Чтение онлайн

на главную

Жанры

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ён павольна пачаў спаўзаць набок, вывяргаючы самую чорную лаянку, упаў на падлогу, забіўся ў п’яных сутаргах, рыдаў:

– Мне б... мне б хоць у зубы тады... можа, чалавекам быў бы... Чалавекам.

Яму прыціснулі ногі, трымалі за галаву. Пасля панеслі ў спальню. Запанавала маўчанне, такое цяжкае, што, здавалася, грымні пярун - будзе лягчэй.

І раптам “каронны судзя” выскаліўся, і з горла яго вырвалася:

– Гі-гі-гі-гі!

І адразу загігікалі, ашчэрыліся ўсе. Нясмелы спачатку, смех узмаднеў,

пакаціўся хвалямі. Смяяліся доўга, са смакам.

– Дзевак прывёў!
– абвясціў гайдук, з’яўляючыся ў дзвярах.
– Недабраў толькі гуляшчых, таму з вёскі адну прыхапіў.

І сапраўды, у дзвярах стаялі нарумяненыя дзеўкі. Амаль кожная - капа капою. Вочы падведзеныя, бровы падмазаныя, зубы нахабна выскаленыя.

Усё завіравала. Тыя, што трымаліся на нагах, кінуліся на стра-катую юбу. Віск, прытворныя ўскрыкі, смех. Сям-там пачыналі ска-кадь, сёй-той знікаў з залы. Нейкая таўстуха кінулася на Яноўскага:

– Прыгарні ж ты мяне, красунчык.

Ён з прыкрасцю адмахнуўся, выйшаў у калідор і пайшоў да выхаду. Слабы крык прагучаў за павароткаю калідора. Яноўскі ўбачыў постадь “кароннага суддзі”, які паспешліва цягнуў кудысьці за руку дзяўчыну ў белым уборы. Танюткая, сінявокая, яна вельмі нагадала Міхалу тую, што схаваў у сябе медыкус. Тая? Не, не тая. Але падобная. Яна слаба чаплялася за сценку, ён шіуршкамі адрываў яе, цягнуў далей. Спуджаная налётам гайдукоў, напалоханая карцінай оргіі, яна толькі паўтарала перарывістым дзікім голасам:

– Пане! Пане! Пашкадуйце мяне. Я баюся.

“Зараз папросіць ляльку ўзяць з сабою”, - сумна падумаў Яноўскі.

Месяц назад ён прайшоў бы міма. Бадькі яго не заахвочвалі распусты, але гэта ж былі прыгонныя, быдла, створанае для лепшых людзей зямлі. Ды яшчэ і чужое быдла.

– Пане! Пашкадуйце! Памажыце!

І тут Яноўскі прыпомніў постаць той дзяўчыны, прыпомніў медыкуса, што накідваў на яе мантыю, прыпомніў п’яныя яго словы над талеркай з гуркамі, разгром Яноўшчыны, страшны, звярыны крык Якуба сёння ў зале, ногі яго, што біліся на зямлі.

Адзіным скачком ён дагнаў аднавухага, які ўдягваў ужо дзяўчыну ў пакой, і рвануў яго за плячо.

– Пусці. Чуеш, пусці яе.

– А-а, шчанюк... Адчапіся! Мая!
– І суддзя падягнуўся за шабляй. Замест таго каб выцягнудь сваю, Яноўскі сказаў зняважліва:

– Эх ты, соль зямлі...

І разлічана, страшна ўдарыў яго між вачэй. Вораг быў п’яны, толькі гэта і дапамагло Міхалу, калі яны пакаділіся па падлозе, месячы адзін аднаго кулакамі. Міхал хутка высвабадзіўся і, схапіўшы яго за скроні, ударыў галавою аб сцяну, а пасля яшчэ доўга біў яго, біў раз’юшана, глытаючы слёзы ад абурэння на самога сябе, на тое, што на іх амаль аднолькавая вопратка.

У калідоры пачуліся крыкі, тупат ног. Тады Яноўскі хутка выцягнуў ашаломленую дзяўчыну з кутка,

штурхнуў у пакой і замкнуў за сабою дзверы. У дзверы адразу пачалі ламацца, пасля пакінулі, пайшлі кудысьці, і стала ціха.

Дзяўчына не плакала, яна проста глядзела на яго з цемры бліскучымі вачыма.

Яноўскі адсмактаў кроў і, каб не было саромна за раптоўны парыў, амаль суха спытаў:

– Як цябе завуць?

– Аглая, - прашаптала яна.

– Які чорт цябе сюды панёс, - сказаў Міхал і пачырванеў.

– Прывялі, пане, - уздыхнула яна.
– Адну мяне ўзялі з вёскі. Я ведаю вас. Вы сястру маю абаранілі тады, калі яе хацелі караць... Яна сястра мая.

– Глупства, - разважліва буркнуў Яноўскі.

І таму, што з гэтай дзяўчынай нельга было размаўляць пра мову кветак і прыгоды Дафніса, прыбавіў:

– Кладзіся. Спі. Пойдзеш перад світаннем, калі ўсе заснудь. Зараз небяспечна. Могудь спаймаць за дзвярыма. Спі.

– А вы, васпане?

– Спі. Спі.

– Вы добры, вы вельмі харошы чалавек. Як быццам зусім не пан. Як брат старэйшы. Бог вам заплаціць за гэта, вы будзеце з намі ў раі.

І прывабіла з глыбокім сумам:

– Я толькі думаю часам, ці ёсць ён, бог, - так мы пакутуем.

– Но!
– па прывычцы прыкрыкнуў на яе Яноўскі і спалохаўся, бо яна раптам горка, узахлёб заплакала:

– Божа, як страшна! Як страшна!

“Раскапусцілася, Хадора”, - назнарок груба падумаў Міхал і раптам убачыў яе мокры ад слёз мізэрны тварык, вочы, у якіх стаяў сапраўдны жах.

Тады ён, сам не ведаючы, што прымушае яго так абыходзіцца з гэтай мужычкай, сеў поруч з ёю і пацалаваў яе ў лоб.

– Ну што ты, што ты? Нашто плакаць? Усё мінула. Ну, супакойся! У-у, румза. Ну ціха, ціха. Усё будзе добра. Пойдзеш адсюль перад світаннем. Усё абышлося, будзеш сабе жыць. Мужа табе знойдзем добрага, будзеце жыць, гадаваць дзетак.

Ён бачыў, што яна супакойваецца, але бачыў таксама, што ідылія, намаляваная ім, не даходзіць да яе. І раптам яна сказала горка, але амаль спакойна:

– Не, пане. Не абыдзецца. Другі раз не абыдзецца. Усе гэтым канчаюць, хто раней, хто пазней. Няма выйсця.

І таму, што ён усё яшчэ гладзіў яе галаву, адхіснулася ад яго і, прынікшы да сцяны, сказала:

– Я хацела б толькі, каб наступны раз, калі гэта будзе... мне хацелася б, каб гэта былі вы. Бо калі нейкі разлезнік або проста пан... я ўтаплюся тады.

Яноўскаму стала пякуча сорамна. П’янка, наезд, суд - і гэтыя словы, першыя словы, у якіх быў чалавек. За ўсе дні.

Ён сядзеў невядома колькі, сціснуўшы скроні, а пасля ўбачыў, што яна спіць, стомленая перажытым жахам.

І тады ён ціха, як злодзей, чырванеючы ад сораму, паклаў яе на падушкі, нячутна накрыў коўдраю, а сам доўга яшчэ глядзеў ёй у твар.

Поделиться:
Популярные книги

Live-rpg. эволюция-3

Кронос Александр
3. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
6.59
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-3

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4