Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– Трэба спадзявацца, што даляцела, - абнадзеiў Мацiяс.
– Значыць, Сафiя перашкодзiць Джосi.

Вярнуўшыся ў дом да Мацiяса, мы ўбачылi воддаль таўстуна Додзiка: ён ляжаў на траве i гуляў у косцi з трыма iншымi салдатамi Тэнджыла. Усе яны, напэўна, былi вольныя ад спраў. Мы доўга назiралi за iмi з кухоннага акна. Яны гулялi ў косцi, елi мяса, пiлi пiва - усё гэта яны прыцягнулi з плошчы. Гульню ў косцi неўзабаве яны спынiлi i проста елi мяса i пiлi пiва, а потым толькi пiлi пiва, затым наогул нiчога не рабiлi,

а толькi поўзалi сярод кустоў, як жукi, i, нарэшце, паснулi.

Iх шлемы i плашчы ляжалi на траве там, дзе яны iх кiнулi, бо каму ж прыйдзе ў галаву пiць пiва ў такi гарачы дзень у тоўстым плашчы з воўны.

– Калi б Тэнджыл ведаў, ён бы iх высек, - сказаў Джанатан.

Потым ён выйшаў на двор i, перш чым я паспеў напалохацца, вярнуўся з плашчом i шлемам.

– Навошта табе гэтыя мярзотныя рэчы?
– прабурчаў Мацiяс.

– Я яшчэ не ведаю, - адказаў Джанатан, - але, можа, настане момант, калi яны мне будуць неабходны.

– Глядзi, можа наступiць момант, калi цябе схопяць...

Але Джанатан сарваў з сябе барадуi рыззё, надзеў шлем i плашч i так стаў падобны на салдата Тэнджыла, ажно стала страшна. Мацiяс схамянуўся i папрасiў яго схаваць гэтыя жахлiвыя рэчы.

Джанатан так i зрабiў.

Потым мы ляглi i праспалi ўсю астатнюю частку дня, i я не ведаю, як яны там разабралiся, калi таўстун Додзiк i яго хаўруснiкi сталi высвятляць, чый шлем i чый плашч прапалi.

Мацiяс таксама спаў, але ён прачынаўся, як казаў ён нам потым, ад крыкаў i праклёнаў, якiя даляталi з зараснiкаў руж.

У гэту ноч мы працягвалi капаць падземны ход.

– Яшчэ тры начы, не больш, - прыкiнуў Джанатан.

– А што будзе потым?
– пацiкавiўся я.

– А потым будзе тое, дзеля чаго я сюды прыйшоў. Можа, яно i не ўдасца, але я ўсё роўна павiнен паспрабаваць вызвалiць Орвара.

– I я з табой, - сказаў я.
– Толькi не пакiдай мяне зноў аднаго. Куды пойдзеш ты, туды i я.

Ён паглядзеў на мяне i ўсмiхнуўся.

– Калi ты сапраўды гэтага хочаш, то хачу i я, - адказаў ён.

11

Пасля такога абеду i пiва салдатам Тэнджыла захацелася атрымаць ад уладара яшчэ i дваццаць коней, i яны з асаблiвым стараннем пачалi шукаць Джанатана. Яны шукалi з ранку да ночы, зазiраючы ў кожны куток у Далiне. Джанатан вымушаны быў заставацца ў сваiм сховiшчы, i ён, небарака, там ледзь не задыхнуўся.

Ведэр i Кадэр лазiлi паўсюль i зачытвалi загад Тэнджыла пра майго брата. Я таксама меў магчымасць пачуць, што праз сцяну без дазволу пранiк вораг Тэнджыла Джанатан Львiнае Сэрца, месцазнаходжанне якога ў Далiне Дзiкай Ружы застаецца невядомым. Яго прыкметы: "Вельмi прыгожы малады чалавек са светлымi валасамi, цёмна-блакiтнымi вачамi, стройны". Яны апiсвалi яго так, як апiсаў iм Джосi. Я ўпэўнены ў гэтым. I зноў я пачуў пра пакаранне смерцю за ўкрыццё Львiнага Сэрца i пра ўзнагароду таму, хто яго выдасць.

Пакуль Ведэр i Кадэр ездзiлi вакол, абвяшчаючы ўсiм пра гэта, людзi Далiны прыходзiлi ў дом Мацiяса развiтацца з Джанатанам i падзякаваць яму за ўсё, што ён для iх зрабiў, а зрабiў ён, вiдаць, значна больш, чым я ведаў.

– Мы нiколi не забудзем цябе, - гаварылi яны са слязамi на вачах, пакiдаючы яму астатнi хлеб, хаця самiм не было чаго есцi.
– Табе ён больш патрэбны ў тваiм цяжкiм i небяспечным падарожжы, - а потым iшлi слухаць Ведэра i Кадэра яшчэ раз - проста дзеля забавы.

Салдаты не абмiнулi i дом Мацiяса. Калi яны ўвайшлi, я сядзеў на табурэце ў кухнi i страшэнна баяўся, баяўся нават варухнуцца, а Мацiяс, наадварот, паводзiў сябе вельмi ўпэўнена.

– А што вы шукаеце?
– сустрэў ён iх.
– Я не веру ў тое, што Львiнае Сэрца наогул iснуе. Гэта выдумалi, каб пераварочваць наша жытло.

Яны, вядома, перавярнулi ўсё дагары нагамi i ў нашым дамку. Пачалi яны з маленькай спальнi i зрабiлi звалку з пасцелi. Потым абшукалi шафу, выцягнуўшы адтуль кожную рэч, што, зразумела, было дурасцю з iх боку. Няўжо яны сапраўды думалi, што Джанатан хаваецца ў шафе?

– Можа, вы зазiрнеце i ў гаршкi?
– з горыччу сказаў Мацiяс.

Потым яны пайшлi ў кухню i пачалi круцiцца каля буфета, а я сядзеў на табурэце i адчуваў, як ува мне закiпае нянавiсць. Гэта было якраз у той вечар, калi мы з Джанатанам збiралiся пакiнуць Далiну, i я падумаў, што калi яны яго знойдуць, то я не ведаю, што зраблю. Не можа быць, каб лёс быў такi несправядлiвы, каб яны схапiлi Джанатана ў апошнiя хвiлiны яго знаходжання ў Далiне.

Мацiяс напхаў у буфет старога адзення, шкур i многа iншых рэчаў, каб заглушыць любы гук са сховiшча. Салдаты ўсё гэта выкiнулi на падлогу.

А потым... У мяне гатоў быў вырвацца крык, ад якога мог развалiцца дом: адзiн з iх ужо браўся адсоўваць буфет. Але я не выдаў нiводнага гуку. Я сядзеў, як спаралiзаваны, на табурэце i ненавiдзеў яго ўсёй душой, ненавiдзеў у iм усё: яго грубыя рукi, тоўстую шыю i бародаўку на лбе. Я ненавiдзеў за тое, што баяўся - зараз ён убачыць дзверы, якiя вядуць у сховiшча, i гэта будзе канец для Джанатана.

Але тут закрычаў Мацiяс:

– Паглядзiце, што вы нарабiлi! Пажар! Хiба вам Тэнджыл загадаў падпальваць наша жытло?

Не ведаю, як такое магло здарыцца, але гэта было сапраўды так. На падлозе гарэла шкура, i салдаты павiнны былi кiнуць усё, каб патушыць яе. Яны скакалi, i тупалi нагамi, i лаялiся, i праклiналi, i, нарэшце, вылiлi на яе вядро вады, так што агонь быў амаль што патушаны. Але Мацiяс працягваў бурчаць, каб паказаць, як ён на iх злуецца.

– Вы што, не разумееце?
– ушчуваў ён.
– Воўну ж нельга кiдаць каля агню, адкуль заўсёды ляцяць iскры.

Салдат з бародаўкай як ашалеў.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь