Блакіт і золата дня
Шрифт:
Ох і жорсткі быў наш татачка, мужыцкі цар.
Ён баяр ды князёў павыважываў.
Мне не ўдалося праспадь да раніды.
Была яшчэ ноч, калі мяне разбудзіў сам Кізгайла. Я запаліў свечку і, нацягваючы вопратку, кінуў на яго позірк. Твар быў бледны, спатнелы, перакрыўлены. І ў вачніцах ад свечкі цені.
“Баідца?
– падумаў я.
– Не. Ненавідзіць? Не. Баідца і ненавідзіць больш баязлівасці, вось што. Але чаму?”
Урэшце, думадь пра гэта не
– На муры, - сказаў гаспадар.
Праз некалькі імгненняў мы беглі ўжо да Жабінай вежы, што выходзіла на Княгініна поле.
Трывогі пакуль што яшчэ не было чуваць ні сярод прыслугі, ні сярод салдат. На забрале ля вежы стаяў вартаўнік брамы і з ім яшчэ чалавек, жанчына, як я пазней даведаўся, яго дачка, удава Дар’я. Абое маўчалі і глядзелі кудысьці ў ноч. Мы сталі поруч з імі.
Месяц, ужо нізкі і барвовы, хіліўся да далёкага лесу. Ад усіх, нават ад самых маленькіх, узгорачкаў леглі вялізныя трывожныя цені. І толькі лапікі, малюсенькія кавалачкі поля, былі азораны няпэўным аранжавым святлом.
– Што там?
– чамусьці ціхім голасам спытаў я.
Дар’я моўчкі ўзняла руку, паказваючы ёю ўдалячынь.
Але ноч была спакойнай, толькі дзесьці чулася песня драча.
– Яна і ўчула, - сказаў вартаўнік, - я сам глухаваты стаў.
– Ды што такое?
– зноў спытаў я.
– Вішчыць, - сказала Дар’я.
– Драч?
– як бы пытаючы, сказаў гаспадар.
– Не. Вішчыць, - сказала яна.
– Хочаш сказаць “рыпіць”?
– спытаў Кізгайла.
– Вішчыць.
Я ведаў, што мясцовыя людзі часам не знаходзяць слоў, што не перашкаджае ім быць някепскімі людзьмі. Адна дзеўка, тлумачачы мне колер сукна, сказала: “Кармазынавы, зеляненькі, як васілёчак”. Але цяпер не час быў чапляцца да слоў, і я стаў слухаць, што ж такое “вішчыць”.
Песня драчоў стала як быццам галаснейшай. У полі ставала ўсё больш ценю: пранізліва-чырвоны месяц ужо напалову схаваўся за пушчу. Спяваў ужо не адзін драч, а некалькі. А цемра ўсё агортвала поле, і ў гэтай цемры ўсё нарастала птушыная песня.
І раптам я зразумеў: гэта не драч, гэта рыпяць... вазы. Так, гэта рыпелі вазы. Многа, магчыма, сотні вазоў. І гэтая песня нарастала і ўжо рабілася пранізлівай, зяглуmаючы ўсё.
Я не ведаў, хто гэта едзе ў такой нямой цішыні, калі нічога не чуваць, акрамя песні колаў, але я адчуў, што ў мяне мурашкі пабеглі па спіне.
– Ён, - сказаў Кізгайла, і я зразумеў, хто гэта “ён”.
А вазы рыпелі і рыпелі ўначы, і ўжо не заставалася нічога, акрамя гэтага рыпення.
– З’явіўся, варажына, - сказаў гаспадар праз зубы, - што ж, рыхтуйся, Цхакен, заўтра будзем біцца. Насмерць.
Я баяўся за гаспадара, але цяпер мой страх мінуўся. Ён проста быў з той пароды, для якой чакаць небяспекі горш за самую небяспеку.
Я цяпер ведаў, што ён будзе і баяцца, і ненавідзець, але будзе трымацца і не дасць зразумець гэтага. Гэта дрэнна, але ўсё ж гэта лепей, чым відовішча дрыготкай жывёліны.
– Што ж, - сказаў я, - біцца дык біцца. Я доўгі час атрымліваў вашу плату дарма. Праўда, лепей было б мне, як таму ўрачу, усё жыццё атрымлівадь яе дарэмна. Але калі так ужо сталася -
Я вырашыў не турбавадь людзей і дадь ім выспацца. Толькі падвоіў каравул і паставіў каля спячых аднаго хлопца, каб па першым трывожным сігнале падняў усіх. А сам я, захінуўшыся ў плашч, сеў на забрале каля вартаўніка і яго дачкі і стаў драмадь, штохвілінна прачынаючыся. Гэтыя ночы, калі спіна прыхілена да дрэва ці каменя, былі мне вельмі знаёмыя. Засынаеш і раптам падаеш кудысь. Такія сны, напэўна, бачаць малпы на сваіх дрэвах. Але чым лепшы за малпу салдат-наёмнік? Дурное, агіднае рамяство - вайна.
Такія думкі прыходзілі да мяне за апошні час усё часцей: відаць, я пачаў старэць. Я засынаў і прачынаўся, глядзеў на гэтую жанчыну, якую ніхто не прымушаў сядзець на муры, і бачыў яе закураны белы твар пад хусткаю, вачніды ў ценях.
Нічога няма прыгажэй за жаночы твар у прыцемку. Таму, напэўна, і кахаюць у гэты час.
У адно з такіх абуджэнняў я ўбачыў, што ўжо не толькі светла, але вось-вось узыдзе сонца. За намі быў блакітны туманны Дняпро. Перад намі - роў, невялікае, ледзь узгорыстае поле, а далей - лясістыя ўзгоркі і сярод іх ружавеючая роўнядзь Святога возера.
Сонца ўжо выкінула з-за лесу тысячы чырвоных дзід, заліло расплаўленым золатам маленькія воблачкі ля далягляду. Але я пазіраў не на яго.
Поле за гэтую ноч, здавалася, абрасло маладым лесам. Па абодвух баках вялікай лагчыны сядзелі, хадзілі, ляжалі тысячы людзей. Дзіды, уторкнутыя ў зямлю, радішчы1, адагнутыя ў шыйцы косы. Далей, каля лесу, сотні вазоў выставілі да неба свае аглоблі.
Падымаўся ў бязвоблачную вышыню дым вогнішчаў. Мы бачылі як на далоні ўсё поле, акрамя шырокай лагчыны. Але, напэўна, і там былі дюдзі.
На адным з недалёкіх узгоркаў стаяла кучка людзей. І гэтыя людзі былі не ў белай вопратцы, значыць, не мужыкі.
У мяне добрая падзорная труба са шкельцамі галандскай ручной шліфоўкі. Я навёў яе на ўзгорак і ўбачыў трох чалавек.
Сярэдні быў высокі і тонкі ў касці. На ім - барвяны плашч, што падаў амаль да зямлі. Доўгія, да плячэй, валасы, ладная пастава, вельмі вузкія клубы. Гэты чалавек нешта казаў двум другім, паказваючы рукою на муры. Поруч з ім стаяў юнак ці малады мужчына, крыху падобны да сярэдняга. На ім былі светлыя латы і таксама плашч, толькі блакітны. А з другога боку стаяў каржакаваты чалавек, ніжэйшы за іх ростам і моцна сутулы. Ён быў без барады і вусоў, хоць па гадах мог быць бадькам маладому. На бязвусым латы былі цёмныя, а плашч зялёны з чорным.
– Дай, - сказаў мне Кізгайла, які зноў выйшаў на мур.
Ён прынік да трубы, аж падаўся наперад.
– Яны, - сказаў ён пасля нядоўгага маўчання.
– Той, што ў барвяным, - сам Раман, ваўчына драпежная. Ну, пападзіся ты мне - я табе пакажу, як гэта быдла ўзнімаць.
– А астатнія?
– У светлых латах - Лаўр, з Раманавай варты. Байструк.
– Яны чамусьці падобныя.
– Баюць, што там не абышлося без Якуба, якога я на той свет адправіў. А чорны - Пятро, таксама брат Раманаў. Родны... Адроддзе дэйноўскае! Здохлага зубра запалявалі...