. Ён сiлiўся, але нiяк не мог падняцца з месца ад болю ў грудзях. Але ўсё ж, хоць цераз сiлу, разварушыўся, два разы ўстаючы i кладучыся, ды i патупаў памаленьку.

Ён прыцягнуўся да Хрысана Андрэевiча, узабраўся цераз дзве прыступкi на ганак i прылёг. У доме было цiха.

Хто ведае, можа, i не пайшоў бы ён адсюль сёння, але побач, зусiм побач, прайшоў Клiм, цiха крадучыся, як злодзей. Бiм задрыжаў. Бiм гатовы быў баранiцца да апошняга ўздыху. У iм прачнуўся гонар асуджанага, калi таму больш няма чаго страчваць. Але Клiм перагнуўся цераз балясiну i сказаў паўшэптам:

– Прыйшоў, Чарнавух.
– I спехам, торапка патупаў назад, быццам павесялеў.

У Бiма не было сiлы, каб даганяць i адпомсцiць за здраднiцкi ўдар ботам, брахаць ён не мог, таму што, акрамя хрыпу, нiчога не выходзiла са скалечаных грудзей. Але Бiм не хацеў i таго, каб Клiм зноў прыйшоў i ўзяў яго. I вось ён устаў, цiха абышоў па двары, прынюхаўся да падсвiнкаў, да каровы, да авечак, крыху пасядзеў i пайшоў прэч ад вёскi. А як хацелася прылегчы ля сяброў-парасят!

...Праспявалi трэцiя пеўнi. Днела.

Да шашы iшоў сабака. Галава апушчана, хвост вiсеў, як нежывы, быццам у шалёнага. Збоку ён i здаўся б шалёным на самай апошняй стадыi: вось-вось упадзе, наткнуўшыся на тое, што перш трапiцца на дарозе, i памрэ тут жа. Гэта быў наш Бiм, добры i адданы Бiм. Ён iшоў шукаць свайго гаспадара, Iвана Iванавiча. Iшоў дакладна тою самаю дарогаю, па якой яго вялi сюды.

Ад вёскi да аўтобуснага прыпынку было кiламетраў пяць-шэсць, але недзе на паўдарозе ў Бiма зноў не стала сiлы, ён ледзьве давалокся да стога сена. Нехта, крадучы начамi, выскуб у стозе дзiрку - туды Бiм i забраўся. Ляжаў там доўга, амаль цэлы дзень, а на захадзе сонца выбраўся са сваёй схованкi. Хацеў пiць, але вады не было. Боль пёк грудзi, хоць дыхаць стала лягчэй, а галава не закружылася, калi ён рушыў у дарогу. Зараз яму трапiлася вяршалiнка цмену, ён з'еў i гэтыя кветачкi - жоўценькiя, сухiя, якiя не мяняюць свой колер ад пачатку цвiцення да таго, пакуль саспеюць, i на ўсю зiму, да вясны. Абшчыпаў i куст рамонку, але галоўкi яго, аказалася, саспелi, рассыпалiся ў роце i казыталi ў горле. Таму яшчэ мацней захацелася пiць. Калi ён пераходзiў адну дарогу ў полi, трапiлася лужынка расталага снегу ў калюжыне. Так дарога падарыла Бiму вадзiцы. Ён напiўся i пайшоў цiхенька далей.

Зацемна ён дайшоў нарэшце да шашы. Пасядзеў крышку, правёў вачыма некалькi машын з асляпляльна белым святлом i ўжо ведаў: трэба iсцi туды. Але ж не ноччу! А раптам - Клiм? Або - Шэры? Або - воўк?

Бiм вырашыў не адыходзiць ад аўтамабiльнае дарогi i схавацца на ноч дзе-небудзь непадалёку. Ён прыцягся да аўтобуснага прыпынку, дзе быў маленькi домiк без аднае сцяны, але з шырокiмi лаўкамi ў сярэдзiне; там залез пад лаўку, у куток, i пачаў чакаць.

За ноч ён не звёў вачэй, нягледзячы на страшэнную слабасць. То адна, то другая праляталi збоч машыны - дарога жыла i ноччу. Аўтобус ехаў цiшэй ля прыпынку, але таму што не было пасажыраў, не спыняўся.

Ноч была хаця i насцярожаная i хворая, але цёплая, слава богу, - восень яшчэ раз прагнала зiму.

...Што ж было ў вёсцы за гэтыя суткi, пакуль адсутнiчаў Бiм?

Хрысан Андрэевiч з Пятроўнаю вярнулiся з рынка прыцемкамi. Алёшы не было дом на замку. Яны ўвайшлi, палiчылi выручку, схавалi грошы пакуль што ў куфэрак, каб заўтра занесцi ў ашчадную касу. Тут i з'явiўся Алёша.

– Ты куды гэта прапаў?
– спытаўся бацька.

– Хадзiў да Клiма.

– Цi ж ён не прывёў Чарнавуха?

– Яшчэ не вярнуўся з палявання.

– Вернецца. Прывядзе - нiкуды не дзенецца, - супакоiла Пятроўна, мераючы Алёшу новы свiтарок.

– Так-то яно так, - няўпэўнена адказаў Хрысан Андрэевiч, - ды толькi Клiм жа зладзюга... Каб хоць браў адно калгаснае, яно там нiчыё, а то i ў калгаснiкаў валачэ. О, з гэтым звяжыся - не будзеш рады. Усякi яго баiцца. Хай лепш бярэ на паляванне Чарнавуха, чорт яго бяры.

– Як гэта - "нiчыё"?
– спытаў Алёша.
– Наша ж?

– Яно, вядома, так... Агаварыўся... Гэта ты правiльна - нашае... Але як бы табе панятлiвей сказаць? Там - наша, а тут - сваё. Ну, скажам, напрыклад, так: школа, напрыклад, наша i дзецi ўсе нашы, а ты - мой. Цi так: палi - нашыя, а сядзiба - мая... Выходзiць, i жывёла ёсць нашая, а ёсць i свая. Зразумеў?

Поделиться:
Популярные книги

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
20. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 20. Часть 1

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3