БНР i БССР
Шрифт:
У вышэйзгаданым спісе не названа Германія. Так, разам з пералічанымі. прызнае БНР i яна, але толькі не ў цяжкім 1918-м, калі ў яе руках была Беларусь i калі ў яе папрасілі, як i літоўцы, помачы хоць бы на дыпламатычным фронце, ставячы сябе пад ярасны агонь крытыкі, папрокаў i абвінавачванняў з розных бакоў. У 1918-м Германія не прызнала БНР. Прычын тут нямала. Можа, усё яшчэ добра не ўяўляла беларускай гісторыі ў перыяды Полацкай зямлі, Вялікага Княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Можа, асцерагалася Расіі. Можа, i быў пэўны пошапт германскага генштаба з Леніным. А можа, што стала вядома толькі нядаўна, Германія мела на ўвазе Беларусь у гульні з Савецкай Расіяй, прытрымліваючы наш край
Пачакайце, весці прамысловасць, гандаль, аберагаць люд сацыяльна, ахарчоўваць яго i хоць часткова армію — хіба гэта простая рэч? Без вопыту, без казны, якую абакралі Мяснікоў i Доўбар-Мусніцкі, ды калі яшчэ ціснуў на карак цяжар першай сусветнай вайны — разбурэнні, вываз фабрык i заводаў, рабункі, зыход у бежанства i наборы на фронт соцень тысяч, рэзрух, запусценне вёсак?
Канечне ж, БНР тады, у кручаным 1918-м, за адзін год у самых што ні ёсць жудасных умовах было проста не пад сілу зрабіць шмат, ды ёй, бадай, удалося дабіцца самага галоўнага — паўстаць з попелу, сцвердзіцца i заявіць свету пра яшчэ адну дзяржаву — БЕЛАРУСЬ!!!
Да яшчэ нядаўняга часу вучні ў школах, студэнты ў вну завучвалі: БССР утварылася 1.1.1919 года ў выніку "мудрай ленінскай нацыянальнай палітыкі" i, адпаведна, "з таго часу бярэ пачатак беларуская дзяржаўнасць". Вось так узнікла на голым меецы — i ўсё! Шмат хто гэта прымае за ісціну i цяпер, не ведаючы ці не хочучы наўмысна прызнаваць: БССР — працяг, новы этап нашага адзяржаўлення.
Беларускія дзеячы ў Мінску ў 1918-м ва ўмовах нямецкай акупацыі, пазбавіўшыся ілюзій наконт ажыццяўлення на справе бальшавіцкай "Декларации" праў народаў, пайшлі на рызыку ўтварэння БНР пад нямецкім прыкрыццём. А што было рабіць сотням тысяч беларусаў, тым, хто бежанцам, а хто ў салдацкай форме апынуліся ў Расіі, хто ступіў ужо на савецкую платформу i намагаўся з Саветамі ўвасобіць сваю Бацькаўшчыну ў дзяржаву? Найперш трэба было дзейнічаць. I дзейнічалі. Ды за беларускімі дзеячамі як у Мінску, так i ў Петраградазе i Маскве быў не толькі пільны "дозор", але i прыцэл ca Смаленска, дзе размясціліся мяснікоўцы, вялі паўкругавы абстрэл, не выпускаючы лёс беларускага краю ca сваіх рук.
Ленін, савецкі ўрад добра разумелі, што не мяснікоўцам прадстаўляць Беларусь, але ў гэтай сітуацыі абралі двайную тактыку: з аднаго боку, пры сабе, пры камісарыяце па справах нацыянальнасцяў РСФСР пад кіраўніцтвам І.Сталіна ўтварылі аддзел — Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), які пачаў займацца агітацыйна-палітычнай, культурна-асветнай, выдавецкай работай, а таксама па справе бежанцаў, супрацоўнічаў з беларускімі секцыямі РКП(б), а з другога боку, зусім не заміналі грызці беларускую справу як у Мінску, так i ў Pacii мяснікоўцам.
Недзе па май 1918-га, калі камісарам Белнацкама быў А.Чарвякоў, у асноўным вялася арганізацыйная праца — улік беларускіх суполак i ўстаноў, грамадзян, былі лекцыі, канцэрты, а затым яго работа начала пашырадца i паглыбляцца — адкрыццё беларускіх школ, падрыхтоўка да з'езда настаўнікаў-беларусаў, да Усерасійскага з'езда бежанцаў з Беларусі. Новы імпульс дзейнасці Белнацкама пачаў надаваць яго сакратар Зм. Жылуновіч (Цішка Гартны) — рабочы, з 1902 года член капыльскай арганізацыі РСДРП, удзельнік рэвалюцыі 1905-1907 гадоў, удзельнік беларускіх
Пра савецкасць Белнацкама, "Дзянніцы" сведчыць тое, што яны асудзілі БНР, за што, у сваю чаргу, некаторыя беларускія дзеячы ў Мінску, паўторым, асуджалі Зм.Жылуновіча "за прадажніцтва бальшавікам i за здраду беларускай справе", а таксама i тое, што на з'ездзе настаўнікаў-беларусаў папрасілі зрабіць даклад Н. Крупскую, а на ліпеньскі Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі запрасілі самога Леніна (той падзякаваў за запрашэнне, зацікавіўся яго работай, але калі даведаўся, што з'езд ідзе на беларускай мове i на ім моцныя нацыянальныя пачуцці, вылучаецца ідэя ўтварэння Беларускай
Савецкай Рэепублікі (у складзе РСФСР), інтарэс да з'езда страціў. Аднак Белнацкаму жыццёва неабходна было яшчэ больш актывізавацца, бо ў паветры запахла новымі пераменамі: 27 жніўня РСФСР i Германія падпісалі Дадатковую дамову, па якой Савецкі ўрад падмеўся выплачваць Германіі грашовую кампенеацыю за тое, што яна будзе пакідаць захопленыя землі (значыць, Беларусь для абодвух бакоў была ўсяго толькі разменнай манетаю), а да ўсяго ў Германіі таксама нагрэлася рэвалюцыйная сітуацыя, таму яе войскі былі патрэбныя больш ужо там, чым тут. Адчувалася: рана-позна яны i сыдуць.
Чым болей плённа дзейнічаў Белнацкам, тым цяжэй яму было, асабліва ад мяснікоўцаў. Тыя мала таго, што адмовіліся выдаваць хоць адну беларускамоўную газету ("Рунь", як ix прасілі), дык ужо ў кастрычніку адтуль, скажам, са старонак іхняй "Звезды" па-ранейшаму пагардліва, абразліва i варожа гучала, да слова, з вуснаў сакратара Паўночна-заходняга абласнога камітэта РКП(б) Кнорына: "Мы считаем, что белорусы не являются нацией и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты. Нашей задачей является не создание новых наций, а уничтожение (падкрэслена мной, як адно з любімых слоў мяснікоўцаў. — Г.Д.) старых национальных рогаток. Белорусское же движение является таким воздвижением новых национальных рогаток, не существовавших до сих пор, а поэтому коммунисты не могут в каком бы то ни было случае принимать участие в этом движении". Мала таго, што зневажалася Беларусь, бачылася ўсяго толькі як Заходняя камуна ці вобласць, дык яшчэ быў замах i на Літву.
Такое хамства не магло не біць па сэрцы i камуністу Жылуновічу, ён раз-пораз просіцца на прыём да Сталіна: што ж гэта такое, Іосіф Вісарыёнавіч, гэта ж нахабства не толькі супраць нас, беларусаў, але i супраць дэкларацый Савецкай улады, супраць 11-га пункта Канстытуцыі! Той ці пасміхаецца, закапыльваючы вока ад дыму з люлькі, ці мармыча штосьці невыразнае, нават па-чалавечы недалюбліваючы: рабочы, а, бач, які заўсёды чысценькі i акуратненькі, на ролю лідэра нацыі пасягае! Жылуновіч ва-ўсю спажывае "Дзянніцу", часамі таксама стрэламі адказваючы на стрэлы мяснікоўцаў: вы ж вяртаеце дарэвалюцыйныя, царскія парадкі! Заадно ў гэтых умовах намагаецца хоць бы тут, у Маскве, сабраць у адну арганізацыю ўсе разрозненыя беларускія камуністычныя суполкі, каб дзейнічаць сумесна, больш мэтанакіравана.
3-га лістапада ён здолее склікаць такі сход, дзе будуць камуністы i з акупаванага Мінска (у іхніх шэрагах было больш як 4000 падпольшчыкаў, частка якіх не цалкам падтрымлівала мяснікоўцаў, шукала сувязяў з Белнацкамам, з беларускімі камуністычнымі суполкамі ў Расіі). На сходзе абмяркуюць становішча, асудзяць БНР, падтрымаюць ідэю Савецкай Беларусі i звернуцца да Прэсненскага райкама РКП(б), каб той зарэгістраваў іхнюю камуністычную секцыю. Улічваючы высокі аўтарытэт Жылуновіча, яму даручаць узначаліць яе.