Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Так, Сухарык, - буркнуў Кадэр.
– Як думаеш, чаго мы прыехалi сюды?

Я адчуў, што ногi ў мяне падкошваюцца. "Кiнуць яны мяне ў пячору Катлы, падумаў я.
– Напэўна, пашкадавалi, што адпусцiлi, дык цяпер вярнулiся, каб схапiць. А чаго б яшчэ?"

– Ведаеш, - працягваў Кадэр, - вечарамi мы аб'язджаем гэту далiну, каб пераканацца, што народ падпарадкоўваецца загадам Тэнджыла. А твой дзядуля не разумее гэтага, ты б растлумачыў яму, чым для вас гэта можа скончыцца, як не будзеце сядзець дома, калi ўжо цёмна.

Май на ўвазе, - дадаў Ведэр.
– Табе не ўдасца пазбегнуць непрыемнасцей другiм разам, калi мы знойдзем цябе там, дзе табе не належыць быць, запомнi гэта, Сухарык. Будзе жывы цi мёртвы твой дзядуля, нам усё роўна. А ты, ты яшчэ вельмi малады, ты ж хочаш вырасцi i стаць чалавекам Тэнджыла, цi не так?

"Чалавекам Тэнджыла? Не, лепш памерцi", - падумаў я, але не сказаў гэтага. Я так хваляваўся за Джанатана, што не асмелiўся iх дражнiць, таму прамямлiў:

– Так.

– Добра, - сказаў Ведэр.
– Заўтра зранку спусцiся да вялiкай прыстанi, там ты зможаш пабачыць Тэнджыла, вызвалiцеля Далiны Дзiкай Ружы. Заўтра ён перасякае Старажытную Раку на сваiм залатым паруснiку i збiраецца высадзiцца на вялiкай прыстанi.

Яны ўжо збiралiся ад'язджаць, як раптам Кадэр у апошнi момант прытрымаў свайго каня.

– Паслухай, стары, - крыкнуў ён Мацiясу, якi ўжо скiраваўся да дамка. Можа, дзе-небудзь тут ты бачыў прыгожага светлавалосага маладога чалавека па iменi Львiнае Сэрца?

Я трымаўся за руку Мацiяса i адчуў, як ён задрыжаў, але адказаў спакойна:

– Не, не бачыў i не ведаю нiякага Львiнага Сэрца.

– А, не ведаеш... Ну, а калi выпадкам сустрэнеш яго, то не забывай, што чакае таго, хто дасць яму прытулак цi схавае яго. Пакаранне смерцю!

Нарэшце Мацiяс зачынiў дзверы.

– Пакаранне смерцю тут i пакаранне смерцю там, - прабурчаў ён.
Гэта ўсё, пра што людзi толькi i могуць думаць.

Як толькi цокат капытоў ацiх удалечынi, Мацiяс выйшаў з лямпай зноў. Джанатан неўзабаве з'явiўся, яго рукi i твар былi падрапаны калючкамi, але ён быў рады, што нiчога дрэннага не здарылася i што Б'янка паляцела над гарамi.

Пазней мы вячэралi ў кухнi. Дзверы ў патаемны пакойчык былi прачынены, каб Джанатан мог хуценька знiкнуць у сваё сховiшча.

Але спачатку мы з Джанатанам схадзiлi ў стайню i накармiлi коней. Як прыемна было бачыць iх зноў побач аднаго з другiм. Напэўна, яны расказвалi адзiн аднаму пра ўсё перажытае. Я падсыпаў iм крыху аўса. Спачатку Джанатан хацеў спынiць мяне, але потым згадзiўся:

– Добра, няхай паядуць, але тут, у Далiне Дзiкай Ружы, лепш не даваць авёс коням.

Калi мы вярнулiся на кухню, Мацiяс паставiў на стол вялiкую мiску супу.

– Нiчога ў нас больш няма, i тут, у асноўным, вада, - як апраўдваючыся, сказаў ён, - але хоць цёплага пасёрбаеце.

Я развязаў свой мяшок, i, калi выцягнуў з яго лусты хлеба i вяндлiну, у Джанатана i Мацiяса перахапiла дух i вочы заблiшчалi. Мне было так прыемна

наладзiць iм маленькае свята. Я адразаў невялiкiя кавалкi мяса, i мы елi суп з хлебам i вяндлiнай - елi, елi i елi. Доўгi час нiхто нiчога не гаварыў, потым Джанатан, нарэшце, сказаў:

– Ну, даволi есцi, я ўжо забыўся, што значыць быць сытым.

Я ўсё больш радаваўся таму, што трапiў у Далiну Дзiкай Ружы, мне здавалася, што гэта правiльна i разумна. Хацелася расказаць Джанатану i Мацiясу пра ўсё, што адбылося са мной пасля таго, як я паехаў з дому, як Ведэр i Кадэр дапамаглi мне трапiць у Далiну Дзiкай Ружы. Я ўжо расказаў iм збольшага, але Джанатан прасiў расказваць яшчэ i яшчэ, асаблiва пра Ведэра i Кадэра. Ён ад душы рагатаў над усiм гэтым, як я i чакаў. I Мацiяс пасмейваўся таксама.

– Не такiя ўжо яны разумныя, гэтыя людзi Тэнджыла, - казаў Мацiяс, - хаця думаюць пра сябе, што i вельмi.

– Дзе там, калi нават я абвёў iх вакол пальца, - сказаў я.
– Толькi ўявiце, калi б яны ведалi, што маленькi брат, якога яны намерваюцца злавiць, быў у iх руках, што гэта той самы хлопчык, якога яны прывялi ў Далiну Дзiкай Ружы, - о, яны не адпусцiлi б яго проста так!

Сказаўшы гэта, я задумаўся аб тым, што раней неяк у галаву не прыходзiла, i запытаўся ў Джанатана:

– Слухай, а як ты сам трапiў у Далiну Дзiкай Ружы?

Джанатан засмяяўся.

– Я пераскочыў.

– Як гэта пераскочыў?.. На Грыме хiба?

– Так, - адказаў Джанатан, - у мяне няма iншага каня.

Я ведаў, якiя скачкi робiць Джанатан на Грыме. Але пераскочыць сцяну, якая акружае Далiну Дзiкай Ружы, - ды гэтаму нiхто не дасць веры.

– Разумееш, сцяна яшчэ не была закончана, - растлумачыў Джанатан.
– Яна тады была ўзведзена не ўсюды i не на ўсю вышыню, праўда, ужо была даволi высокая.

– Добра, але варта!
усклiкнуў я.
– Як цябе не заўважылi?

Джанатан укусiў яшчэ хлеба i зноў засмяяўся:

– Так, за мной ляцела цэлая гайня, а Грыма нават паранiлi. Але я ўцёк, а добры чалавек схаваў мяне ў свiрне, а потым прывёў сюды, да Мацiяса. Вось цяпер ты ведаеш усё.

Джанатан памаўчаў.

– Не, яшчэ не ўсё, - загаварыў ён зноў.
– Ты не ведаеш, што Мацiяс кiруе тайнай барацьбой у Далiне Дзiкай Ружы, таму што Орвар зараз у пячоры Катлы. Людзi павiнны Мацiяса назваць вызвалiцелем, а не мяне.

– Не, я стары ўжо, - сказаў Мацiяс.
– Ён мае рацыю, той Ведэр, жывы я цi мёртвы - усё роўна.

– Ты не павiнен так гаварыць, - запярэчыў я, - бо ты мой дзядуля.

– Вось таму я i павiнен застацца жывым. Але не мне весцi людзей у гэтай барацьбе, тут трэба быць маладым.

Ён уздыхнуў:

– Калi б Орвар быў на волi, але ён у пячоры Катлы, пакуль яго не кiнулi ёй.

Я заўважыў, як Джанатан пабялеў.

– Яшчэ пабачым, - прамармытаў ён, - пабачым, хто ў рэшце рэшт ёй трапiць.

Поделиться:
Популярные книги

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Все не случайно

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.10
рейтинг книги
Все не случайно

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Восход. Солнцев. Книга VI

Скабер Артемий
6. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VI

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд