Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Гэта чаму яшчэ?
– усклікнуў Знамяроўскі.

– З ёй хоча жанніца ваш пляменнік, Міхал Яноўскі.

Кароль павесіў галаву:

– Хворы чалавек. Безнадзейна хворы. Ды чорт яго бяры, што мне, шкада дзеўку? Хай бярэ. Спакусы ў дзяржаве менш будзе. Толькі дрэнна гэта. Куды падзенецца яго рыцарскі дух? Эх, было нас два на свеце, зараз адзін я застануся. Загінула радзіма! Ну, развязвайце. Клянуся вачыма маці божай, удзелам святога Юрыя - зямлёй сваёю -я буду ціхім каралём, калі вы хочаце.

Салют з фузій раздзёр паветра за вокнамі, калі

вяроўкі ўпалі на падлогу.

– Слухайце, людзі. Кароль Якуб у літасці сваёй згадзіўся даравадь вам! Ён хоча правіць ціха і літасціва!

Дружны крык прагучаў паўсюль:

– Кароль! Хай жыве кароль!..

...Вечарам наступнага дня, калі Яноўскі, паразмаўляўшы з Якубам, збіраўся ехадь са Знамяроўшчыны, медыкус зайшоў развітадца з ім. Т вар ягоны ззяў небывалым радасным натхненнем.

– Значыцца, едзеш?

– Еду.

– І яна з табою?

Яноўскі азірнуўся на Аглаю, якая стаяла поруч, чырвоная ад шчасця і сораму, засмяяўся, прыціснуў яе да сябе.

– А куды мне без яе? Для мяне зараз адна дарога - з ёю.

Медыкус сеў за стол.

– Сумна мне будзе без цябе, вельмі сумна. Я цябе палюбіў, хлопчык. Бачыш, як атрымалася: ты прыехаў сюды няшчасным шляхціцам, а ад’язджаеш шчаслівым чалавекам... Не баішся, што бадькі яе не прымуць?

– Прымуць, - упэўнена сказаў Міхал.
– Дый што мне ў іх? Я еду толькі абвянчацца. Нагі маёй не будзе ў Яноўшчыне. Пасля бадькоў... я вызвалю сваіх людзей. Я не жадаю быць панам. Гэта смерць, гэта жах...

– І я таксама больш не буду тут, - цвёрда сказаў медыкус.
– Я еду. Еду вельмі далёка. Мне было сорамна ўчора. Пасля такога запалу скончылася лупцоўкай. Яны далі Знамяроўскаму багатыя падарункі, з пашанаю адвялі ў палац. Хай ён выправіўся, хай будзе выдатна правідь народам - што гэта за народ, калі над ім стаіць адзін? Хіба можна такі народ назваць вялікім? Я добра бачыў, як яны падалі нідма, як крычалі: “Хай жыве кароль!” Я думаў, што кожны народ мае такі ўрад, якога сам варты, і няма добрых народаў на зямлі. Учора я цвёрда вырашыў атрудіцца. Але я цягнуў, невядома чаму. Ці ад недарэчнай прывычкі жыць, ці аб боязі вялікага “нічога”? І я ўзнагароджаны. Шчасце ёсць на зямлі.

– А што такое?
– спытаў Міхал насцярожана.

Медыкус схапіў яго далонямі за скроні:

– Любы мой, любы. Пачынаецца новы дзень. Не ўсё яшчэ загублена. Два тыдні назад народ у Парыжы ўзяў і разбурыў Басгылію. Я ўпэўнены: пажар пачаўся надоўга. І хутка паўсюль захістаюцца троны, павее свежы, бурхлівы, магутны вецер. Я шчаслівы. Чалавек не ліжа руку, што б’е яго. Я пайду туды, праскочу неяк да Рыгі. А пасля - морам. Я з’яўлюся да іх, і папрашу, і скажу: “

Вазьміде мяне. Я прыйшоў да вас ад народа, які не менш вас любідь святую волю, які абараняў яе не горш за вас усё жыццё і які зараз не мае волі нават на тое, каб памерці. Гэта недарэчны, любімы мною народ. Сячыце галаву свайму каралю, а пасля пойдзем рабіць тое самае на ўсёй зямлі. І, магчыма, чарга дойдзе і да майго маленькага народа. Ён устане, ён выпрастаецца. І ён пакажа ўсім,

якая ён сіла, як ён умее прадавадь, стварадь, спявадь... Я іду да іх... Але я хутка вярнуся, пабачыш. І не адзін. І тут сустрэне мяне армія волі... А цяпер бывай... Уцякайце адсюль хутчэй, дзеці. Тут нельга дыхаць. Ідзіце на дарогі, на святло, да людзей”.

І ён расчыніў акно.

– Бачыце, сонца сядае. Вялікае сонца нашай зямлі. Яно будзе новым...

– Калі ўзыдзе заўтра, - цвёрда дакончыў Яноўскі, і абняўшы Аглаю за плечы, глянуў ёй у вочы. Пасля яны глянулі на захад, дзе дагараў дымны чырвоны дыск.

Эпілог

Нам давядзецца сказаць толькі некалькі слоў пра лёс нашых

герояў.

Кароль Якуб Першы выправіўся і, не прыгнятаючы цыганоў, літасціва правіў імі да самай сваёй смерці, якая наступіла ў 1795 годзе.

Паколькі Яноўскі, нягледзячы на ўсю сваю ўдзячнасць, адмовіўся атрымадь у спадчыну цыганскую карону, са смерцю Якуба скончылася і дынастыя. Цыгыны выбралі каралём, і даволі няўдала, таксама лідскага шляхцюка Міласніцкага.

Польшча, дзякуючы гнілому панству, пала. Пачаўся новы перыяд гісторыі Белай Русі. Новыя парадкі не спадабаліся Міласнідкаму, і ён з большасцю заможных цыганоў перакачаваў у 1799 годзе ў Турцыю.

На Беларусі засталася нязначная колькасць цыганоў без дзяржавы, без урадавай арганізадыі.

Яноўскі стрымаў сваё слова, адпусціў на волю пасля смерці бадькоў сваіх сялян. Сам ён жыў прадаю рук сваіх разам з жонкаю доўга, шчасліва і небагата. Да канца жыцця ён франдзіраваў перад шляхтай і нават прозвішча сваё змяніў, узяўшы “прыдомкам” да яго прозвішча прыгоннай жонкі. Так прайшлі на зямлі беларускай Свеціловічы-Яноўскія.

Праўда, дзеці яго зноў прыдбалі невялікі маёнтак, адзін з маёнткаў дзядоў, але прыгонных у іх ніколі не было. Рошчына бацькі-вальтэр’янца дала свае плады.

Што ж датычыцца слаўнага медыкуса караля Якуба, то звесткі аб ім, няпэўныя і нешматлікія, кажудь вось што.

У славутым Канвенце адным з дэпутатаў, выбраных за заслугі перад рэвалюцыяй, быў чужак, грамадзянін з невядомай краіны, што звалася па-латыні Alba Russia. Некаторыя сцвярджалі, што па прафесіі ён лекар, як Марат. Ён гэта быў ці не ён - невядома. Але ён адным з першых падаў голас за смерць караля, быў некаторы час урадавым камісарам адной з армій на Рэйне і ў Вандэі.

У страшны дзень, калі Рабесп’ер раздрабіў сабе сківіцу стрэлам з пулгака, гэты чалавек - адзін з нямногіх - да канца абараняў яго і склаў галаву на славутай машыне доктара Гільятэна, якая, як прадажная дзеўка, служыла спачатку рэвалюцыі, а пасля яе ворагам.

Калі гэта быў наш добры знаёмы - шкада. Ён так і не мог вярнудца на сваю радзіму з воляй на сцягах. Але суцешымся тым, што ён зрабіў усё, што магчыма, што жыццё ягонае было адзіным акордам, у якім не было фальшывых нот.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Гром над Академией Часть 3

Машуков Тимур
4. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией Часть 3

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии