Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Сафiя была за сваiм столiкам, i мы падселi да яе. Здаецца, яна гэтаму ўзрадавалася. Яна ўсмiхнулася i спытала, як мне спадабаўся мой конь i цi не мог бы Джанатан прыйсцi i як-небудзь дапамагчы ёй. Далей яна маўчала, i я заўважыў, што яе штосьцi турбуе. Заўважыў я i яшчэ сёе-тое. Кожны, хто сядзеў у святлiцы, ставiўся да Сафii з пашанай i, перш чым пайсцi, кiваў у знак развiтання спачатку ёй, нiбыта яна была нейкая асаблiвая, ды толькi я не мог вырашыць, у чым была гэта асаблiвасць. На ёй была простая сукенка, на галаве

хустка, яе загрубелыя ад работы на сонцы рукi ляжалi на каленях. Што ж было ў ёй асаблiвага?

Тут было весела. Мы шмат спявалi, некаторыя з песень я ўжо ведаў, а некаторыя пачуў упершыню. Усе былi шчаслiвыя. А можа, не?.. Зрэдку ў мяне з'яўлялася адчуванне, што ўсiх гняце нейкая таямнiчая заклапочанасць, такая ж, як i Сафiю. Здавалася, што зрэдку ўсе пачыналi думаць пра тое, чаго яны больш за ўсё баяцца. Але Джанатан казаў, што жыццё ў Наджыяле лёгкае i простае, дык чаго ж iм баяцца? Калi ўсе шчаслiвыя i ўсе, як здавалася, адно аднаго любяць. Але больш за ўсё яны любiлi Джанатана. Акурат так, як i дома, у горадзе. Сафiя яго, па-мойму, таксама любiла.

Потым, калi мы збiралiся дадому i выйшлi ў двор, каб адвязаць нашых коней, я спытаў i Джанатана:

– Джанатан, а чым такiм асаблiвым валодае Сафiя?

I тут жа мы пачулi сярдзiты голас ззаду: "Во-во! Што асаблiвага ў Сафii, часта думаў i я".

У двары было цёмна, таму я не мог бачыць, хто гэта гаварыў. Але раптам ён выступiў наперад на святло, i я пазнаў чалавека, якi сядзеў каля нас за сталом, чалавека з чырвонымi кучаравымi валасамi i з маленькай чырвонай бародкай. Я заўважыў яго раней, калi ён сядзеў сумны i маўчаў, у той час калi ўсе спявалi.

– Хто гэта?
– спытаў я ў Джанатана, калi мы ехалi назад.

– Яго завуць Губерт, - сказаў Джанатан.
– I ён добра ведае Сафiю.

Станавiлася холадна, непрыкметна апусцiлася ноч. Нiколi ў жыццi я не бачыў так багата зорак, i такiя яны былi яркiя. Я iмкнуўся ўгадаць, дзе была зорка Зямля.

Але Джанатан сказаў:

– Зорка Зямля недзе вельмi далёка, далёка ў Сусвеце, ты не можаш бачыць яе.

Мне стала ад гэтага сумна.

5

Але нарэшце надышоў дзень, калi я даведаўся, што ўсё-такi ёсць асаблiвага ў Сафii.

Неяк ранiцай Джанатан прапанаваў:

– Давай паедзем да Каралевы Галубоў...

– Дык гэта ж цудоўна!
– узрадаваўся я.
– А якая яна, Каралева?..

– Гэта Сафiя, - адказаў Джанатан.
– "Каралева Галубоў" - гэта я яе так называю, проста дзеля жарту.

Неўзабаве я зразумеў чаму.

Да Сядзiбы Цюльпанаў, дзе жыла Сафiя, было даволi далёка. Яе дом стаяў на ўскрайку Вiшнёвай Далiны, там адразу ж пачыналiся высокiя горы.

Мы прыехалi туды ранiцой, Сафiя кармiла галубоў, усiх сваiх беласнежных галубоў. Сярод iх я пазнаў тую галубку, якая сядзела ў мяне на падаконнi, як мне цяпер падалося, амаль тысячу год таму.

– Паглядзi, - шэптам звярнуўся я да брата.
– Цi не тая гэта галубка, якая дапамагла табе дабрацца да мяне?

– Напэўна... Бо iначай я не змог бы трапiць да цябе. Толькi галубы Сафii могуць лётаць так далёка.

Галубы нагадвалi мне белую пушыстую аблачынку, сярод якой стаяла Сафiя. Цяпер яна сапраўды была як Каралева Галубоў.

Заўважыўшы нас, Сафiя ветлiва, як звычайна, павiталася. Але штосьцi яе трывожыла, i яна цiха сказала Джанатану:

– Мiнулай ноччу я знайшла Вiяланту мёртвай, са стралой у грудзях. У Цяснiне Ваўка. Пiсьмо, вядома, знiкла.

Вочы ў Джанатана пацямнелi. Да гэтага я нiколi не бачыў яго ў такой злосцi. Я не пазнаваў нi голасу ягонага, нi яго самога.

– Гэта азначае тое, пра што я думаў, - сказаў ён.
– У Вiшнёвай Далiне ёсць здраднiк.

Так, пэўна, ёсць, - згадзiлася Сафiя.
– Але ўсё неяк не хацелася верыць гэтаму. Але, пэўна, так i ёсць.

Якой засмучонай нi была Сафiя, яна ўсё ж павярнулася да мяне i запрасiла:

– Хадзем, Карл, ты павiнен паглядзець, як я жыву.

У гаспадарцы Сафii акрамя галубоў былi пчолы, козы, а ў садзе было столькi кветак, што цяжка было б, вiдаць, прабрацца з аднаго краю ў другi.

Пакуль Сафiя вадзiла мяне па сядзiбе, Джанатан пачаў рабiць тое, што звычайна робяць вясной на гародзе - ускопваць i палоць.

Я глядзеў на шматлiкiя вуллi, на цюльпаны, нарцысы, але ўвесь гэты час мяне не пакiдала думка аб Вiяланце, якую застрэлiлi ў гарах.

Неўзабаве мы вярнулiся да Джанатана, ён палоў так старанна, што рукi яго сталi зусiм чорнымi.

Сафiя з журбой паглядзела на яго i сказала:

– Паслухай, мой дарагi садоўнiк, здаецца, хутка чакае цябе зусiм iншая работа.

– Я таксама пра гэта думаю, - адказаў Джанатан.

Бедная Сафiя, яна была занепакоена больш, чым ёй хацелася, каб мы бачылi. Яна адышлася ўбок i пачала пiльна глядзець на горы з такой трывогай, што я таксама захваляваўся. Што яна выглядвала? Каго чакала?

Раптам яна ўсклiкнула:

– Вось яна! Слава богу, вось Палома!

Гэта вярталася адна з Сафiiных галубак Палома. Спачатку яна бачылася маленькай кропкай на фоне гор, потым падляцела да нас i села на плячо гаспадынi.

– Хадзем, Джанатан, - сказала хутка Сафiя.

– Добра. А як Сухарык, у сэнсе Карл?
– запытаў брат.
– Яму трэба пра ўсё расказаць?

– Вядома, - сказала Сафiя.
– Хадземце хутчэй.

Разам з галубкай, якая працягвала сядзець у яе на плячы, Сафiя рушыла паперадзе. Яна прывяла нас у маленькi пакойчык каля кухнi, зачынiла дзверы. Вiдаць, ёй не хацелася, каб хто-небудзь чуў цi бачыў, што мы робiм.

– Палома, галубка мая, - сказала Сафiя, - можа, сённяшняя твая вестачка лепшая, чым апошняя?

Поделиться:
Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Ледяное проклятье

Михайлов Дем Алексеевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.20
рейтинг книги
Ледяное проклятье

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4