Чтение онлайн

на главную

Жанры

БНР i БССР

Далідовіч Генрых Вацлававіч

Шрифт:

Ленін выдзеліў БАКу грошы, тэлеграф, радыё, дапусціў, каб пры Саўнаркаме былі пасланцы ад ВАКа, але калі апошні паспрабаваў трапіць на мірныя перамовы ў Брэст-Літоўск, то яму рашуча адмовілі. Значыць, не нрызнавалі i за ім ніякіх урадавых функцый.

Абураныя беларускія дзеячы ў Мінску не сталі чакаць 15-га, a адкрылі свой запланаваны з'езд (на яго з'ехаліся яшчэ не ўсе дэлегаты). З'езд да канца не давялі: БАК тэлеграмай загадаў "сход ад 5 снежня лічыць сходам, ніякіх рашэнняў не прымаць, іначай будуць пагібельныя вынікі", а па-другое, мяснікоўцы дарэшты раззброілі ўкраінскія, беларускія

часці i прыгразілі прымяненнем сілы. У гэтай сітуацыі Мінск паспрабаваў узяць у свае рукі Доўбар-Мусніцкі; ягоныя часці таксама раззброілі, штаб арыштавалі. Але асцерагаючыся варожасці з палякамі (у часцях Доўбар-Мусніцкага было нямала i беларусаў), міжнароднай рэакцыі, цэнтр загадаў доўбарчыкаў вызваліць, вярнуць ім зброю i ўсіх выслаць пад Бабруйск.

Я нідзе не бачыў i стэнаграмы пра тое, пра што i як перамаўляліся ў Мінску прыезджыя лідэры БАКа i Мінскага Савета на чале з Ландарам пра намечаны "савецкі" беларускі з'езд, але ёсць ускосныя звесткі, што бакаўцы мелі спробу хоць крыху ды пазбавіць ландарцаў-мяснікоўцаў узурпацыі ўлады (да слова, праз прадстаўніцтва ў будучым краевым Савеце, дзе, апроч сябе, бачылі i пасланцоў ад мінскіх беларускіх дзеячаў, што Ландару-Мяснікову было косткай у горле, а па-другое, апошнія зусім не мел i намеру дзяліцца ўладай i, як пакажа час, маючы тайныя гарантыі цэнтра, зноў вопытна загулял i ў "дэмакратыю".

Той, апошні ў снежні нацыянальны з'езд, які пазней назавецца Усебеларуекім i які ўрачыста, з нацыянальнымі сімваламі, адкрыўся ў сённяшнім тэатры імя Янкі Купалы (сакратарыла на з'ездзе Зоська Верас; яна ўпотай паказала мне шмат тагачасных дакументаў), быў не толькі дазволены цэнтральнымі i мінскімі ўладамі, але быў i цалкам законны ды паўнамоцны. Былі дэлегаты i запрошаныя, Ca стэнаграмы вынікае, што вызначыліся чатыры накірункі: беларуская незалежнасць, аўтаномія, саюз з Саветамі i нейкі "адзіны непадзельны беларускі сацыялістычны фронт".

Мандатная камісія па прычыне, што неўзабаве назавецца, не паспее абнародаваць дакладную колькасць дэлегатаў, іхнія сацыяльнае становішча i партыйнасць i г.д. Было распісана недзе толькі 360 анкет. З ix вынікала: сацыялістаў-рэвалюцыянераў (правых) — 78, сацыялістаў-рэвалюцыянераў (левых) — 57, БСГ — 33, сацыял-дэмакратаў — 7, з Беларускай партыі сацыялістаў-народнікаў — 6, трудавікоў — 4, сацыял-дэмакрата-інтэрнацыялістаў — 2, беспартыйных — 79, спачуваючых бальшавікам ці эсэрам — 70, бальшавікоў — 30, "ідэйных бальшавікоў" — 2 i г.д. З "помещиков" ці "буржуа" трапіў... толькі адзін!

Канечне, за гэтым з'ездам быў самы пільны назірк. Прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, палітычных накірункаў павінны былі законна вырашыць сённяшняе i будучае былога Паўночна-Заходняга краю, ужо не на словах, а на справе пераканацца ў сапраўднасці савецка-бальшавіцкай "Деклорации" аб правах народаў.

Вядома ж, зноў не магло не абысціся без спрэчак i правакацый, але здаровыя сілы не дапусцілі зрыву i роспуску з'езда. Ён ішоў сваім ходам, набліжаўся да прьшяцця агульных кампрамісных рэзалюцый i пастаноў.

Ды з усіх пунктаў фактычна быў як след выпрацаваны i прыняты толькі адзін. Але які! Прызнаць Саветы ў Петраградзе, супрацоўнічаць з імі, а вось што да ўлады ў Мінску, то тут трэба сгварыць Усебеларускі

Савет (Раду) сялянскіх, рабочых, салдацкіх дэпутатаў i ўсталяваць рэспубліканскі лад. Краёваму Савету (Радзе) павінна перайсці дзяржаўная ўлада.

Што з гэтага вынікае? Першае: з'езд не быў антысавецкім, а з адным буржуа — буржуазным. Другое: не грашыў нацыяналізмам, бо, змагаючыся за нацыянальную незалежнасць, аніяк не распальваў нацыянальнай варожасці. Трэцяе: яшчэ i яшчэ раз трэба паўтарыць, на законнай аснове афармлялася беларуская дзяржаўнасць i мірны пераход да ўлады ў ёй. Ды тэты кангрэс стане i "антисоветским", i "националистическим", i "буржуазным", i г.д. Найперш з-за таго, што ён не цалкам прызнаў чужародныя, створаныя сілаю Аблвыкамзах i Саўнаркам.

Ледзь толькі зацвердзілі вышэйназваны першы пункт, як у залу ўварваліся ўзброеныя ландарцы-мяснікоўцы i, як расказвала мне адна з удзельніц тых падзей, тагачасны ваенны мінскі камендант, нехта п'яны Крывашэін у хромавых ботах i ў скураной куртцы, трасучы ў паветры наганам, загадаў спыніць з'езд. I запынілі. Прэзідыум з'езда арыштавалі i зняволілі. А гэтым самым i сваю "Декларацию" аб правах народаў. Зразумела, гэты гвалт учынілі не толькі па волі ЛандараМяснікова. Ім, гэтым насіллем, беззаконнасцю закладваўся грунт для новай, Савецкай, улады, якая ўсіх пагоніць у "светлую будучыню" з дубінай у руцэ, праз мора чалавечых слёз i крыві.

Што да Усебеларускага з'езда, то пазней адзін з кіраўнікоў Савецкай Беларусі А.Чарвякоў нясмела зазначаў, што ўлады ў Мінску паспяшаліся разганяць яго, бо там была моцная i бальшавіцкая плынь. В.Кнорын, хто, як i Фрунзе, Мяснікоў, Ландар i іншыя, упіўся ў Мінску ўладаю i рабіў усё магчымае, каб не дапусціць да яе беларусаў, таксама прызнаваўся, што з'езд можна было давесці да канца. Не, Кнорын не прызнаваў сваіх памылак, ён мысліў іначай: той з'езд усё ж можна было раекалоць, адабраць самых надзейных, прадажных i далучыць да сябе, г.зн. у іхнія Аблвыкамзах i Саўнаркам Заходняга фронта, i беларускае пытанне магло б быць паціху патушанае, гэтак бы не абвастрылася пазней.

...Толькі ў 1995 годзе ў гістарычнай навуцы ("Беларусь", энцыклапедычны даведнік) i таму, Усебеларускаму, з'езду далі адну з першых справядлівую, без ярлыкоў, начэпленых ландара-кнорына-мясніковымі i іхнімі пазнейшымі падпяваламі, ацэнку. Ды каго з фальсіфікатараў гісторыі i беларускага руху яна прысароміла? Што вельмі змяніла ў абліччы таго ж Мінска, дзе ў 1917-м шмат што вырашалася, наш лёс у тым ліку?

Слова другое. 1918 год

У ноч з 6 на 7 студзеня 1918-га ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы сход — "вчерашний день революции": на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці, i былая Расійская імперыя пайшла б далей не ленінскім шляхам. Савецкі ўрад нанёс паражэнне не толькі народнаму волевыяўленню, але парламентарызму i дэмакратыі, ступіў на сцяжыну да сваёй дыктатуры, справакаваў будучую грамадзянскую вайну, якая прынясе рэзрух i голад, забярэ мільёны чалавечых жыццяў.

Поделиться:
Популярные книги

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Дикая фиалка Юга

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка Юга

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке