Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Джанатан засмяяўся.

– Не забывай, дурненькi, ты прыбыў сюды толькi ўчора, у цябе ж ледзь было часу агледзецца. Не турбуйся, будзе дастаткова часу для прыгод.

Настроiўшыся на прыгоды, я сказаў, што тут i так усё, як у прыгодах: i Сядзiба Рыцараў, i нашы конi, i трусы, i ўсё iншае, i што мне iншых прыгод не трэба. Аднак Джанатан паглядзеў неяк дзiўна, быццам шкадуючы мяне, i сказаў:

– Каб ты ведаў, Сухарык, тут усё так, як гэта павiнна быць для цябе. Але тут бываюць прыгоды, якiх лепш, каб не было.

Калi мы вярнулiся дадому, Джанатан распакаваў

кашолку на кухонным стале. Там былi бохан хлеба, бутэлька малака, невялiкi слоiк з мёдам i чатыры блiнцы.

– Сафiя прыносiць нам ежу?
– спытаў я здзiўлена. Я неяк не задумваўся, адкуль бярэцца ежа.

– Зрэдку, - адказаў Джанатан.

– Зусiм дарма?
– зноў спытаў я.

– Але, дарма, пэўна, можна так сказаць, - адказаў брат.
– Усё ў Вiшнёвай Далiне дарма. Мы ўсё даём адзiн аднаму i дапамагаем адзiн аднаму, калi гэта неабходна.

– Значыць, ты таксама штосьцi даеш Сафii?

Ён зноў засмяяўся.

– Раблю сёе-тое. Напрыклад, прывожу гной для яе клумбаў з ружамi. Сярод iншых спраў i даглядаю iх. Вядома, зусiм дарма.

Потым дадаў цiха, што яго ледзь было чутно:

– I шмат iншых рэчаў я раблю для яе.

Я заўважыў, што ён дастаў з кашолкi тоненькi, скручаны трубачкай, кавалачак паперы. Ён разгарнуў паперу, прачытаў тое, што там напiсана, i нахмурыўся, быццам яму штосьцi не спадабалася. Але нiчога не сказаў, а мне не захацелася пытацца. Я падумаў, што ён сам, калi захоча, раскажа, што там напiсана.

У кутку нашай кухнi стаяў буфет, пра якi Джанатан збольшага расказаў мне ў наш першы вечар у Сядзiбе Рыцараў. Аказваецца, у буфеце была сакрэтная скрынка, i калi не ведаць яе сакрэту, нiхто не можа нi знайсцi яе, нi адчынiць. Мне, вядома, захацелася ўбачыць яе зараз жа, але Джанатан сказаў:

– Як-небудзь iншым разам. Ты павiнен спаць...

Я заснуў i забыўся пра ўсё, але цяпер успомнiў, як Джанатан падышоў да буфета i я пачуў дзiўнае, кароткае пашчоўкванне. Няцяжка было здагадацца, што ён рабiў: ён схаваў той кавалачак паперы ў сакрэтную скрынку. Потым ён замкнуў буфет i паклаў ключ на старую ступку, што стаяла на самай высокай палiцы.

Пасля нейкi час мы плавалi, i я ныраў пад мост. Нават i не ведаю, як я асмелiўся. Потым Джанатан зрабiў мне вуду, i мы злавiлi некалькi рыб, якiх хапiла нам на абед. Я злавiў цудоўнага акуня, Джанатан - двух.

Мы зварылi рыбу на вялiкiм вогнiшчы ў кацялку, падвешаным над агнём на ланцугу, а калi ўсё з'елi, Джанатан сказаў:

– Зараз, Сухарык, паглядзiм, якi ты стралок. Калi-небудзь табе давядзецца iм стаць.

Ён павёў мяне да стайнi, i там, дзе была ўся збруя, вiселi два лукi. Я здагадаўся, што iх зрабiў сам Джанатан, таму што ён заўсёды iх рабiў дзецям у двары нашага дома ў горадзе. Але гэтыя былi большыя i лепшыя - два сапраўдныя лукi.

Мы прымацавалi мiшэнь да дзвярэй стайнi i стралялi па ёй цэлы дзень. Джанатан паказваў мне, як гэта робiцца. Я страляў няблага, але, вядома, не так добра, як Джанатан, таму што ў яго было натрэнiраванае трапнае вока.

З Джанатанам было добра. Хаця ён рабiў усё спраўней за мяне, ён нiколi не лiчыў, што робiць штосьцi асаблiвае. Ён нiколi не хвалiўся i рабiў усё так, быццам наогул пра гэта не думае. Бывала, я быў амаль упэўнены, што яму хацелася, каб я рабiў усё лепш, чым ён.

Калi пачало сутонець, Джанатан сказаў, што надышоў час адпраўляцца ў "Залаты Пеўнiк". На яго посвiст прыбеглi Грым i Ф'ялар. Мы iх асядлалi i памчалiся да вёскi.

Раптам я адчуў сябе няёмка i сумеўся. Я не прывык знаёмiцца з людзьмi, асаблiва з такiмi людзьмi, якiя жылi ў Наджыяле, i сказаў пра гэта Джанатану.

– Чаго ты баiшся? Няўжо ты думаеш, што хтосьцi зробiць табе благое?

– Не, вядома, але яны могуць пасмяяцца з мяне.

Мабыць, гэта прагучала смешна i неразумна, але мне заўсёды прыходзiлi ў галаву такiя думкi.

– Ведаеш, мы цябе будзем называць Карлам, таму што Львiнае Сэрца твая мянушка, - сказаў Джанатан.
– Сухарык Львiнае Сэрца - гэта сапраўды можа рассмяшыць iх.

Я быў не супраць, каб мяне называлi Карлам. Iмя гэта сапраўды больш падыходзiла да майго прозвiшча.

– Карл Львiнае Сэрца, - прамовiў я.
– Карл i Джанатан Львiнае Сэрца едуць вярхом на конях.

"Што ж, гучыць зусiм няблага", - падумаў я.

– Хаця для мяне ты ўсё яшчэ мой Сухарык, - сказаў Джанатан.
– I ты гэта ведаеш - цi не так, маленькi Карл?

Неўзабаве мы ўехалi ў вёску. Дарогу было знайсцi няцяжка, таму што яшчэ здаля чулiся гаворка i смех. А крыху счакаўшы, мы ўбачылi i знак у выглядзе вялiзнага пазалочанага пеўня: гэта i быў "Залаты Пеўнiк", падобны на ўсе заезныя дамы, пра якiя мы прывыклi чытаць у кнiгах. Калi святло сяброўства струменiцца з акон, сапраўды перажываеш пачуццё навiзны, iмкнучыся трапiць у заезны дом. Хоць да гэтага я нiколi ў заезных дамах не быў.

Першае, што мы зрабiлi, заехаўшы на двор, - гэта прывязалi коней. Праўдай аказалася ўсё тое, што гаварыў Джанатан аб значэннi коней у Наджыяле. Вiдаць, кожны жыхар Наджыялы прыбыў у гэты вечар да "Залатога Пеўнiка" на канi. Мужчыны i жанчыны, маладыя i старыя - усе былi тут, сядзелi, размаўлялi, некаторыя дзецi ўжо спалi на руках у бацькоў.

Якое ўзрушэнне пачалося, калi мы ўвайшлi!..

– Джанатан!
– крычалi яны.
– Джанатан прыехаў!

Гаспадар двара - высокi, чырванашчокi, даволi сiмпатычны чалавек, крычаў так, каб перакрычаць усiх у гэтым шуме.

– Джанатан! Не - тут два браты Львiнае Сэрца, божа мой! Абодва!

Ён падышоў i падняў мяне ўгору - так, каб кожны мог мяне бачыць, а я адчуваў, што твар мой да самых валасоў залiвае чырвань.

Але Джанатан сказаў:

– Вось мой любiмы брат, Карл Львiнае Сэрца, якi нарэшце прыбыў да нас. Вы павiнны быць добрымi да яго, такiмi ж, якiя вы добрыя ў адносiнах да мяне.

– Можаш разлiчваць на гэта, - сказаў гаспадар i апусцiў мяне.
– Мы з iм пасябруем. Мы станем такiмi ж добрымi сябрамi, як з Джанатанам. Мяне завуць Джосi. Хаця мяне амаль усе называюць Залатым Пеўнем. Вы можаце прыходзiць у "Залаты Пеўнiк", калi вам захочацца. Не забывайце пра гэта, Карл Львiнае Сэрца.

Поделиться:
Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4