Чтение онлайн

на главную

Жанры

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Шрифт:

Орвар iмчаў проста адчайна, таму што ён вяртаўся дадому, у Далiну Дзiкай Ружы. Джанатан не мог угнацца за iм, i Парк ужо даганяў нас. Я не разумеў, у чым справа, потым здагадаўся, што гэта з-за мяне. Больш умелага коннiка, чым Джанатан, я не ведаў, i нiкому не ўдалося б дагнаць яго, калi б ён быў адзiн на канi, але цяпер разам з iм сядзеў я, i гэта затрымлiвала яго.

Гэта паездка павiнна вырашыць лёс Далiны Дзiкай Ружы, як казаў Джанатан. I я быў тым, ад каго залежала, як яна закончыцца. Закончыцца яна дрэнна. Я ўсё больш i больш пераконваўся ў гэтым. Кожны раз, азiрнуўшыся,

я бачыў, што гэтыя чорныя шлемы ўсё блiжэй i блiжэй, зрэдку яны хавалiся за пагоркам, часам за дрэвамi, але, несумненна, яны даганялi нас.

Джанатан ведаў гэтак жа, як i я, што мы не можам выратавацца абодва, i было неабходна, каб Джанатан застаўся на канi адзiн: я не мог дазволiць, каб яго схапiлi з-за мяне. Я закрычаў на хаду:

– Джанатан, зараз зрабi так, як я скажу. Пакiнь мяне дзе-небудзь там, за паваротам, дзе мяне не змогуць убачыць, i даганяй Орвара!..

I я заўважыў, што спачатку ён здзiвiўся, але не так, як я чакаў.

– А ты зможаш?
– запытаўся Джанатан у мяне.

– Не ведаю, але я б хацеў!
– адказаў я.

– Мой смелы маленькi Сухарык, - гукнуў ён.
– Я вярнуся па цябе! Як толькi Орвар будзе ў бяспецы ў Мацiяса, я вярнуся па цябе.

– Абяцаеш?
– запытаў я.

– Ну, а як жа ты думаеш?
– крыкнуў Джанатан.

Мы даехалi да вярбы, дзе мы купалiся.

– Я схаваюся ў гэтым дрэве, - кажу.
– Ты знойдзеш потым мяне тут.

Часу не было, каб штосьцi сказаць яшчэ. Цяпер нас не бачылi з-за пагорка. Джанатан прытрымаў каня, каб я змог саскочыць. Потым ён зноў памчаўся галопам у лагчыну. А я прыцiх, слухаючы, як мiма праскакалi коннiкi. У нейкi момант я ўбачыў неразумны твар Парка. Ён ашчэрыўся, нiбыта гатовы быў укусiць, - i гэтаму чалавеку Джанатан выратаваў жыццё!

Джанатан ужо дагнаў Орвара, я бачыў, як яны знiклi разам, i я быў задаволены. А ты, стары Парк, скачы, калi думаеш, што табе гэта дапаможа. Больш табе не ўбачыць нi Джанатана, нi Орвара.

Я заставаўся ў лагчыне, пакуль Парк i яго людзi не знiклi з поля зроку, потым апусцiўся да ракi, да майго дрэва. Як было прыемна залезцi ў зялёную крону i ўладкавацца на шырокай галiне, бо я так стамiўся. Да берага, каля самага дрэва, прыбiла лодку, яна, пэўна, адарвалася недзе i зараз не была прывязана. "Як засмучаўся той, хто яе страцiў", - падумаў я i сеў у яе, азiраючыся па баках. Я глядзеў на бурлiвую ваду, на камень Парка i думаў, што гэта якраз тое месца, дзе ён павiнен быў быць. Потым я ўбачыў па той бок ракi гару Катлы i падзiвiўся, як можна трымаць у палоне людзей у яе жахлiвых пячорах. Я ўспомнiў пра Орвара i Джанатана, мне так хацелася, каб яны выратавалiся ў падземным праходзе, перш чым iх дагонiць Парк. Я думаў, вядома, i пра тое, што скажа Мацiяс, калi сустрэне Орвара ў сваiм сховiшчы. Як ён будзе рады! Я сядзеў i думаў пра ўсё гэта.

Пачало цямнець, i я зразумеў, што мне, пэўна, давядзецца правесцi тут усю ноч. У Джанатана не будзе часу вярнуцца да цемнаты. I калi сцямнела, мне зноў стала вусцiшна. Я адчуваў сябе вельмi адзiнока.

I раптам я ўбачыў жанчыну, якая ехала на канi ўздоўж берага ракi. Гэта была не хто iншая, як Сафiя. Я нiколi не быў так рады бачыць яе, як у гэты момант.

– Сафiя!
– закрычаў я.
– Сафiя, я тут.

Я выбраўся з гушчынi дрэва i замахаў рукамi, i спатрэбiлася шмат часу, пакуль яна пераканалася, што гэта быў я.

– Але, Карл, - сказала яна.
– Як трапiў ты сюды? А дзе Джанатан? Пачакай, зараз мы да цябе спусцiмся, мы толькi напоiм коней.

Затым я ўбачыў за ёй двух мужчын, якiя таксама былi вярхом на конях. Я пазнаў першага - Губерт. Другога не было бачна, але, калi ён пад'ехаў, пазнаў i яго. Гэта быў Джосi.

Але гэта не мог быць Джосi - цi я з'ехаў з глузду i трызню? Сафiя не магла прыехаць сюды з Джосi, што ж здарылася? Можа, Сафiя таксама з'ехала з глузду цi мне пачулася, што Джосi здраднiк? Не, мне гэта не здалося, ён быў здраднiкам. Я не трызнiў - вось ён перада мной, дык што ж цяпер будзе?

Ён пад'ехаў да ракi, напалову асветлены, i закрычаў:

– Каго мы бачым, маленькi Карл Львiнае Сэрца! Вось мы i зноў сустрэлiся.

Усе трое спусцiлiся ўнiз. Я стаяў, чакаючы iх, i толькi адна думка была ў маёй галаве. Божа мой, што зараз будзе!

Яны саскочылi з коней, i Сафiя падбегла да мяне, абняла, вочы яе ззялi ад радасцi.

– Ты зноў палюеш на ваўкоў?
– спытаў, смеючыся, Губерт. Але я стаяў, нiчога не кажучы, проста ўглядаючыся ў iх.

– Што вы робiце тут?
– нарэшце я выцiснуў з сябе.

– Джосi збiраецца паказаць нам, дзе мы можам лаўчэй пераскочыць сцяну, сказала Сафiя.
– Нам трэба гэта ведаць на той выпадак, калi пачнецца бiтва.

– Так, мы павiнны мець план, перш чым атакаваць, - сказаў Джосi.

Усярэдзiне ў мяне ўсё кiпела. "Няма нiякага сумнення, што твой план ужо гатовы", - падумаў я. Я ведаў, чаго ён тут. Ён збiраўся заманiць Сафiю i Губерта ў пастку, калi нiхто не спынiць яго. Затым я зразумеў - божа мой, я адзiны, хто павiнен гэта зрабiць, чакаць больш было нельга. Гэта павiнна было здарыцца цяпер. Як бы ўсё гэта мне не падабалася, гэта павiнна было адбыцца зараз. Але як жа пачаць?

– Як Б'янка, Сафiя?
– запытаўся, нарэшце, я ў яе.

Сафiя стала сумнай.

– Б'янка не вярнулася з Далiны Дзiкай Ружы, - адказала яна.
– А ты што-небудзь ведаеш пра Джанатана?

Яна не хацела гаварыць пра Б'янку, але я пачуў тое, што i хацеў даведацца: Б'янка была мёртвая. Вось чаму Сафiя прыйшла сюды разам з Джосi. Яна не атрымала нашага пiсьма.

Джосi таксама вельмi цiкавiла, цi ведаю я што-небудзь пра Джанатана.

– Яго, канечне ж, не злавiлi?
– запытаў ён.

– Не, - адказаў я i паглядзеў у вочы Джосi.
– Ён толькi што вызвалiў Орвара з пячоры Катлы.

Чырвоны твар Джосi пабялеў, i ён змоўк. Але Сафiя i Губерт былi так рады, так рады, што Сафiя зноў абняла мяне, а Губерт сказаў:

– Гэта - самая лепшая навiна, якую ты мог прынесцi нам.

Iм хацелася даведацца, як усё адбылося. Акрамя Джосi: ён раптам заспяшаўся.

– Мы зможам даведацца пра гэта пазней, - сказаў ён.
– Мы павiнны дабрацца туды, куды накiроўваемся, да цемнаты.

Поделиться:
Популярные книги

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Старатель

Лей Влад
1. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки