Чтение онлайн

на главную

Жанры

БНР i БССР

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Шрифт:

У Смаленску, у Петраградзе, а пазней i ў Маскве, якая з 12.03 стала сталіцай РСФСР, ведалі, што i як робіцца ў Мінску, на свае вочы бачылі высілкі там, у Расіі, па беларускай справе Зм. Жылуновіча i А. Чарвякова. Ведалі, бачылі, але вырашаць беларускае пытанне зусім не спяшаліся, Беларусі была ўгатавана доля расійскай губерні пад шыльдай "Заходняя камуна" (пазней — "Заходняя вобласць"). Гэты ўпарты аспект не мог не падштурхнуць да новага, больш строгага да Смаленска i Масквы сцэнарыя падзей. Беларускія дзеячы вырашылі: 1) апублікаваць свой дакумент у друку; 2) належна пра ўсё праінфармаваць немцаў; 3) з'ездзіць у Кіеў i папрасіць фінансавай дапамогі, а таксама дыпламатычнай падтрымкі, заклікаць Еўропу прызнаць БНР; 4) паслаць дэлегата ў Савецкую Расію, да Жылуновіча i да наркама па

нацыянальных сгхравах Сталіна, каб запэўніць, што аб'яўленне БНР зусім не азначае разрыў з Расіяй; 5) была ўтворана (18 сакавіка) Рада БНР — заканадаўчы орган краю i на 24 сакавіка быў назначаны з'езд Рады БНР з запрашэннем на яго i дэлегацыі віленскіх беларусаў.

Яшчэ раз перачытайма гэтыя пяць пунктаў праграмы дзеяння мінскіх беларускіх дзеячаў ва ўмовах кайзераўскай акупацыі. Дзе i што тут здрадніцкае, злачыннае?

Тым не менш адно з палажэнняў пункта 5 рэзка зменіць сітуацыю. Праз віленскувд дэлегацыю.

Як вядома, Вільню кайзераўцы акупавалі на некалькі гадоў раней, чым Мінск; расійскія вайскоўцы i чынавенства з яе сышлі, здаецца» нават помнік Мураўёву-вешацелю вывезлі ўглыб імперыі; у Вільні задзейнічалі польскі, літоўскі і беларускі асяродкі. Сама па сабе, у супрацьстаянні паміж сабою i ў зносінах з новымі гаспадарамі. Як ужо гаварылася, з помаччу немцаў узвысіліся літоўцы i сцвердзілі сваю дзяржаўнасць.

Дык вось у Мінск, паколькі цяпер быў вольны праезд, прыбыла невялікая дэлегацыя, але ў ёй былі браты Луцкевічы — сярэдняга веку людзі (ім яшчэ не было i 40), але ветэраны палітычнага i грамадскага руху, ідэолагі беларускага адраджэння, тыя, што заеноўвалі на самым пачатку XX стагоддзя БСГ, выдавалі газеты "Нашу долю", "Нашу ніву", "Гоман", выдавецтва "Наша хата", адчынялі беларускія школы i настаўніцкія курсы, збіралі калекцыі беларускай даўніны, спрыялі стаць на ногі Я.Купалу, Я.Коласу, М.Багдановічу, З.Бядулю, М.Гарэцкаму, a ў акупаванай Вільні спрабавалі пасаюзіцца з літоўцамі i стварыць еумесную дзяржаву з соймам i сталіцай у Вільні.

На радзіме, у Мінску, наведаўшы свежую магілу маці, Луцкевічы адразу ж, як кажуць, з галавой акунуліся ў тутэйшае палітычнае жыццё. Асабліва Антон. Ён, будучы старшынёй Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сходзе Грамады, а праз яе — у пасяджэннях Народнага сакратарыята i ў Радзе БНР (у апошнюю яго кааптавалі 18 сакавіка), азнаёміўся з сітуацыяй і, як вопытны палітык, сведка ххоспеху літоўцаў у Вільні, рэзка павярнуў беларускую нацыянальную ідэю ў іншы бок, заклікаў мінчукоў пайсці шляхам віленцаў-літоўцаў. А пачалося ўсё, здавалася б, ледзь не з пабочнага: з абгаворак пра паўнамоцтвы беларускай дэлегацыі ў Кіеў.

У 1980-я, калі я пісаў раманы "Гаспадар-камень" i "Пабуджаныя", мне пашчасціла вывудзіць са спецсховішчаў i такія кнігі, як "Памяці Івана Луцкевіча. У першыя ўгодкі сьмерці яго (20.8.1919-20.8.1920). Вільня. 1920" i "За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Вільня. 1928". Апошняя кніга — гэта ўспаміны Антона Луцкевіча, у тым ліку i пра тую яго з братам паездку ў Мінск, пра ўтварэнне БНР. У маім рамане "Свой дом" у вусны герою Антону Лапкінскаму ўкладзены такія словы:

"Першае, што запытаюць у дэлегацыі (у Кіеве): які ваш, браточкі, статус? — Антон падняў сіні, як i ў брата, аловак. Нрыцягнуў яшчэ большую ўвагу да сябе. — А статус яшчэ сёння невыразны. Як мы, прыезджыя, зразумелі, Рада БНР механічна лічыць сябе сябрам Расійскай Федэрацыі. Але, выбачайце, тая за гэткага сябра вас не лічыць, бо не прызнавала i не прызнае вас. Па-другое, ці захоча незалежная Украіна штосьці пазычыць нам як частцы Расеі без згоды, без гарантыі цэнтральнага ўрада? Канечне, не. Іншая, спадары, рэч, каб прыехала дэлегацыя незалежнай БНР. Тады перамовы пайшлі б зусім па-іншаму — як перамовы суверэнных дзяржаў..."

Гэты аргумент майго Лапкінскага — амаль цалкам задакументаваныя словы Антона Луцкевіча. Яны — i гэтыя, i іншыя развагі — выдатнага нашага дзеяча (пазней, будучы лідэрам абноўленай БНР, не раз будзе ў савецкай, польскай i зноў савецкай турмах. З апошняй ужо не выйдзе. Рэабілітаваны ў 1989-м, але ў замоўчванні — не трэба гаварыць гучна "ідэалогія" ці яшчэ як там утварэння БНР, яны, ягоныя развагі i аргументы, проста разумнае ўсведамленне,

свядомае абгрунтаванне на прыкладзе іншых народаў, што перш за ўсё неабходна быць самім сабою.

Ідэю незалежнасці ды яшчэ, як i ў Вільні, з просьбай падтрымкі Германіі многія мінчукі — не толькі сярод эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, земцаў, але i ў Грамадзе, Народным сакратарыяце, Радзе БНР — успрынялі як бомбу. Што — мы без Расіі-карміліцы? Без яе цыцаў з нафтай? Без яе штыкоў? Калі не прападзём, дык нас жа глыне Германія ці яшчэ хто! Былі прапановы адкрыты 25 сакавіка з'езд лічыць толх^кі дыскусійнай нарадаю. Ды з'езд адбыўся, прыняў рэзалюцыі, абраў кіруючыя органы БНР: прэзідэнт, старшыня i народны сакратар замежных спраў, народны сакратар скарбу, народны сакратар асветы, народны сакратар кантролю, народны сакратар вайсковых спраў i маскоўскі консул.

З Трэцяй Устаўной Граматы: "Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнаю i вольнаю дзяржавай".

У вышэйназваным дакуменце былі падверджаны палажэнні ранейшых дакументаў, азначаныя межы Беларусі, i ўжо 25 сакавіка з Мінска ў Берлін пайшла тэлеграма: "Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, як выбраная прадстаўніца Беларускага Народу, зварачаецца да Вашай імператарскай Вялікасці з словамі глыбокае падзякі за вызваленне Беларусі нямецкімі войскамі з цяжкага ўціску, чужога пануючага здзеку i анархіі.

Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дакляравала незалежнасць цэлае i непадзельнае Беларусі i просіць Вашую Імпэратарскую Вялікасць аб абароне ў яе кіраваннях дзеля ўмацавання дзяржаўнае незалежнасці i непадзельнасці краю ў сувязі з Германскай Імпэрыяй.

Толькі пад абаронаю Германскай Імпэрыі бачыць край сваю добрую долю ў будучыні".

У свой час бачыў я тых урадоўцаў на фота (яго прывезлі мне з-за мяжы ў падручніку КПСС), ведаў іхнія сапраўдныя імёны, але ў рамане "Свой дом" у працяг літаратурнага прыёму мусіў называць ix псеўданімамі. Тых урадоўцаў кляймілі, але агульна, без упамінання іхніх прозвішчаў. Толькі ў энцыклапедычным даведніку "Беларусь" (1995) падалі ix кароткія біяграфіі. Хто той Прэзідэнт? Серада Іван Мікітавіч, 1879 года нараджэння, з вёскі Задвел Мінскай губерні. Скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут (1903), з 1917 года член БСГ, удзельнічаў ва Усебеларускім з'ездзе. Пазней прызнаў Савецкую ўладу i тое, што толькі яна можа рэалізаваць беларускую дзяржаўнасць, працаваў у Інбелкульце (сёння Акадэмія навук), быў дацэнтам Беларускай сельгасакадэміі. У 1930-м яго арыштавалі i саслалі, з перапынкамі знявольваўся да 1943-га, пасля знік, як бясследна ў гулагах знікалі i іншыя. У 1988-89 гадах яго рэабілітавалі як ні ў чым не вінаватага, але ён усё роўна i без віны вінаваты, у цяні, у забыцці. А хто ж быў той, першы, прэм'ер? Варонка Язэп Якаўлевіч, 1891 г. н., з Сакольскага павета. Да 1914-га вучыўся ў ІІецярбургскім універсітэце. З 1917-га ў БСГ. Удзельнічаў ва Усебеларускім з'ездзе. У снежні 1918-га — красавіку 1920 года нараджэння міністр беларускіх спраў i член кабінета міністраў Літвы, быў у іншых арганізацыях i суполках. У 1923-м выехаў у ЗША, дзе i дажыў да 1952-га, супрацоўнічаў з беларускай эміграцыяй, пісаў гістарычна-публіцыстычныя творы. Як i іншыя яго калегі па ўрадзе БНР, таксама ў нас забыты.

Злашчасная тэлеграма кайзеру раскалола БСГ i прывяла да крызісу БНР. Яе ўрады пачалі ператрасацца i мяняцца на чале з рознымі дзеячамі, але зноў жа справа была не толькі "бумажная": беларуская мова была абвешчаная дзяржаўнай, пачаліся захады для адкрыцця нацыянальных навучальных устаноў, запрацавалі некалькі соцень беларускіх школ i гімназій, адчыніліся Мінская вышэйшая музыкальная школа i Мінскі педагагічны інстытут, рыхтаваліся адкрыць універсітэт, з'явіліся выдавецтвы i беларускія газеты, ажывіліся асяродкі культуры, a ўлетку ўжо мелі свае консульствы ў Літве i на Украіне, накіравалі дыпламатаў у іншыя краіны, пачалі выдаваць пашпарт ВНР i ўзаконілі нацыянальныя сімвалы — герб "Пагоня" i бела-чырвона-белы сцяг (пазней БНР не прызнаюць ні Масква, ні Варшава, але гэта дэ-юрэ ці дэ-факта зробяць Літва, Латвія, Эстонія, Чэхаславакія, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя i іншыя дзяржавы, якія запрасілі да сябе беларускія дыпламатычныя i вайсковыя місіі, консульствы i прадстаўніцтвы).

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Повелитель механического легиона. Том IV

Лисицин Евгений
4. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том IV

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Найт Алекс
3. Академия Драконов, или Девушки с секретом
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.37
рейтинг книги
Истинная поневоле, или Сирота в Академии Драконов

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

В тени большого взрыва 1977

Арх Максим
9. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В тени большого взрыва 1977

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия