Блакіт і золата дня
Шрифт:
Прысуд быў кароткі. Падбухторшчыку заплаціць штраф, трэцяя частка якога пойдзе пацярпеўшаму, і атрымаць дваццаць лоз, каб не быў напярод зламысным. Саўдзельніку - пяць лоз, каб не быў дурнем. Калі стан здароўя не дазваляе яму перанесці экзекудыю, ён павінен выпладіць палову сваёй часткі ў каралеўскую казну.
– Колькі гэта будзе?
– спытаў няшчасны, у якога была абвязана
галава.
– Два бітыя талеры.
Саўдзельнік, крэкчучы, пачаў спускадь нагавіды. Атрымаўшы тое, што належала, ён, абапіраючыся
Разабралі яшчэ некалькі спраў, і прысуд быў амаль той самы: лозы і штраф у каралеўскую казну. Фінансавыя справы караля відавочна паляпшаліся, і відавочна падаў настрой натоўпу.
Сям-там плакалі, скуголіла нейкая жанчына. Яноўскі заўважыў у вачах некаторых цыганоў і многіх мужыкоў падазроныя агеньчыкі. Але суд ішоў сваёй чаргой.
Новая справа прыцягнула яго ўвагу. З радоў выштурхнулі маладаю дзяўчыну год семнаццаці і засмаглага, вельмі чыста, надзіва чыста апранутага цыгана, які быў, можа, гады на два старэйшы за яе. Рукі яго былі чорныя, скручаныя працай.
– Гэта яшчэ што?
– з пагрозай спытаў Знамяроўскі.
– Я вам што казаў? Колькі гэта можа цягнуцца? Я забараніў вам жанніца год таму назад.
– Зваляліся, - каротка кінуў “каронны суддзя”, загонавы шляхцюк Знамяроўскага.
Мітрапаліт узвёў вочы да яснага неба.
– Божа, - велягурыста загадаў ён, - даруй ім, гэтым неразумным агнцам тваім, усе іхнія грахі. Не бо, што робяць. У цемры, у граху душы іхнія... цёмныя вашы дуты эфіопскія, каб вы здохлі, паскуднікі!
– Я вам што казаў?
– страшна спакойна спытаў Якуб.
– Чаму?
– выгукнуў цыган.
– Чаму нам няможна? Я хрысціянін, поп ахрысціў мяне. Я сышоў з дарогі майго народа, я не хачу гандляваць коньмі. Я меднік, добры меднік. Я хачу чыніць замкі, а не ламаць іх. Вось яны, мае рукі.
Ён гаварыў горача, скажаючы ад хвалявання словы, патрасаючы чорнымі рукамі ў паветры:
– Я хачу асесці ў хаде Яна, яе татулі. Я буду многа працаваць за яе. Я буду аддаваць пану ўвесь заробак. Чаму?
Натоўп глуха зароў. Абражанымі здаваліся не толькі цыганы. Але тут Яноўскі ўбачыў, штo Знамяроўскі ўстаў. Кароль быў амаль велічны ў гэту хвіліну. Трапяталі ноздры, вочы кідалі бліскавіцы.
– Маўчадь. Вы...
І адразу стала цішыня.
– Я забараніў. Хто ведае, можа, я і дазволіў бы. Але яны абы-шліся без дазволу. А хто наважыцца ламаць мой наказ? Ты? Ты? Ты?
Палец яго торкаў у асобных людзей, і тыя хаваліся ў натоўп.
– Ніхто. Я забараніў. Я!.. І гэтага досыць. Паюк!
Рука яго зрабіла жэст у паветры. У той самы час паюк прывычным рухам рукі раздзёр на дзяўчыне летнік і рубок і адкінуў іх на траву. Яноўскі чакаў, што натоўп выбухне крыкамі абурэння, але натоўп маўчаў.
Яноўскі, здзіўлены маўчаннем, перавёў вочы на людзей і заўва-жыў дзіўнае: усе, нават хлопец-меднік, якому ў гэтым, здавалася б, не было патрэбы, стаялі, шчыльна заплюшчыўшы вочы, быццам баяліся абразідь галізну. Глядзелі толькі людзі з акружэння Знамяроўскага.
Дзяўчына, не разумеючы яшчэ, што здарылася, глядзела вакол вялізнымі сінімі вачыма. Пасля глуха, з такім болем, што ў Яноўскага абарвалася сэрца, войкнула і закрыла далонямі чырвоны твар. Худыя локцікі дарэмна намагаліся прыкрыць яшчэ слабыя неразвітыя грудзі.
Не маючы змогі апусцідь вочы, Міхал глядзеў на тонкую, не аформленую яшчэ постаць, на мяккую акругласць жывата, на плаўную лінію, што падзяляла сціснутыя ногі. Ён хадеў крыкнуць, хадеў спынідь гэту агіднасць, але не мог.
– .. .і таму, за непаслушэнства загадам каралеўскім і парушэнне законаў чалавечых пра цнатлівасць дзявочую, прысудзідь Алёну Свеціловіч да пакарання лазой.
Дзяўчыну павялі. І тут Міхал сілай сваёй ранняй вопытнасці заўважыў дзіўны выгіб паясніцы і нейкія звязаныя, ненатуральныя рухі клубоў. Голас, якім ён крыкнуў наступнае, быў хрыпаты і рэзкі:
– Пакіньце гэта!.. Вы што ж, не бачыце, што яна цяжарная?!
Знамяроўскі, які ўжо паспеў астынуць, паглядзеў на яго
заплыўшымі вачыма і нерашуча сказаў:
– Ну што ж, можна і так. Прынясіде лесвіцу. Мы адлічым лозы, прывязаўшы гэтую распусніцу да прыступак жыватом... каб не скінула.
– Позна, я вам кажу. Яна на трэцім месяцы.
Знамяроўскі, здаецца, нават узрадваўся гэтаму:
– Добра. Я адмяняю загад.
Мітрапаліт пасунуўся да яго і зашаптаў нешта на вуха. Кароль залыпаў вачыма:
– І сапраўды... а як жа слова караля? Не, так не пойдзе...
Ён павагаўся:
– А вось што... Калі лозы ёй пашкодзяць, дык не пашкодзяць шляхецкія абоймы. Хто хоча ўзяць гэту распутніду ў наложніцы?
– Ёй спачатку трэба паразмаўляць з духоўнай асобай аб сваіх грахах, - сказаў мітрапаліт.
– Гм, - хмыкнуў кароль.
– Ну што ж...
Але ў гэты момант медыкус раптам выпаліў:
– Я... я бяру яе. І хай паспрабуе нехта крануць яе пальцам.
І ён рэзкім рухам накінуў на плечы жанчыне сваю мантыю.
Адказам на гэты жэст быў рогат. Забыўшыся на аўтарытэт, кароль захлынуўся смехам, трымаючыся за бакі. Ён пасінеў, у горле яго нешта сіпела і клахтала.
Празрысты нос медыкуса стаў малінавым: гэта быў яго манер чырванець. Ён узяў за плячо знясіленую сорамам, аслупянелую жан-чыну і павёў яе.
Здавалася, што на гэтым справа скончыцца, тым больш дзіўным было з’яўленне перад каралём тоўстага цыгана ў кажусе.
– Кепска робіш ты. Чым перашкодзіў табе мой сын?
Кароль глядзеў на яго з лютым гумарком у вачах.