Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– I дзеля гэтага ты рызыкаваў сваiм жыццём, хiтрае ты лiсяня?
– выскалiўся Ведэр.
– Дзе ты жывеш, у Вiшнёвай Далiне цi ў Далiне Дзiкай Ружы?

– У Далiне Дзiкай Ружы.

Менавiта таму, што я жыў у Вiшнёвай Далiне, то я хутчэй бы памёр, чым прызнаўся iм, дзе я жыву.

– Хто твае бацькi?
– усё дапытваўся Ведэр.

– Я жыву з... з дзядулем.

– Тады як яго завуць?

– Я проста заву яго Дзядуля, - адказаў я, прыкiдваючыся яшчэ больш дурнаватым.

– Дзе ён жыве ў Далiне Дзiкай Ружы?

пытаецца Ведэр.

– У... у маленькiм беленькiм дамку, - кажу я, падумаўшы, што дамы ў Далiне Дзiкай Ружы такiя ж белыя, як i дамы ў Вiшнёвай Далiне.

– Добра, пакажаш нам дзядулю з яго белым домам, - сказаў Ведэр.
– Залазь на каня са мной.

I мы паехалi. Над гарамi Наджыялы ўзышло сонца. Неба асвятлiлася, пад промнямi заблiшчалi горныя рэкi. Я нiколi ў сваiм жыццi не бачыў такой велiчнай прыгажосцi i мог быць шчаслiвым, калi б перада мной не сядзеў Кадэр, а пада мной не быў яго конь.

Сцяжынка працягвала вiцца як i раней, але неўзабаве яна пачала крута спускацца ўнiз, i я зразумеў, што мы наблiжалiся да Далiны Дзiкай Ружы. Яна аказалася такой жа прыгожай, як i Вiшнёвая Далiна. Яна ляжала ў ранiшнiм святле са сваiмi маленькiмi дамамi i зялёнымi схiламi, з зараснiкамi квiтнеючых дзiкiх руж. Там было вялiкае мноства дзiкiх руж. Зверху гэта выглядала дзiўна: мора ружовай пены на зялёных хвалях. Так, Далiну Дзiкай Ружы называлi так нездарма.

Але без Ведэра i Кадэра я нiколi не трапiў бы ў гэтую далiну, бо тут была высозная сцяна, якую Тэнджыл загадаў узвесцi, таму што ён хацеў, каб людзi тут былi рабамi, рабамi назаўжды. Я ведаў - Джанатан расказваў мне пра гэта.

Ведэр i Кадэр, вiдаць, проста забылiся пацiкавiцца, як я выбраўся з гэтай закрытай далiны, i я малiўся, каб хаця яны пра гэта не ўспомнiлi. Што я мог адказаць? Як можна пераскочыць сцяну, нават калi ў цябе ёсць конь?

Людзi Тэнджыла ў чорных шаломах з мячамi i коп'ямi стаялi на сцяне на варце. I брама таксама надзейна ахоўвалася. Так, у сцяне была брама, у яе якраз упiралася сцежка з Вiшнёвай Далiны.

Раней людзi свабодна пераходзiлi з далiны ў далiну, а цяпер на iх шляху была сцяна i закрытая брама, i людзi Тэнджыла не маглi свабодна праходзiць праз яе.

Ведэр пастукаў па браме мячом, адчынiлася маленькае акенца, i з яго высунулася галава вялiкага дзецюка.

– Пароль, - закрычаў ён.

Ведэр i Кадэр прашапталi яму пароль на вуха - напэўна, каб я не пачуў яго, але ў такой засцярозе не было неабходнасцi, бо я ўжо ведаў пароль : "Уся ўлада Тэнджылу, нашаму вызвалiцелю".

Чалавек за акенцам паглядзеў на мяне, запытаўся:

– А гэта хто? Хто такi?

– Гэта маленькi дурань, якога мы сустрэлi ў гарах, - адказаў Кадэр.
– Але, вiдаць, не такi ўжо дурны, бо як ён здолеў мiнулай ноччу выйсцi праз вашу браму? Што вы скажаце на гэта, старшы вартаўнiк? Вы спытайце сваiх людзей, як яны ахоўвалi браму ўвечары.

Вартаўнiк раззлаваўся. Лаячыся i праклiнаючы мяне, ён адчынiў браму. Яму вельмi не хацелася пускаць мяне. Толькi Ведэра i

Кадэра. Маё месца, лiчыў ён, у пячоры Катлы.

Але Ведэр i Кадэр настоялi на сваiм. Яны казалi, што мяне неабходна прапусцiць хоць бы таму, што я павiнен даказаць iм, што не манiў! Гэта iх абавязак перад Тэнджылам - высветлiць усё.

Так у суправаджэннi Ведэра i Кадэра я праехаў праз браму.

Я думаў, што калi мы зноў сустрэнемся з Джанатанам, я раскажу яму, як Ведэр i Кадэр дапамаглi мне трапiць у Далiну Дзiкай Ружы, i ён будзе доўга смяяцца.

А мне было не да смеху, бо я ведаў, як дрэнна ўсё складваецца для мяне. Я павiнен знайсцi белы дамок з дзядулем, iнакш траплю ў пячору Катлы.

– Едзь уперад i паказвай нам дарогу, - загадаў Ведэр.
– Мы павiнны сур'ёзна пагаварыць з тваiм дзядулем.

Белых дамоў было шмат, як i ў Вiшнёвай Далiне, але я не бачыў таго, на якi мог бы паказаць, таму што не ведаў, хто там жыве. Я не мог адважыцца сказаць: "Дзядуля жыве тут", бо Ведэр i Кадэр могуць увайсцi i ўбачыць, што там няма нiякага дзядулi, ва ўсякiм разе таго, якi хацеў бы стаць мне дзедам.

Я быў у засмучэннi i ад страху ажно ўзмакрэў. Лёгка было выдумаць дзядулю, але я разумеў, што гэта была не самая лепшая выдумка.

Там i сям працавалi людзi каля сваiх двароў, але я не знаходзiў таго, хто паслужыў бы мне за дзядулю, i я адчуваў сябе ўсё больш i больш няшчасным. Было страх бачыць, як iшлi справы ў Далiне Дзiкай Ружы, якiмi збляднелымi, галоднымi i няшчаснымi выглядалi там людзi, ва ўсякiм разе тыя, што траплялiся на вочы - яны былi так непадобны на жыхароў Вiшнёвай Далiны. Бо ў нас не было Тэнджыла, якi загнаў бы нас у рабства i забiраў у нас усю працу.

Ведэр i Кадэр пачалi ўжо нервавацца, а я ехаў, разумеючы, што гэта мой апошнi шлях.

– Ну, цi далёка яшчэ?
– бурчаў Ведэр.

– Не, недалёка, - адказваў я машынальна, не ўсведамляючы, што кажу i што раблю. Я ўжо гатоў быў да таго, што мяне кiнуць у пячору Катлы.

Але раптам здарыўся цуд. Хочаце - верце, хочаце - не. Каля белага дамка сядзеў дзядуля i кармiў галубоў. Магчыма, я нiколi не асмелiўся б спынiцца тут, калi б сярод яго шэрых галубоў не было аднаго беласнежнага.

Я ледзь не заплакаў. Такiя галубы былi толькi ў Сафii, такi галубок прылятаў да мяне на падаконнiк - яшчэ ў iншым свеце.

Потым я зрабiў нечуваную рэч: саскочыў з Ф'ялара i, тут жа апынуўшыся каля дзядулi, кiнуўся яму на шыю i прашаптаў у адчаi:

– Дапамажыце мне, выратуйце мяне, скажыце, што вы мой дзядуля.

Я быў напалоханы i чакаў, што ён, убачыўшы Ведэра i Кадэра ў чорных шаломах, адштурхне мяне. Чаму ён павiнен iлгаць i трапляць з-за мяне ў пячору Катлы?

Але ён не адштурхнуў мяне, а моцна прытулiў, i я адчуваў яго добрыя рукi, якiя як бы абаранялi мяне ад зла.

– Унучак, - сказаў ён гучна, каб Ведэр i Кадэр пачулi.
– Дзе ты быў увесь гэты час? I што ты нарабiў, дзiцятка, раз цябе суправаджаюць салдаты?

Поделиться:
Популярные книги

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Дайте поспать! Том IV

Матисов Павел
4. Вечный Сон
Фантастика:
городское фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том IV

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Специалист

Кораблев Родион
17. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Специалист

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага