Блакіт і золата дня
Шрифт:
– Ён хоча жаніцца. Кепска скончыцца ўсё, калі роме будудь так крыўдзіць.
У адказ на гэта ў паветры пралунаў гучны пляск.
– Дурань ты, бацька, - прагаварыў цыган, трымаючыся за
шчаку.
Але Якуб не звяртаў ужо на яго ўвагі. Ён стаяў над прыціхлым натоўпам, узнімаючы ў паветра свой залаты скіпетр.
– Улюбёныя цыганы! Добры мой народ! Скончыўся суд, і мы, ачышчаныя ад брыдоты, моцныя як ніколі, можам сабрадь наш вольны сейм.
Міхалу абрыдла слухадь гэтыя словы. З цяжкім сэрцам выбраў-ся ён з гамарні і сутыкнуўся з медыкусам,
– Навошта вы зрабілі гэта?
– з дакорам спытаў Яноўскі.
– Разбілі, сапсавалі жыццё людзям.
– Ого, - здзіўлена працягнуў стары цынік, - не пазнаю доблеснай шляхецкай крыві.
І, перш чым юнак паспеў ускіпець, прадягнуў:
– Каб я быў бугаём, мяне, на жаль, даўно перадалі б на мяса. Каб нехта сказаў мне: “Пане, зганьбіце гэтую дзяўчыну, а іначай мы вас павесім”, - я адказаў бы яму: “Бярыце мяне, менш буду пакутаваць. Адным ганебным успамінам будзе ў мяне менш на зямлі”.
І дадаў:
– Гэта, вядома жарты. Людзі не варты спагады, але... я сёння проста не мог. Гэтыя слабыя плечыкі, гэты рух, якім яна закрывала твар, менавіта твар. Што зробіш, я непаслядоўны чалавек. Якуб, ула-сна кажучы, вельмі добры для шляхціца, мы ўломім яго пасля. Прый-дзе і на яго часіна з добрым гуморам. І няхай дзяўчына чакае гэтай хвіліны ў маёй хаце, а не ў хаце гэтага юрлівага папа.
Роў натоўпу перарваў яго словы. Абодва паспяшаліся праціс-нудца да трона. Адбылася нейкая змена. Людзей, якія толькі што стаялі ў пахмурным, пагрозлівым маўчанні, нельга было пазнаць. Палаючыя нянавісцю вочы, ашчэраныя зубы.
І сярод іх стаяў, узвышаючыся над галовамі, Знамяроўскі і крычаў, патрасаючы рукамі:
– Вы бачыце яго (рух у бок Яноўскага), вы бачыце гэтага гожага чалавека, уладара братняй, але маленькай і слабай дзяржавы? Вы бачыце яго сумленныя вочы? Чым ён вінен, што хоча жыць самастойна і шчасліва? Але яму не даюць так жыць.
– Голас караля дрыжаў: - Злосны і падступны сусед, адроддзе пекла... як бо яго завуць, гэтае адроддзе пекла, а, Міхал? Вось-вось... Ваўчанецкі яго завуць... падступна напаў на яго, парушыў ягоныя межы. Яго маленькі, даверлівы, добры народ пакутуе пад пятой чужынца, які ломідь яго веру, звычаі, волю. Няўжо вялікая дзяржава цыганская, абаронца справядлівасці і законнай улады, спусцідь гэтаму аспіду і васіліску? Не, не будзе гэтага.
Ён прыкрыў рукой вочы і хіснуўся (у паветры моцна запахла гарэлкаю і вайной). Баба, што стаяла непадалёку, раптам загаласіла:
– А-а, божа мой, а што гэта ж з ім, галубчыкам нашым, робіцца? А як жа ж ён жаласна гаворыць!
– Да таго ж, - працягваў кароль, - мы, магчыма, і змаўчалі б, каб гэты Ваўчанецкі не рыхтаваў замаху на нашу волю і незалеж-насць. Гэты аспід і васіліск пырскае чорнай жоўдю. Ён сабраў зброю, паставіў пад ружжо сваіх гайдукоў. Ён збіраецца вераломна напасці на нас. Няўжо мы будзем цярпець гэта, мужны народ цыганскі і русінскі? Яны захопяць нашу зямлю, згвалцяць нашых жонак, забярудь нашых коней, цудоўных коней. І не застанецца нават следу цыганскага на зямлі, бо вы будзеце рабамі.
У
– Смерць ім! Бач ты, коней!!! Ражна з’ядудь!
І грымеў голас Знамяроўскага:
– Не, мы самі нападзём на іх. Мы ступім ім на шыю. Мы забяром іхніх коней, мы згвалдім іхніх жонак, мы спалім іхнія хаты. І заззяе ў славе каралеўства цыганскае на векі вякоў. У славе і свабодзе! Нас пакрыўдзілі! З намі бог!
Натоўп роў, стагнаў, задыхаўся. Трэслі кулакамі ў паветры, махалі дубцамі.
– Коні! Коні! Коні!
– Я пайду! І я... І я...
Нехта разважліва бубніў:
– Я не люблю біцца. Але калі яны на нас так, дык мы ім усыплем.
– Бі іх! Смерць драпежнікам!
– Выступаем сёння ўночы!
– крычаў Знамяроўскі.
– У-ра! Коні! Коні! Бадька ты наш, літасцівец, уладар!
– Вядзі нас! Вядзі!
Узрушаны натоўп паваліў з плошчы.
IV
Па пыльнай дарозе яны пад’ехалі да пушчы. Ад узлесся да Яноўшчыны заставалася не больш трох гадзін язды. Першая зорка пералівалася ў вышыні кропляю крынічнай вады. Стаялі і марылі паабапал дарогі замглёныя раннім туманам стагі.
Ехалі конна, людна і збройна цэлыя суткі, зрабіўшы два невялікія прывалы. Наперадзе ехала дзесяткаў пяць конных цыганоў у кажухах з рацішчамі, пугамі і фузіямі. Пасля цягнуўся воз з каралеўскай кухняй, шатны воз, воз з трыма хартамі і паляўнічымі сокаламі. Пасля - воз караля, вышынёю ў два сажні, упрыгожаны кілімамі.
За ім - трыццадь вазоў са шляхецкай пяхотай. Гэта былі бясконныя загонавыя шляхцюкі, узброеныя шаблямі і пулгакамі, у чыкчырах і чугах, расшытых пазументамі, але сям-там зацыраваных і нават проста дзіравых. Шляхцюкі ўзмоцнена паядалі вайсковы запас.
Замыкалі шэсце семдзесят мужыкоў на калматых і пузатых коніках.
Усяго сабралася больш за трыста чалавек, якія гарэлі жадан-нем адпомсціць за няшчасную, знявечаную краіну каралеўскага пляменніка. Сам Яноўскі ехаў начальнікам галаўнога атрада.
На каралеўскім возе, вышэй за ўсіх, як ідал, сядзеў кароль і глядзеў на дарогу ў падзорную трубу.
Раз-пораз ад яго воза скакаў да Яноўскага коннік:
– Выклікае вялікі кароль і гетман.
Яноўскі ехаў да Якуба.
– А што, каханку мой, ці не бачна дзе на дарозе ворага?
– Не бачна, вялікі кароль.
– Ну глядзі ж. А ці не пад’язджаем мы, маршал, да межаў варожай дзяржавы?
– Не.
– Т о-то ж бо. Ну, ідзі сабе да авангарда.
Яноўскі ехаў, добра ведаючы, што праз дваццадь хвілін яго паклічудь і зададудь тыя самыя пытанні.
Пасля другога прывалу коннікі чамусьці ўсё намагаліся, седзячы ў сёдлах, зрывадь кветкі, што раслі паабапал дарогі. Шлях ззаду быў густа засеяны цыганскімі шапкамі і мужыцкімі магеркамі. Коней пачалі гнадь без літасці.