Чтение онлайн

на главную

Жанры

БНР i БССР

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Шрифт:

Генералы разгубіліся, вычэквалі i гэтым самым яшчэ больш ініцыятывы аддалі ў рукі Фрунзе i ягоных памагатым. Гэтыя на першым з'ездзе ваенных i рабочых дэпутатаў армій i тылу Заходняга фронта 7-17(20-30) красавіка 1917-га, іграючы на пачуццях салдацкіх i рабочых мае, на іхнім суме па доме i сям'і, не толькі ў значнай меры авалодалі настроем маладасведчанага люду, але i хітра ды паспяхова пасварылі салдат i рабочых з афіцэрамі ды генераламі, падаўшы апошніх як рэакцыянераў-старарэжымнікаў, тых, хто абараняе інтарэсы буржуазіі i супраць народнага шчасця. Гэта яшчэ больш ад дал i ла генералітэт ад арміі, засцерагло, каб яна, армія, па загадзе зверху цяпер i пазней не рушыла на Петраград, на "новую народную власть". Энергіі, поспеху прапаганды, што часамі была звычайным папулізмам, дэмагогіі, i далей праяўленым Фрунзе нельга не здзіўляцца: ён павёў рэй i на першым з'ездзе сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронта (салдат-сялян), дзе, дарэчы, было шмат эсэраў, якія лічылі сябе выказнікамі сялянскіх дум. Можа, удачліва спрацавала i тое, што Фрунзе пачалі ствараць славу новага чалавека, лідэра, народнага героя, барацьбіта за свет лае будучае. Сяляне, у тым ліку i беларусы, эсэры згадзіліся з яго рэзалюцыямі, што яны супраць аўтаноміі Беларусі i супраць увядзення беларускай мовы ў школах. Болей за тое — нібы аслеплыя, абяруць яго на чале выканаўчага

камітэта сялянскіх дэпутатаў i дадуць права ад імя беларускіх сялян (лічы, усяго народа, да якога яго занёс вецер з год таму), выступаць на Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Аморфныя Мінск i правінцыя працягвалі прымаць "всё готовое". "Переворот" замацоўваўся нібыта законна, "быстро" i "безболезненно!"

Ha майскім Усерасійскім сялянскім з'ездзе (Ленін, вярнуўшыся ў Расію, ужо даў указанне бальшавікам выйсці з "аб'яднанак" i ўзяць курс на самаасобны захоп улады) Фрунзе выступіў ад імя нашых сялян, заклікаў адхіліць ад улады Часовы ўрад i даць паўнамоцтвы Усерасійскаму Савету. Галасавалі за — 17, супраць — 800. Значыць, тут "белорусский эксперимент" не прайшоў, чым Беларусі далі аплявуху за тое, што яна фактычна свой лес неабачліва ўручае выпадковаму люду, які перш-наперш займаецца палітыканствам, дабіваецца сваіх мэт.

Пра аморфнасць нашых сялян гаварылася ўжо. А што ўласна "шчырыя", "свядомыя?"

На пачатку артыкула спецыяльна падкрэслівалася цяжкая сітуацыя, што напаткалася з першай сусветнай вайною. Варта дадаць i тое, што царскі ўрад пільна сачыў за развіццём нацыянальнай свядомасці беларусаў, найбольш адукаваных i па-сапраўднаму патрыятычна настроеных проста прыбраў з Беларусі: хтосьці з ix пакутаваў на сібірскай катарзе (Лёсік, Гарун), некаторыя былі параскіданыя па расійскіх прасторах (Зм.Жылуновіч, А.Чарвякоў, Б.Тарашкевіч), хтосьці гібеў у акопах (Я.Купала, Я.Колас), a хтосьці застаўся ў акупаванай немцамі Вільні (браты Луцкевічы, В.Ластоўскі, i яны, апошнія, дарэчы, рабілі там шмат для беларускай справы, у тым ліку i прыцягвалі ўвагу Еўропы да такога цяжкога лёсу беларускага народа). I яшчэ. Як бачылі вышэй, тады, у 1917-м, даволі ціхі губернскі Мінск раптам ажывіўся, на яго пачалі глядзець з цікавасцю, бо ён (лепш сказаць, царскі генералітэт у ім, як i ў Магілёве) мог рашыць лёс рускай рэвалюцыі ў той ці іншы бок. Паку ль што, як казалі, тут удала дзейнічалі бальшавікі, якія рэвалюцыйны працэс спажывалі на сваю карысць. Паўторым, на сваё сённяшняе i буду чае.

Нават з рэвалюцыяй у тым жа Мінску беларуская справа проста не магла падаць свой голас дружна, рэзка i моцна. Да вышэйпёралічаных абставін у ім у час першай сусветнай вайны варта дадаць i яшчэ адну немалаважную акалічнасць — нацыянальны склад горада. Імперская палітыка склалася так, што, скажам, перапіс 1897 года выявіў, што ў тагачасным Мінску было недзе каля 80 тысяч насельнікаў, з ix каля 50 тысяч яўрэяў, звыш 15 тысяч рускіх, звыш 10 тысяч палякаў i ўсяго каля 9 тысяч беларусаў, у асноўным у ролі "обслуги". Найбольшая доля беларусаў была ў Магілеве, каля 30 працэнтаў. Значыць, асноўная беларуская маса была ў вёсцы, яшчэ раз скажам, знясіленай эміграцыяй, бежанствам, вайсковымі наборамі, дзвюма агромністымі ваеннымі армадамі, а да ўсяго, як i многія вёскі ў свеце, кансерватыўнай па характары.

У Мінску тады дзейнічалі культурна-асветны цэнгр "Беларуская хатка", Таварыства помачы ахвярам вайны, дзе жменька прыстойных, але небагатых інтэлігентаў (пісьменнікі Ядвігін Ш., Зм.Бядуля, А.Паўловіч, Ф.Шантыр, артысты У.Галубок i У.Фальскі, асветніца З.Верас з сем'ямі, a ў 1916-17 гадах i паэт М.Багдаіювіч), як маглі, памагалі сіротам, абяздоленым кавалкам хлеба i цяплом роднага слова. Каб пайсці ў палітыку, у ix не было не толькі сродкаў, але ні вопыту шматгадовай падпольнай работы, ні сувязяў ды загадзя падрыхтаваных баевікоў, тым больш, што ва ўспомненай сітуацыі ўласна беларускія клопаты не цікавілі ні вайсковыя i цывільныя ўлады, ні партыйныя групоўкі. Але паколькі новая ўлада побач з амністыяй палітвязнем i рознымі свабодамі абвясціла i "отмену всех сословных, вероисповедальных и национальных ограничений", то не мог не загучаць i беларускі гол ас. Беларускіх дзеячаў у новыя органы ўлады не дапускалі, але ім з ухмылкай часамі давалі слова на розных сходах — гаварыце, выяўляйцеся, — i тут жа выступоўцаў абсмейвалі, абражалі, абвінавачвалі ў самых розных "антинародных" грахах. Сцягнуць у такіх умовах надмагільную пліту з усяго беларускага было надзвычай цяжка. "Не было, няма i не будзе ніякай Беларусі!" Дык i не блытайцеся пад нагамі! Не май i далей свайго дома, быў, ёсць i далей будзь нечая рабсіла! Як тая ж жывёла, вол альбо конь!

Ды ўсё ж нават пры нешматлікай сіле "шчырых" i "свядомых" не ўдалося "быстро" i "безболезненно" пахаваць "белорусский вопрос", не ўсе ўбачылі ў гэтым ужо "готовое". Наадварот, пачало пашырацца кола тых, хто зажадаў самім вырашаць свой лес, дбаць пра адраджэнне гістарычнай памяці, дзяржаўнасці, мовы i культуры. Паўсталі беларускія сілы ў Петраградзе (ужо ў красавіку там было болей за 1000 сяброў БСГ — Беларускай сацыялістычнай грамады) i ў іншых гарадах, на франтах, вярнуліся са ссылак ветэраны беларускага руху. Апошнія хутка адрадзілі ў Мінску камітэт БСГ i нечакана для многіх праявілі аператыўныя арганізацыйныя здольнасці — 25.3(7.4) 1917-га склікалі даволі прадстаўнічы з'езд беларускіх дзеячаў (каля 150 дэлегатаў), ход якога ўзялі ў свае рукі Зм. Жылуновіч, А. Гарун, Б. Тарашкевіч, А. Бурбіс i іншыя вядомыя людзі. На гэты з'езд мусілі прыйсці i запрошаныя ад новых улад i партый, усе яны мелі слова, але некаторыя з ix выступілі альбо з нафталінна-шавіністычнымі, альбо з антыбеларускімі прамовамі, у тым ліку i супраць увядзення беларускай мовы ў школах. Адпаведна, на з'ездзе не маглі не закіпець страсці, была правакацыйная спроба сарваць яго, ды ўсё ж працавалі розныя камісіі, былі прынятыя рэзалюцыі. Праўда, апошнія былі сціплыя: аўтаномія ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, адкрыццё беларускага ўніверсітэта, пераход навучання ў пачатковых школах на родную мову i г.д. Але i супраць гэтага той жа Фрунзе з аднадумцамі, якія ўжо адчулі смак улады, а з імі i іншыя паднялі сапраўдны вэрхал, нахабна ўжываючы дэмагогію, фальш, абразы i абвінавачванні, скажам, за тое, што на чале ўтворанага БНК — Беларускага нацыянальнага камітэта — абралі чалавека, які меў навыкі дзяржаўнага кіравання, сувязі ў Петраградзе, дэпутата 1-й Дзярждумы, землеўласніка Р. Скірмунта: "помещищья, буржуазная интрига", "польские происки", "контр-революция!". Супрацьстаяць шквалу атак з усіх бакоў, вераломнай лексіцы, папулярным тады прысудам было вельмі нялёгка. Ды трэба было шукаць нейкае выйсце. Не знайшоўшы шырокай дапамогі ў родным Мінску, беларускія дзеячы падаліся з "челобитной" — слязніцаю — у Петраград, да новай улады, што публічна, высакамоўна аб'явіла "отмену национальных ограничений". Керанскі беларускую

дэлегацыю не прыняу, а новыя міністры сустрэлі холадна, ix зусім не ўсцешыла яшчэ такая i беларуская ўвішнасць: ім паддалі ўжо клопатаў фінляндскі, польскі, літоўскі i ўкраінскі "вопросы". Пачуўшы штосьці неакрэсленае, туманнае, беларускія дзеячы яшчэ i яшчэ раз пераканаліся: трэба не столькі спадзявацца на "добрага дзядзьку", колькі самім дбаць пра сябе.

З падачы фрунзенцаў на тыя з'езд, БНК у БССР навешвалі самыя розныя ярлыкі да самага апошняга часу, толькі ў 1995-м у энцыкла-педычным даведніку "Беларусь" (галоўны рэдактар Б.Сачанка) ім далі спакойную i справядлівую ацэнку, прызнаўшы, што яны мелі станоўчае значэнне для фармавання беларускай нацыянальнай свядомасці i дзяржаўнасці. Апошняму, безумоўна, паспрыяла яшчэ i тое, што тады ў Мінску пачало працаваць Першае таварыства беларускай драмы i камедыі (кіраўнік Ф.Ждановіч, 24 красавіка ў гарадскім тэатры паставілі "Паўлінку"), з'явіліся газеты "Вольная Беларусь" — орган БНК, "Грамада" — орган БСГ (з-за правакацый i рознагалоссяў гэтая партыя ледзь не развалілася, але ў чэрвені на канферэнцыі ў Петраградзе захавалася, абрала свой ЦК на чале з Зм.Жылуновічам). З'яўленне свайго друку памагло прапагандаваць гісторыю i культуру, нацыянальныя i дзяржаўныя ідэі, весці палеміку з апанентамі i ворагамі беларушчыны. У выніку паволі, але ўпэўнена мацнелі беларускія сілы (да канца лета ў іхніх шэрагах налічвалася болей як 25 тысяч свядомых асоб, здаецца, 23-х палітычных накірункаў), але расло i заўзятае сугхраціўленне ім. Часовы ўрад ужо мусіў канкрэтней звярнуць увагу на нацыянальнае пытанне, але пакуль што толькі на даволі бурнае фінляндскае, польскае, украінскае i літоўскае, на яго думку, самыя вострыя, з моцнымі незалежніцкімі тэндэнцыямі, Беларусь па-ранейшаму яго непакоіла не столькі як такая, колькі найперш як месца супрацьстаяння германскай i расійскай армій; асмакаваныя ўладай, прагныя да новых поспехаў фрунзенцы не дапускалі i думкі нават пра супрацоўніцтва, рабілі ўсё магчымае i немагчымае, каб замацаваць надмагільную пліту на беларускасці, дзеля чаго не грэбавалі ніякімі сродкамі, каб абылгаць, дарэшты знішчыць яе, за што беларускія дзеячы папікалі ix у працягу антынацыянальнай палітыкі царызму, клікалі на трацейекі суд; а тут яшчэ польскія сілы на чале з Доўбар-Мусніцкім i іншымі, якім Часовы ўрад дазволіў утварыць на нашых землях польскае войска i многія з якіх пачалі патрабаваць не проста аднаўлення польскай дзяржаўнасці, але адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, дзе, зразумелa, літоўцы, беларусы i частка ўкраінцаў бачыліся як іхнія падуладныя, a землі апошніх — як польскія абшары, "крэсы". Гэтыя, на вялікі жаль, шавіністычныя заявы прадстаўнікоў таксама прыгнечанага царызмам народа не маглі не занепакоіць: некаторыя з афіцэраў, генералаў-беларусаў, хто служыў у царскай арміі, ваяваў i цяпер адчуў сябе беларусам, таксама пачалі для падмацунку ствараць свае баявыя сілы (полк у Мінску, эскадрон пад Оршай i інш.). I ix, вайскоўцаў, за гэта тады i пазней асуджалі, але хіба самыя свядомыя, разважлівыя, клопатныя з ix за будучыню сваіх дзяцей i ўнукаў не мелі рацыю, калі лічылі, што i ім трэба абараняцца не толькі ўпрослівым словам?! Лічыліся, лічацца i будуць лічыцца i з духоўнай, i з фізічнай моцаю!

Калі стрымаўшы ў Петраградзе бальшавіцка-меншавіцкія Саветы, прыйшоў да адзінаўладдзя Часовы ўрад (некаторыя меншавікі засупрацоўнічалі з ім) i пачаў шырока дэклараваць, што будучыня ўсёй былой царскай Расіі будзе вырашацца на хуткім Устаноўчым сходзе, на які будуць абраныя прадстаўнікі ўсіх нацый, нацыянальных меншасцяў, палітычных партый i г.д., то ў Мінску беларускія дзеячы ўспрынялі гэта з надзеяй — калі не ўсе, то многія: усклалі спадзяванне на парламент i законнасць, чаго сродкамі Дзярждумы дагэтуль у Расійскай імперыі дабівацца не вельмі выпадала, бо часамі дэпутаты-палемісты ператваралі парламентарызм у агітацыйна-дыскусійны клуб прапаганды сваіх поглядаў, з-за чаго цар, бывала, i распускаў Дзярждуму. Каб удакладніць сваю пазіцыю, беларускія дзеячы ўлетку склікалі свой другі з'езд, якім таксама кіравала БСГ: левае крыло нашых землякоў (Зм.Жылуновіч з Петраграда, А. Бурбіс з Масквы), правае (Лёсік i іншыя мінчукі). Былі на з'ездзе i пасланцы ўсіх нацыянальных партый i многіх усерасійскіх. Як i раней, не абышлося без спрэчак, у асноўным па вызначэнні статуса Беларусі. Зусім нечакана саюзнікам стаў адзін з вядомых эсэраў, заявіўшы, што ім i беларускім дзечам тут замінае бальшавік Міхайлаў-Фрунзе, i заклікаў сумесна змагацца супраць таго. Урэшце прыйшлі да згоды, адхілілі ад кіраўніцтва Скірмунта i абралі Цэнтральную раду беларускіх арганізацый. I, трэба сказаць, своечасова (тлумачэнне крыху пазней). На 2-й сесіі гэтай Рады, 28.10-6.11, будзе ўтвораная Вялікая беларуская рада, якая пацвердзіць ідэі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі, развіцця нацыянальнай мовы i культуры, разам з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай будзе весці работу па стварэнні беларускага нацыянальнага войска, а пазней будзе рыхтаваць снежаньскі з'езд.

Часовы ўрад вырашыў працягваць вайну да "победного конца", для чаго адмяніў многія свае ж дэклараваныя "свабоды": увёў на франтах смяротную кару за "дезертирство" i "предательство", загадаў ваеннаму міністру i міністру ўнутраных спраў закрываць усе малыя, вялікія сходы i з'езды (18 ліпеня выдалі нават "Манифест о роспуске финляндского сейма"). Прыціхлыя генералы павесялелі, a Карнілаў зажадаў стаць ваенным дыктатарам Расійскай імперыі, дык ужо прыйшлося мабілізоўваць агульныя сілы супраць яго.

Ды мы — пра Мінск i Фрунзе. Увосень бальшавіцкі цэнтр адкліча яго з нашага краю для іншай дзейнасці. I трэба сказаць, пазней, у грамадзянскую вайну, ён, Фрунзе, вызначыцца яшчэ больш. Кемнасцю, загартаванасцю ў дыскусіях, ваеннымі здольнасцямі i неверагоднай жорсткасцю (было, што па яго загадзе палонных белых афіцэраў вывозілі ў мора i тапілі жывымі). Пасля адстаўкі Троцкага ён узначаліць Чырвоную Армію, выб'ецца ў вышэйшую савецка-бальшавіцкую эліту, ягоны голас будзе нямала значыць — адпаведна, ён стане небяспечны для кіруючых вярхоў, i яго без ніякай патрэбы пакладуць на аперацыйны стол i загубяць (крыху пазней нібыта ў аўтамабільнай катастрофе загіне Мяснікоў). З-за таго, што яшчэ маладога, поўнага энергіі i сіл Фрунзе подла знішчылі, яго па-чалавечаму шкада, але ўсё роўна прыкра, што i ягоным іменем не толькі названая вуліца ў Мінску, але менавіта на ёй знаходзіцца наш Дом літаратара. Справа тут не толькі ў тым, што ў пераломным, цяжкім, a ў нечым i спрыяльным 1917-м Міхайлаў-Фрунзе не даваў падняць галавы беларускаму ў Беларусі ("И что за диво?., издалека, Подобный сотням беглецов, На ловлю счастья и чинов Заброшен к нам по воле рока; Смеясь, он дерзко презирал Земли чужой язык и нравы; Не мог щадить он нашей славы; Не мог понять в сей миг кровавый, На что он руку поднимал!..", a ў тым, што ён надоўга, па сённяшні дзень, заклаў традыцыю ўсё нацыянальнае разглядаць як нацыяналізм, як штосьці самае варожае i злачыннае, даў натхненне антыбеларускасці, i гэта, апошняе, не толькі жывучае, але i па-ранейшаму для нас ядавітае.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке