Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
![](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/18_pl.png)
Шрифт:
Астрыд Лiндгрэн
Браты Львiнае Сэрца
Аповесць-казка
Пераклад: С.Лузгiна, Т.Лукша
1
Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова - праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.
З самага пачатку прозвiшча Львiнае Сэрца не належала Джанатану. Яго прозвiшча было Леў, гэта значыць, як прозвiшча мацi i маё. Мяне завуць Карл Леў, а маму Сiгрыд Леў. Бацьку называлi Аксель
I расказаць я хачу вам менавiта пра тое, як Джанатан стаў Джанатанам Львiнае Сэрца i што адбылося пасля гэтага.
Джанатан ведаў, што я павiнен быў хутка памерцi. Здаецца, усе ведалi пра гэта, акрамя мяне. У школе пра гэта таксама ведалi, таму што я часта прапускаў урокi, кашляў i заўсёды быў хворы. Апошнiя шэсць месяцаў я зусiм не мог хадзiць у школу. Усе жанчыны, якiм мама шыла, таксама ведалi пра гэта, i дзякуючы адной з iх, якая размаўляла надта гучна, я даведаўся ўсю праўду. Яны думалi, што я сплю, але я проста ляжаў з заплюшчанымi вачыма i працягваў так ляжаць, каб яны не здагадалiся, што я даведаўся пра жахлiвую рэч - што хутка памру.
У мяне, вядома, прапаў настрой, я напалохаўся, але не хацеў, каб мацi бачыла гэта. Джанатану ж, калi ён прыйшоў дадому, я ўсё расказаў.
– Ты ведаеш, што я хутка памру?
– запытаўся я ў яго.
Джанатан на хвiлiну задумаўся. Вiдаць, яму не хацелася адказваць, але ў рэшце рэшт ён сказаў:
– Але, я ведаю.
Я заплакаў яшчэ мацней.
– Як гэта жахлiва, як жахлiва, што павiнны памiраць людзi, якiм яшчэ няма i дзесяцi!
– А ведаеш, Сухарык, я думаю, што ўсё гэта будзе не так i жахлiва, сказаў Джанатан, - я думаю, тады для цябе настане дiвосны час.
– Дзiвосны?
– не паверыў я.
– Што ж тут дзiвоснага - ляжаць пад зямлёй i быць мёртвым?
– Ну што ты. Гэта ж толькi твая абалонка ляжыць пад зямлёй, а ты сам трапляеш туды, дзе ўсё зусiм iначай.
– Куды?
– спытаў я, хаця ледзь яму паверыў.
– У Наджыялу.
"У Наджыялу".
– Ён вымавiў гэта слова так, быццам яго паўсюдна вельмi добра ведалi, хаця я чуў яго ўпершыню.
– Наджыяла?
– перапытаў я зноў.
– А дзе гэта?
Джанатан прызнаўся, што дакладна не ведае, але гэта знаходзiцца недзе па той бок зорак. I ён пачаў расказваць мне пра Наджыялу.
– Там яшчэ час легенд i казак, i я ўпэўнены, што табе там спадабаецца. Бо ўсе нашы казкi прыйшлi з Наджыялы, i як толькi туды трапiш, ты пачнеш прымаць удзел у прыгодах - з ранiцы да вечара, нават i ўночы. Павер, Сухарык, усё-ўсё будзе зусiм iначай, гэта не тое што ляжаць, кашляць i не магчы рухацца.
Джанатан заўсёды называў мяне Сухарыкам. Ён пачаў называць мяне так, калi я быў яшчэ зусiм маленькi. I калi я запытаў у яго, чаму ён так мяне называе, ён сказаў, што вельмi любiць сухарыкi, асаблiва такiя, як я. Так, ён любiў мяне, i гэта было цяжка зразумець, таму што быў я даволi непрыгожы, неразумны, няўклюдны хлопчык.
– Калi б ты не быў такi непрыгожы, бледнатвары, крываногi хлопчык, ты не быў бы Сухарыкам, якога я так люблю, - часта паўтараў мне Джанатан.
Але ў той вечар, калi я напалохаўся, што памру, ён сказаў, што як толькi траплю ў Наджыялу, я адразу стану дужым i прыгожым.
– I буду прыгожы, як ты?
– Ты будзеш яшчэ прыгажэйшы.
Яшчэ прыгажэйшы - гэта дарэмна, бо прыгажэйшых
– Ну даволi. Супакойцеся! Спiце!
Аднак цяжка спаць, калi вакол нiчога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод ночы Джанатан уставаў, кiпяцiў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Якi ён быў добры да мяне!
У той вечар, калi я так спужаўся смерцi, ён сядзеў са мной некалькi гадзiн i ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмi цiха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваiм пакоi, яе швейная машына пацiху шумела, i яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, якi пайшоў далёка ў мора. Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню ўсе словы песнi, але вось некалькi радкоў з яе:
– Калi адыду я навекi ў мора,
То, ведай, настане дзень,
Пастукае галубок белакрылы,
Ведай, вярнуўся мой цень,
Прыляцеў стамлёны i сумны...
Мне гэта песня здаецца прыгожай i сумнай, але Джанатан, пачуўшы яе, засмяяўся i сказаў:
– Ведаеш, Сухарык, калi-небудзь ты прыляцiш да мяне. З Наджыялы. Дык, калi ласка, не забудзься сесцi тут, на падаконнiк, як беласнежны галубок, добра?
Я пачаў кашляць, ён прыўзняў мяне, паклаў маю галаву сабе на каленi i пачаў напяваць:
– Мой маленькi Сухарык, я ведаю, дарагi,
Што твая душа - тут, яна хоча
Адпачыць на маiх руках...
З таго часу я пачаў думаць - як я буду ў Наджыяле адзiн, без Джанатана? Навошта мне будуць усе легенды i казкi, калi побач не будзе яго.
– Я не хачу адыходзiць туды, - сказаў я i заплакаў.
– Я хачу быць з табой, Джанатан.
– I я неўзабаве прыйду ў Наджыялу, разумееш? Толькi крыху пазней, - сказаў Джанатан.
– Ага, крыху пазней. А калi ты пражывеш да дзевяноста гадоў, тады як? I я ўвесь гэты час буду адзiн?
Але брат на гэта адказаў, што ў Наджыяле няма часу, што калi нават ён i пражыве да дзевяноста гадоў, то для мяне гэты час здасца лiтаральна нiбы два днi. Так бывае заўсёды, казаў ён, калi няма сапраўднага часу.
– Ну ўжо два днi ты i адзiн як-небудзь пабудзеш? Пакуль палазiш па дрэвах, пасядзiш каля сапраўднага вогнiшча ў лесе, паловiш рыбу ў рэчцы, карацей, пакуль будзеш рабiць усё тое, што так хацеў бы рабiць тут, на зямлi... I вось аднаго разу, калi ты будзеш сядзець з вудай, з'яўлюся я, i ты здзiвiшся: "Ого, Джанатан, ты ўжо тут?"