Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

– А цi не магло стацца так, што Катла жыве ў сваёй пячоры i адначасова iснуе як сага?

– Так, гэта якраз тое, пра што гаварыла Эльфрыда, - згадзiўся Джанатан.

З замiраннем сэрца я думаў, што ў Карманьяцы поўна страшыдлаў. Мне не хацелася туды iсцi, але трэба было. Мы падмацавалiся з торбы ядой, пакiнуўшы сёе-тое i для Орвара - Джанатан папярэдзiў, што ў пячоры Катлы - страшэнны голад.

Грым i Ф'ялар пiлi дажджавую ваду, якая сабралася ў трэшчынах. Тут, у гарах, iм не было дзе пасвiцца, толькi каля моста сям-там прабiлася трава, так што i

яны падсiлкавалiся перад дарогай.

I вось мы праязджаем па мосце ў Карманьяку, у краiну Тэнджыла, у краiну страшыдлаў. Я быў такi напалоханы, што ўвесь калацiўся. Хоць i не надта верыў, што змей iснуе, тым не менш думалася - а раптам ён выскачыць з глыбiнi, схопiць i пацягне нас з Джанатанам у вадаспад Карма? А яшчэ ж Катла... Я баяўся яе больш за ўсё на свеце. Можа, яна чакае нас там, на Тэнджылавым беразе, са сваёй зубастай пашчай i агнём з яе, якi нясе смерць? О, як я быў напалоханы!..

Але мы пераехалi мост, i я не ўбачыў нiякай Катлы, на строме, прынамсi, яе не было.

– Не, яе тут няма, - сказаў я Джанатану.

Але яна была. Не на строме - яе пачварная галава высоўвалася з-за агромнiстай глыбы каменя па дарозе да замка Тэнджыла. Мы ўбачылi яе там. I яна заўважыла нас, i пачуўся рык, ад якога, здавалася, могуць абрушыцца горы. З яе храпы, калi яна, задыхаючыся ад злосцi, iрвалася з ланцуга, вывяргалiся струменi агню i дыму. Грым i Ф'ялар шалелi ад перапуду, i мы ледзь стрымлiвалi iх, ды i сам я быў напалоханы да смерцi. Я ўгаворваў Джанатана вярнуцца дадому ў Наджыялу, але ён не згаджаўся.

– Мы не можам пакiнуць Орвара, - гаварыў ён.
– Не бойся. Катла не дастане нас, як бы яна нi рвалася з ланцуга. Але нам трэба спяшацца - Катлу могуць пачуць у замку Тэнджыла, успрыняць гэта як сiгнал небяспекi, i тады на нас нападзе зграя Тэнджылавых салдат. Трэба ўцякаць i схавацца дзе-небудзь у гарах.

Мы доўга ехалi па неймаверна вузкiх, крутых горных сцежках, з-пад капытоў нашых коней ляцелi iскры. Каб заблытаць сляды, мы кружылi петлямi вакол скал. Кожную хвiлiну я чакаў, што вось-вось пачуюцца тупат коней i крыкi салдат Тэнджыла, якiя пачнуць страляць па нас з лукаў, пагражаць коп'ямi i мячамi. Але нiчога такога не чулася. Вiдаць, няпроста было высачыць каго-небудзь у нетрах гор Карманьякi, а ўцекачам лёгка пазбегнуць сваiх ворагаў.

– Куды мы едзем?
– запытаўся я ў Джанатана, калi мы заглыбiлiся ў горы.

– У пячору Катлы, канечне, - адказаў ён.
– Мы ўжо амаль на месцы. Вось перад намi гара Катлы...

Ага, дык вось, значыцца, якая яна... Перад намi шырокае плато зкрутымi схiламi, якiя рэзка абрываюцца ўнiз. З нашага боку схiлы не такiя крутыя, па iх, калi трэба, лёгка падняцца наверх, што мы ўрэшце i зрабiлi, таму што нам проста неабходна прайсцi праз гэтую гару, - так вырашыў Джанатан.

– Уваход у пячору знаходзiцца з другога боку ад ракi, - растлумачыў ён. I мне трэба паглядзець, як там што...

– Джанатан, няўжо ты думаеш, што мы можам трапiць у пячору Катлы? пытаюся я.

Неяк ён расказваў мне пра вялiзныя медныя вароты - уваход у пячору - i пра Тэнджылавых салдат, якiя ўдзень i ўначы стаяць там на варце. Дык якiм чынам мы можам трапiць туды?

Джанатан не адказаў, толькi папярэдзiў, што нам неабходна будзе схаваць коней, каб яны не сышлi ў горы.

Мы завялi iх у глыбокую цяснiну - пад самай гарой Катлы i пакiнулi iх там разам са збруяй. Джанатан пагладзiў Грыма, сказаў яму:

– Пачакай тут, мы толькi сходзiм у разведку...

Усё гэта мне не вельмi падабалася, бо не хацелася разлучацца з Ф'яларам, але iншага выйсця не было.

Мы даволi доўга падымалiся на ўзвышша, i, нарэшце, калi паднялiся, я адчуў сябе вельмi стомленым. Джанатан заўважыў гэта i сказаў, што можна крыху адпачыць, i я першы кiнуўся на зямлю. Мы ляжалi на вяршынi гары, над намi распасцерлася вялiзнае неба, а якраз над намi была пячора Катлы. I дзiўна было думаць, што недзе ў гэтай гары, дзесьцi пад намi, ёсць жахлiвая пячора з усiмi пераходамi i закуткамi, дзе пакутавала i гiнула столькi людзей. А тут, пад сонцам, лёталi матылькi, паўсюдна раслi кветкi i трава - было дзiўна, што кветкi i трава растуць на покрыве пячоры Катлы.

Я задумаўся - колькi ж людзей загiнула ў гэтай пячоры? Цi жывы яшчэ Орвар? Я запытаўся пра гэта ў Джанатана, але ён не адказаў. Ён ляжаў, угледзеўшыся ў неба, i думаў пра штосьцi сваё. Нарэшце ён загаварыў:

– Калi праўда, што Катла спала ў гэтай пячоры, то як жа яна выйшла, калi прачнулася? Медныя вароты былi тут i раней, Тэнджыл заўсёды выкарыстоўваў пячору Катлы як турму.

– I калi Катла спала тут?
– не паверыў я.

– Так, i калi Катла спала тут, - пацвердзiў Джанатан.
– I нiхто не ведаў пра гэта.

Мяне ажно скаланула. Я не мог уявiць нiчога горшага, як сядзець зачыненым у пячоры Катлы i бачыць дракона, якi поўзае вакол цябе.

Джанатан жа думаў пра iншае.

– Яна, вiдаць, выбралася iншым шляхам, - сказаў ён.
– I я павiнен знайсцi той выхад, нават калi для гэтага спатрэбiцца год.

Мы не маглi больш заставацца тут, бо Джанатан быў такi няўрымслiвы. Мы накiравалiся да пячоры Катлы. Мы ўжо маглi бачыць раку пад намi i Наджыялу па той бок яе - о, як бы мне хацелася быць там!

– Паглядзi, Джанатан, - усклiкнуў я.
– Вунь тое дрэва, дзе мы купалiся, вунь там, на тым баку ракi.

Але Джанатан зрабiў мне знак памаўчаць, баючыся, што хто-небудзь пачуе нас, бо мы былi ўжо дастаткова блiзка да мэты. Гара Катлы заканчвалася крутой стромай, i пад намi былi медныя вароты ў пячору, якiх мы адсюль не бачылi.

Але мы заўважылi вартавых - трох салдат Тэнджыла. Мне дастаткова было ўбачыць iх чорныя шаломы, каб сэрца маё закалацiлася.

Паўзком мы дабралiся да краю стромы, каб паглядзець на iх зверху. Калi б яны здагадалiся паглядзець угору, дык маглi б заўважыць нас, але цяжка было знайсцi больш дурную варту, бо салдаты нiкуды не глядзелi, а проста гулялi ў косцi, нi пра што не клапоцячыся. Хаця якi вораг мог прабрацца праз медныя вароты? А раз так, то навошта iх ахоўваць?

Поделиться:
Популярные книги

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий