Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке)
Шрифт:

– Чуеш, Алёша, - сказаў Хрысан Андрэевiч, увiхаючыся нажом за дваiх. (Бiм навастрыў вушы.) - Схадзi пабегай з Чарнавухам, пагрэйся крышку.

I Бiм пабег побач з хлопчыкам па бурачным полi, закамянелым ад марозу. Перасеклi яны поле ўпоперак, Алёшу стала горача, i ён зняў шапку, развязаў хустку, сунуў яе за пазуху, шапку надзеў, прыпадняўшы вушы. Побач з лясною паласою, у густой жоўтай траве Бiм прыпынiўся, нюхнуўшы паветра, заснаваў чаўнаком i нечакана для Алёшы стаў як статуя.

Алёша падбег да яго.

– Што тут, Чарнавух?
– Бiм стаяў нерухома i чакаў загаду. Алёша здагадаўся,

у чым справа: - Пужай! Пужай!

Бiм чакаў магiчнага слова "Наперад!" Але Алёша крыкнуў яшчэ мацней:

– Пужай!

Бiм пайшоў паводкаю i падняў на крыло чародку курапатак.

Нядоўга думаючы, Алёша пабег назад разам з Бiмам. Бiм адчуў, што зноў яны не разумеюць адзiн аднаго (Алёша не ведае слоў Iвана Iванавiча), але ўсё ж бег побач з Алёшам. А той, засопшыся, зачырванелы, расказаў бацькам, як Чарнавух знайшоў курапатак i "пужнуў" iх.

– Паляўнiцкi сабака Чарнавух, вучаны, - адобрыў Хрысан Андрэевiч.
– Каб стрэльбу нам, Алёша! I на паляванне. Га?

Стрэльба? Паляванне? Якiя знаёмыя i дарагiя Бiму словы! Ён ведае, што гэта абазначае.

Бiм завiляў хвастом, залашчыўся да Алёшы, да Хрысана Андрэевiча, да Пятроўны, ён гаварыў на сваёй мове разборлiва i дакладна. Але тут яго нiхто не зразумеў, не пайшоў па стрэльбу, нiхто не пайшоў на паляванне i без стрэльбы. Бiм сеў за плячыма ў Алёшы, прытулiўся да кажуха i задумаўся, прынамсi, такi быў у яго выгляд.

Ужо прыцемкамi яны вярталiся дадому, стомленыя i схаладнелыя. А праз некалькi дзён i зусiм перасталi хадзiць на буракi - скончылi сваю норму.

Цяпер Пятроўна нiкуды не хадзiла i была рада гэтаму. Цэлыя днi яна што-небудзь гаспадарыла: чысцiла карову, мыла бялiзну, падлогу, шынкавала капусту, бiла масла, палiла ў печы, варыла, шыла на машыне, латала адзенне, выносiла карове цэбар - усяго i не пералiчыць. Бiм назiраў за яе работай.

Па Алёшу прыходзiла чыста адзетая жанчына з кнiжкамi, ушчувала Пятроўну (але не сярдзiта, як прыкмецiў Бiм), абедзве яны паўтаралi словы: "Алёша", "авечкi", "буракi". На наступны дзень Алёша пайшоў ранiцаю з кнiжкамi, так i знiкаў на кожны дзень. Хрысан Андрэевiч таксама хадзiў кудысьцi ў свой час з сахаром, а калi вяртаўся, то ад яго пахла гноем.

Аднаго звычайнага вечара, калi сабралiся ўсе i снедалi, увайшоў чалавек высокi, шырокi, касцiсты, велiкатвары, але з маленькiмi лiсiнымi вочкамi i ў лiсiнай шапцы. Бiм прыкмецiў, што Хрысан Андрэевiч зiрнуў на чалавека хмура i з-за стала не ўстаў, як звычайна, не падаў рукi.

– Здаровы былi, - абыякава сказаў госць i не зняў шапку.

– Добры вечар, Клiм. Сядай, - адказаў Хрысан Андрэевiч.

Той сеў на лаву, закруцiў вялiкую цыгарку, прыгледзеўся да Бiма i спытаў:

– Гэта i ёсць той самы Чарнавух?
– (Бiм навастрыў вушы.) - Прападзе сабака без палявання. Або ўцячэ. Прадай: дам дваццацьпятку.

– Не прадаецца, - адказаў Хрысан Андрэевiч i цяпер устаў з-за стала скончыў вячэру.

Бiм нават i за тры крокi скора адчуў, што госць пахне зайцам. Ён падышоў, абнюхаў, вiльнуў хвастом i зiрнуў у твар лiсiнай шапцы, што абазначала на мове Бiма: "Разумею - паляўнiчы".

– Бачыш?
– сказаў Клiм.
– Чуе Чарнавух, хто прыйшоў. Прадай, кажу.

– Не прадам, Клiм, не прадам. Ужо збылося - нават Алёша не ведаў спачатку, - паслаў я тры рублi ў рэдакцыю рэспублiканскае газеты i аб'яву: "Прыбiўся паляўнiчы сабака, белы, з чорным вухам". Прыслалi ў адказ: "Не аб'яўляйце, калi ласка. Хай пакуль што пажыве". Што тут такое - не ведаю, але адчуваю сабака гэты важнецкi, трэба шанаваць.

– А ты i зглумiш. Прадай, - наставаў Клiм, пачынаючы злаваць.

– Торгу не будзе, - адрэзаў Хрысан Андрэевiч.
– Так - на паляванне - бяры, а ў той жа дзень прыводзь назад. Хай Чарнавух пароду беражэ, так як i паложана.

– Таму што не прадаецца, - умяшаўся Алёшка.

– Ну, так дык так, - незадаволена скончыў Клiм, паляпаў Бiма па загрыўку i пайшоў.

Пасля вячэры, пры лiхтары, Хрысан Андрэевiч зарэзаў баранчыка i, падчапiўшы за заднiя ногi, зняў з яго футра, выпатрашыў, абмыў тушку i пакiнуў яе ў хляве да ранiцы.

Пятроўна ўвесь вечар то пакавала яйкi ў карзiну, то накладала ў слоiкi масла або перапушчанага сала. Потым яна акуратна састаўляла iх у базарныя, з белых дубцоў карзiны.

Цяпер-то Бiм адчуў, што ад усяго гэтага (баранчык без аўчынкi, яйкi, масла, карзiны) пахне горадам, гарадскiм базарам. Цi ж яму не ведаць! Увесь горад з канца ў канец ён вывучыў, шукаючы Iвана Iванавiча. I Бiм захваляваўся: базар, горад, карзiны, свая ўласная кватэра - усё сплялося ў адно: Iван Iванавiч там. За ноч ён не звёў вачэй.

Ранiцаю, раненька-раненька, Хрысан Андрэевiч завярнуў ужо цвёрдую тушку ў чыстую мешкавiну, звязаў шпагатам i ўскiнуў на плячо. Пятроўна пачапiла на каромысла дзве карзiны, падняла i паклала яго на абодва плечукi. Як Бiм прасiўся разам з iмi! Ён ясна гаварыў, уталкоўваў iм настойлiва: "Мне трэба разам з вамi. Я - туды. Вазьмiце".

Нiхто не здагадаўся пра яго хваляваннi. Нават больш таго, Хрысан Андрэевiч сказаў, папраўляючы, каб ямчэй ляжала тушка.

– Патрымай яго, Алёша, Чарнавуха, - каб хоць не пабег за намi.

Алёша ўзяў яго за аброжак i патрымаў на ганку. А Тата i Мама, абое з ношамi, паволi пайшлi да шашы, да аўтобуснага прыпынку. Бiм праводзiў iх вачыма i не звяртаў увагi на Алёшавы пачастункi i на ягоную ласку, праводзiў, пакуль яны не схавалiся з вачэй.

Скора прыйшоў Клiм з рукзаком i стрэльбаю. Паляўнiчае сумкi i патранташа на iм не было (тое, што не ўся экiпiроўка была, Бiм прыкмецiў адразу ж). Але ўсё-такi стрэльба!
– вось дзе соль! Бiм даверлiва падаўся да паляўнiчага i адразу ж уведаў, што набоi пакладзены ў кiшэнi. Таксама вялiкi непарадак. Але ж галоўнае - стрэльба. За чалавекам са стрэльбаю ён пойдзе куды хочаш, хоць у свет. Надоўга цi ненадоўга, а пойдзе. Такая ўжо натура ў лягавага сабакi, i Бiм быў не выключэнне: у яго на нейкi час ацiхла нудота, якая ўзнiкла ў апошнi дзень, - нават так. Калi датычылася адносiн да стрэльбы, то Бiм быў як звычайны паляўнiчы сабака. Не скажаш, што няма ў яго логiкi, бо iсцiну ён спасцiгае практыкай, хоць i быў надзвычай разумны сабака. Яму яшчэ многа трэба будзе перажыць толькi таму, што ён сабака. Не будзем асуджаць.

Поделиться:
Популярные книги

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6