Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэтая пара коней была вельмi прыгожая. У Ф'ялара на лбе - белая зорачка, што i адрознiвала яго ад другога.

– Ну, значыць, Грым, вiдаць, мой, - сказаў я пасля таго, як Джанатан папрасiў мяне адгадаць, якi з коней належаў мне.

– Не, ты не ўгадаў, - сказаў Джанатан.
– Твой конь - Ф'ялар.

Я дазволiў, каб Ф'ялар пяшчотна дакрануўся да мяне, i ў гэты момант я зусiм яго не баяўся. Я палюбiў яго адразу, i мне здаецца, што я яму таксама спадабаўся.

– У нас ёсць i трусы, - паведамiў Джанатан.
– Яны ў клетцы за стайняй. Ты паспееш паглядзець на iх пазней.

Цi можна было i думаць пра гэта!

– Я павiнен бачыць iх зараз жа, - усклiкнуў я, бо

заўсёды хацеў гадаваць трусоў, але ў сябе дома ў горадзе гэта было немагчыма.

Я хутка абышоў стайню i там, у клетцы, убачыў трусiкаў, якiя частавалiся свежым лiсцем.

– Якiя смешныя, - сказаў я потым Джанатану.
– Тут у Наджыяле ў мяне ёсць усё, што я хацеў мець некалi.

– Вось бачыш, тут усё так, як я табе расказваў.

На самай справе, усё было так, як ён мне расказваў, калi мы сядзелi разам на маiм ложку дома на кухнi. Цяпер я ўжо зусiм пераканаўся, што ўсё менавiта так, усё праўда, i ад гэтага мне рабiлася яшчэ больш прыемна.

Ёсць рэчы, якiя нiколi не забываюцца. Я нiколi-нiколi не забуду першы вечар у Сядзiбе Рыцараў. Якое гэта задавальненне быць побач з Джанатанам, размаўляць з iм, як i раней. Цяпер мы зноў жылi ў кухнi, як дома ў горадзе, але гэта кухня зусiм не была падобна на тую. Пэўна, кухня ў Сядзiбе Рыцараў вельмi старая, з тоўстымi бэлькамi пад столлю i з вялiзным камiнам. Што гэта за камiн! Ён займаў палову сцяны, i калi б вы хацелi прыгатаваць ежу, то давялося б гатаваць непасрэдна над агнём, як гэта рабiлi ў старыя часы. Сярод пакоя стаяў самы моцны стол, якi я калi-небудзь бачыў у сваiм жыццi, з доўгiмi драўлянымi лаўкамi з кожнага боку, i я падлiчыў, што вельмi многа людзей магло б сядзець адначасова за гэтым сталом.

– Мы з табой будзем жыць у кухнi, як i раней, - сказаў Джанатан.
– А мама, калi прыйдзе сюды, зможа заняць пакой наверсе.

Кухня i пакой - вось што ўяўляла сабой Сядзiба Рыцараў. Але да большага мы не прывыклi, ды большага нам i не трэба было. А тут усяго было амаль у два разы больш, чым дома.

Дома! Я расказаў Джанатану пра запiску, якую пакiнуў маме на кухнi.

– Я напiсаў ёй, што мы сустрэнемся ў Наджыяле. Толькi хто ведае, калi яна прыйдзе.

– Калi-небудзь гэта здарыцца, - сказаў брат.
– I маме патрэбен будзе прасторны пакой для дзесяцi швейных машын, калi яна захоча iх паставiць.

Угадайце, што мне падабаецца больш за ўсё? Я люблю палежваць у старой кухнi, размаўляючы з Джанатанам, калi водблiскi полымя з камiна, гуляючы, адбiваюцца на сценах, выглядваць з акна i бачыць галiнку вiшнi, якая пагойдваецца ад вячэрняга ветрыку. Потым агонь меншае i меншае - да таго моманту, пакуль не застануцца толькi вугольчыкi; ценi на вуголлi цямнеюць, i ўсё вакол робiцца яшчэ больш сонным, а я ляжу i не кашляю. Джанатан расказвае мне розныя цiкавыя гiсторыi - расказвае, расказвае, расказвае, пакуль голас ягоны не ператвараецца для мяне ў шэпт, i я нарэшце засынаю. Вось гэта i ёсць тое, што мне найбольш падабалася ў Сядзiбе Рыцараў. Такое было са мной упершыню, таму я нiколi гэтага не забуду.

4

Назаўтра ранiцай мы паехалi вярхом на конях. Праўда-праўда, я ўмеў ехаць на канi вярхом, хаця ўпершыню ў сваiм жыццi апынуўся ў сядле. Проста не разумею, чаму ў Наджыяле ўсё ў мяне атрымлiваецца i я ўмею рабiць усё? Я скакаў галопам так, нiбы нiчым iншым нiколi не займаўся.

А вы паглядзелi б, як ездзiць на канi Джанатан! Жанчына, якая Джанатана называла прынцам з легенды, калi б яна апынулася тут i пабачыла Джанатана на канi, пэўна, сказала б, што ўбачыла такога прынца, якога нiколi не забудзе! О, калi ён перайшоў на галоп i быццам пераляцеў цераз рэчку, а яго валасы заструменiлiся вакол галавы, сапраўды можна было паверыць, што ён - прынц з сагi. Ды i апрануты ён быў амаль як прынц, цi, хутчэй, як рыцар. Справа ў тым, што ў Сядзiбе Рыцараў быў вельмi багаты выбар адзення. Не ведаю, адкуль яно паявiлася, але ўсё такое не падобнае на тое, што мы носiм. Сёе-тое знайшлося i для мяне, i я з задавальненнем выкiнуў свае старыя рызманы, якiя больш i бачыць не хацелася. Джанатан растлумачыў, што мы павiнны апранацца так, каб адпавядаць часу, у якiм мы жывем, iнакш жыхары Вiшнёвай Далiны падумаюць, што мы нейкiя дзiвакi. Час легенд i вячэрнiх вогнiшчаў... Цi ж гэта не тое, пра што мне тады расказваў Джанатан? Аднойчы, калi мы ехалi вярхом нашай цудоўнай далiнай, я запытаўся ў брата:

– Тут, напэўна, вельмi стары час?

– Можна i так разумець, вядома. Гэта сапраўды стары час. Але можна сказаць, што для нас - гэта новы час.

Ён на нейкi момант задумаўся.

– Так, iменна новы. Малады, здаровы, добры час, у якiм нам так лёгка жывецца.

Але яго вочы раптам чамусьцi пацямнелi.

– Прынамсi, тут, у Вiшнёвай Далiне.

– А што, у другiх месцах па-iншаму?

Джанатан адказаў, што ў iншых месцах можа быць па-рознаму. Але якое ўсё-такi шчасце, што мы трапiлi менавiта сюды. Тут, як сказаў Джанатан, жыццё лёгкае i простае. Больш простым i лёгкiм яно не можа быць. Перш-наперш цябе праз акенца будзiць сонейка, ты прачынаешся ў сваёй кухнi i чуеш птушак, якiя шчаслiва шчабечуць у кронах дрэў, i ты бачыш Джанатана: ён спакойна гатуе малако i кроiць хлеб для цябе, а калi сняданне закончана, ты выходзiш, кормiш трусоў i чысцiш свайго каня. Потым сядлаеш яго, выязджаеш, а на траве ззяе i пералiваецца раса, пчолы i чмялi гудуць у вiшнёвай квеценi, твой конь пераходзiць у галоп, i ты не баiшся, што ўсё гэта раптам скончыцца, як можа раптам скончыцца любая забава. Але толькi не ў Наджыяле! Толькi не ў Вiшнёвай Далiне!

Мы скакалi па лузе туды i назад, уздоўж рэчкi. Потым убачылi ранiшнi дымок над вёскай у далiне, а потым i саму вёску з яе старымi дамамi i фермамi. Мы чулi, як кукарэкалi пеўнi, брахалi сабакi, бляялi авечкi i козы: усё гэта было гукамi ранiцы, якая толькi пачыналася.

Насустрач нам iшла жанчына, не старая i не маладая сялянка, з цёмным абветраным тварам - ад работы ў полi ў любое надвор'е. Яна была апранута старамодна, так, як апраналiся ў сагах.

О, Джанатан, твой брат нарэшце прыйшоў?
– сказала яна, па-сяброўску ўсмiхаючыся.

– Ага, ён толькi прыйшоў, - адказаў Джанатан, i можна было адчуць, што ён быў рады гэтай падзеi.
– Сухарык, гэта - Сафiя.

Сафiя кiўнула галавой.

– Але, Сафiя, - сказала яна.
– Рада пазнаёмiцца з табой. Цяпер вы можаце ўзяць кашолку самi.

Джанатан узяў у яе кашолку так, быццам рабiў гэта заўсёды, але я не павiнен быў нi аб чым пытацца.

– Ты возьмеш сёння вечарам брата ў "Залаты Пеўнiк", каб усе маглi з iм пазнаёмiцца?
– спытала Сафiя.

Джанатан паабяцаў узяць, потым мы развiталiся i паехалi дадому. Я спытаў у Джанатана, што такое "Залаты Пеўнiк".

– Заезны дом "Залаты Пеўнiк", - адказаў Джанатан.
– Гэта там, у вёсцы, дзе мы збiралiся пагаварыць аб тым, аб чым трэба пагаварыць.

Я падумаў, што будзе вельмi цiкава пайсцi з iм вечарам у "Залаты Пеўнiк" i паглядзець, што за людзi жывуць у Вiшнёвай Далiне. Мне хацелася ведаць усё пра Вiшнёвую Далiну ў Наджыяле. Я хацеў пераканацца, цi ўсё там на самай справе так, як пра гэта некалi расказваў Джанатан. Раптам я ўспомнiў яго апавяданнi i спытаў:

– Паслухай, ты казаў, што ў Наджыяле ў нас будуць прыгоды з ранiцы да вечара i нават ноччу, памятаеш? Але тут так спакойна i наогул нiякiх прыгод.

Поделиться:
Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4