Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы, здаецца, наведвалi Сафiю? Што вы ў яе рабiлi, цiкава?

– Я палоў у яе агарод, - адказаў Джанатан, паказваючы яму свае рукi.
– А вы што, палюеце?
– запытаў ён у сваю чаргу ў рыжабародага, звярнуўшы ўвагу на лук, прывязаны да яго сядла.

– Так, хачу падстрэлiць пару зайцоў, - адказаў Губерт.

Я адразу прыгадаў нашых маленькiх трусоў, якiя чакалi нас дома, i з палёгкай уздыхнуў, калi Губерт прышпорыў каня i хутка паехаў.

– Што ты думаеш пра Губерта?
– пацiкавiўся я ў Джанатана.

Брат крыху падумаў.

– Ён самы трапны стралок у Вiшнёвай Далiне.

Больш нiчога не сказаў, крануў

павады, i мы паехалi.

Лiст, якi даставiла Палома, Джанатан хаваў у маленькiм скураным кашальку пад кашуляй, а калi мы прыехалi дадому, ён паклаў гэты кавалачак паперкi ў тайнiку ў шафе. Але спачатку дазволiў мне прачытаць тое, што там было напiсана:

"Орвар быў схоплены ўчора i цяпер зняволены ў пячоры Катлы. Хтосьцi ў Вiшнёвай Далiне, напэўна, выдаў яго сховiшча. Сярод вас ёсць здраднiк. Даведайцеся, хто".

– Даведайцеся - хто, - сказаў Джанатан.
– Як бы я хацеў даведацца, хто...

У лiсце былi яшчэ нейкiя знакi, але незразумелыя i, напэўна, на нейкай таемнай мове, i Джанатан папярэдзiў, што мне няма патрэбы цiкавiцца гэтым, бо яно датычыць толькi Сафii.

Але затое брат паказаў мне, як адчыняецца сакрэтная скрынка. Ён дазволiў некалькi разоў адчынiць i зачынiць яе. Потым ужо сам зачынiў яе, замкнуў i паклаў ключ у ступку.

Праз увесь дзень у мяне не выходзiла з галавы перажытае, i таму ноччу я дрэнна спаў. Я думаў пра Тэнджыла i забiтых галубоў, пра вязня пячоры Катлы, у нейкi момант я, мабыць, ускрыкнуў i ад гэтага прачнуўся. Нечакана прахапiўшыся, я не паверыў сваiм вачам - я ўбачыў, што ў цёмным кутку каля шафы хтосьцi стаiць. Калi я ўскрыкнуў у сне, той, вiдаць, спалохаўся i знiк, як цёмны цень, у дзвярах, перш чым я канчаткова прачнуўся.

Усё адбылося так хутка, i я падумаў, што ўсё гэта прымроiлася мне ў сне, але Джанатан, калi я разбудзiў яго i пра ўсё расказаў, быў iншай думкi.

– Не-е-не, Сухарык, гэта быў не сон, нiякi не сон, гэта быў здраднiк!

6

– Тэнджылаў час калi-небудзь ды праб'е, - задумлiва прамовiў Джанатан.

Мы ляжалi каля рэчкi ў зялёнай траве, а была такая ранiца, што проста не хацелася думаць, што ёсць на свеце Тэнджыл цi яшчэ якое-небудзь зло. Было зусiм цiха i спакойна, пад мостам каля камянёў ледзь чутна цурчэла вада, i толькi гэты шум, калi прыслухацца, можна было пачуць. Было проста здорава ляжаць на спiне, глядзець у вышыню i не бачыць нiчога, акрамя лёгкiх белых хмарак. Можна было так ляжаць i адчуваць сябе абсалютна шчаслiвым, цiха напяваючы сам сабе, i нi пра што не клапацiцца.

Але Джанатан пачынае гаворку пра Тэнджыла, i я ў адказ пытаюся:

– Што ты хочаш гэтым сказаць - "Тэнджылаў час калi-небудзь ды праб'е"?

– А тое, што яго чакае, рана цi позна здараецца з усiмi тыранамi, адказаў Джанатан.
– Яго раздушаць, як вош, i ён знiкне назаўжды.

– Спадзяюся, што час гэты прыйдзе хутка.

У адказ Джанатан прамармытаў штосьцi не вельмi зразумелае.

– Ён моцны, гэты Тэнджыл. У яго ёсць Катла.

Вось i зноў ён назваў гэта жахлiвае iмя. Мне хацелася спытаць пра яго яшчэ раз, але я стрымаўся. У такую дзiвосную ранiцу лепш нiчога не ведаць пра тую Катлу.

Потым Джанатан паведамiў мне самае горшае, што можна прыдумаць:

– Сухарык, пэўны час табе давядзецца пабыць аднаму ў Сядзiбе Рыцараў. Мне трэба з'ездзiць у Далiну Дзiкай Ружы.

Ну як жа ён мог сказаць мне такую страшэнную навiну? Як ён мог падумаць, што я змагу застацца ў Сядзiбе без яго хоць

на хвiлiну? Калi ён збiраецца кiнуцца проста ў Тэнджылаву пашчу, то я iду з iм. I я сказаў Джанатану пра сваё рашэнне. Ён паглядзеў на мяне вельмi дзiўна i сказаў:

– Сухарык, ты ў мяне адзiн брат, якога я хачу абаранiць ад зла. Ты ж просiшся ўзяць цябе з сабой, калi мне патрэбна ўся мая сiла для чагосьцi яшчэ? Для таго, што сапраўды небяспечна.

Але гэта мяне не супакойвала. Я быў такi ўстрывожаны i злосны, што ўсё ўва мне кiпела.

– Дык навошта прымушаеш мяне заставацца тут аднаму, чакаць цябе, калi ты, можа, не вернешся?

Я раптам прыгадаў той час, калi Джанатан памёр i пакiнуў мяне аднаго, а я ляжаў на сваёй канапе i не ведаў, цi ўбачу яго калi-небудзь зноў; о, гэта было падобна на зазiранне ў чорную дзiрку.

I вось ён зноў хоча пакiнуць мяне, проста знiкнуць па нейкiх небяспечных справах, пра якiя я нiчагуткi не ведаю, i калi ён не вернецца, то на гэты раз нiякай надзеi ўжо не будзе, я застануся адзiн назаўсёды.

Я ўсё больш i больш злаваўся, нават пачаў крычаць i, як нiколi раней, нагаварыў яму шмат непрыемнага i грубага.

Пэўна ж, яму было вельмi нялёгка супакоiць мяне, але, у рэшце рэшт, усё скончылася тым, як ён хацеў. Бо я добра ведаў, што ён разумее ўсё лепш за мяне.

– Глупства, безумоўна ж, я вярнуся, - гаварыў ён учора ўвечары, калi мы сядзелi ля камiна ў кухнi i грэлiся. Гэта быў наш апошнi вечар перад расстаннем.

У мяне ўжо не было злосцi, я толькi ўсё больш i больш сумаваў, i Джанатан бачыў гэта. Ён быў да мяне вельмi ўважлiвы. Ён даў мне свежага хлеба з маслам i мёдам, расказваў легенды i казкi, але я не мог слухаць яго. Я думаў пра Тэнджыла, тое, што я даведаўся пра яго, не выходзiла з галавы. Я запытаў у брата - чаму ён павiнен адпраўляцца ў такое небяспечнае падарожжа? Хiба ён не можа застацца дома са мной i грэцца каля камiна? На гэта Джанатан адказаў, што ёсць справы, якiя трэба рабiць, нават калi гэта i вельмi небяспечна.

– Чаму?
– не зразумеў я.

– Чаму... Бо ў другiм выпадку быў бы я не чалавек, а проста мярзотнiк.

I Джанатан расказаў мне, што ён надумаў. А надумаў ён вызвалiць Орвара з пячоры Катлы. Орвар вельмi многа значыць, нават больш, чым Сафiя, без Орвара, напэўна, ужо зялёным далiнам Наджыялы быў бы канец.

Было ўжо цёмна, агонь у камiне патух, настала ноч.

Калi надышоў новы дзень, я ўжо стаяў каля брамы i назiраў, як ад'язджае Джанатан, паступова знiкаючы ў тумане; так тою ранiцай у Вiшнёвай Далiне паўсюдна слаўся туман. Паверце мне, калi Джанатан пачаў аддаляцца, а потым i зусiм знiк удалечынi, сэрца ў мяне гатова было разарвацца. Я застаўся адзiн. Гэта было невыносна. Ад гора я проста трацiў розум. Тады я кiнуўся ў стайню, адвязаў Ф'ялара, ускочыў у сядло i паскакаў наўздагон за братам. Мне трэба было ўбачыць яго яшчэ раз, перш чым згубiць назаўсёды.

Я ведаў, што Джанатан збiраўся наведацца ў Сядзiбу Цюльпанаў, каб атрымаць указаннi ад Сафii, таму я скiраваў каня менавiта туды. Я iмчаўся наўскач i дагнаў яго ўжо каля самай Сядзiбы Цюльпанаў. Мне раптам стала сорамна, i я ўжо вырашыў схавацца, але Джанатан азiрнуўся i ўбачыў мяне.

– Чаго ты хочаш?
– строга запытаў ён.

Сапраўды, чаго я хацеў?

– А ты ўпэўнены, што вернешся?
– прамармытаў я. Гэта было ўсё, што я мог сказаць.

Пэўны час мы ехалi поплеч, потым спынiлiся, Джанатан выцер з маёй шчакi слёзы i сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ