Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Вiдаць, я выглядаў прысаромленым, таму што ён паспяшаўся супакоiць мяне.

– Адважны маленькi Сухарык, - сказаў ён, - як здорава, што ты ёсць, а яшчэ лепш, што ты тут са мной.

Гэта было ўпершыню, калi мяне назвалi адважным i смелым. I я падумаў, што калi так будзе i далей, то я змагу называць сябе Львiным Сэрцам.

Потым я прыгадаў, што яшчэ нешта пiсаў на сцяне. Гэта тычылася кагосьцi з рыжай барадой, хто хацеў мець белых коней. Таму я папрасiў Джанатана дадаць яшчэ адзiн радок у яго запiску.

– Чуткi пра рыжую бараду - няпраўда.

I я расказаў, як Губерт выратаваў

мяне ад ваўкоў. Джанатана гэта вельмi ўсхвалявала, i ён прызнаўся, што будзе ўдзячны яму да канца сваiх дзён.

Паступова на Далiну Дзiкай Ружы апускалiся прыцемкi.

I ў дамах на схiлах гор то тут, то там пачалi загарацца агеньчыкi. Было цiха i спакойна, i можна было падумаць, што людзi зараз сядзяць за цудоўнай вячэрай, цi, можа, размаўляюць адзiн з адным, або гуляюць са сваiмi дзецьмi i спяваюць iм калыханку. Але, ведаеце, усё было зусiм не так. У iх, вiдаць, не было чаго есцi, i iм зусiм не было спакойна.

Людзi Тэнджыла са сваiмi мячамi i коп'ямi дапамагалi iм не забывацца, якое яно, жыццё, у сапраўднасцi.

У вокнах Мацiяса не было святла. Яны былi цёмнымi, усё вакол цiха, быццам у доме не было жывой душы. Але мы былi тут, не ў доме, а на двары; Мацiяс стаяў на варце на рагу дома, а мы з Джанатанам пацiху прабiралiся скрозь дзiкiя ружы з Б'янкай.

Паўсюль вакол дома Мацiяса былi зараснiкi дзiкiх руж, яны мне вельмi падабалiся сваiм тонкiм пахам - не моцным, а пяшчотным-пяшчотным. Але сам сабе я думаў, што нiколi больш не змагу ўдыхаць пах дзiкiх руж без таго, каб у мяне не зашчымела сэрца пры ўспамiнах пра тое, як я i Джанатан прадзiралiся праз iх, вельмi блiзка да той сцяны, дзе людзi Тэнджыла прыслухоўвалiся i вышуквалi таго, хто насiў iмя Львiнае Сэрца.

Джанатан нацягнуў капюшон ажно на вочы. Я павiнен сказаць, што ён ужо мала быў падобны на Джанатана. I добра, бо для яго гэта было небяспечна; пакiдаючы сховiшча, ён рызыкаваў сваiм жыццём. Цэлых сто чалавек шукалi яго днём i ноччу, i раз я ведаў, то вырашыў сказаць яму пра гэта. Але ён спакойна так адказвае:

– Так, я думаю, яны яшчэ шукаюць мяне.

Б'янку ён павiнен быў выпусцiць сам. Як ён растлумачыў, хацеў пераканацца, што яна сапраўды паляцела.

Вiдаць, у кожнага вартаўнiка быў свой участак сцяны, якi ён павiнен ахоўваць. Адзiн з iх, тоўсты такi, расхаджваў туды-сюды па самым версе сцяны, якраз насупраць таго месца, дзе жыў Мацiяс, i мы павiнны былi ўважлiва сачыць за iм.

Але Мацiяс стаяў на рагу свайго дома з лямпай, з дапамогай якой, як мы дамовiлiся, ён падасць нам сiгнал, калi што-небудзь здарыцца.

– Калi я апушчу лямпу вельмi нiзка, - папярэдзiў Мацiяс, - вы не павiнны нават дыхаць, гэта значыць, што таўстун Додзiк зусiм блiзка. Калi ж я падыму лямпу ўгору, значыць, ён знаходзiцца далей, за згiбам сцяны, i размаўляе з iншым вартаўнiком. Вось тады вам i трэба выпускаць Б'янку.

Так мы i зрабiлi.

– Ляцi, ляцi, - прашаптаў Джанатан.
– Ляцi, мая Б'янка, над гарамi Наджыялы ў Вiшнёвую Далiну i сцеражыся стрэл Джосi.

Я не ўпэўнены, што галубы Сафii разумелi чалавечую мову, але Б'янка, здаецца, зразумела, бо дакранулася дзюбкай да шчакi Джанатана, нiбы хацела супакоiць яго, i паляцела.

Наша беласнежная галубка была такая прыкметная

ў прыцемках, што мы проста баялiся за яе лёс. Вартавы Додзiк лёгка мог заўважыць яе, калi яна пралятала над сцяной. Але ён не заўважыў, бо стаяў i размаўляў, нiчога не бачачы i нiчога не чуючы. Мацiяс працягваў назiранне, а потым апусцiў лямпу.

Мы прасачылi, як Б'янка знiкла ўдалечынi, i я пацягнуў Джанатана ў наша сховiшча. Але Джанатану не хацелася хавацца. Быў такi добры вечар, паветра такое свежае i прыемнае, што i мне хацелася дыхаць на поўныя грудзi. Я разумеў яго нежаданне вяртацца ў душны, маленькi пакойчык. Нiхто б не мог зразумець гэта лепш за мяне, таму што я сам дома ў горадзе доўгi час праляжаў зачынены ў маленькай кухнi.

Джанатан сядзеў на траве, абхапiўшы рукамi каленi, глядзеў унiз, у далiну. Можна было падумаць, што ён збiраецца праседзець тут цэлы вечар, хоць шмат вартаўнiкоў хадзiла па сцяне ў яго за спiнай.

– Ну што ты сядзiш?
– запытаў я.

Таму што мне падабаецца, - усмiхнуўся Джанатан.
– Мне падабаецца гэта далiна ў прыцемках. I гэта халоднае паветра, яно мне таксама падабаецца, i гэтыя дзiкiя ружы, якiя пахнуць улетку.

– Мне таксама, - прызнаўся я.

– Я люблю кветкi, траву, дрэвы, палi, лясы i ўсе гэтыя маленькiя прыгожыя азяркi, - летуценна загаварыў Джанатан.
– I калi сонца садзiцца, i калi ўзыходзiць, i калi выглядвае месяц, i калi ззяюць зоркi, i яшчэ шмат iншых рэчаў, якiя я не магу прыгадаць адразу.

– Мне таксама падабаецца ўсё гэта.

– Кожны гэта любiць, - сказаў Джанатан.
– I калi гэта тое, што людзям патрэбна, то скажы мне, чаму яны не могуць жыць у мiры i спакоi без Тэнджыла, якi ўсё разбурае?

Я не мог адказаць. Тады Джанатан прапанаваў:

– Падымайся, нам лепш пайсцi.

Але мы не маглi проста так устаць i пайсцi. Спачатку трэба было даведацца, як справы ў Мацiяса i дзе знаходзiцца зараз таўстун Додзiк.

Стала зусiм цёмна. Самога Мацiяса мы ўжо не маглi бачыць, а бачылi толькi святло яго лямпы.

– Лямпу трымае высока, значыць, Додзiка няма, - сказаў Джанатан.
– Хадзем.

Але як толькi мы пабеглi, святло лямпы, як маланка, хутка апусцiлася ўнiз, i мы вымушаны былi адразу спынiцца. Было чутно, як да Мацiяса пад'ехалi коннiкi i спынiлiся.

Джанатан падштурхнуў мяне ў спiну.

– Iдзi, - прашаптаў ён.
– Iдзi да Мацiяса.

Ён кiнуўся ў зараснiк дзiкiх руж, а я, дрыжучы ад страху, пайшоў на святло лямпы.

– Мне проста хацелася падыхаць, - пачуў я голас Мацiяса.
– Такi цудоўны вечар.

– Цудоўны вечар, - прабурчаў грубы голас.
– Цi ты не ведаеш, што выходзiць пасля захаду сонца нельга, гэта караецца смерцю?

– Непаслухмяны дзед, вось хто ты. А дарэчы, дзе хлопчык?

– Ён зараз прыйдзе, - сказаў Мацiяс, калi я ўжо быў побач з iм. I я пазнаў гэтых двух коннiкаў: гэта былi яны, Ведэр i Кадэр.

– Ты што, зноў збiраешся ў горы паглядзець на месяц?
– строга запытаў Ведэр.
– Ага, а як цябе завуць, маленькi нягоднiк? Я не запомнiў.

– Мяне завуць Сухарык, - адказаў я. Я вырашыў сказаць так, бо нiхто не ведаў гэтага iмя - нi Джосi, нi хто iншы, толькi Джанатан, я i Мацiяс.

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага