Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

За дзень мы вельмi стамiлiся - i я, i мой конь. Я выбраў на зялёнай паляне месца для начлегу: там мог пасвiцца Ф'ялар, недалёка быў ручай, дзе мы абодва маглi напiцца.

Усё сваё жыццё я марыў пасядзець каля вогнiшча. Джанатан часта расказваў мне, як гэта цудоўна. Нарэшце я меў такую магчымасць.

– Зараз, Сухарык, ты зразумееш, што гэта такое, - сказаў я сам сабе ўголас.

Я назбiраў сухога галля, сукоў, скiдаў усё ў вялiкую кучу i запалiў агонь. Агонь хутка разгарэўся, зашугала полымя, у неба ляцелi iскры, а я сядзеў каля вогнiшча i адчуваў, што адбываецца тое, пра што расказваў Джанатан. Было проста цудоўна,

калi я заварожана глядзеў на полымя, са смакам еў хлеб з вяндлiнай, i адзiнае, што вяндлiну гэту я атрымаў ад Губерта, вярэдзiла мне душу.

Я быў шчаслiвы i сам сабе напяваў: "Мой хлеб, маё вогнiшча i мой конь, мой хлеб, маё вогнiшча, мой конь". I нi пра што iншае не мог думаць.

Сцямнела. Гор амаль не стала бачна. Мне стала вусцiшна, было непрыемна адчуваць спiной гэтыя горы. Здавалася, што хтосьцi падкрадваецца да мяне ззаду. Але надышоў час класцiся спаць, я прытушыў агонь, сказаў Ф'ялару дабранач, загарнуўся ў коўдру i лёг блiжэй да вогнiшча. Мне хацелася заснуць як мага хутчэй - да таго, як мяне агорне страх.

Так, я сапраўды мог паддацца страху, i вельмi хутка. Не ведаю, цi можа хто-небудзь так хутка палохацца, як я. Думкi блыталiся ў мяне ў галаве. Напэўна ж, хтосьцi хаваецца тут у цемры. Можа, дзесьцi тут, у гарах, сноўдаюцца салдаты i шпiёны Тэнджыла, а Джанатана даўно няма ў жывых. Вось пра што я думаў i не мог заснуць. Потым з-за гор выплыў месяц. Магчыма, гэта быў звычайны месяц, але ён выглядаў як незвычайны. Месячнае святло было нейкае асаблiвае, якога я нiколi не бачыў раней. Але ж я наогул нiколi раней не бачыў месячнага святла над гарамi.

Усё стала такое дзiўнае, як у загадкавым свеце, якi складваўся толькi з серабрыстых i чорных ценяў. У месячным святле ўсё выглядала цудоўна, на душы неяк дзiўна i жахлiва, бо мне здавалася, што цемра хавае ў сабе шмат небяспекi.

Я нацягнуў на галаву коўдру, i мне не хацелася з-пад яе выглядваць. Потым я пачуў, так-так, пачуў далёка ў гарах выццё, паступова яно наблiжалася. Ф'ялар затрывожыўся, i я зразумеў - чаго. Вылi ваўкi.

Кожны на маiм месцы памёр бы ад страху; але калi я заўважыў, як напалохаўся Ф'ялар, то ўсiм сваiм выглядам паспрабаваў падбадзёрыць яго.

– Ф'ялар, ваўкi баяцца агню, цi ж ты не ведаеш?
– Папраўдзе, сам я ў гэта не верыў, а ваўкi, магчыма, пра гэта i не ведалi. Цяпер я мог iх бачыць: яны падышлi блiжэй - страшныя шэрыя ценi, якiя выплывалi з месячнага святла, выючы ад голаду.

Я закрычаў так, як не крычаў нiколi раней. Такога нарабiў крыку, што, мабыць, гэта iх крыху напалохала.

Але ненадоўга. Неўзабаве яны вярнулiся, толькi на гэты раз падышлi яшчэ блiжэй. Ф'ялар кiдаўся, спуджаны. Я ўжо быў упэўнены, што мы разам памром - i конь, i я. Мне-то было не прывыкаць да гэтага, аднойчы я памiраў ужо, але тады я хацеў гэтага, тады я нават марыў пра гэта, а цяпер не хачу. Цяпер я хачу жыць i быць з Джанатанам. О Джанатан, калi б ты мог прыйсцi i дапамагчы мне!

Ваўкi падсунулiся яшчэ блiжэй. Самы вялiкi i самы нахабны воўк - вiдаць, важак - кружыў вакол мяне i выў, выў так, што ў мяне кроў стыла ў жылах. Я кiнуў у яго галавешку i гучна закрычаў, але гэта толькi яго раздражнiла. Я ўбачыў адкрытую пашчу i страшэнныя зубы, яны так i нацэлены былi на маё горла. Ой, Джанатан, ратуй, ён скача!..

Але раптам!.. Што ж раптам адбылося? У час свайго скачка ён завiшчаў i павалiўся ля маiх ног. Нежывы, зусiм мёртвы: у яго

ў галаве тырчала страла.

Адкуль узялася страла? Хто выратаваў мне жыццё? Вось нехта паказваецца з-за скалы. Ды хто, як не Губерт?! Гэта быў ён, i хаця глядзеў на мяне як заўсёды пагардлiва, мне хацелася кiнуцца да яго, абняць. Але гэта ўпачатку. Толькi ўпачатку.

– Мне здаецца, я прыйшоў своечасова, - сказаў Губерт.

– О, вядома, - усклiкнуў я.

– А чаму ты не дома, у Сядзiбе Рыцараў?
– дапытваўся ён.

"А ты?" - падумаў я, добра памятаючы, хто ён такi. Якое ж лiхадзейства было задумана сёння ў гарах? I чаму менавiта здраднiк прыйшоў мне на дапамогу? I чаму Губерту я павiнен быць удзячны, з усiх людзей - менавiта Губерту, не проста за кавалак мяса, а за выратаванне майго жыцця?

– А што ты тут робiш уначы?
– запытаў я пахмурна.

– Страляю ваўкоў, як бачыш. Наогул, я ўбачыў цябе, калi ты ранiцай ад'язджаў, i падумаў, што, можа, мне варта паехаць за табой, каб не здарылася чаго кепскага.

"Ты лжэш, - падумаў я.
– Рана цi позна табе прыйдзецца мець справу з Сафiяй, i тады ўжо я табе не пазайздрошчу".

– А дзе твой брат Джанатан?
– зацiкавiўся Губерт.

– Таксама паехаў паляваць i павiнен забiць некалькi ваўкоў.

Я азiрнуўся. Ваўкi знiклi. Усе да аднаго. Магчыма, яны спалохалiся, калi важак звалiўся мёртвым, а цяпер, мабыць, плачуць па iм: удалечынi чулася iх выццё.

– Дык дзе ж Джанатан?
– настойваў Губерт.

Мне зноў прыйшлося хлусiць.

– Павiнен хутка прыехаць, - адказаў я.
– Ён паехаў за той воўчай зграяй.

Губерт ухмыльнуўся: ён не верыў мне, я гэта добра бачыў.

– Можа, табе ўсё-такi варта паехаць са мной у Вiшнёвую Далiну? прапанаваў ён.

– Не, я павiнен пачакаць Джанатана, ён будзе з хвiлiны на хвiлiну.

– Та-ак... та-ак, - прамовiў Губерт, дзiўна пазiраючы на мяне, а потым выцягнуў з-за пояса нож, i ў мяне вырваўся крык. Што ён збiраецца рабiць! Калi я ўбачыў у святле месяца яго перад сабой з нажом у руцэ, дык спалохаўся больш, чым ад усiх ваўкоў у гарах, разам узятых.

"Ён хоча забiць мяне, - мiльганула ў маёй галаве.
– Ён здагадваецца, што я ведаю, што ён здраднiк, таму i сачыў за мной, таму i хоча забiць мяне". Мяне пачало трэсцi ад страху: вось такi я быў смелы.

– Не рабi гэтага, - закрычаў я, - не рабi гэтага!..

– Што не рабiць?
– недаўменна спытаў Губерт.

– Не забiвай мяне, - малiў я.

Губерт пабялеў ад злосцi, падскочыў да мяне так блiзка, што я ледзь не павалiўся.

– Ты, маленькi мярзотнiк, што ты гаворыш?
– Ён схапiў мяне за валасы i пачаў тузаць.
– Ты, дурань, - казаў ён.
– Калi б я хацеў бачыць цябе мёртвым, я даверыў бы гэтую справу ваўкам.

Ён пакруцiў у мяне перад носам нажом, i я заўважыў, што гэта вельмi востры нож.

– Мне ён патрэбны, каб здзiраць з ваўкоў шкуру, а не забiваць дурненькiх хлопчыкаў.

I я атрымаў ад яго такога выспятка, што ажно заараў носам зямлю. А ён, лаячыся, пачаў здзiраць з ваўка шкуру.

Я заспяшаўся асядлаць Ф'ялара, бо хацелася з'ехаць адсюль як мага хутчэй, - ох, як мне хацелася хутчэй выбрацца адсюль!

– Куды гэта ты выпраўляешся?
– злосна закрычаў Губерт.

– Хачу сустрэць Джанатана, - адказаў я. I адчуў, якiм вартым жалю i спалоханым быў мой голас.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Довлатов. Сонный лекарь

Голд Джон
1. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Назад в СССР: 1985 Книга 3

Гаусс Максим
3. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 3

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Огненный князь 3

Машуков Тимур
3. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ